Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_yaz.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
63.6 Кб
Скачать

ПЫТАННІ ДА ЗАЛІКУ

  1. Мова людзей і яе роля ў працэсе сацыялізацыі асобы.

Мова ёсць агульны для ўсiх людзей здабытак. Сярод мноства жывых iстот, якiя сустракаюцца на Зямлi, толькi чалавек валодае членападзельнай мовай, што дазваляе нам лiчыць яе галоўнай дыферэнцыяльнай прыкметай людзей. Значыць, з дапамогай гэтай прыкметы вылучаецца вялiкi клас жывых iстот з агульнай назвай чалавек, Homo loquens ’чалавек, які гаворыць’. Калi праз мову мы выдзяляем чалавека i характарызуем яго як асобiну, што адрознiваецца ад iншых асобiн, то i сутнасць самога чалавека павiнна раскрывацца з выкарыстаннем паняцця мовы. Выключная важнасць мовы сярод iншых уласцiвасцяў чалавека заснавана i на тым, што яна з’яўляецца прыкметай адначасова знешняй i ўнутранай. Знешняя (матэрыяльная) частка мовы выразна праяўляецца ў вусным маўленнi праз яго акустычныя характарыстыкi, якiя звязаны з фiзiялагiчнай дзейнасцю розных органаў чалавека (лёгкiя, гартань, язык, зубы, губы, паднябенне i iнш.), успрымаюцца яго слыхам i могуць фiксавацца i вывучацца з дапамогай сучасных тэхнiчных сродкаў. Унутраная (iдэальная) частка мовы служыць самым непасрэдным, прамым i унiверсальным шляхам да думак, пачуццяў, свядомасцi, псiхiкi чалавека, або да ўсяго, што стварае яго ўнутраны свет, унутранае жыццё. Значыць, калi разглядаць мову як агульначалавечую з’яву, унiверсальную катэгорыю, што мае сваё прызначэнне, то можна вылучыць у ёй дзве суiснуючыя ролi, якiя яна выконвае. Першая роля з’яўляецца дыферэнцыяльнай: з яе дапамогай мы адрознiваем чалавека ад усяго астатняга свету жывых iстот на нашай планеце. Другая роля служыць iнтэгральнай: праз яе мы аб’ядноўваем вялiкi клас жывых высокаарганiзаваных iстот у адзiн род – род чалавека. Але ўнутры гэтага роду чалавецтва падзяляецца на шматлiкiя групоўкi, самымi арганiчнымi i буйнымi з якiх з’яўляюцца нацыi. Сярод характэрных рыс кожнай нацыi найбольш адметнай служыць, бясспрэчна, мова.

Нацыянальная дыферэнцыяцыя людзей мае тэндэнцыю да адэкватнага адлюстравання ў адпаведных нацыянальных мовах, якiя i служаць найбольш чуйнымi паказчыкамi гэтай дыферэнцыяцыi. Роднасць моў, iх генетычнае i тыпалагiчнае падабенства адначасова сведчаць i пра псiхалагiчную сваяцкасць тых або iншых нацый i народнасцяў, пра iх паходжанне з адной крынiцы, пра iх адзiныя старажытныя каранi. I наадварот, разыходжанне нацыянальных моў, наяўнасць у iх меншага падабенства – паказчык меншай роднасцi адпаведных нацый, носьбiтаў гэтых моў. Такiм чынам, самыя глыбiнныя якасныя ўласцiвасцi мовы, што маюць непасрэднае дачыненне да чалавека, звязаны з апошнiм, па-першае, як з бiялагiчнай i сацыяльнай (грамадскай) iстотай, па-другое, як з прадстаўнiком канкрэтнай нацыi. Яшчэ адной фундаментальнай рысай, якая выяўляе сутнасць мовы, служыць тое, што яна забяспечвае нас здольнасцю выражаць i ўспрымаць ускосна нашы бiялагiчныя i псiхалагiчныя стымулы i рэакцыi, а пра рэчаiснасць i яе рэалii меркаваць i разважаць без непасрэднага кантакту з iмi, не ўспрымаючы iх прама сваiмi органамi пачуццяў.

3. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

Беларуская мова –нац. мова бел-кага народа.Стваралася і развівалася беларуская нац. мова ў складаных гістарычных умовах, у непарыўнай сувязі са стварэннем і развіццём беларускай нацыі.

Перш чым утварылася беларуская народнасць i сфармiравалася яе мова, у жыццi ўсходняга славянства адбылося многа важных падзей, якiя паўплывалi на яе стан i развiццё. Да лiку такiх падзей адносiцца далучэнне славян у X стагоддзi да хрысцiянскай цывiлiзацыi. Разам з хрысцiянствам на ўсходнеславянскiя землi прыйшла пiсьменнасць на стараславянскай мове i паступова выцiснула язычнiцкую культуру i iншыя сiстэмы лiтарнага пiсьма, што iснавалi ва ўсiх славян у IX стагоддзi.

Надзвычай плённымi ў гiсторыi беларускай кнiжнасцi, пiсьменства былi XI-XII стагоддзi. Побач з традыцыйнымi богаслужэбнымi творамi на царкоўнаславянскай мове да нас дайшлi арыгiнальныя творы старажытнай эпохi: словы, казаннi, павучаннi, малiтвы Кiрылы Тураўскага, пiсьменнiкаў-асветнiкаў Клiмента Смаляцiча i Аўраама Смаленскага. У XII стагоддзi асветнiцкую працу вяла Ефрасiння Полацкая. Яе жыццё i дзейнасць апiсаны ў “Жыцii”, складзеным пасля смерцi адным з вучняў.

На тэрыторыi Беларусi iснавалi такiя буйныя цэнтры старажытнай пiсьменнасцi, як Полацк, Тураў, Пiнск, Смаленск, Слуцк, Мазыр, дзе перапiсвалiся царкоўныя, стваралiся i знаходзiлi выйсце арыгiнальныя творы. Значна больш помнiкаў пiсьменнасцi не толькi рэлiгiйнага, але i свецкага характару дайшло да нас ад XIII стагоддзя. Гандлёвыя дагаворы, надпiсы на прадметах матэрыяльнай культуры, разнастайныя граматы знойдзены ў Вiцебску, Смаленску, Мсцiславе. I гэтыя помнiкi шырока адлюстроўваюць асаблiвасцi народнай гаворкi таго часу, якiя сталi спецыфiчнымi рысамi сучаснай беларускай мовы. Такiм чынам, у помнiках, створаных на Беларусi ў X-XIII стагоддзях, выразна акрэслiлiся рысы беларускай моўнай сiстэмы.

