Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
sintaxis_2.docx
Скачиваний:
122
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
108.05 Кб
Скачать

10. Агульная класіфікацыя сказаў (51)

Сказ – сінтаксічная адзінка, якая складаецца са слова або спалучэння слоў, граматычна аформлена па законах пэўнай мовы і характарызуецца сэнсавай і інтанацыйнай закончанасцю. У адрозненне ад словазлучэння, асноўная функцыя сказа – камунікатыўная, г. зн. быць сродкам зносін паміж людзьмі. Найважнейшыя адзнакі сказа – прэдыкатыўнасць, інтанацыйная завершанасць, наяўнасць структурнай схемы.

Просты сказ можна характарызаваць па камунікатыўнай мэце (апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя), па эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы (клічныя, няклічныя), па характары прэдыкатыўных адносін (сцвярджальныя, адмоўныя), па наяўнасці аднаго або двух галоўных членаў (аднасастаўныя, двухсастаўныя), па структурнай абавязковасці членаў сказа (поўныя, няпоўныя), па наяўнасці-адсутнасці даданых членаў (развітыя, неразвітыя), па наяўнасці ўскладненняў. Паводле структуры сказы бываюць простыя і складаныя. Простым называецца сказ, які змяшчае у сабе адну граматычную аснову - дзейнік і выказнік.Складаным называецца сказ які складаецца з двух і больш грамматычных асноу.

11.Фармальная арганізацыя простага сказа. Структурная аснова (прэдыкатыўнае ядро) простага сказа (52)

Сказ – сінтаксічная адзінка, якая складаецца са слова або спалучэння слоў, граматычна аформлена па законах пэўнай мовы і характарызуецца сэнсавай і інтанацыйнай закончанасцю. У адрозненне ад словазлучэння, асноўная функцыя сказа – камунікатыўная, г. зн. быць сродкам зносін паміж людзьмі. Найважнейшыя адзнакі сказа – прэдыкатыўнасць, інтанацыйная завершанасць, наяўнасць структурнай схемы. Прэдыкатыўнасць – катэгорыя, якая ўказвае на агульную аднесенасць зместу сказа да рэчаіснасці. Прэдыкатыўнасць выяўляецца ў трох асноўных граматычных катэгорыях сказа:сінтаксічнай мадальнасці, сінтаксічнага часу,сінтаксічнай асобы. Катэгорыя прэдыкатыўнасці – гр. зн. сказа,якое рэалізуецца праз сінтакзічныя формы часу і ладу, што ў сукупнасці складаюць сінт. парадыгму сказа. Па структуры сказы падзяляюцца на простыя і складаныя. Простыя сказы:1. Будуюцца са словаформаў і словазлучэнняў.2. Уключаюць толькі адно прэдыкатыўнае спалучэнне.3. Маюць прасцейшую семантыку. Варта адзначыць, што, уваходзячы ў склад складаных сказаў, простыя губляюць інтанацыйную завершанасць, нярэдка змяняюць парадак слоў, таму часці СП завуць часта не сказамі, а прэдыкатыўнымі адзінкамі. Прэдыкатыўнае ядро – галоўныя члены сказа (дзейнік і выказнік). Дзейнік – галоўны член сказа, звычайна аба-значае суб'ект дзеяння (хто або што ўтварае дзеянне.Дзейнік можа абазначаць аб'ект. Але гэта такі аб'ект, на які дзеянне не накіравана, а сам аб'ект з'яўляецца вынікам дзе­яння і знешне набывае форму дзейніка (назоўны склон, адзіночны ці множны лік). Выказнік – галоўны член сказа, звычайна абазначае дзеянне, якое ўтварае суб'ект.

12. Члены сказа і дэтэрмінанты. Галоўныя члены сказа. Спосабы граматычнага выражэння галоўных членаў сказа (53)

Член сказа — граматычна значны элемент, на якія падзяляецца сказ падчас сінтаксічнага аналізу. Уяўляе сабою слова ці спалучэнне сінтаксічна злучаных слоў. Да галоўных членаў сказа адносяцца дзейнік і выказнік. Яны ўтвараюць граматычную аснову сказа і выражаюць яго асноўны сэнс. Дзейнік – галоўны член сказа, звычайна аба-значае суб'ект дзеяння (хто або што ўтварае дзеянне.Дзейнік можа абазначаць аб'ект. Але гэта такі аб'ект, на які дзеянне не накіравана, а сам аб'ект з'яўляецца вынікам дзе­яння і знешне набывае форму дзейніка (назоўны склон, адзіночны ці множны лік). Можа быць выражаны назоўнікам, займеннікам, субст. прым., дзеепрым., ліч., нязменнымі формамі і словамі(інф.),спалучэннямі слоў (фразеалагізмы, сказы, сінт. непадзельныя спалучэнні). Выказнік – галоўны член сказа, звычайна абазначае дзеянне, якое ўтварае суб'ект.Выказнік можа абазначаць прадмет, а таксама прымету, якой валодае прадмет: Лес – жывая вопратка зямлі, яе музыка; Ночы ўлетку прыгожыя. Выказнік бывае просты, складаны, састаўны. Састаўныя дзеяслоўныя(пачалі падаць) выказнікі складаюцца з выказальнага слова ў форме інфінітыва і звязкі, выражанай часцей асабовымі формамі дзеясловаў. Састаўны іменны(выдалася марознай) выказнік складаецца з выказаль­нага слова ў форме іменных часцін мовы і дзеяслоўнай звязкі. Складаны(павінен быць гаспадаром) выказнік складаецца з трох і больш кампанентаў.Даданыя члены сказа звязваюцца з галоўнымі членамі сказа ці паміж сабой сувяззю падпарадкавання. Як залежныя словы яны паясняюць, удакладняюць або дапаўняюць іх значэнне. Даданымі членамі сказа з'яўляюцца: азначэнне (яго разнавіднасць – прыдатак), дапаўненне і акалічнасць.Азначэнне – даданы член сказа, які абазначае прымету суб'екта, аб'екта ці акалічнасці.Дапаўненне – даданы член сказа, які абазна-чае аб'ект; адказвае на пытанні ўскосных склонаў.Акалічнасці – даданыя члены сказа, якія абазначаюць розныя абставіны, у якіх адбываецца дзеянне, або даюць якасную характарыстыку дзеянню. Дэтэрмінант – член сказа, які адносіцца да ўсяго састава сказа, што распаўсюджвае яго ў цэлым і не злучаны ні з якім асобным яго членам. напрыклад, Дарога ў нецярпенні здалася яму надзвычай доўгай. Мне вельмі падабаюцца спевы ляснога жаваранка.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]