Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гicторыя Беларускай Лiтаратуры 11-19 стагоддзяу....doc
Скачиваний:
56
Добавлен:
08.08.2019
Размер:
3.9 Mб
Скачать

3 Молодых лет доселе, скажи нам сегодне? (4-5)

Выхаваныя на ідэях Рэнесансу, які сінтэзаваў культуру Антычнасці І Сярэднявечча, паэт шырока звяртаўся да рымскай міфалогіі, што прыводзіла да арганічнага суіснавання ў яго творчасці хрысціянскіх і паганскіх матываў. Напрыклад, уяўленне аўтара «Ляманту...» пра магчымасць з дапамогай багінь старагрэчаскай міфалогіі — Клоты, Лахесы, Атропы - падоўжыць зямное жыццё відавочна ўступала ў супярэчнасць з царкоўна-хрысціянскай дактрынай, якая тлумачыла паходжанне і залежнасць усіх рэчаў і з'яваў ад адзінага Бога.

Імкнучыся дасягнуць максімальнага ўздзеяння на чытача, аўтар вельмі шырока выкарыстоўваў сімволіка-метафарычныя сродкі. Да прыкладу, сімвалічным сэнсам напаўняліся такія паняцці, як «чаша», «дрэва», «мутная вада», «каса», «меч», «трубы», «карабель», «корань», «вуж», «голуб». Метафары выкарыстоўваліся пераважна для характарыстыкі галоўнага героя. На старонках «Ляманту...» ужыта характэрная для мінорнага тону лексіка, найбольш часта словы «трывога», «журбота», «слёзы», «уздыханне», «плач», «страта», «боль», «жаль», «смутак», «смерць», «гора», «стагнанне».

Вялікае значэнне ў «Ляманце... » надавалася параўнанням, часта складаным і шматпланавым. Узорам адметных параўнанняў у творы з'яўляюцца супастаўленні пакутаў тых людзей, што засталіся жыць, з пакутамі і мукамі парадзіхі. 3 мэтай дасягнення мастацкай выразнасці, прастаты і даступнасці выкладання паэт нярэдка ўжываў народныя прыказкі і прымаўкі: «смерць у зубы не глядзіць», «з друга вораг, з брата воўк». Дакладныя І арыгінальныя эпітэты, удалыя параўнанні, метафары, сімвалы, безумоўна, прадвызначылі высокі мастацкі ўзровень твора.

«Лямант на смерць Л. Карповіча» атрымаў шырокае распаўсюджанне на беларускіх землях. Прычына папулярнасці заключалася ў яго адметнай ролі ў тагачаснай ідэйна-палітычнай барацьбе, унікальным мастацкім патэнцыяле, моцным ўздзеянні на эмоцыі чытачоў і слухачоў. Услаўляючы вялікага Творцу, панарамна асвятляючы богаўгодныя справы нябожчыка, паэт выкарыстоўваў шырокі арсенал існуючых сродкаў мастацкага абагульнення, усю сілу свайго таленту, узбагачаючы і развіваючы літаратурную форму «казанняў на смерць», адкрываючы новыя магчымасці асэнсавання рэчаіснасці. Акрамя неацэнных эстэтычных вартасцяў «Лямант на смерць Л. Карповіча» мае вялікую гісторыка-культурную каштоўнасць, ён вельмі маштабна адлюстроўвае стан духоўнага і сацыяльнага жыцця грамадства таго часу, раскрывае характар ідэйных, філасофскіх і эстэтычных пошукаў у беларускай літаратуры эпохi барока. У многім, дзякуючы якраз паэтычнаму таленту аўтара гэтага твора, літаратурныя плачы вылучыліся ў самастойны жанр і занялi выбітнае месца Ў беларускай л!таратуры эпохi барока.

У беларускай паэзii XVII ст. паўстала патрыятычная плынь, найбольш яркай праявай якой з'яўляецца вершаваны твор Яна Казiмiра Пашкевiча пад назвай «Полска квитнет лациною...», датаваны 1621 г. Паэт стварыў сапраўдны г!мн роднай мове. Адстойваючы права беларускай мовы на !снаванне і падкрэслі ваючы яе непераходзячае значэнне ў жыццi ўсяго Вялiкага княства Лiтоўскага, Я. К. Пашкев!ч з аптым!змам глядзеў на будучыню беларускага народа, што пацвярджаюць некалькi радкоў ягонага верша:

Полска квитнет лациною,

Литва квитнет русчизною.