У XIII стагоддзi Кiеўская Русь распадаецца на Маскоўскую Русь і Вялікае княства Літоўскае. ВКЛ узнiкла як саюз усходнеславянскiх княстваў (Навагрэдскае, Полацкае, Пiнска-Тураўскае, Берасцейскае i iншыя) i на працягу XIV стагоддзя ўся тэрыторыя Беларусi ўвайшла ў яго склад. Гэта была дзяржава шматэтнiчная, рознаканфесiяльная i шматмоўная. Этнiчную большасць у Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм складалi нашчадкi былых усходнеславянскiх плямёнаў (крывiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў), якiя не растварылiся ў вялiкай дзяржаве, а захавалi свае традыцыi, звычаi, веру, культуру, сваю мову, атрыманую з даўнiх часоў.

На базе гэтай часткi ўсходнеславянскага насельнiцтва на працягу XIV-XV стагоддзяў склалася беларуская народнасць i сфармiравалася беларуская лiтаратурна-пiсьмовая мова – старабеларуская. У той час яе называлi “просто мова”, але можна сустрэць i тэрмiны “просто молва” i “лiтоўская”. Гэтая мова мела статус афiцыйнай дзяржаўнай мовы ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм, таму ўжывалася ва ўсiх сферах грамадскага жыцця. На беларускай мове ўпершыню ў гiсторыi ўсходнiх славян на пачатку XVI стагоддзя з’ўявiлiся друкаваныя кнiгi. На ёй iснавала багатая лiтаратура, навуковая i мастацкая, летапiсы, а з сярэдзiны XVI стагоддзя – тэксты Святога Пiсання. Гэта была мова законаў, суда, канцылярый (Лiтоўская метрыка, Статут Вялiкага княства Лiтоўскага). У апошнiм даволi паслядоўна адлюстраваны найбольш характэрныя рысы беларускай фанетыкi i граматыкi, праведзена пэўная ўнiфiкацыя графiкi i арфаграфii. Надзвычай шырока прадстаўлены тут усе тэматычныя пласты тагачаснай беларускай лексiкi – ад назваў дзяржаўных рэалiй, службовых асоб да найменняў прадметаў i з’яў бытавога характару.

Высокi ўзровень мела ў XV-XVII стагоддзях беларускае свецка-мастацкае пiсьменства, якое iснавала ў такiх жанравых формах, як летапiсы, мемуары, гiстарычна-прыгоднiцкiя, рыцарскiя аповесцi i раманы, вершы, творы палiтычнай сатыры i iншыя.

Пераклад i выданне на Беларусi рэлiгiйнай лiтаратуры звязаны з дзейнасцю такiх выдатных пiсьменнiкаў-асветнiкаў, як Францыск Скарына, Сымон Будны, Васiль Цяпiнскi, Пётр Мсціславец, Мялецiй Сматрыцкi, кнiгi якiх увасобiлi дэмакратызацыю царкоўнаславяншчыны ў напрамку больш зразумелага для чытача пiсьма. Лiтаратурная мова часоў Вялiкага княства Лiтоўскага, можна сказаць, была “нацыянальнай” лiтаратурнай мовай у тым сэнсе, што ў яе аснове ляжала беларуская мова, а не царкоўнаславянская цi якая iншая.

Аднак далейшае развiццё беларускай народнасцi i яе мовы адбывалася ў неспрыяльных умовах. Утварэнне Федыратыўнай дзяржавы – Рэчы Паспалiтай у вынiку аб’яднання Вялiкага княства Лiтоўскага з Польшчай (Люблiнскай унiяй 1569 г.) мела вынiкам значнае ўзмацненне польскага палiтычнага i культурнага ўплыву. Польшча пачала ажыццяўляць вялiкадзяржаўную палiтыку ў адносiнах да Вялiкага княства Лiтоўскага. Яна выяўлялася найперш у iмкненнi падпарадкаваць гэты край Кароне, у пашырэннi каталiцызму, польскай культуры, мовы.

З канца XVI стагоддзя на Беларусi распаўсюджваецца лацiнская мова – афiцыйная мова Польскай дзяржавы.. Яна пачынае выкарыстоўвацца ў судовай практыцы, навуковым ужытку, становiцца прадметам школьнага вывучэння. Экспансiя польскай мовы асаблiва пашыраецца ў XVII стагоддзi. Польская мова становiцца мовай канфесiйнай палемiкi свецкай лiтаратуры, выцясняе беларускую з прыватнага пiсьмовага ўжытку. Творы, якiя выходзяць на беларускай мове ў канцы XVI-XVII стагоддзяў, беспадстаўна напаўняюцца паланiзмамi.

Засмечаная i сацыяльна непрыстыжная, беларуская лiтаратурная мова ўступае пазiцыi польскай. У 1696 годзе Варшаўскi Сейм канстатуе, што ў справаводстве Княства ўсе рашэннi павiнны складацца на польскай мове. З гэтага часу афiцыйная пiсьменнасць на беларускай мове спыняецца. Ад XVII-XVIII стагоддзяў дайшло да нас зусiм мала помнiкаў на беларускай мове. Гэта асобныя ананiмныя, бурлескна-сатырычныя вершы, нешматлiкiя драматычныя творы. Але беларуская мова працягвае выкарыстоўвацца ў штодзённым ужытку сялян i iншых нiжэйшых колаў грамадства, якiх польская асiмiляцыя амаль не закранула, гэта значыць працягвае функцыянаваць i развiваецца як народна-дыялектная мова.

У канцы XVIII стагоддзя беларускi народ апынуўся ў новых гiстарычных абставiнах. Некалi Вялiкая Рэч Паспалiтая пасля трох падзелаў памiж Аўстрыяй, Прусiяй i Расiяй у 1795 годзе перастала iснаваць. Беларускiя землi ўвайшлi ў склад Расiйскай iмперыi. Але ў складзе Расii Беларусь канчаткова страцiла дзяржаўнасць i нават сваю этнiчную назву, ператварыўшыся ў “Северо-западный край” iмперыi.

Царскi ўрад iгнаруе не толькi дзяржаўную самастойнасць, але i этнiчную, моўную, культурна-рэлiгiйную адметнасць беларускага народа. Загадам Мiкалая I у 1840 годзе на Беларусi ў якасцi афiцыйнай уводзiцца руская мова. Беларуская мова ў гэты i пазнейшыя часы ў афiцыйны ўжытак, пiсьменнасць, школы не дапускалася.

Менавiта ў гэты час нацыянальна-культурнага заняпаду ў асяроддзi навукоўцаў- беларусаў, выхаваных на традыцыях польскай i рускай культур, умацоўваецца разуменне самабытнасцi беларускага народа, прызнанне гiстарычнай iсцiны, што толькi на аснове нацыянальных традыцый можна стварыць каштоўнасцi агульначалавечага значэння, што пытаннi “быць цi не быць беларускай культуры? Быць цi не быць самiм беларусам?” вырашаюцца праз лёс роднай мовы.

