Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры яз. 22,23.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
56.83 Кб
Скачать

Мадальныя словы.Мадальнасць і сродкі яе выражэння.

Мадальнасць– паняційная (семантыка-граматычная) катэгорыя, што выражае адносіны зместу выказвання да яго рэальнага ажыццяўлення,якія вызначаюцца аўтарам выказвання. Мадальнасць адлюстроўвае і суб'ектыўныя і аб'ектыўныя адносіны чалавека да тых ці іншых з'яў рэчаіснасці. Мадальныя значэнні: рэальнасць– нерэальнасць дзеяння, яго магчымасць– немагчымасць,неабходнасць.

Сінтаксічныя сродкі выражэння мадальнасці:разнастайныя тыпы пабочных і ўстаўных слоў,словазлучэнняў і сказаў:Век не пражыць – гэта ведае кожны – без непакою, без дум і турбот (Кір.); апавядальныя (сцвярджальныя, адмоўныя), пытальныя, пабуджальныя і клічныя сказы: Магутнае слова, ты, роднае слова!Мадальнасць выказвання можа быць выражана: наз.-сумненне, магчымасць;прым.– рады,упэўнены;дз.–сумнявацца, сцвярджаць;інф.у спалучэнні з дзеясловамі-магчымасць.

Мадальныя словы іх хар-рка і семантычныя разрады.

Мадальныя словы – гэта асобны лексіка-граматычны разрад слоў,

якія выражаюць адносіны ўсяго выказвання (ці яго частак) да рэчаісна-

сці.Мадальныя словы падзяляюцца на дзве групы:1) мадальныя словы, якія выражаюць упэўненасць, перакананне,сцвярджэнне таго, пра што гаворыцца ў сказе. 2)якія выражаюць няўпэўненасць, меркаванне, дапушчэнне, магчымасць або немагчымасць таго. Мадальныя словы цесна звязаны з самастойнымі часцінамі мовы. Паходзяць ад: назоўнікаў(праўда, факт), кароткай формы прым., дзеепрым ( вядома, магчыма, мажліва), прыслоўяў (сапраўды, зразумела, бясспрэчна,безумоўна), дз.(здаецца, здавалася, значыцца, можа)

23. Сінтаксіс як раздзел мовазнайства. Сінт.Адзінкі.

Сінтаксіс –гэта і раздзел навукі пра мову,які вывучае пабудову і значэнне сінтаксічных адзінак (словазлучэнні, сказы, тэксты), сінтаксічныя адносіны і сінтаксічныя сродкі.

Апісальны сінтаксіс выяўляе і апісвае ў сінхрон­ным плане тыпы словазлучэнняў і сказаў, іх агульныя функцыі і значэнне. Гістарычны сінтаксіс аналізуе змены ў сінтаксічным ладзе мовы ў працэсе яе развіцця. Канструкцыйны сінтаксіс вылучае і апісвае сінтаксічныя адзінкі (сказ, словазлучэнне) без сувязі з кан­тэкстам і маўленчай сітуацыяй. Камунікацыйны сінтаксіс да­следуе актуальны і сінтагматычны падзел сказа, тыпалогію выказванняў.Семантычны сінтаксіс разглядае семантыч­ную арганізацыю сінтаксічных адзінак – іх інфармацыйны змест і тыпавое, абагульненае значэнне. Функцыянальны сінтаксіс разглядае прызначэнне, ролю сінтаксічных сродкаў у арганізацыі звязна­га маўлення.Стылістычны сінтаксіс даследуе выяўленчыя маг­чымасці сінтаксічных адзінак, іх сінаніміку. Паэтычны сінтаксіс апісвае разнастайныя сінтак­січныя фігуры (параўнанне, паралелізм, перыяд, антытэза). Аўтарскі сінтаксіс выяўляе заканамернасці (агульнае і ад­метнае) арганізацыі выказванняў і тэкстаў пэўнымі асобамі (летапісцамі, пісьменнікамі). Сінтаксіс звязаны з марфалогіяй і лексікалогіяй.

