Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпора по истории 1-25.rtf
Скачиваний:
7
Добавлен:
01.08.2019
Размер:
502.09 Кб
Скачать

22) Адмена прыгоннага права на Беларусі

Прычынамi адмены прыгоннага права былi: прыгоннiцтва стрымлiвала эканамiчнае развiцце дзяржавы; антыпрыгонны рух.Вырашаюць пачаць з Заходнiх губернiй, бо яны былi больш уцягнуты ў таварна-грашовыя адносiны (блiзкасць да заходнееўрапейскага рынку); польскае дваранства ўяўляла пагрозу палiтычнай небяспекi, яно магло выкарыстаць сялянскiя хваляваннi ў сваiх нацыянальных iнтарэсах.19 лютага 1861 г. цар зацвердзiў 17 заканадаўчых актаў аб адмене прыгоннага права i звярнуўся да народа з манiфестам. У гэтым дакуменце заканадаўча замацаваны былi ўсе агульныя, асабiстыя, маемасныя правы, правы грамадскага кiравання сялян, дзяржаўныя i земскiя абавязкi. Галоўным былi асабiстыя правы сялян: селянiн мог вольна распараджацца сабой, заключаць розныя грамадзянскiя, маемастныя пагадненнi, адкрываць прадпрыемствы, пераходзiць у iншыя саслоўi. Аднак сяляне два гады абавязаны былi несцi тыя ж павiннасцi, што i раней. Адменялiся толькi дадатковыя зборы. Да правядзення выкупа зямлi 9 гадоў сяляне лiчылiся часоваабавязанымi. Яны адбывалi паншчыну, баршчыну, плацiлi аброк. Правiлы выкупной аперацыi былi аднолькавымi па ўсей Расii. На працягу 49 гадоў сяляне былi даўжнiкамi дзяржавы, плацiлi ей да 300 % пазычанай суммы. Агульная сума за атрыманыя надзелы перавышала рыначны кошт зямлi ў 3—4 разы (на Беларусi).Умовы рэформы не маглi задаволiць сялян. Пачалiся выступленнi сялян ва ўсей Расii. Яны жорстка падаўлялiся, аднак ва ўмовах паўстання 1863—1864 гг. царскi ўрад вымушаны быў ўнесцi iстотныя змены ў «Палажэнне»: у Заходнiх губернях скасоўвалася часоваабавязаная становiшча сялян, выкупныя плацяжы змяншалiся на 20 %. Мэта – прадухiлiць актыўны ўдзел сялянства ў паўстаннi (з гэтай прычыны сяляне i не падтрымалi паўстанне К. Калiноўскага)Уступкi палепшылi становiшча сялян, спрыялi развiццю капiталiзма ў Лiтве i Беларусi. Разам з тым рэформа несла шмат супярэчнасцей. У Расii захавалася мноства феадальных перажыткаў, што i стала адметнай рысай расiйскага капiталiзму.

23. Паўстанне 1863-1864 гг. На Беларусі і яго вынікі.

Выспяванне паўстання было звязана з абставінамі раз-віцця Беларусі ў другой палове XIX ст. Сялянства Беларусі ў сваей болыдасці было нездаволена ўмовамі адмены пры-гоннага права. 3 мэтай прадухілення іх удзелу ў паўстанні супраць самадзяржаўя, што пачалося ў 1863 г. у Польшчы, царскі ўрад змяніў некаторыя палажэнні рэформы 1861 г. і скасаваў часоваабавязанае становішча сялян. Былі паменша-ны на 20% выкупныя плацяжы. Гэта паўплывала на ўдзел сялянства ў паўстанні. Сярод паўстанцаў налічвалася толькі 18% сялян.

Масавы ўдзел у паўстанні ўзяла шляхта, якая дамагалася аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Найбольш ра-шуча настроеная частка шляхты ажыццяўленне сваіх мэт звязвала з падрыхтоўкай і правядзеннем узброенага паўстан-ня супраць царскіх улад пры падтрымцы сялян. Прыхільнікаў такой тактыкі дзеянняў называлі «чырвонымі». Частка буйных памешчыкаў спадзявалася дасягнуць названай мэты мірным шляхам без удзелу сялянства. Прыхільнікаў такой тактыкі дзеянняў называлі «белымі».