Такiм чынам, сучасная лiтаратурная беларуская мова пачынае складвацца амаль праз два стагоддзi пасля спынення старабеларускай пiсьмовай традыцыi. Складваецца на аснове жывой мовы народа. Працэс фармiравання новай беларускай лiтаратурнай мовы супаў з перыядам так званага славянскага Адраджэння, калi адбывалася фармiраванне славянскiх нацый i новых нацыянальных моў.

Першыя спробы кадыфiкаваць правапiсныя i граматычныя нормы былi зроблены братамi. Лёсiкамi, якiя ў 1917 годзе апублiкавалi лацiнскiм шрыфтам дапаможнiк “Як правiльна пiсаць па-беларуску”, а ў 1918 годзе на яго аснове выдалi “Беларускi правапiс”. У гэты час выходзяць i iншыя дапаможнiкi: “Беларускi правапiс” А.Луцкевiча i Я.Станкевiча, граматыка П.Пачобкi, i iншыя. Але найбольш значнай i ўдала распрацаванай сярод iх стала “Беларуская граматыка для школ” Б.Тарашкевiча, выдадзеная ў Вiльнi ў 1918 годзе. Аўтар апiсаў усе ўзроўнi моўнай сiстэмы з пункту гледжання iх нарматыўнасцi, правiл перадачы на пiсьме. Ён здолеў акрэслiць асноўныя заканамернасцi беларускай лiтаратурнай мовы, выявiць гiстарычна-абумоўленую сувязь яе фанетыка-граматычных асаблiвасцей з цэнтральнымi гаворкамi, якiя аб’ядноўваюць у сабе найбольш агульныя i пашыраныя рысы абодвух дыялектаў.

Выключных поспехаў у вывучэнні беларускай мовы, яе гісторыі, помнікаў беларускай пісьменнасці дасягнуў заснавальнік беларускай філалогіі Я.Ф.Карскі – аўтар шматлікіх прац па беларусістыцы, манаграфіі “Беларусы”. У 1920 годзе быў створаны Інбелкульт, які паслужыў базай для арганізацыі АН Беларусі, што ўключала ў свой склад Інстытут мовы, літаратуры і мастацтва. У выніку збору і сістэматызацыі беларускай лексікі былі створаны 24 тэрміналагічныя зборнікі, апублікаваны “Беларуска-расійскі слоўнік” (1925 год) і “Расійска-беларускі слоўнік” (1928 год) М.Я.Байкова і С.М.Некрашэвіча. Абагульняльную працу пра гаворкі цэнтральнай і ўсходняй Беларусі “Спроба лігвістычнай геаграфіі Беларусі” у 1928 годзе апублікаваў П.А.Бузук. Дыялектычны матэрыял, назапашаны Інстытутам мовы, літаратуры і мастацтва АН Беларусі, загінуў у Вялікую Айчынную вайну. Гісторыю беларускай мовы вывучалі П.А.Бузук, Я.Ф.Карскі і іншыя, фанетыку – Я.Лёсік, Воўк-Левановіч і іншыя.

З выхадам граматыкі Б.Тарашкевіча заканчваецца перыяд стыхійнага арфаграфічнага развіцця і пачынаецца этап арганізаванага рэгулявання беларускага правапісу. Гэты этап падзяляецца на два перыяды: дарэформенны і паслярэформенны.

Дарэформенны перыяд пачынаецца ў 1918 годзе выхадам “Беларускай граматыкі для школ” Б.Тарашкевіча і заканчваецца ў 1933 годзе.

Паслярэформенны перыяд пачынаецца ў1933 годзе ў выніку прыняцця пастановы СНК БССР “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”. Гэтым дакументам былі ўнесены значныя змены ў правапіс ( замацаванне акання ва ўсіх ненаціскных складах пасля цвёрдых зычных, адмена перадачы на пісьме асімілятыўнай мяккасці зычных, змяненні ў напісанні некаторых запазычаных слоў). Рэформа атрымала як станоўчую, так і негатыўную ацэнку. Яна не была прынята за межамі БССР (Захадняя Беларусь) і амаль усе замежныя выданні на беларускай мове карысталіся тарашкевічаўскім правапісам (крыху ўдасканаленым). У межах Беларусі правапіс развіваўся і часткова змяняўся. Асобныя папраўкі і ўдакладненні былі ўнесены ў 1957 годзе спецыяльнай пастановай Савета Міністраў БССР “Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу”. Поўны звод афіцыйнага беларускага правапісу “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” быў апублікаваны ў 1959 годзе. Дадзеным варыянтам правапісу мы карыстаемся па сённяшні дзень.

Уздым у 20-ыя годы беларускай культуры, якая выкарыстала часовую магчымасць развiцця, прывёў да ўзнiкнення вялiкай колькасцi беларускiх тэкстаў i далучэння да беларускага пiсьмовага слова мiльёнаў людзей.

У вынiку ажыццяўлення палiтыкi беларусiзацыi беларуская мова набыла статус дзяржаўнай. На ёй працавалi ўрад, дзяржаўныя i грамадскiя ўстановы, вялося навучанне ў школах, тэхнiкумах, ВНУ, стваралiся падручнiкi, слоўнiкi. Беларуская мова стала мовай справаводства, навукi.

Аднак усталяванне сталiнскага таталiтарнага рэжыму ў 30-ыя гады гвалтоўна спынiла працэс беларусiзацыi. У вынiку “выкрыцця” i барацьбы з “нацыянал-дэмакратамi” гiнулi грамадскiя дзеячы, пiсьменнiкi, вучоныя, работнiкі культуры i асветы, гэта значыць, уся нацыянальна арыентаваная iнтэлiгенцыя.

У другой палове XX стагоддзя беларуская мова функцыянавала ва ўмовах канкурэнцыi з рускай. На працягу 50-80 гадоў не абароненая дзяржавай беларуская мова ўступала адну пазiцыю за другой рускай мове, якая, па сутнасцi, са сродку мiжнацыянальных зносiн ператварылася ў дзяржаўную мову рэспублiкi. Беларускiя школы сталi рускамоўнымi, беларуская мова была выключана са сферы афiцыйнага ўжытку. Астраўкамi яе прымянення засталiся мастацкая лiтаратура, публiцыстыка, гуманiтарная навука. Сiтуацыя змянiлася ў канцы 80-ых гадоў. Працэсы дэмакратызацыi грамадства, набыццё нашай рэспублiкай суверынiтэту абвастрылi, як нiколi раней, моўную праблему i абумовiлi пачатак адраджэння беларускай мовы. У 1990 годзе беларускай мове, у адпаведнасцi з прынятым Вярхоўным Саветам Беларусi Законам аб мовах, быў нададзены статус дзяржаўнай, якi прадугледжваў найперш аднаўленне яе ў сферы афiцыйна-прававога ўжытку i адукацыi. Дзякуючы намаганням iнтэлiгенцыi, дзейнасцi ўстаноў асветы, культуры, творчых саюзаў, роля беларускай мовы ў жыццi грамадства значна ўзрасла. Пашырылiся яе функцыi ў сiстэме адукацыi – спынена практыка пераводу школ на рускую мову навучання. Дзяржаўная падтрымка беларускамоўных выданняў, сродкаў масавай iнфармацыi значна павялiчыла аб’ём камунiкацыi на беларускай мове.

