Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Адказы на залік - 3 курс, 2 семестр.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
295.42 Кб
Скачать

3.Экспрэсіянізм у літаратуры і мастацтве.

Экспрэсіянізм (Э.) у перакладзе з лацінскай мовы (expressio) “выражаць”, “выказваць”.Э. узнікае ў сяр. 900-х гадоў. Яго радзімай была Германія. Акрамя таго, ён атрымаў распаўсюджанне таксама ў Аўстра-Венгрыі, Румыніі, Бельгіі. Фарміраванне Э. пачалося з аб’яднанняў мастакоў. У 1905г. у Дрэздэне была створана група “Мост”, заснавальнікі якой супрацьпастаўлялі сябе імпрэсіяністам. У 1911г. у Мюнхене ўзнікае другое аб’яднанне мастакоў “Блакітны вершнік”, цэнральнай постаццю якога стаў Васіль Кандзінскі. Менавіта ён упершыню выкарыстаў тэрмін Э.

Адметныя рысы экспрэсіянісцкага жывапісу выявіліся, па-першае, у незвычайнай афарбоўцы звычайных рэчаў, па-др., у дэфармацыі прадметаў, што дасягалася мастацкімі сродкамі (напр., выкарыстанне паламаных ліній).

У літаратуры Э. пачаў распаўсюджвацца напярэдадні 1-ай сусветнай вайны. Найперш у Германіі і Аўстрыі. Галоўнымі цэнтрамі Э. у літаратуры сталі часопісы “Дзеянне” і “Штурм”, што выходзілі ў Берліне суадносна ў 1911 і 1910 гадах. Трэба сказаць, што існаванне гэтых часопісаў вызначыла падзел пісьменнікаў-экспрэсіяністаў на левых і правых. Часоп. “Дзеянне” стаў цэнтрам групоўкі левых. Менавіта тут найбольш ярка выявіўся бунтарскі дух накірунку, яго прадстаўнікі аддавалі перавагу грамадска-палітычнай, сацыяльнай сітуацыі ў краіне. Часоп. “Штурм” быў больш скіраваны на вырашэнне вечных, мастацкіх праблем. Гэтыя часопісы палемізавалі паміж сабой.

Мастацтву Э. уласцівы наступныя асаблівасці: 1) перавага абстрагаваных вобразаў і сімвалаў, 2) умоўнасць, 3) фантастычнасць. Э. пакінуў па-за ўвагай асобныя дэталі і нюансы, усё прыватнае, каб адшукаць і паказаць самае галоўнае, самае важнае, каб паказаць сутнасць жыцця, схаваную пад абалонкай “бачнага”.

Сярод нямецкіх пісьменнікаў-экспрэсіяністаў можна назваць Г. Мана, А. Дзёбліна, Б. Брэхта, Г. Гейма, Г. Бена, сярод аўстрыйскіх – Ф. Кафку, Г. Майрынка, Г. Тракля.

4.Дадаізм: сэнс лексіка-фанетычных эксперыментаў.

Дадаізм (Д.) як мастацкі напрамак узнікае ў 1916 г. у Швейцарыі, якая не прымала ўдзелу ў 1-ай сусв. вайне. Д. з’явіўся адным з самых разбуральных напрамкаў, паколькі бачыў сваёй мэтай разбурэнне існуючых традыцый і будаванне чагосьці новага, свайго ўласнага.

Слова “Дада” было ўзята з дзіцячай мовы. Самі дадаісты казалі, што яно нічога не абазначае. І гэта невыпадкова, таму што сэнс сваёй дзейнасці яны бачылі ў адмаўленні, у разбурэнні, у пратэсце супраць існуючых норм і канонаў.

У 1918г. Р. Хюльзенбергам быў створаны дадаісцкі маніфест, у якім ён прапанаваў выкарыстоўваць новыя прыёмы ў напісанні верша, што сталі, па-сутнасці, лексіка-фанетычнымі эксперыментамі ў сістэме вершаскладання. Некаторыя з гэтых прыёмаў: 1) бруісцкі верш – верш, у якім павінна выявіцца шумавая карціна свету, 2) статычны верш, г.зн., што змест верша павінен адлюстроўвацца нават у тыпаграфскай выяве, 3) калектыўнае пісьмо, 4) выкарыстанне сімультаннай тэхнікі (абазначае “адначасовасць”) – адлюстраванне падзей, якія адбываюцца ў дадзены момант у розных месцах. Яшчэ адным прыёмам гэтага мастацтва з’яўляецца расчляненне на часткі, асобныя фрагменты якога-небудзь вобраза ці прадмета, а потым, калі ён згубіць сваю цэласнаць, сэнс, адвольнае яго складванне. У прыватнасці, такі рацэпт складання вершаў давалі дадаісты: “Вазьміце газету. Потым вазьміце нажніцы. Выберыце ў ёй артыкул такой даўжыні, якім будзе ваш верш. Выражце артыкул. Затым асцярожна разрэжце яго на асобныя словы і ссыпце іх у мяшок. Перамяшайце. Потым даставайце адтуль словы і адвольна дадавайце іх адно да аднаго”.

Вядомымі дадаістамі былі Х. Арп, Х. Баль, К. Хаусман, лідэрам дадаіскага руху быў паэт-тэарэтык Трыстан Тзара.

Па заканчэнні вайны Швейцарыя перастала быць цэнтрам дадаізму. Частка дадаістаў перамясцілася ў Германію, а частка ў Францыю (Парыж), дзе даволі хутка пераўтварылася ў групіроўку сюррэалістаў. Мастацтва дадаізму праіснавала да 20-ых г. Гістарычны рух дадаістаў завяршыўся прыкладна ў 1924 годзе.