Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гicторыя Беларускай Лiтаратуры 11-19 стагоддзяу....doc
Скачиваний:
56
Добавлен:
08.08.2019
Размер:
3.9 Mб
Скачать

Прадмова

Беларуская літаратура — адна з найважнейшых галін мастац-кай культуры беларускага народа, своеасаблівае люстра яго бага-тага духоўнага жыцця, яго дум, імкненняў і перажыванняў, гу-маністычных ідэалаў, магутны сродак нацыянальнага самавыяў-лення і самасцверджання. Яе шматвяковая гісторыя — праўдзівы летапіс гісторыі нашага народа, яго складанага лёсу.

Развіццё культуры кожнага народа сацыяльна абумоўлена, дыктуецца актуальнымi патрэбамі і густамі часу, культурна-гіс-тарычнымі ўмовамі жыцця грамадства. Яно абапіраецца таксама на духоўны вопыт папярэдніх пакаленняў, культурныя традыцыі мінулага, якія з'яўляюцца неабходным сродкам сувязі эпох, за-хавання пераемнасці і адначасова служаць жыватворным факта-рам культурнага прагрэсу. Лепшыя традыцыі мінулага актыўна ўдзельнічаюць у стварэнні новага.

Развіццё культуры немагчыма без спадчыннай асновы, духоў-на-творчага вопыту продкаў, выкарыстання, узбагачэння і далей-шага развіцця нацыянальных традыцый. Вось чаму культурная спадчына з'яўляецца найкаштоўнейшым нацыянальным скарбам для кожнага народа і адыгрывае вырашальную ролю ў яго духоў-ным жыцці ў прасторы і часе. Таксама і літаратурная спадчына як арганічная частка нацыянальнай культуры, раскрываючы мас-тацкія багацці мінулага, дапамагае глыбей спазнаць народ і ўклю-чыць яе лепшыя ідэйна-мастацкія з'явы ў наш духоўны актыў, зрабіць іх фактам і фактарам сучаснага культурна-гістарычнага працэсу, эфектыўным сродкам узбагачэння і развіцця нацыя­нальнай культуры. Выдатныя помнікі літаратуры як духоўна-творчыя з'явы пэўнага часу — гэта не толькі своеасаблівыя пасланні іх аўтараў сваім сучаснікам, але і сваім нашчадкам су-айчыннікам.

Феномен многіх выдатных помнікаў культурна-гістарычнай спадчыны мінулага, класічных твораў літаратуры і мастацтва не толькі ў тым, што яны доўга жывуць у часе, уплываюць на свядо-масць і сучаснікаў, і наступных пакаленняў, служаць і сучаснасці.