Без той в Полще на пребудзеш,

Без сей в Литве блазнем будзеш.

Той лацина езык дает,

Та без руси не вытрвает.

Ведзь же юж русь, иж тва хвала

По всем свете юж дойзрала.

Весели ж се ты, русине,

Тва слава никгды не згине.

У ГЭТЫМ адзіна вядомым творы Я. К. Пашкевіча, напісаным у панегірычным стылі, упершыню прагучала актуальная і сёння думка аб тым, што народ жыве да таго часу, пакуль жыве яго мова.

Вельмi яркi паэт эпохi барока — Тамаш Яўлевiч (першая палова XVII ст.). Нарадзіўся ён у Магiлёве-на-Дняпры, там жа атрымаў пачатковую адукацыю, затым працягваў вучобу ў Кракаве. 3 1628 да 1632 г. ён займаў пасаду рэктара Кiеўскай Брацкай школы. У 1632 г., пасля аб'яднання гэтай школы з Кiева-Пячорскай i стварэння Кiева-Магiлянскай калегii, Т. Яўлевiч быў звольнены мiтрапалiтам Пятром Магілам з пасады рэктара. Палічыўшы звальненне за абразу, ён пакінуў Кiеў і накіраваўся ў родны Магілёў. Аб далейшым лёсе Т. Яўлевіча звесткі адсутнiчаюць.

Адзiны вядомы твор Т. Яўлевіча «Лабірынт, або Заблытаная дарога» быў напісаны ў часе яго навучання ў Кракаве i выдадзены асобнай кнігай у 1625 г. у кракаўскай друкарнi Францыска Цэзарыя.

На тытульным аркушы кнiгi пазначана, што напісаў яе «Тамаш Яўлевіч, студэнт навук вызваленых». Паэма адрасавалася «брацтву малодшаму магілёўскаму новапачатнаму». У ёй паэт як бы прапаноўваў брацтву свае паслугi настаўніка i выхавальнiка. Паэма «Лабiрынт...» — гэта своеасаблівы рэкамендацыйны лiст, публiчная дэманстрацыя аўтарам сваiх разумовых i літаратурных здольнасцяў.

Паводле зместу i ідэйна-мастацкай скіраванасцi «Лабiрынт...» з'яўляецца працягам рэнесансавых, гуманістычных традыцый. Злiццё лiрычнага героя i алегарычнага вобраза Мудрасцi, ад імя як!х у паэме ажыццяўляецца аповед, складае мастацка-кампазi цыйную аснову твора. Дзякуючы гэтаму дасягаецца эпічная шырыня І шматпланавасць мастацкага выяўлення.

Назва паэмы — «Лабірынт...» узнікла як вынік адметнага аўтарскага ўяўлення пра сусвет, які нагадваў яму заблытаны клубок супярэчнасцяў, з якога чалавецтва не знаходзіць выйсця.

Паэма мае невялікі 20-радковы ўступ, у якім аўтар асвятляе ўласныя прынцыпы мастацкай творчасці. На думку Т. Яўлевіча, аснову яго творчага метаду складала імкненне заўсёды і ва ўсім прытрымлівацца вялікай Мудрасці, якую могуць спасцігаць і кіравацца ў практыцы вершаскладання не толькі пасівелыя творцы, але і юнакі, што накіроўваюць свае памкненні на пошук дабра і справядлівасці. У кароткай прадмове да паэмы Т. Яўлевіч не забыўся нагадаць пра адрасата яго паэтычнага паслання, а таксама папрасіць прабачэння на той выпадак, калі яго «верш» каму-небудзь не спадабаецца. Аўтар паведаміў і пра маральнаэтычныя прынцыпы, ЯКІМІ ён кіраваўся ў сваім творы.

