Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
sintaxis_2.docx
Скачиваний:
123
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
108.05 Кб
Скачать

39. Камунікатыўная парадыгма сказа (80) ----- 37?

З камунікатыўнай характарыстыкай сказаў звязаны два асноўных кірункі іх класіфікацыі.

1. Класіфікацыя па мэтавым прызначэнні мяркуе агульную адзнаку сказаў з пункту гледжання іх ролі ў маўленчых зносінах. На гэтай аснове вылучаюцца апавядальныя, пытальныя і пабуджальныя сказы.

2. Класіфікацыя па актуальным дзяленні прадугледжвае размежаванне сказаў непадзеленых - такіх, у якіх усё ўтрыманне сказа складае рэму выказвання.

На аснове эмацыйна-экспрэсіўнай афарбаванасці вылучаюцца выклічныя сказы.З мадальна-прэдыкатыўнай характарыстыкай звязана размежаванне сцвярджальных і адмоўных сказаў.

Часта ў асобую групу вылучаюцца так званыя ўскладненыя сказы. Гэта сказы, якія ўключаюць аднародныя члены, адасобленыя другарадныя члены сказа, устаўныя канструкцыі, уступныя словы, звароткі, выклічнікі.

40. Парадак слоў у сказе. Камунікатыўная, граматычная і стылістычная функцыя парадку слоў у сказе. (81)

Парадкам слоў у сказее лічыцца размяшчэнне ў ім яго членаў. Лічыцца, што парадак слоў у мове вольны. Аднак гэта не так. Ён адносна вольны з-за структурнай злучанасці кампанентаў сказа і сэнсавай іх значнасці.

Парадак слоў вызначаецца структурай і семантыкай папярэдніх сказаў, камунікатыўным заданнем і г.д. Такім чынам, парадак слоў залежыць ад кантэксту. Ён іграе важную ролю ў актуальным чляненні. Актуальнае чляненне - прыстасаванне граматычнай структуры сказа да задач камунікацыі.

Парадак слоў у залежнасці ад актуальнага члянення бывае

1. прамым – тэма\рэма. Бацька прыедзе / заўтра.

2. зваротным = інверсія – рэма\тэма. Заўтра прыедзе / бацька.

Без рэмы сказ не існуе.

Прамы парадак слоў завецца нейтральным, а ў выніку інверсіі ўзнікае значны парадак слоў. Функцыя - паставіць акцэнт. Інверсія падкрэслена інтанацыйна - лагічны націск вылучае рэму.

Парадак слоў можа мець і чыста граматычнае значэнне. Тады ён служыць для афармлення сінтаксічных адносін паміж членамі сказа. Мінск - сталіца нашай краіны. Сталіца нашай краіны - Мінск. Роля дзейніка і выказніка вызначаецца толькі парадкам слоў. Змена парадку слоў не прыводзіць да стылістычных зрухаў у сказе. Гэта парушаецца пры з'яўленні якасных прыметнікаў. Выдатны горад - Мінск.

Граматычную значнасць мае парадак слоў у сказах тыпу Чэрвень гарачы. Гарачы чэрвень - ужо номинативны сказ. Месца вызначае функцыю прыметніка ці дзеепрыметнікі. Супакоеная сяброўка сышла ці Сяброўка сышла супакоеная.

Парадак слоў вызначае граматычную значнасць аманімічных формаў назоўнікаў. Дзень змяняе ноч. Маці кахае дачку.

41. Фармальная, семантычная і камунікатыўная арганізацыя складанага сказа. Прынцыпы класіфікацыі і тыпалагічная характарыстыка складаных сказаў (82)

Складаны сказ — гэта такі сказ, у які ўва-ходзяць дзве або некалькі частак, якія нагад-ваюць простыя сказы і аб'яднаны ў адно цэлае па сэнсу і інтанацыі. Так, у сказе Шумяць, гудуць вятры лагодныя, і песціць сонца родны край дзве часткі, якія адпавядаюць двухсастаўным простым сказам. У сказе Сонца закацілася за лес, і адразу стала цямнець пер­шая частка мае граматычную будову двухсастаўнага сказа, другая — аднасастаўнага безасабо-вага.

Адрозненне простата сказа ад складанага заключаецца ў іх будове: просты сказ складаецца з адной прэдыкатыўнай часткі, а складаны — з дзвюх ці некалькіх частак. Просты сказ утвараецца са словазлучэнняў, а складаны — з простых сказаў, якія аб'ядноў-ваюцца ў адно сінтаксічнае цэлае. Састаўныя часткі складанага сказа ў адрозненне ад простых сказаў не маюць сэнсавай самастойнасці, а таксама інтанацыйнай закончанасці.

Састаўныя часткі складанага сказа аб'ядноўваюцца ў адно сінтаксічнае цэлае рознымі сродкамі сувязі: злучальнымі злучнікамі (злучальная сувязь), падпарадкавальнымі злучнікамі і злучальнымі словамі (падпарадкавальная сувязь), інтанацыйна (бяззлучнікавая сувязь). У залежнасці ад сродкаў сувязі і сэнсавых адносін, якія выражаюцца паміж састаўнымі часткамі, адрозніваюцца наступныя тыпы складаных сказаў:

складаназлучаныя сказы (часткі сказа раўнапраў- пыя, звязаны злучальнай сувяззю): Работу кончыў серп у полі, і лета хіліцца на спад.

складаназалежныя сказы (часткі сказа нераўна-праўныя, залежаць адна ад другой, звязаны паміж сабой падпарадкавальнай сувяззю): Нарач адносіцца да азёр, якія не зарастаюць раслінамі.

бяззлучнікавыя сказы (часткі сказа звязаны па сэнсу, інтанацыяй): Май шумеў чаромхай і калінай, пад акном квітнеў духмяны бэз.

Складанымя сказы з рознымі відамі сувязі (камбінаваныя складаныя сказы): Песня — гэта крыніца, яна будзе сачыцца, покуль сэрца жыве.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]