Сінтаксіч.канструкцыя –гэта сінтаксічнае цэлае, у якім моўныя адзінкі (словы, словазлучэнні, сказы) аб’ядноўваюцца паводле сваіх грама­тычных уласцівасцей: канструкцыя словазлучэння, канструкцыя простага сказа, канструкцыя складанага сказа,г.д. Сінтаксічныя адносіны – гэта адносіны паміж сінтаксічнымі адзін­камі або іх кампанентамі. Гэта адносіны паміж кампанентамі словазлу­чэння, паміж членамі сказа, паміж часткамі складаных сказаў.Два асноў­ныя віды сінтаксічных адносін: прэдыкатыўныя і непрэдыкатыўныя. Прэ­дыкатыўныя адносіны выяўляюцца паміж дзейнікам і выказнікам як суб’ек­там і прэдыкатам суджэння. Непрэдыкатыўныя адносіны -па­між кампанентамі словазлучэння,членамі простага і часткамі скла­данага сказаў,сказамі. Непрэдыкатыў­ныя адносіны падзяля­юцца на спалучальныя, супастаўляльныя, размеркавальныя, атрыбутыў­ныя і апазіцыйныя (адносіны паміж прыдаткам і паяснёным словам), аб’ек­тныя і акалічнасныя. У прамежкавы від адносін паміж прэдыкатыўнымі і непрэдыкатыўнымі атрыбутыўнымі або акалічнаснымі вылучаюцца паўпрэ­дыкатыўныя адносіны паміж адасобленым членам сказа і паяснёным ім словам. Яны выдзяляюцца на аснове магчымасці замены адасобленых чле­наў даданай часткай або аднародным ці дадатковым выказнікам, параўн. пары сказаў: Палеткі, выгінаючыся на ўзгорках, упіраюцца ў сінь, у лясы, у сёлы (Скр.) і Палеткі выгінаюцца на ўзгорках і ўпіраюцца ў сінь, у лясы, у сёлы.

Сінтаксічная сувязь – гэта фа­рмальнае выражэнне адносін паміж сінтаксічнымі адзінкамі або іх кампа­нентамі.Сінтаксічныя адносіны і сінтаксічная сувязь маюць у мове сродкі вы­ражэння. Сродкамі сінтаксічнай сувязі служаць канчаткі зменных часцін мовы, прыназоўнікі, злучнікі і займеннікі, прыслоўі, часціцы, мадальныя словы, парадак слоў і інтанацыя. Сінтаксічнае значэнне – функцыянальны змест. 1) Унутраны бок, змест сінтаксічных катэгорый і сродкаў (значэнне дзейніка, значэнне дапаўнен­ня). 2) Змест, які перадаецца выказванню асаблівасцямі сітуацыі (сінтаксіч­нае значэнне часу ў сказе).Сінтаксічная функцыя – асаблівасці ўжывання ў словазлучэнні і ска­зе, прызначэнне і ўласцівасці дадзенай адзінкі як часткі больш складанага сінтаксічнага цэлага.Сінтаксічныя адзінкі – гэта структуры (элементы) сінтаксічнага ўзроў­ню мовы, якія адрозніваюцца паводле прызначэння і будовы. Яны выдзя­ляюцца па двух асноўных крытэрыях – функцыянальным і структурным(словафор.,словазлуч.).

Сінтаксема – гэта найменшая сінтаксічная адзінка, сінтаксічная фор­ма слова. Напрыклад, словаформы для шчасця, сумыслу – значэнне мэты і г.д.

Словазлучэнне –спалучэнне двух ці некалькіх са­мастойных слоў, звязаных сэнсава і граматычна на аснове падпарадкаваль­най сувязі.Сказ – асноўная адзінка мовы, сэнсава і граматычна арганізаваная са словаформ (слова) для выражэння паведамлення, волевыяўлення, эмоцый і аформленая закончанай інтанацыяй.

Са сказаў пры неабходнасці перадачы аб’ёмных паведамленняў фар­міруюцца кампаненты тэксту – звышфразавыя адзінствы. Звышфразавае адзінства – гэта сінтаксічна-стылістычная адзінка, якая складаецца з групы закончаных сказаў, звязаных агульнай тэмай і разнастайнымі (лексічнымі, марфалагічнымі, сінтаксічнымі, стылістычнымі) сродкамі міжсказавай сувязі.

Сукупнасць сінтаксічных адзінак як узаемаабумоўленых і ўзаемазвя­заных устойлівымі адносінамі і сувязямі структурных элементаў утварае сістэму сінтаксічнага ўзроўню мовы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]