Галоўная тэма паэмы - роля навук і мастацтваў у жыцці грамадства. Дзеля асвятлення гэтай найважнейшай тэмы Т. Яўлевіч стварыў у «Лабірынце...» сімвалічны вобраз усёпранікальнай Мудрасці. Узнёслае стаўленне Т. Яўлевіча да Мудрасці тлумачыцца тым, што ён лічыў яе адзіным выратавальнікам асуджанага на пагібель свету:

Так, Мудрасць над усім, бо ўсім жывым кіруе.

Багаты самы той, хто з Мудрасцю сябруе. I хто 3 людзей сабе тым скарбам запаможа,

Пакуль ёсць белы свет, субожыцца нязможа.

(Пераклад Рыгора Барадулiна)

Найважнейшы матыў паэмы - услаўленне багатай гісторыі Вялікага княства Літоўскага, якая ўвасобілася ў гарадах, такіх, як Магілёў, Галіч, Кіеў і інш., упрыгожаных мноствам цудоўных бажніцаў, што на працягу стагоддзяў цешылі вока праваслаўнага чалавека. У мінулым беларускага народа аўтар паэмы бачыў ідэальны, залаты век.

Тэма маральнай чысціні грамадства — аснаватворная ў паэме. Т. Яўлевіча абурала згубнае распаўсюджанне п'янства, якое ён слушна лічыў найвялікшым грамадскім злом.

Неаспрэчная заслуга Т. Яўлевіча як таленавітага паэта ў тым, што ён упершыню ў беларускай паэзіі ўзняў многія вострыя грамадскія праблемы, адкрыта заявіў пра маральны крызіс і заганы грамадства, раскрытыкаваў чыноўніцка-бюракратычны апарат, які паграз у хабары і стаў абыякавы да простага чалавека. 3 боллю ў сэрцы паэт пісаў, што ў грамадстве, дзе пануюць барацьба за ўладу, нянавісць і здрада, страшнае невуцтва і п'янства, няма месца для Мудрасці, гармоніі і згоды.

Аўтар паэмы «Лабірынт...» не толькі крытыкаваў і абвяргаў, ён прапаноўваў станоўчую праграму дзеянняў, сутнасць якой -у маральным удасканаленні людзей, шырокім развіцці навук і асветніцтве народа.

Ад любога чалавека, незалежна ад яго сацыяльнага становішча, Т. Яўлевіч патрабаваў адказнасці за лёс Айчыны, актыўнага ўдзелу ў грамадскіх справах. Нельга замыкацца толькі ў рамках уласнай гаспадаркі, нічога не бачыць вакол сябе, папярэджваў Т. Яўлевіч, бо гэта вядзе да маральнага спусташэння і духоўнай

Усю адказнасць за вырашэнне грамадскіх праблемаў Т. Яўлевіч справядліва ўскладваў на адукаваных і таленавітых людзей, якія ў першую чаргу павінны былі як сапраўдныя пастыры клапаціцца пра агульнае шчасце, берагчы свой «статак» ад розных «воўчых» інтрыг, ні ў якім выпадку не адмаўляцца ад свайго вышэйшага прызначэння - клопату пра людзей.

У паэме ў мастацкай форме асветленая вострая праблема барацьбы шляхецкіх груповак за палітычную ўладу і палітычнае лідэрства. Варажнеча паміж палітычнымі дзеячамі, якія вырашаюць важныя дзяржаўныя праблемы, на думку паэта, уяўляла

страшэнную грамадскую небяспеку.

Значнае месца ў паэме займае тэма навучання, адукацыі і выхавання. Свае аргументы ў абарону выключнай важнасці адукаЦЫІ І належнага выхавання аўтар падаваў у форме дыялога Мудрасці 3 жыхарамі Магілёва. Адказнасць за адукацыю і выхаванне дзяцей Т. Яўлевіч ускладаў на дарослых, востра крытыкуючы тых бацькоў, ЯКІЯ не жадаюць траціць сродкі на навучанне сваіх дзяцей.

У недастатковым развіцці навук і адукацыі Т. Яўлевіч бачыў не прыватную загану, а праблему агульнадзяржаўнай важнасці. Ён быў цвёрда перакананы, што толькі правільнае навучанне І добрая адукацыя змогуць забяспечыць стабільнае і спакойнае існаванне краіны, яе далейшае развіццё і росквіт:

Вас шмат, а вы й сабе даць рады не сумелі.