Кіраўніком «чырвонай» плыні шляхецкіх рэвалюцыя-нераў у Беларусі стаў Вікенцій Канстанцін (Кастусь) Калі-ноўскі(1838—1864 гг.). Ён нарадзіўся ў Гродзенскім павецеў сям'і беззямельнага шляхціца. Да рэвалюцыйнай дзейнасці далучыўся ў час вучобы на юрыдычным факультэце Пецяр-бургскага універсітэта. Вярнуўшысяў 1861 г. пасля вучобы на радзіму, ён стварыў на Гродзеншчыне рэвалюцыйную арганізацыю. Восенню 1862 г. стаў старшынёйЛітоўскага правінцыяльнага камітэта (ЛПК) у Вільні — цэнтра «чыр-воных» у Літве і Беларусі, які ўзначаліў падрыхтоўку узброенага паўстання супраць царскіх улад.

Вялікую ролю ў арганізацыі паўстання адыграла выдан-не з лета 1862 г. К. Каліноўскім разам са сваімі паплечнікамі першай рэвалюцыйна-дэмакратычнай газеты ў Беларусі «Мужыцкяя праўда». Выйшла 7 нумароў газеты. К. Каліноў-скі прапагандаваў ідэю народнай сялянскай рэвалюцыі і сфармуляваў ідэю дэмакратычнай народнай дзяржавы: «... не народ зроблены для ўрада, а ўрад для народа». Ну мары газеты ён падпісваў псеўданімам «Ясъка, гаспадар з-пад Вільні».

Адсутнасць адзінага плана баявых дзеянняў, недахоп сіл і зброі, аб'яўленне беларуска-літоўскіх губерняў на ваенным становішчы і правядзенне карнай аперацыі супраць паўстан-цаў пад кіраўніцтвам віленскага генерал-губернатара М. Му-раўёва, рознагалоссі паміж удзельнікамі паўстання прывялі да яго паражэння. Восенню 1863 г. узброеная барацьба ў Беларусі была практычна падаўлена.

У канцы студзеня 1864 г. быў арыштаваны К. Каліноўскі. Знаходзячыся ў турме, ён напісаў і перадаў на волю тры лісты свайму народу, вядомыя пад назвай«Пісьмы з-пад шыбекіцы».

3 лістоў вынікала, што К. Каліноўскі не прызнаваў маскоў-скі або польскі ўрады сваімі для беларусаў. Ён заклікаў беларускі народ ісці ваяваць «за свайго Бога, за сваё права,... за сваю Бацькаўшчыну». У сваю апошнюю хвіліну, стоячы пад шыбеніцай, К. Каліноўскі пры абвяшчэнні судовага пры-гавору, у якім яго назвалі «дваранінам», заявіў: «У нас няма дваран — усе роўныя!»

