- •Уводзіны
- •Тэматычны план курса
- •“Методыка выкладання спецыяльных музычных дысцыплін”
- •3. Асноўныя прынцыпы сучаснай музычнай педагогікі
- •Методыка выкладання ў сістэме музычнага фальклору
- •4. Асноўныя метадычныя сістэмы ў галіне музычнай адукацыі
- •5. Пытанні методыкі выкладання музычных дысцыплін у работах вядомых музыкантаў-выканаўцаў і лепшых прадстаўнікоў музычнай педагогікі
- •2. Жанр і стыль ў музычным мастацтве. Змястоўнасць жанру
- •3. Адлюстраванне зместу музычнага твору ў кампазітарскіх і рэдактарскіх заўвагах
- •4. Методыка абуджэння творчага ўяўлення
- •2. Тэмп і яго роля ў фарміраванні мастацкага вобразу
- •3.Рытм як асноўны сродак часовай арганізацыі музычнага твору.
- •4. Метады і прыёмы работы над рытмам
- •5. Артыкуляцыя, агогіка і фразіроўка ў арганізацыі музычнага твор.
- •2. Эскізная работа як магчымасць стварэння алгарытму творчага працэсу
- •3 Тыпы і асобныя прыёмы работы над музычным творам
- •Асноўныя метадычныя прынцыпы знаёмства з нотным тэкстам
- •3. Методыка хуткага чытання нотнага тэксту
- •2. Псіхалагічныя асновы канцэртнага хвалявання. Метады і прыёмы іх пераадолення
3. Адлюстраванне зместу музычнага твору ў кампазітарскіх і рэдактарскіх заўвагах
Прафесар Ленінградскай кансерваторыі Самарый Ілліч Саўшынскі любіў гаварыць, што нотны тэкст музычнага твору ─ гэта пісьмо. Пісьмо, якое кампазітар адрасуе выканаўцу яго музыкі, з надзеяй на тое, што гэта пасланне ад аўтара будзе уважліва і з разуменнем прачытана. Змест музыкі ўвасабляецца кампазітарам ў темпа-агагічных, дынамічных, артыкуляцыйных указаннях, разнастайных акцэнтах у адзначэнні характару музыкі, у багацці рассыпаных па старонках музычных твораў.
Кампазітары (адны ў большай ступені, іншыя ў меншай), падрыхтоўваючы адрасаваная нам усім, выканаўцам, “пісьмо”, ніколі не адмаўляюцца ад таго, каб улавіць, зафіксаваць у славесных заўвагах і графічных сімвалах сваё асабістае бачанне музыкі, разлічваючы на тое, што выканаўца аднясецца да іх з належнай павагай. Таму яснае разуменне і веданне музычна-выканальніцкай тэрміналогіі неабходна кожнаму, хто сапраўды хоча пранікнуць у сэнс і змест музыкі.
У тэарэтычнай літаратуры сустракаецца нямала выказванняў, якія сведчаць аб прыблізнасці, недастатковасці музычна выканальніцкіх тэрмінаў, на тое, што права выбару адценняў (дынамікі, тэмпавай і артыкуляцыйнай характарыстыкі і г.д.) належыць у канцы канцоў выканаўцу. Трэба падкрэсліць, што адзначаныя звычайна ў нотным тэксце знакі выканання ўяўляюць сабой не больш як грубую замалеўку, грунтоўку. Справа выканаўцы размеркаваць на пэўным фоне належныя пералівы фарбаў, святла і ценю. Гэта задача такой далікатнай якасці, што яе складана нават выразіць.
Вядучыя педагогі-музыканты не стамляюцца, паўтараючы сваім вучням: кожны знак або акцэнт, кожная заўвага, тэрмін, якія ўказаны ў нотным тэксце кампазітарам або аўтарытэтным рэдактарам, важны, як і самы гук, якому яны надаюць той або іншы характар. Вядомы рускі музыкант Балеслаў Яворскі пісаў: ”Прысвяціце адзін вечар… каб прачытаць толькі італьянскія тэрміны ў творах Шапэна, Ліста і Скрабіна, якія вы іграеце, і ўспрыміце іх як асабісты зварот да Вас гэтых людзей, пры тым, што яны ─ геніі” 1.
Звернем увагу на тое, што многія тэрміны маюць розныя адценні таго ці іншага значэння. Так, напрыклад, тэрмін “con brio”, які звычайна перакладаецца як “З агнём, з пылам”, ў некаторых слоўніках трактуецца як “са жвавасцю, натхненнем”. Блізкі па значэнню тэрмін “con fuoco” (перакладаецца таксама, “з агнём”) зусім не роўна цэнныя. Пры памылковым перакладзе выканаўца, імкнучыся перадаць “агонь і пыл” ў нейкай жвавай, жыццярадаснай тарантэле, сыграе яе з такім запалам, што не зможа перадаць неабходнай лёгкасці і іскрыстасці.
У практычнай рабоце выкладчыку неабходна надаваць пільную ўвагу характарным адзначэнням, якія, звычайна, прыводзяцца на італьянскай (радзей, нямецкай і французскай) ці рускай мовах. Трэба прывучыць вучняў карыстацца слоўнікамі музычных тэрмінаў, якія выпускаюцца штогод музычнымі выдавецтвамі (у тым ліку, і для тых, хто толькі пачынае навучацца музычнаму мастацтву).
Вядомы сучасны даследчык, выканаўца і педагог У.Ражнікаў, прааналізаваў характэрныя заўвагі аркестравых партытур XVIII — пачатку XX стст., вынікам чаго стала складанне слоўніка якасных характарных прыкмет, якія абумоўліваюць змест, характар гучання музыкі. У найбольш чыстым выглядзе дадзеныя ў слоўніку тэрміны выкарыстоўваюцца ў выглядзе кампазітарскіх заўваг ў нотным тэксце 2. Слоўнік разбіты на групы. У кожнай групе аб’яднаюцца прыкметы, якія выражаюць адзін і той жа настрой, але розныя яго нюансы і ступень выражэння. Асноўная ўласцівасць прыкмет кожная асобнай групы ─ здольнасць у большай ці меншай ступені замяшчаць адзін адно ў рэакцыі індывіда (слухача або выканаўцы) на музычны твор. Слоўнік можа быць выкарыстаны ў практычнай дзейнасці дырыжораў, выканаўцаў, выкладчыкаў музыкі і стаць тым трывалым падмуркам, на якім выхоўваецца вобразнае ўяўленне будучага музыканта.