Гібеюць гожыя навукі — вам не справа. Таму так ваша растае, як снег, дзяржава. Не ўбачыце вы поспеху парой любою, Пакуль 3 сябе ня выцісніце ўсё благое, 3 чаго галеча й звады шырацца тлумліва.

(Пераклад Рыгора Барадуліна)

Паэма Т. Яўлевіча «Лабірынт...» мела непрыхаваную дыдактычную скіраванасць. Аўтар прапаноўваў ідэальныя нормы паводзінаў і жыцця, своеасаблівы маральны кодэкс для чалавека таго часу, сцвярджаючы, што толькі збалансаваныя грамадскія стасункі, разважнасць ва ўсіх справах і ўчынках, узгодненасць асабістых памкненняў з агульнаграмадскімі патрэбамі могуць прывесці народ да шчасця.

Прынцыпова новай рысай творчага метаду Т. Яўлевіча з'яўляецца адсутнасць правідэнцыялізму - уяўлення пра ўсе рэчы І з'явы як выніку наканаванасці Божай. Усё поўнасцю залежыць ад ВОЛІ людзей, заўважаў паэт, няма неабходнасці спадзявацца на Бога, калі супольна, уласнымі намаганнямі можна вырашыць складаныя грамадскія праблемы І задачы.

Аўтар «Лабірынта...», прысвяціўшы асноўную частку свайго твора крытыцы грамадскіх заганаў, усё ж заставаўся аптымістам. Яго перапаўняў гонар за славянскія народы, ён верыў у іх магутнасць І невычэрпныя крыніцы жыццёвых сілаў. Дзейнасць адукаваных магнатаў, накіраваная на развіццё навук, імкненне моладзі да ведаў, а таксама ратныя подзвігі і адвага запарожскіх казакоў пры абароне Айчыне — усё гэта давала Т. Яўлевічу вяЛІКІЯ надзеі. У царкоўных брацтвах, якія, на думку аўтара «Лабірынта...», павінны служыць перш за ўсё простым людзям, ён бачыў узор згоды і грамадскага спакою. Паэт раіў мяшчанам Магілёва аб'яднацца на ўзор жыхароў Львова і Вільні, дзе ўжо даўно існавалі такія царкоўныя саюзы гараджан.

Добрым знакам адраджэння жыцця ў Магілёве Т. Яўлевіч лічыў новастворанае брацтва, якому ён прысвяціў сваю паэму і ў склад якога ўвайшло шмат моладзі. Аўтар выказваў спадзяванне, што маладое пакаленне абудзіцца ад працяглага сну, знойдзе належнае прымяненне сваіх сілаў, паставіць краіну на ногі, а людзі старэйшага веку стануць для моладзі надзейнай апорай.

Узнікненне ў беларускай паэзіі першай паловы XVII ст. філасофска-публіцыстычнай паэмы, узорам якой з'яўляецца твор Т. Яўлевіча «Лабірынт, або Заблытаная дарога», звязана з узмацненнем лірычнага элемента ў спалучэнні з панарамнасцю адлюстравання І шырынёй ахопу матэрыялу. Багацце тэмаў, глыбіня пастаноўкі найгалоўнейшых праблемаў жыцця грамадства і гуманістычна-асветніцкі характар іх вырашэння дазваляюць сцвярджаць, што паэма Т. Яўлевіча «Лабірынт...» выходзіць далёка за межы звычайнага паслання-просьбы. Вострае сацыяльнае гучанне, высокi ўзровень мастацкасці вылучаюць паэму сярод іншых твораў таго часу, ставяць яе ў шэраг найлепшых дасягненняў паэтычнай культуры Беларусі эпохі барока.

Да літаратурных помнікаў, напісаных у палемічным стылі, належыць ананімнае «Прывітанне на прыезд Н. Лютэрмахра», накіраванае супраць дзеячаў рэфармацыйнага руху. Аўтар твора — прыхільнік Каталіцкага касцёла. Напісанае лацінкай, макаранічнай, беларуска-польскай мовай, «Прывітанне» - адзін з яркіх узораў палітычнай сатыры беларускай каталіцкай паэзіі.

