Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
sintaxis_2.docx
Скачиваний:
121
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
108.05 Кб
Скачать

Сінтаксіс

1.Асноўныя сінтаксічныя адзінкі і паняцці

Сінтаксіс – гэта 1) адзін з узроўняў мовы, характэрныя для яе сродкі і правілы стварэння маўленчых адзінак, 2) раздзел граматыкі, які вывучае гэты узровень:спалучальнасць і парадак размяшчэння сінтаксічных формаў слоў у выказванні, агульныя ўласцівасці сказа як аўтаномнай адзінкі мовы і выказвання як часткі тэксту.

Да адзінак сінтаксісу адносяцца: сінтаксема, словазлучэнне, сказ, складанае сінтаксічнае цэлае (ССЦ), тэкст.

Сінтаксічныя адзінкі – гэта канструкцыі, у якіх элементы аб'ядноўваюцца сінтаксічнымі сувязямі і адносінамі. Словаформы з'яўляюцца матэрыялам для пабудовы словазлучэнняў. Простыя сказы будуюцца са словаформаў і словазлучэнняў. Складаныя сказы будуюцца з простых сказаў, а складанае сінтаксічнае цэлае – з простых і складаных сказаў. Усе гэтыя сінтаксічныя адзінкі можна разглядаць пачынаючы з словаформы і да ССЦ і наадварот, ад ССЦ да словаформы.

Сінтаксема – мінімальная, непадзельная семан.-сінт. Адзінка мовы, якая адначасова выступае як носьбіт элементарнага сэнсу і як канструкцыйны кампанент больш складаных сінтаксічныз пабудоў(словазлучэння, сказа, тэксту).

Словазлучэнне – сэнсава-граматычнае аб’яднанне двух ці больш знамянальных слоў, паміж якімі выражаюцца розныя граматычныя адносіны.(намінатыўная адзінка)

Сказ –сінтаксічная адзінка, якая складаецца са слова або спалучэння слоў, граматычна аформлена па законах пэўнай мовы і характарызуецца сэнсавай і інтанацыйнай закончанасцю (камунікатыўная адзінка).

ССЦ - найболей буйная адзінка сінтаксісу, якая ўяўляе сабой структурна-сэнсавае адзінства.Складанае сінтаксічнае цэлае выяўляецца ў складным тэксце. Гэта спалучэнне некалькіх сказаў, якое характарызуецца адноснай завершанасцю тэмы (мікратэмы), сэнсавай і сінтаксічнай згуртаванасцю кампанентаў.

Тэкст – моўная адзінка, якая выступае ў камунікацыі як адносна завершаны адрэзак зносінаў, як адзінка структураваная і арганізаваная паводле пэўных правілаў, што нясе кагнітыўную, інфармацыйную, псіхалагічную і сацыяльную нагрузку зносінаў. Прычым цэласным і закончаным тэкстам можа быць як адно выказванне(мінітэкст), так і шматтамовыя раманы.

2.Сінтаксічныя сувязі, сінтаксічныя адносіны, спосабы іх дыферэнцыяцыі, сродкі выражэння і спосабы рэалізацыі як аснова арганізацыі сінтаксічнай структуры

Сінтаксічныя адзінкі ніжэйшага ўзроўня (словаформа, словазлучэнні) у пабудовах больш высокага ўзроўня (ССЦ) выступаюць як элементы, якія ўступалі адзін з адным у сінтаксічныя сувязі і адносіны.

Сувязь: - гэта спалучэнне слоў, што выражае з дапамогай пэўных сродкаў сэнсавыя адносіны паміж гэтымі словамі. Функцыі сувязі: служыць для выражэння сінтаксічных адносінаў паміж словамі, утварае сінт. Структуру славазлучэння і сказаў, стварае ўмовы для рэалізацыі лексічнага значэння слова.

Сінтаксічная сувязь падзяляецца на злучальную і падпарадкавальную. Пры складанні аб'ядноўваюцца сінтаксічна раўнапраўныя кампаненты (аднародныя члены сказа, часці складаназлучанага сказа); пры падчыненні – сінтаксічна нераўнапраўныя: адзін выступае як галоўны, другі– як залежны (словаформы ў складзе словазлучэнняў і сказаў, а таксама часці складаназалежнага сказа).

Сінтаксічныя адносіны выяўляюцца пры дапамозе сінтаксічных сувязяў сінтаксічных адзінак; у іх адлюстроўваюцца адносіны паміж прадметамі і з'явамі рэчаіснасці. Сінт. адносіны падзяляюцца на прэдыкатыўныя і непрэдыкатыўныя.

Прэдыкатыўныя адносіны характэрны для граматычнай асновы сказа: дзейніка і выказніка.

Непрэдыкатыўныя адносіны падзяляюцца на злучальныя і падпарадкавальныя (азначальныя, аб'ектныя і акалічнастныя).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]