Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1 Прадмет.docx
Скачиваний:
9
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
135.69 Кб
Скачать

9.Збліжэнне вкл з Польшчай.Крэўская,Віленска-Радамскія уніі.

У 1382 г. польскі кароль, што не меў нашчадка, памёр. Пасля двухгадовых спрэчак польскія феадалы абвясцілі каралевай яго малодшую дачку Ядзвігу. Яе мужа яны бачылі ў вялікім князе літоўскім Ягайле, які пасля шлюбу меўся стаць каралём Польскім і Літоўскім. У 1385 г. у Крэве былі выпрацаваны ўмовы дзяржаўна-прававога аб’яднання Літвы і Польшчы. 14 жніўня таго ж года было падпісана пагадненне з Польшчай, што вядома пад назвай Крэўскай уніі.У 1386 г. на Люблінскім сейме Ягайла быў абраны польскім каралём. У тым жа годзе ў Кракаве ён прыняў каталіцтва і атрымаў імя Ўладзіслава, быў абвянчаны з польскай каралевай Ядзвігай, затым каранаваны.Унія была нічым іншым як інкарпарацыяй ВКЛ у Карону Польскую на “усе часы”. Самастойнае існаванне княства перапынялася.Пасля каранацыі Ягайлы ў Кракаве з усіх літоўска-рускіх князёў была ўзята прысяга на вернасць каралю, каралеве і Кароне Польскай. Надзельныя князі станавіліся васаламі Польшчы і гублялі сваю самастойнасць.

Віленска-радамская вунія — дзяржаўная і палітычная дамова ВКЛ і Польскага каралеўства, заключаная ў Вільні і ратыфікаваная Кароннай Радай у Радаме ў 1401 годзе. Па ўмовах уніі ВКЛ заставалася самастойнай дзяржавай у саюзе з Польшчай. Пажыцьцёва перадавала кіраўніцтва ВКЛ вялікаму князю Вітаўт з захаваньнем вярхоўнай улады Ягайлы. Пасьля сьмерці Вітаўта ўлада пераходзіла да Ягайлы ці ягоных законных нашчадкаў.

Вунія ацэньваецца як узмацненьне літоўска-польскіх стасункаў[1].

У 1399 годзе падчас родаў памерла каралева польская Ядзьвіга, не пакінуўшы Ягайлу нашчадкаў[2]. Калі б польскія шляхцічы прымусілі Ягайлу адмовіцца ад трону, яму б давялося спрабаваць вярнуць сабе княскую пасаду ў Вялікім Княстве Літоўскім. Вітаўт, у сваю чаргу, мусіў бы ці вярнуцца ў Трокскае княства, ці распачаць чарговую грамадзянскую вайну[3].

На сходзе ў 1398 годзе літоўскія і рускія князі ды баяры абвясьцілі Вітаўта самастойным кіраўніком дзяржавы, якая стала называцца Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамайцкае. Аднак у наступным годзе Вітаўт пацярпеў трагічную паразу ад татараў на Ворскле[4]. Акрамя таго, выбухнулі паўстаньні ў Смаленскім княстве, Ноўгарадзкай і Пскоўскай рэспубліках[5]. Гэтыя чыньнікі таксама прымушалі яго да заключэньня пагадненьня зь Ягайлам.

ерамовы пачаліся ў снежні 1400 году ў Горадні. Унія была падпісаная ў трох асобніках: першы акт падпісаны Ягайлам (арыгінал не захаваўся), другі Вітаўтам і літоўскай шляхтай (18 студзеня 1401 году ў Вільні). Віленскую дамову 11 сакавіка 1401 году пацьвердзіла каронная рада ў Радаме[2], прызнаючы пажыцьцёвы тытул вялікага князя літоўскага за Вітаўтам.

Вялікі князь Вітаўт прызнаваў уладу Ягайлы (які атрымаў тытул найвышэйшага князя Літвы, што падкрэсьлівала яго верхавенства) і абавязваўся разам зь літоўскімі баярамі далучыцьЛітву да Каралеўства Польскага. Літоўская і польская шляхта дамовіліся не абіраць новага польскага караля бяз згоды абодвух бакоў[6]. На момант падпісаньня вуніі ні Вітаўт, ні Ягайла ня мелі нашчадкаў, аднак кожны спадзяваўся, што ягонаму будучаму сыну дастанецца ў спадчыну Вялікае Княства і Карона.

Беручы пад увагу сьмерць каралевы Ядзьвігі ў 1399 і брак патомства ад яе шлюбу з Ягайлай, літоўскія баяры атрымалі магчымасьць у выпадку сьмерці караля супольна з польскімі панамі абіраць новага манарха.

Бакі дамовіліся пра супольны саюз для ўзаемнай абароны, што дазволіла Вітаўту зладзіць наступ супраць крыжакоў і ініцыяваць першае жамойцкае паўстаньне. У канчатковым выніку супольныя дзеяньні літоўска-польскага хаўрусу дазволілі атрымаць вырашальную перамогу над Тэўтонскім Ордэнам у Грунвальдзкай бітве.

Падпісаньне дамову па-рознаму трактуецца летувіскімі і польскімі гісторыкамі. Некаторыя называюць гэта Вітаўтавай памылкай, бо гэта пазбавіла яго магчымасьці атрымаць тытул караля Літвы. Іншыя сьцьвярджаюць, што гэта была саступка Польшчы, пляны якой пра інкарпарацыю Вялікага Княства ў яе склад праваліліся[2]. Больш позьнія дасьледваньні не надаюць асаблівай значнасьці пагадненьню, называючы яго звычайнай мадыфікацыяй літоўска-польскіх стасункаў, паўсталых у 1392 годзе.