Аднак юрыдычная нераспрацаванасць, невыразнасць многiх палажэнняў Закона аб мовах, а таксама новыя рэалii, якiя ўзнiклi пасля рэферендуму (1995 г.), дзе большая частка насельнiцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе ў рэспублiцы, маюць вынiкам тое, што беларуская мова пакуль не выкарыстоўваецца як дзяржаўная ў розных сферах жыцця рэспублiкi, не з’яўляецца рэальным сродкам зносiн нацыi.

Нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палiтычныя ўмовы, у якiх часта аказвалася беларуская лiтаратурная мова, развiццё на ёй розных жанраў мастацкай, публiтыстычнай, навуковай лiтаратуры не спынялася на працягу XX стагоддзя. Дзякуючы шматграннай, рознабаковай творчасцi майстроў слова, вучоных, беларуская мова набыла неабходную культуру, iнтылектуальнасць, стала здатнай да таго, каб ствараць на ёй самыя разнастайныя па характары i змесце творы. На беларускай мове выдадзены шматтомныя галiновыя энцыклапедыi, слоўнiкi, граматыкi, манаграфii, на ёй iснуе багатая i самабытная мастацкая i публiцыстычная лiт-ра.

4. Літаратурная мова і дыялекты.

ітаратурная мова – унармаваная форма натуральнай агульнанароднай мовы, апрацоўвана майстрамі слова і дзеячамі культуры мовы, абавязкова для усіх членаў грамадства.

Літ. мова гэта не мова мастацкай літаратуры. Яна ужываецца ў розных сферах.

  • існуе ў 2-х формах: вусная і пісьмовая

Стылі: кніжны і гутарковы.

Кніжны: 1) арфаграфічн- дзел 2) навук, 3) публіц, 4) стыль маст літ.

Унармаванасць. Норма – выпрацаваны грамадствам прынцып і замацаваныя правілы вымаўлення і напіс, ужав., грам. форм, пабудова словазлучэнняў і складаў.

Кадыфікацыя – афіцпрызнанне мовы і яе пісмовае замацаванне.

Нормы бел літ мовы: 1) арфаэпічная – прав вымаўлення гукаў і паст націску. 2) арфаграфічная – перадача вусн мовы на пісьме па правілах. 3) лексічныя – ужыванне слоў ва ўласным значэнні і прав спалучэнняў слоў. 4) граматычнае – прав. ужыв. форм слоў і пабудова сказа. 5) стылістычны – выкарыстанне моўнага сродка ў адпаведнасці са стылем. 6) пунктынацый – прав пост знакаў прыпынку.

Дыялектная мова – мова народа, выступае ў выглядзе мясцовых гаворак.

Гаворка – мова пэўнай мясцовасць, насельніцтва, пунктаў з аднатыпнымі моўнымі рысамі.

Дыялекты – словы, уласцівыя адной тэрыт-на абмежаванай гаворцы ціх дыялектаў і не пашыраныя ў літ мове.

На тэрыторыі Беларусі вызначаюць два дыялекты — паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні, якія разьдзяляюцца паласой пераходных сярэднебеларускіх гаворак.

Для беларускай мовы вылучаюць наступныя асноўныя групы дыялектаў:

-Паўночна-усходні дыялект — Віцебская вобласць, паўночны ўсход і цэнтральная частка Магілёўскай вобласці

-Віцебская група дыялектаў — усход Віцебскай вобласці

-Полацкая група дыялектаў — заходняя і цэнтральная часткі Віцебскай вобласці і паўночны захад Магілёўскай вобласці

-Усходне-Магілёўская група дыялектаў — усход і частка цэнтра Магілёўскай вобласці

-Сярэднебеларускія дыялекты — паласа праз поўнач Гарадзенскай, цэнтр Мінскай, паўднёвы захад Магілёўскай і паўночны ўсход Гомельскай абласцей

-Паўночна-заходні дыялект — Гарадзенская вобласць, поўдзень Мінскай вобласці і Гомельскай вобласці

-Гарадзенска-Баранавіцкая група дыялектаў— Гарадзенская вобласць і поўнач Брэсцкай вобласці

-Слуцкая група дыялектаў — поўдзень і паўднёвы ўсход Мінскай вобласці, Гомельская вобласці

-Мазырская група дыялектаў — поўдзень Гомельскай вобласці

-Палеская група дыялектаў — паўднёвы захад Брэсцкай вобласці

5. Паняцце стылю. Стылістычны падзел беларускай мовы

У мове слова стыль мае наступныя значэннi:1. Сукупнасць прыкмет ,што характарызуюць мастацтва пэунага часу i напрамку з боку iдэйнага зместу I мастацкай формы (стыль барока). 2. Моуныя сродкi,характэрныя для якога-небудзь пiсьменнiка або лiтаратурнага твора,жапру,напрамку; сукупнасць прыёмау выкарыстання такiх сродкау (стыль Багдановiча).3. Метад,характар якой-небудзь работы,дзейнасцi (стыль кiравання) 4. Разм. Манера паводзiць сябе,гаварыць,дзякаваць пад. (модны стыль адзення).

У мовазнаустве стыль-гэтаразнавiднасць маулення,што адрознiваецца сiстэмай моуных сродкау пры абслугоуваннi пэунай сферы чалавечай дзейнасцi (навуковай,адмiнiстрацыйна-справавой,публiцыстычнай,мастацкай,бытавой и г.д)

Стылiстыка маулення ,або функцыянальная стылicтыка,-адзiн з напрамкау стылiстыкi.На выбар моуных сродкау уплываюць такiя камунiкатыуна-функцыянальныя фактары,як змест зносiн(вусная цi пiсьменная,дыялог цi маналог),мэты i задачы выказвання,сацыяльная сфера зносiн (побытавая,навуковая,афiцыйная,публiцыстычная,мастацкая). У залежнасцi ад гэтага звычайнаго выдзяляюць 5 стыляу маулення: навуковы,афiцыйна-справавы,публiцыстычны,мастацкi (стыль мастацкай лiтаратуры) i размоуны (гутарковы,размоуна-бытавы).Ва усiх стылях беларускай мовы вылучаюцца падстылi,размежаванне якiх заснавана на дадатковых,спецыфiчных для кожнага стылю фактарах.

.

6. Характарыстыка стыляў беларускай мовы.