24. Буржуазныя рэформы другой пал. ХІХ – пач. ХХ ст. на тэрыторыі Беларусі

Рэформа 1861 г. ліквідавала галоўную перашкоду, што стрымлівала развіццё капіталізму ў Расіі - прыгоннае права. Аднак гэтага было недастаткова. Каб рухацца наперад да сапраўды буржуазнага грамадства, Расіі былі патрэбны іншыя рэформы дзяржаўна-палітычнага ладу. У 60 — 70-я гады ўрад Аляксандра II прыняў шэраг пастаноў аб правядзенні такіх рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галіне народнай адукацыі і друку. 3 усіх рэформ самай радыкальнай з'яўлялася судовая. Новыя судовыя статуты рашуча парывалі з існаваўшым раней у Расіі судовым ладам. Новы суд будаваўся на бессаслоўных прынцыпах. Абвяшчаліся нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адміністрацыі, вусны характар, спаборнасць і галоснасць судовага працэсу. Пры разглядзе крымінальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў, ствараўся інстытут прысяжных павераных (адвакатаў). Значна скарачалася сістэма судаводства. Першай інстанцыяй стаў міравы суд з адзіным суддзёй, другой - з'езд міравых суддзяў, потым ішлі акруговыя суды (у губернях) і судовыя палаты (аб'ядноўвалі некалькі губерняў). Для ўсіх судоў імперыі існавала адзіная апеляцыйная інстанцыя — сенат. Разам з тым судовая рэформа пакідала валасны суд для сялян (па грамадзянскіх і дробных крымінальных справах), духоўны суд (кансісторыю) па справах духавенства і ваенныя суды для вайскоўцаў. Вышэйшыя дзяржаўныя чыны падлягалі Вышэйшаму крымінальнаму суду. На Беларусі судовая рэформа пачалася толькі ў 1872 г. з увядзення міравых судоў. Акруговыя суды, прысяжныя засядацелі і прысяжныя павераныя з'явіліся ў заходніх губернях толькі ў 1882 г. Спіс прысяжных засядацеляў зацвярджаўся ўладамі. Усё гэта было вынікам паўстання 1863 - 1864 гг. - самадзяржаўе не давярала мясцовым памешчыкам, сярод якіх былі моцныя прапольскія настроі. Земская рэформа, аб'яўленая 1 студзеня 1864 г., прадугледжвала стварэнне ў паветах і губернях выбарных устаноў для кіраўніцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва і іншымі справамі непалітычнага характару. На Беларусі ў сувязі з падзеямі 1863 — 1864 гг. уводзіць выбарныя ўстановы царскі ўрад не адважыўся. Палітыка недаверу  мясцовым памешчыкам працягвалася ажно да 1911 г., калі ва ўсходніх губернях Беларусі былі створаны земствы, і то згодна са спецыяльным выбарчым законам.Са спазненнем на 5 гадоў на Беларусі была праведзена гарадская рэформа (прынята ў 1870 г., а на Беларусі пачалася ў 1875 г.). Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасці пры выбарах органаў гарадскога самакіравання — гарадской думы і  гарадской управы на чале з гарадскім галавой. Аднак права выбіраць і быць абранымі ў гарадскую думу атрымалі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі. Такім чынам, уведзеная сістэма гарадскога самакіравання забяспечвала ўладу буйной буржуазіі - купцам, прадпрымальнікам, уладальнікам нерухомасці. Рабочыя, служачыя, інтэлігенцыя, якія складалі асноўную масу насельніцтва гарадоў, не мелі магчымасці ўдзельнічаць у гарадскім самакіраванні як непадатковае насельніцтва. Гарадская дума падначальвалася непасрэдна сенату, а не мясцовай адміністрацыі, аднак нагляд за дзейнасцю думы ажыццяўляў губернатар праз спецыяльна створаныя губернскія ўстановы па гарадскіх справах, Гарадскі галава ў буйных гарадах зацвярджаўся на сваёй пасадзе міністрам унутраных спраў, а ў дробных — губернатарам. Кампетэнцыя гарадскога самакіравання была абмежавана вузкімі рамкамі чыста гаспадарчых пытанняў: добраўпарадкавання тэрыторыі горада, арганізацыі гарадскога гандлю і транспарту, народнай адукацыі і аховы здароўя, прыняцця санітарных і супрацьпажарных мер. Pэформа гарадскога самакіравання ўсё ж такі здолела замяніць былыя феадальныя саслоўна-бюракратычныя органы гарадскога кіравання на новыя, заснаваныя на буржуазным прынцыпе маёмаснага цэнзу. Рэфармаванне арміі ў Расіі пачалося ў 1862 г., калі былі ўтвораны 15 ваенных акруг і скарочаны тэрмін службы ў сухапутным войску да 7 і на флоце да 8 гадоў. У 1867 г. быў прыняты новы ваенна-судовы ста'і'ут, які выходзіў з прынцыпаў судовай рэформы 1864 г. Уводзіліся тры судовыя інстанцыі — палкавы, ваеннаакруговы і галоўны ваенны суд. На час вайны ствараўся Галоўны палявы ваенны суд. Рашэнні ваенных судоў падлягалі зацвярджэнню палкавога і акруговага военачальнікаў. Усе мужчыны з 20-гадовага ўзросту павінны былі служыць у войску (выключэнне рабілася толькі для карэннага насельніцтва Сярэдняй Азіі, Казахстана, Сібіры і Поўначы). У сухапутных войсках тэрмін службы паніжаўся да 6 гадоў абавязковай і 9 гадоў у запасе, на флоце — адпаведна да 7 і 3 гадоў. Таксама ўводзіліся льготы для людзей, якія мелі адукацыю. Буржуазны характар насілі таксама школьная рэформа 1864 г. і цэнзурная рэформа 1865 г. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай, павялічвалася колькасць пачатковых школ, уводзілася пераемнасць розных ступеняў навучання. Гімназіі падзяляліся на класічныя і рэальныя (апошнія пазней пераўтвораны ў рэальныя вучылішчы). У класічных гімназіях у аснову навучання было пакладзена выкладанне т.зв. класічных моў - грэчаскай і лацінскай, а таксама гуманітарных дысцыплін. Рэальныя гімназіі павялічвалі аб'ём выкладання матэматыкі і прыродазнаўства за кошт старажытных моў. Скончыўшыя класічныя гімназіі атрымлівалі права паступаць без экзаменаў ва універсітэты. З-за даволі высокай платы за навучанне магчымасць атрымаць добрую адукацыю мелі пераважна прадстаўнікі прывілеяваных і заможных саслоўяў. Для жыхароў Беларусі становішча ўскладнялася яшчэ і тым, што ў краі не было ніводнай вышэйшай навучальнай установы. Новы цэнзурны статут, прыняты ў 1865 г., значна пашыраў магчымасці друку.