Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1 Прадмет.docx
Скачиваний:
9
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
135.69 Кб
Скачать

16.Канстытуцыя рп(1791г.).Другі раздзел рп.

Канстытуцыя 3 мая (, асноўны закон Рэчы Паспалітай, прыняты Чатырохгадовым сеймам 3 мая1791 у Варшаве. Была першым у Еўропе і другім у свеце (пасля Канстытуцыі ЗША) асноўным законам, зафіксаваным пісьмова.

Згодна з гэтай Канстытуцыяй, абвяшчалася суверэннасць Рэчы Паспалітай як унітарнай дзяржавы, ліквідаваўся падзел на Карону і ВКЛ. Адначасова кароль захаваў тытул вялікага князя літоўскага. У ВКЛ засталося судаводства, свой скарб, роўнае прадстаўніцтва ў сейме і яго камісіях. Месцам правядзення сеймаў вызначана Варшава, але яны маглі адбывацца раз у 3 гады ў Гродне. Абвясціла нязменнасць кардынальных правоў, захавала карпаратыўнасць і адзінаўладдзе за шляхецкім саслоўем, шляхецкія правы і прэрагатывы абвяшчала непарушнымі. Грамадзянскія свабоды распаўсюджваліся на прывілеяваныя станы шляхты, духавенства, чыноўнікаў. Адначасова рабіліся ўступкі жыхарам гарадоў дзяржаўнай юрысдыкцыі, у ліку якіх асабістая недатыкальнасць, права набыцця зямлі, шляхецтва, заняцця ніжэйшых адміністрацыйна-судовых і царкоўных пасад. Абвешчана свабода веравызнанняў з захаваннем дзяржаўнасці каталіцтва. Епіскапы пераведзены на дзяржаўнае ўтрыманне. Дэкларавалася апека права і ўрада над феадальна-залежнымі сялянамі.

Заканадаўчая ўлада аддадзена 2-палатнаму сейму (палата дэпутатаў і сенат), выканаўчая — каралю і радзе з 6 міністраў, падсправаздачных сейму. Міністраў назначаў кароль. Палата дэпутатаў складалася з 204 паслоў (з іх 24 прадстаўлялі гарады з дарадчым голасам), выбраных на 2 гады на мясцовых сейміках. Выбарчы голас атрымалі асобы шляхецкага стану з 19 гадоў, якія мелі гадавы даход больш за 100 злотых і былі запісаны ў земскія кнігі. Сенат складаўся з 132 саноўнікаў, у т.л. караля, які быў пазбаўлены права заканадаўчай ініцыятывы, але меў права адкладальнага вета. Ліквідавана права ліберум вета (liberum veto), усе пастановы сейма павінны былі прымацца большасцю галасоў, уведзена спадчыннасць трона. Выканаўчай адміністрацыяй на мясцовым узроўні былі парадкавыя камісіі, якія выбіраліся мясцовымі сеймікамі. Земскія і гродскія суды аб'ядноўваліся ў зямянскія суды. Пажыццёвасць пасад скасоўвалася, змянялася іх выбарнасцю на дзяржаўным утрыманні. Канстытуцыя абвяшчалася нязменнай на 25 гадоў. Перагледзець яе мог толькі канстытуцыйны сейм.

Агульна кажучы, Канстытуцыя характарызуецца як прагрэсіўная. Архаічныя законы (liberum veto), якімі карысталася Карона, а пасля Люблінскай уніі - іВялікае Княства, прывялі аб'яднаную краіну да палітычнага крызісу. Адмена гэтых законаў і ўпарадкаванне сістэмы дзяржаўнага кіравання безумоўна лічыцца станоўчым наступствам Канстытуцыі. Поўнае ўключэнне ВКЛ ў склад Польшчы разглядаецца сучаснымі літоўскімі і беларускімі гісторыкамі як страта Вялікім Княствам суверэнітэту.

Аднак ніякія з якасцяў Канстытуцыі 3 мая ўжо не маглі выратаваць Рэч Паспалітую ад трагедыі. Канстытуцыя была прынятая занадта позна, ужо пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) і незадоўга да другога падзелу (1793), падчас якога і была скасаваная.

Адбыўся другi падзел РП. Да расii адышла цастка полацкага ваяводства, рэшткi Вiцебскага i Мсцiслаўскага, Мiнская i ўсходняя часткi Навагрудскага i Брэсцкага ваяводстваў. У адказ на раздзел краiны ў сакавiку 1794 г. пачалося паўстанне Т.Касцюшкi. Яго галоўная мэта – незалежнасць нацыi, РП у межах 1772 г. Паўстанне Т.Касцюшкi пачалося ў Кракаве, затым у Лiтве. Пацярпела паражэнне. У Варшаву ўвайшлi прускiя, рускiя, ааўстрыйскiя войскi.