Афіцыйна-дзелавы стыль. Афіцыйна-дзелавы стыль абслугоўвае сферу прававых адносін – заканадаўства і справаводства. У яго складзе выдзяляюцца падстылі:

а) уласна заканадаўчы (закон, указ, заканадаўчы акт),

б) адміністрацыйна-канцылярскі (акт, распараджэнне, загад, дзелавыя паперы: заява, характарыстыка, распіска, аўтабіяграфія),

в) дыпламатычны (нота, мемарандум, канвенцыя).

Афіцыйна-дзелавы стыль рэалізуецца амаль выключна ў пісьмовай форме, вуснымі могуць быць такія яго жанры, як даклады на дзелавых нарадах, выступленні на пасяджэннях, службовы дыялог. У дзелавой мове рэалізуецца дзве функцыі мовы – інфармацыйная (паведамленне) і валюнтатыўная (загад).

Адметнай рысай афіцыйна-дзелавога стылю з’яўляецца высокая ступень стандартызацыі, якая закранае, як форму дакумента, так і моўныя сродкі; індывідуальна-аўтарскія сродкі зведзены да мінімуму. Для стылю характэрна сцісласць, кампактнасць выкладання, частая абавязковасць формы. Для дзелавых тэкстаў уласцівы частыя паўторы адных і тых жа паняццяў. Стыль вызначаецца стылістычнай аднароднасцю і строгасцю, аб’ектыўнасцю, адсутнасцю эмацыянальнасці, суб’ектыўнай ацэначнасці і размоўнасці. Істотнай рысай лексікі данага стылю з’яўляецца яе замкнёнасць, шырокае выкарыстанне так званых канцылярскіх штампаў (канцылярызмаў, моўных штампаў).Канцылярызмам прынята называць такую лексіка-фразеалагічную адзінку, якая ўзнаўляецца ў афіцыйна-дзелавым стылі і абазначае часта паўтаральныя сітуацыі або распаўсюджаныя паняцці. Моўныя штампы – словы і выразы з аслабленым лексічным значэннем і сцёртай экспрэсіўнасцю. У дачыненні да афіцыйна-дзелавога стылю канцылярызмы разглядаюцца як неабходная прыналежнасць. Тут яны ўжываюцца з мэтай лагічнага і тэрміналагічнага ўдакладнення, надаюць мове катэгарычнасць, недвухсэнсоўнасць, афіцыйнасць, робяць мову эканомнай. Акрэсленасць, лаканізм такіх выразаў у дзелавой перапісцы дапамагае хутка і дакладна перадаваць і ўспрымаць неабходную інфармацыю (дырэктару фабрыкі спадару …; дзякуем за своечасовы адказ і г.д.). Аднак ужыванне канцылярызмаў у іншых стылях павінна быць абмежавана, толькі ў пэўных эстэтычных мэтах. Дрэнна гучыць фраза з публіцыстычнага тэксту: Добрае мы арганізавалі мерапрыемства – расклалі вогнішча, пелі песні, танцавалі. Гэта сведчанне нізкай культуры аўтара. Дрэннае ўражанне пакідаюць і няўдала складзеныя дакументы.

Навуковы стыль – сістэма моўных сродкаў, прызначаная для перадачы і захоўвання навуковых ведаў. Ён падзяляецца на тры падстылі:

а) уласна навуковы;

б) навукова-вучэбны;

в) навукова-папулярны.

Гэта мова артыкулаў, манаграфій, дысертацый. Рэалізуецца навуковы стыль пераважна ў пісьмовай форме. У вусным маўленні навуковага стылю адчуваецца ўплыў з боку кніжна-пісьмовага маўлення: яно характарызуецца манатоннасцю, слабай выразнасцю.

Сфера навуковых зносін адрозніваецца тым, што мэтай яе з’яўляецца найбольш дакладнае, лагічнае і адназначнае выражэнне думкі. Думка тут строга аргументаваная, ход лагічных разважанняў асабліва акцэнтуецца. Самымі спецыфічнымі рысамі з’яўляецца адцягнена-абагуленасць і падкрэсленая лагічнасць. Тыповымі для навуковага маўлення з’яўляецца сэнсавая дакладнасць (адназначнасць), адсутнасць вобразнасці, аб’ектыўнасць выкладання, некаторая яго строгасць. Дакладнасць навуковага маўлення прадугледжвае адсутнасць сэнсавых разыходжанняў паміж словам і абазначаемым ім паняццем.

Адцягнена абагулены характар маўлення падкрэсліваецца і спецыяльнымі лексічнымі адзінкамі (звычайна, рэгулярна, усякі, кожны), і граматычнымі сродкамі: няпэўна-асабовымі сказамі, залежнымі канструкцыямі: намі зроблена, прыклады разглядалія. У навуковых тэкстах не ўжываецца форма 1 асобы займенніка. Распаўсюджаны іншамоўныя карані, прыстаўкі, суфіксы.Іншы раз навуковы тэкст дазваляе некаторую вобразнасць, у ім сустракаюцца параўнанні, як адна з форм лагічнага мыслення, метафары (часцей сцёртыя: хларыд разлагаецца). Фразеалогія навуковага стылю значна абмежавана ў сваіх рэсурсах і экспрэсіўных магчымасцях. Рэдка выкарыстоўваюцца ідыёмы, прыказкі, крылатыя словы. Шырока распаўсюджаны ўстойлівыя спалучэнні тэрміналагічнага характару: удзельная вага, глухі гук.

Адцягненасцю і абагуленасцю навуковай мовы тлумачыцца шырокае ўжыванне назоўнікаў ніякага роду з абстрактным значэннем, устойлівых зваротаў з аддзеяслоўнымі назоўнікамі (рабіць ўплыў), а таксама счапленняў роднага склону Увогуле навуковай мове ўласцівы іменны характар. Адной з асаблівасцей навуковага стылю з’яўляецца, шматкратны паўтор “агульнанавуковых слоў”: абазначаюць, вызначаюць, мець, называцца.

Дакладнасць, грунтоўнасць апісання прадметаў, іх класіфікацыя патрабуе выкарыстання сказаў з аднароднымі членамі і абагуленымі словамі, з дзеепрыметнікавымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі. Часта выкарыстоўваюцца складаныя адыменныя прыназоўнікі, пабочныя словы. У навуковым тэксце амаль не сустракаюцца клічныя і пытальныя сказы. Комплекс моўных сродкаў навуковай мовы вызначаецца адноснай устойлівасцю. Сінтаксіс вызначаецца шматкампанентнымі складанымі сказамі злучнікавага злучэння, а таксама складанымі сінтаксічнымі канструкцыямі.