На тытульным аркушы «Прывітання» паведамлялася, што яно выдадзена ў «Вітэмбергу», хаця на самай справе было надрукаванае ў Вільні ў 1642 г., а аўтарам яго быў невядомы паэт-езуіт, які выступаў ад імя Санькі Налівайкі.

Вершаванае «Прывітанне» накіравана супраць лютэранскага пастара, які прыехаў у Вільню і ў сваёй першай казані прывёў некалькі цытат на грэчаскай мове. Аўтар «Прывітання» ўсяляк стараўся схаваць сваю канфесійную прыналежнасць. Менавіта таму герой «Прывітання» — селянін, які прамаўляе маналог, — нібыта праваслаўнага веравызнання, што вынікае з яго адмоўнага станаўлення да «ляхаў» і уніятаў:

Тяшко нам 3 ляхами, а горш з униатами,

И што б не взели добрыми правами,

А вы пак нас нудите, як мы леретыцы,

Альбо, как ляхы зовут сами, схизматыцы.

Змест «Прывітання», аднак, сведчыць, што яго аўтарам быў не праваслаўны, а католік, бо, звяртаючыся да пастара, ён пагардліва раіў яму паехаць «к Москве на науку». Негатыўныя адносіны галоўнага героя «Прывітання» да прастэстанцкага настаўніка суправаджаліся таксама неаднаразовымі пагрозамі і абразамі: «сукін род», «лысы бес».

Сярод улюбёных прыёмаў аўтара «Прывітання» каламбуры і гульня слоў. Вельмі арыгінальна і ўдала ён абыграў слова «магіла» і прозвішча вядомага кіеўскага мітрапаліта Пятра Магілы. Дарэчы, гэты прыём — дадатковае сведчанне таго, што аўтар «Прывітання» — чалавек каталіцкага веравызнання.

Прыкметнае месца ў паэзіі эпохі барока займае уніяцкая плынь, 3 характэрным для яе філасофска-тэалагічным ухілам. Найбольш яркі прадстаўнік украінскай і беларускай уніяцкай паэзіі — Кірыла Транквіліён-Стаўравецкі, які адзін час выкладаў у Віленскай брацкай школе. Ужо першыя яго трактаты — «Люстра багаслоўя» (Пачаеў, 1618) і «Евангелле вучыцельнае» (Рахманаў, 1619) — уключалі шмат паэтычных тэкстаў, а «Перла шматкаштоўнае» (Чарнігаў, 1646) было амаль напалову напісанае вершамі. Прычына таму — імкненне аўтара данесці да чытача ў даходлівай, эстэтычна мілагучнай форме вучэнне пра Бога і сусвет.

Надзелены вялікім паэтычным талентам, паэт выклаў «у метрах» сваё вучэнне аб Тройцы, анёлах, растлумачыў кожны радок Гасподняй малітвы «Ойча наш», а таксама перадаў вершамі свае адносіны да святых апосталаў («Пахвала апосталам святым»), пакутнікаў за хрысціянскую веру («Пахвала святым пакутнікам»), тэолагаў мінулага («Пахвала свяціцелям альбо багаслоўцам») і манахаў («Пахвала нявіннікам праўдзівым»).

У склад «Перла шматкаштоўнага» ўвайшоў вялікі цыкл вершаў, напісаных з нагоды найважнейшых падзеяў Хрысціянскай царквы: «Пахвала на слаўны дзень Нараджэння Госпада Ісуса Хрыста», «Пахвала на прасветлы дзень Уваскрэшання Хрыстова», «Песня пахвальная на слаўны дзень Узнясення Хрыстова», «Песня пахвальная на прасветлы дзень Зыходу Духа Святога», «Пахвальная песня на слаўны дзень Пераўтварэння Хрыстова», «Пахвала на слаўны дзень Багаяўлення».

Напісаныя таленавітым паэтам, філосафам і вучоным, вершаваныя творы Транквіліёна-Стаўравецкага вызначаліся глыбінёй думкі, высокай мастацкасцю і вытанчанасцю формы. Выключна адметная манера палемікі К. Транквіліёна-Стаўравецкага. Ён не цытуе сваіх ідэйных праціўнікаў, лічачы, мусіць, залішнім нават гэтакім чынам прапагандаваць іх «памылковыя» погляды. Паэт нібы не заўважае іх і займаецца толькі падборам разнастайных аргументаў на карысць сваіх тлумачэнняў тых або іншых філасофска-багаслоўскіх тэзісаў.