Характэрнай рысай навуковага стылю з’яўляецца шырокае выкарыстанне тэрмінаў. Пад тэрмінам разумеецца слова або словазлучэнне, якое дакладна абазначае спецыяльнае паняцце са сферы вытворчасці, навукі, культуры. Любы тэрмін павінен мець абмежаваны, дакладна акрэслены змест. Гэты змест уласцівы тэрміну незалежна ад кантэксту. Сінанімія тэрмінаў - з’ява непажаданая, бо сведчыць, што працэс станаўлення тэрміна яшчэ не закончыўся. Антанімія, наадварот, шырока выкарыстоўваецца ў навуковым маўленні. Гэта звязана з паняццем сістэмнасці: з’явы існуюць, таму што супрацьпастаўляюцца, з’ява не мае супрацьпастаўлення -- значыць, няма і самой з’явы. Тэрміны бываюць агульнамоўныя і вузкаспецыяльныя. Спосабы ўтварэння тэрміна розныя: афіксацыя (лістаж), складанне (нафтапровад), часта выкарыстоўваюцца іншамоўныя элементы. Аднак ужыванне тэрмінаў не павінна быць празмерным, каб навуковыя творы павінны быць зразумелымі для адпаведна падрыхтаванага чытача, каб выклад навуковага тэксту не выклікаў дадатковых цяжкасцей.

У навуковым стылі стылеўтвараючыя рысы вар’іруюцца ў залежнасці ад жанравых разнавіднасцей, а таксама прыналежнасці тэксту да розных навук. Так, фармалізацыя выкладу, характэрная для фізіка-матэматычных даследаванняў, недапушчальная ў літаратуразнаўчых і гістарычных тэкстах. У палемічных артыкулах выкарыстоўваюцца вобразныя сродкі, элементы размоўна-эмацыянальнай лексікі, экспрэсіўнага сінтаксісу, аднак яны займаюць другаснае становішча ў адносінах да лагічнай інфармацыі і садзейнічаюць лепшаму яе ўспрыманню.

Публіцыстычны стыль – сістэма моўных сродкаў, прызначаная для абслугоўвання шырокай сферы грамадскіх зносін: палітыка-ідэалагічную, грамадска-эканамічную, культурную, спартыўную і г.д. Публіцыстычны стыль рэалізуецца ў пісьмовай і вуснай формах, якія цесна ўзаемадзейнічаюць і збліжаюцця (на радыё дыктары чытаюць надрукаваны тэкст). Асноўныя функцыі гэтага стылю – паведамлення і ўздзеяння. У публічыстычным стылі выдзяляюць наступныя падстылі:

а) газетна-публіцыстычны стыль;

б) агітацыйны;

в) масава-палітычны;

г) палітыка-ідэалагічны.

У газетна-публіцыстычным падстылі ўздзеянне, перакананне выступаюць як галоўная функцыя мовы, прычым уздзеянне мае канцэнтраваны, падкрэслена агітацыйны характар. Таму выкарыстанне моўных сродкаў у газеце вызначаецца ў значнай меры іх сацыяльна-ацэначнымі якасцямі і магчымасцямі з пункту гледжання эфектыўнага ўздзеяння на масавую аўдыторыю.

Да асноўных рыс публіцыстычнага стылю адносяць:

1. Эканомія моўных сродкаў, лаканічнасць выкладання пры інфарматыўнай насычанасці.

2. Адбор моўных сродкаў з устаноўкай на іх даходлівасць. Асновай лексікі з’яўляецца нейтральная і кніжная. Значную яе частку складае грамадска-палітычная, а таксама разнастайныя тэрміны, якія часта пераасэнсоўваюцца для патрэб публіцыстыкі (манеўры дыпламатыі, сяброўская атмасфера).

3. Выкарыстанне моўных стэрэатыпаў, клішэ. Гэта спрыяе эканоміі намаганняў і часу, з’яўляецца палёгкай для камунікацыі. Аднак іншы раз клішэ пераўтвараюцца ў штампы і губляюць сваю першапачатковую вобразнасць (працаўнікі палёў, людзі ў белых халатах, белае золата). Асноўнай прычынай пераўтварэння сродкаў у клішэ з’яўляецца стандартызацыя, частая паўтараемасць вобразнага сродку з-за недастатковай маўленчай культуры журналістаў (пастаянная прапіска).

4. Жанравая разнастайнасць і звязаная з гэтым разнастайнасць стылістычнага выкарыстання моўных сродкаў: мнагазначнасці слова, эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі, рэсурсаў словаўтварэння (аўтарскія неалагізмы).

5. Сумяшчэнне рыс публіцыстычнага стылю з рысамі іншых стыляў (навуковым, афіцыйна-дзелавым, мастацкім, размоўным).

6. Выкарыстанне вобразна-выяўленчых сродкаў мовы, у прыватнасці сродкаў стылістычнага сінтаксісу (рытарычнае пытанне, паралелізм будовы, паўторы, інерсія). Шырокае ўжыванне ў ім ацэначных слоў, прыказак, прымавак, афарызмаў.

Паколькі публіцыстычнае маўленне звернута да шматлікай аўдыторыяй, яно павінна быць правільным, у ім не павінна быць дыялектызмаў, вузкаспецыяльных тэрмінаў, вялікай колькасці запазычаных слоў.

Стыль мастацкай літаратуры. Мастацкі стыль абслугоўвае духоўную сферу жыцця грамадства, яго функцыя – эстэтычнае ўздзеянне на чытача праз мастацкія вобразы. Надзвычай складаным з’яўляецца пытанне аб вылучэнні лексікі, уласцівай для мастацкага стылю. У творах мастацкай літаратуры, разнастайнай у жанравых і тэматычных адносінах, выкарыстоўваюцца словы розных разрадаў і вызначыць сярод іх такія, што маюць своеасаблівую літаратурна-мастацкую афарбоўку, вельмі цяжка. Галоўная асаблівасць літаратурна-мастацкага стылю заключаецца ў тым, што ён, рэалізуючы функцыю ўздзеяння, выкарыстоўвае ўсе сродкі агульнанароднай мовы, калі гэта стылістычна апраўдана: усе пласты лексікі ва ўсёй разнастайнасці яе семантыкі, экспрэсіўных і функцыянальна-стылістычных адценняў (ад прастамоўя да высокай кніжнай), з усімі яе значэннямі – прамымі і пераноснымі, усю фразеалогію, амаль усе сродкі граматыкі і перш за ўсё – вялікую разнастайнасць сінтаксічных канструкцый, тыпаў сказаў. Пярэстасць моўных сродкаў у мастацкай літаратуры адчуваецца толькі ў тым выпадку, калі іх ужыванне немэтазгодна.

У літаратурна-мастацкім стылі выкарыстоўваюцца разнастайныя сродкі і нават цэлыя фрагменты іншых стыляў (навуковага, афіцыйна-дзелавога, публіцыстычнага), таму ён як бы ўбірае ў сябе шматвобразную гаму розных стылёвых афарбовак. Асабліва шырока прадстаўлены ў мастацкім стылі размоўны стыль, што абумоўлена самой структурай мастацкіх твораў, які шырока ўключае ў сябе форму дыялога, маналога і сказа. У мастацкім маўленні наглядаецца шырокая метафарычнасць, вобразнасць адзінак розных моўных узроўняў, выкарыстоўваюцца багатыя магчымасці сінанімікі, мнагазначнасці. Усе сродкі, у тым ліку нейтральныя, прызначаны служыць выражэнню сістэмы вобразаў, паэтычнай думкі мастака.

Мова мастацкай літаратуры як частка агульналітаратурнай мовы выходзіць за яе межы, адлюстроўваючы нелітаратурныя лексічныя элементы. Так, для стварэння мясцовага каларыту, моўнай характарыстыкі персанажаў, дасягнення экспрэсіі ў мастацкім стылі шырока выкарыстоўваюцца прафесіяналізмы, дыялектызмы, прастамоўная лексіка. Выкарыстанне нелітаратурных моўных сродкаў з’яўляецца функцыянальна абумоўленым і матываваным, стылістычна апраўданым. Аўтар выкарыстоўвае і патэнцыяльныя магчымасці мовы і стварае словы, якіх няма ў сучаснай мове, -- неалагізмы і аказіяналізмы.Побач з магчымасцю і дапушчальнасцю выхаду за нормы і межы літаратурнай мовы (у асноўным у сферы лексікі і словаўтварэння), мова мастацкай літаратуры вылучаецца і строгай нарматыўнасцю, якая заключаецца ў патрабаванні высокай дакладнасці, дасканалай адабранасці слова, высокай пісьменнасці.

Мова мастацкай літаратуры – гэта мова мастацтва слова, галоўнай функцыяй якой з’яўляецца функцыя эстэтычная, хоць і камунікатыўная функцыя праяўляецца тут у поўнай меры. Мова мастацкай літаратуры аказвае вялікі ўплыў на развіццё літаратурнай мовы.

Такім чынам, найбольш важнымі асаблівасцямі літаратурна-мастацкага стылю выступаюць экспрэсіўнасць, эмацыянальнасць і вобразнасць. Гэтым тлумачыцца шырокае выкарыстанне ў мастацкім маўленні разнастайных вобразна-выяўленчых адзінак, якія павышаюць яго дзейснасць, дазваляюць падкрэсліваць своеасаблівасць прадметаў, выразіць індывідуальную, суб’ектыўную ацэнку, што адпавядае задачам паведамлення. Адзінкі, якія заснаваны на пераносным ужыванні, маюць агульную назву тропаў Уласна мастацкім лексічным сродкам з’яўляюцца паэтызмы, якім уласціва адценне ўрачыстасці, узнесласці, лірычнасці, хоць сустракаюцца яны не так і часта.

Эстэтычнай функцыяй і эстэтычнай матываванасцю мовы мастацкай літаратуры тлумачыцца і іншая норма мастацкай мовы, якая ставіць яе ў асаблівае становішча ў адносінах да іншых функцыянальных стыляў. Гэта недапушчальнасць стандарта, шаблона ў мове.

Такім чынам, асаблівасць мовы мастацкага стылю складаюць:

- Адзінства камунікатыўнай і эстэтычных функцый.

- Шматстылёвасць, г.зн. магчымасць уключэння элементаў іншых стыляў, а таксама вялікая разнастайнасць стыляў – індывідуальных, стыляў літаратурных школ і напрамкаў.

- Шырокае выкарыстанне вобразна-выяўленчых сродкаў.

- Праяўленне творчай індывідуальнасці аўтара.

Не ўсе названыя рысы з’яўляюцца спецыфічнай прыналежнасцю мастацкага стылю. Толькі эстэтычная функцыя поўнасцю належыць яму, астатнія ў большай ці меншай ступені сустракаюцца ў іншых стылях.

Размоўна-бытавы стыль. Размоўны стыль звязаны з выкананнем функцыі зносін. Ён самы распаўсюджаны з усіх функцыянальных стыляў, таму што абслугоўвае сферу бытавых зносін і выступае звычайна ў вуснай форме.

Вылучаюць два падстылі: размоўна-афіцыйны і ўласна размоўна-бытавы. Асаблівасцямі стылю выступаюць адсутнасць папярэдняга выказвання, а значыць папярэдняга адбору матэрыялу, натуральнасць, няпоўнаафармленасць структур, паўторы, устаўкі; тэндэнцыя да скарачэння маўлення, высокая ступень стандартызацыі і праяўленне індывідуальных рыс маўлення. Нормы свядома не ўстанаўліваюцца і не рэгламентуюцца.

Уласцівая размоўнай мове эканомія маўленчых сродкаў спараджаецца ўмовамі непасрэднай гутаркі, калі частка слоўнай інфармацыі замяняецца жэстамі, мімікай, асаблівай інтанацыяй: Та-а-к. Спра-а-авы, а таксама ўмовамі, у якіх адбываецца маўленне.

Супрацьлеглая якасць размоўнага маўлення – лішак, г.зн. поўнае або частковае паўтарэнне паведамленняў, выкарыстанне неэканомных сродкаў перадачы інфармацыі, якое ўзнікае як вынік непадрыхтаванасці.

Умовы зносін выяўляюць і такія супярэчлівыя рысы размоўнага маўлення, як высокая ступень стандартызацыі мовы, з аднаго боку, і праяўленне індывідуальных рысаў гаворачага – з другога.

Размоўнае маўлене служыць не толькі мэтам паведамлення, але і мэтам уздзеяння. Гэтая двухнакіраванасць выяўляе такія якасці размоўнага маўлення, як а) экспрэсіўнасць і эмацыянальнасць;

б) нагляднасць і вобразнасць;

в) сінанімічнае багацце, хоць ужыванне сінонімаў у размоўным стылі мае сваю спецыфіку. У звычайным паўсядзённым маўленні няма магчымасці надаваць належную ўвагу якасці маўлення – разнастаіць яго, ліквідаваць паўторы. Аднак імкненне да гэтага ёсць: Ты ўсё-такі вырашыла паступаць? – Так, надумала.

г) выкарыстанне вобразна-выяўленчых сродкаў (гіпербалы, літоты, параўнанні і г.д.).

Да лексічных асаблівасцей размоўнага стылю адносяць:

а) ужыванне размоўных слоў, якія надаюць маўленню адценне неафіцыйнасці, натуральнасці, фамільярнасці, але не грубасці,

б) ужыванне семантычна ‘спустошаных’ слоў: справа, штука, рэч, гісторыя; такі, што аж - у значэнні прыкметы і г.д.;

в) своеасаблівае спалучэнне прыметнікаў і прыслоўяў з назоўнікамі і дзеясловамі, у складзе якіх прыметнікі і прыслоўі набываюць гутарковае эмацыянальнае адценне: здаровы камень, сімпатычны касцюм, страшэнна падабаецца;

г) ужыванне слоў-паразітаў: вось, ну, значыць, гэта самае;

д) ужыванне субстантывіраваных назваў, што з’явіліся ў выніку выдзялення прыметнікаў з адпаведных словазлучэнняў са значэннем асобы: вясковыя, гарадскія;

е) ужыванне ўсечаных назваў: дыплом (дыпломная работа).