У эпоху барока ў беларускай літаратуры, з прычыны ўзмацнення эсхаталагічных прадчуванняў, атрымаў развіццё жанр літаратурных эпітафій. Для абазначэння жанравай спецыфікі вершаваных эпітафій у мастацкай культуры XVII ст. ужываліся паняцці: «эпітафіён» і «надгробак». Найбольш значнай сярод арыгінальных беларускіх эпітафій з'яўляецца надзвычай цікавы ў мастацкіх адносінах ананімны твор пад назвай: «Надгробак айцу Афанасію Філіповічу, ігумену берасцейскаму, памерламу ў 1648 годзе». У гэтай эпітафіі лірычны герой А. Філіповіч, ад імя якога гаворыць невядомы паэт, нагадвае пра сваё адданае служэнне Праваслаўнай царкве, з жалем і скрухай паведамляе пра пакутніцкую смерць ад рук казакаў:

Тепер мусилем юж так уступити,

О кривду твою будучи забитый

От рук шляхетских подчас козаччизни В Берестю Литовском, на своей Отчизне.

Заключныя радкі «Надгробка...» — абяцанне лірычнага героя выконваць святарскія абавязкі на нябёсах, бараніць хрысціянскія каштоўнасці.

Разнавіднасцю панегірычных жанраў, якія атрымалі шырокае распаўсюджанне ў беларускай паэзіі эпохі барока, з'яўляліся дэкламацыі. Станаўленне жанру дэкламацый адбывалася ў пачатку XVII ст., а яго росквіт звязаны з творчасцю Сімяона Полацкага.

У беларускай літаратуры, наколькі дазваляюць меркаваць вядомыя на сённяшні дзень канкрэтныя літаратурныя помнікі, гонар заснавання жанру дэкламацый належыць Філафею Утчыцкаму, творчая дзейнасць якога прыпадае на сярэдзіну XVII ст. Аднак трэба адзначыць, што ўжо ў канцы XVI ст. у чытацкім асяроддзі дэкламацыі не былі навіною, яны ўспрымаліся досыць звыкла. Праўда, дэкламацыяў гэтага перыяду, напісаных беларускімі паэтамі, не захавалася. Выключэнне складае твор «Прасфанема», які ўзнік ва Украіне, але распаўсюджваўся і ў Беларусі.

Першая вядомая ўласна беларуская дэкламацыя належыць Ф. Утчыцкаму: «Стихи краесогласныя, иже в сретение чюдотворныя иконы пресвятой Богородицы Полоцкой...» Як вынікае з загалоўка дэкламацыі, яна была напісана з нагоды вяртання ў Полацк абраза Божай Маці.

Дэкламацыя Ф. Утчыцкага складаецца з васьмі частак, кожная з якiх прамаўлялася адным з вучняў брацкай школы ў час тэатралізаванай сустрэчы абраза. Ва ўсіх прывітаннях гучаў напамінак пра ўсеагульную радасць жыхароў горада:

Радуйся, дево, радуйся спеваем,

Гды чюдотворный твой образ стретаем!

Радуйся, Богу избранная мати,

Как приносящая много благодати.

Асноўны пафас дэкламацыі — выяўленне радасці і захаплення ў прадчуванні ўсеагульнай Божай ласкі. Вяртанне абраза Божай Маці ў Полацк, на думку Ф. Утчыцкага - вынік прадвызначанасці. Не выпадкова, у дэкламацыі вельмі часта праводзяцца паралелі паміж гэтай хвалюючай сустрэчай і падзеямі біблейнай гісторыі: вяртаннем Юдзіфі і ўваходжаннем Хрыста ў Іерусалім. У свядомасці аўтара вяртанне абраза ўспрымалася ўсімі жыхарамі горада як прыход надзейнага абаронцы і ратавальніка, які павінен забяспечыць мір і дабрабыт.