ж) ужыванне прастамоўнай лексікі, іншы раз нават грубай, вульгарнай.

У размоўным стылі часта выкарыстоўваюцца дыялектызмы, прафесіяналізмы, фразеалагізмы.

7. Віды інтэрферэнцыі : фанетычная, акцэнтная, лексічная, словаўтваральная, граматычная.

У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць,прыводзіць да інтэрферэнцыі, гэта значыць, пры маўленні на адной мове ўжываюцца элементы іншай мовы. Іншымі словамі, інтэрферэнцыя прыводзіць да парушэння нормаў суіснуючых моў. Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені авалодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і інш.Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць інтэрферэнцыйных памылак пры маўленні на той ці іншай мове. Аднак яны не ўплываюць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-рускага двухмоўя стаіць як праблема культуры беларускай і рускай моў ва ўмовах білінгвізму. Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя – з'ява распаўсюджаная і закранае ўсе сферы моўнай сістэмы: фанетыку, акцэнтуацыю, марфалогію, лексіку, сінтаксіс. Вылучаюць наступныя віды інтэрферэнцыі: марфалагічная, сінтаксічная, фанетычная,лексічная, словаўтваральная, акцэнтная.

Марфалагічная інтэрферэнцыя звязана з разыходжаннямі ў граматычным афармленні рускіх і беларускіх лексем, асабліва тых, якія маюць агульныя карані. Гэта разыходжанні ў родзе, ліку, склоне назоўнікаў, ва ўтварэнні сінтэтычных формаў вышэйшай і найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў, у склонавых формах лічэбнікаў, ужыванні дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў і г.д. Напрыклад, рус. шинель, собака, медаль, степь, насыпь, надпись –жаночы род, бел. шынель, сабака, медаль, стэп, насып, надпіс –мужчынскі род; рус. писать чернилами – бел. пісаць чарнілам;рус. чистый – чище, бел. чысты – чысцейшы; рус. тремя, четырьмя – бел. трыма, чатырма; рус. завявший – бел. завялы;рус. улыбаясь – бел. усміхаючыся.

Інтэрферэнцыйныя памылкі ў сінтаксісе (сінтаксічная інтэрферэнцыя) выклікаюцца адрозненнямі ў будове словазлучэнняў, простых і складаных сказаў. У словазлучэннях выразна праяўляецца нацыянальная спецыфіка мовы. Таму механічнае перанясенне мадэляў пабудовы словазлучэнняў з адной мовы ў другую вядзе да парушэння нормаў (параўн. белар. дзякаваць сябру, смяяцца з другіх, паслаць па бацьку, захварэць на грып, два сталы, дакрануцца да рукі, ісці лесам, з прычыны занятасці – рус. благодарить друга, смеяться над другими, послать за отцом, болеть гриппом, два стола, прикоснуться к руке, идти по лесу, по причине занятости). Структура сказаў таксама мае некаторыя адрозненні: рус. В одном из переулков встретились ему два друга – бел. У адным завулку ён сустрэў двух сяброў; рус. Приятно ходить по новым местам, всматриваться в картины, встречающиеся на пути – бел. Прыемна было хадзіць па новых мясцінах, углядацца ў малюнкі, што трапляюцца ў падарожжы.

Пранікненне спецыфічных фанетычных рысаў з адной мовы ў другую вядзе да фанетычнай інтэрферэнцыі (напрыклад, у рускім маўленні білінгва сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы, як цвёрдае р, ч на месцы рускіх мягкіх р’ і ч’, фрыкатыўнае г на месцы выбухнога г, мяккія дз’ і ц’ на месцы д’ і т’, афрыката дж, пераход зычных в, л у ў, прыстаўныя зычныя в, г, прыстаўныя галосныя а, і, ярка выражанае аканне і г.д.). Гэтыя асаблівасці вельмі ўстойлівыя і могуць заставацца ў беларускарускага білінгва на ўсё жыццё.

Лексічная інтэрферэнцыя выклікана наяўнасцю разыходжанняў або частковага падабенства ва ўласналексемным і семантычным аспектах беларускай і рускай моў. Напрыклад, ужыванне білінгвам у беларускай мове выразу гуляць ролю замест адыгрываць ролю абумоўлена неаднолькавым аб'ёмам значэнняў і асаблівасцямі ўжывання ў рускай і беларускай мовах слоў іграць (иг-ўласна-лексічную (калі ў рускім маўленні выкарыстоўваюцца беларускія словы і наадварот): Леший его ведает, отчего так час-то его бьёт (И. Мележ); лексіка-семантычную (калі ў маўленні выкарыстоўваюцца словы ў значэннях, якія характэрны для іншай мовы): Урал богатырём приветливым Ручник дороги разостлал (Р. Бородулин); лексіка-стылістычную (рускія і беларускія словы маюць аднолькавае значэнне, але належаць да розных стыляў маўлення): рус. хвороба – (дыялект.) – бел. хвароба (літаратур.), рус. смак (разм.) – бел. смак (літаратур.). Лексічная інтэрферэнцыя праяўляецца, у прыватнасці, у міжмоўнай аманіміі.

Міжмоўныя амонімы – словы з розных моў, якія поўнасцю або часткова супадаюць у гучанні або напісанні, але маюць рознае значэнне. У працэсе перакладу тэксту з рускай мовы на беларускую ці наадварот магчымы іх непажаданыя ўзаемазамены, што прыводзіць да непаразумення: рус. качка ‘укачванне’ – бел. качка ‘вадаплаўная птушка’; рус. сварка ‘злучэнне металічных частак шляхам сплаўлівання’ – бел. сварка ‘спрэчка’.

Прычынай існавання словаўтваральнай інтэрферэнцыі з'яўляецца несупадзенне словаўтваральных фармантаў аднакаранёвых беларускіх і рускіх слоў: рус. читательница – бел. чытачка, рус. детский – бел. дзіцячы, рус. шептаться – бел. шаптацца, рус. беспринципный – бел. беспрынцыповы, рус. вблизи – бел. паблізу.

Акцэнтная інтэрферэнцыя звязана з разыходжаннямі ў націску ў рускіх і беларускіх лексемах: рус. ольх'а – бел. в'ольха, рус. кишка – бел. к'ішка, рус. овсян'ой – бел. аўс'яны, рус. вест'и – бел. в'есці, рус. д'осуха – бел. дас'уха, рус. од'иннадцать – бел. адзін'аццаць, рус. посл'анец – бел. паслан'ец.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]