Ф. Утчыцкі параўноўваў абраз Божай Маці з абарончай, непрыступнай для ворагаў «сцяною», «вежаю», «крэпасцю», «зачыненай брамай», «дзвярыма», «непераадольным шляхам». Звярта ючыся да Багародзіцы, паэт прасіў быць хавальніцай «ад злых ерэтыкоў, абаронцай ад сарацынаў і схізматыкаў».

У тым, што абраз Божай Маці перадаваўся Полацку, аўтар бачыў «мудрасць» і «велічнасць» новых свецкай і духоўнай уладаў. Не выпадкова заключныя словы дэкламацыі — гэта зварот паэта да маскоўскага цара і яго сям'і, патрыярха, князёў і баяраў; у іх гучаць пажаданні ім дабрабыту, здароўя і даўгалецця. Асабліва вернападданіцкія пачуцці аўтара выявіліся ў зваротах да цара Аляксея Міхайлавіча.

* * *

У беларускай кніжнай паэзіі XVII ст. як своеасаблівай сферы мастацкай свядомасці выявіліся анталагічныя, касмалагічныя, гістарычныя, сацыяльныя і этнічныя погляды сваёй эпохі. У адрозненне ад іншых формаў слоўнага мастацтва — філасофскіх трактатаў, белетрызаваных твораў ды інш. — паэзія не ўключала ўсіх ньюансаў і ўсяго багацця прадмета адлюстравання, а выказвала толькі канцэнтраваны вынік думкі, агульнае стаўленне мастака да рэчаіснасці. Кніжная паэзія XVII ст., якая ўяўляла сабой шматступенны жанравы комплекс, адлюстравала барацьбу розных літаратурных і рэлігійна-філасофскіх напрамкаў таго часу. У ёй яшчэ досыць моцнымі заставаліся рудыменты сярэднявечнага мыслення.

У перыяд барока істотна пашырыліся гарызонты мастацкай творчасці беларускіх паэтаў, прыкметна змяніўся змест тагачаснай беларускай паэзіі: панегірыкі і апісанні гербаў пакрысе саступалі месца творам, у якіх аналізаваліся гістарычныя працэсы, выяўляліся заканамернасці грамадскага развіцця. У кніжнай паэзіі паступова ўзрастала цікавасць да асобы, яе індывідуальных якасцяў. Пазначыўся радыкальны паварот у адлюстраванні станоўчага героя: схематычнае ўслаўленне дабрачыннасцяў саступала месца рэалістычнаму аналізу дзеянняў і ўчынкаў чалавека. У вершаваных творах узрасла цікавасць да псіхалогіі героя, яго ўнутраных перажыванняў і асабістага жыцця. Сімптаматычнае таксама з'яўленне ўнутранага маналога героя, што бясспрэчна сведчыла пра тэндэнцыю прыходу ў літаратуру рэфлексаванага чалавека, які задумваўся пра ўласнае прызначэнне на зямлі і свае ўчынкі. У многіх паэтычных творах выразна відаць элементы новай літаратуры, што дазваляе гаварыць пра пачатак пераходнага перыяду ад даўняй беларускай літаратуры да новай

ужо Ў XVII ст.

Вялікае значэнне ў паэтычных творах XVII ст. надавалася літаратурнай форме, якая характарызавалася барочнай ускладненасцю І шматзначнасцю. У многіх вершах назіраецца захапленне паэтаў формай, нават давядзенне яе да гіпертрафаваных памераў. Мастацкая форма часам адыгрывала першаступенную ролю, пераважала над самім зместам твораў. Элемент нечаканасці, кур'ёзу, закліканы здзівіць, уразіць чытача і слухача, у беларускай паэзіі XVII ст. усё больш ператвараўся ў мастацкі прынцып. Так, у палемічных вершах дыялог паміж героямі набывае драматызм, становіцца жывым, дынамічным, змяняецца ў нечаканых напрамках, развіваецца паводле ўласных законаў, а не ў адпаведнасці са штучна зададзенай схемай.

Многія паэтычныя творы другой паловы XVII ст., створаныя ВЯДОМЫМІ паэтамі-асветнікамі, назаўсёды ўвайшлі ў «залаты фонд» беларускай літаратуры, сталіся той ідэйнай і мастацкай асновай, на якой у далейшым адбывалася станаўленне беларускай нацыянальнай паэзіі.