Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
курсач по Алехновичу.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
06.11.2019
Размер:
200.7 Кб
Скачать

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ

КУРСАВАЯ РАБОТА

ТЭМА: “Свята Сёмуха (Тройца)

традыцыі і сучаснасць.”

Выканала: студэнтка ФЗН,

314 гр.

Комар Л. П.

Кіраўнік: доктар

гістарычных навук

Гуд П.А.

Мінск 2009

Змест:

Уводзіны

Раздзел І .Узнікненне і традыцыйныя асаблівасці правядзення свята Сёмуха (Тройца).

§1.1. Генезіс свята і этымалогія назвы

§1.2. Культ расліннасці, вады і дрэва ў свяце Сёмуха (Тройца)

§1.3 Традыцыйныя рытуальныя абрады свята Сёмуха (Тройца)

Раздзел ІІ . Сучасны стан свята Сёмуха (Тройца).

§2.1. Правядзенне свята Сёмуха (Тройца) на сучасным этапе.

§2.2. Распрацоўка прынцыпаў і метадаў захавання традыцыйных элементаў свята Сёмуха.

Заключэнне

Спіс выкарыстанай літаратуры

Дадатак

Уводзіны

Актуальнасць тэмы: Свята Сёмуха сярод іншых абрадаў і свят займае даволі сціплае месца ў практычнай дзейнасці рэжысёраў, арганізатараў свят і інш., хаця ў навуковай літаратуры гэтае свята разглядаецца шырока.

Па сваёй прыгажосці абрадавых дзей свята Сёмуха не ўступае іншым святам каляндарна-абрадавага цыкла і мае свае разнастайныя праяўленні.

На сённяшні час, праблема ўзнаўлення свята Сёмуха становіцца найбольш актуальнай, па прычыне перанасычанасці народнага свята сучаснымі эфэктамі, шоў –праграмамі, якія накіраваны не на раскрыццё духоўнай повязі чалавека і прыроды, значнасці свята, а служыць масавай забаваю і маштабным відовішчам. А сёмушная абрадавая паэзія ўвогуле страціла сваю значнасць і амаль не выкарыстоўваецца ў канцэртных праграмах і пастаноўках па народнай фальклорнай тэматыцы.

У цяперашні час творчыя здабыткі спадчыны нашых бацькоў і дзядоў атрымалі далейшае развіццё ў правядзенні свята Сёмухі, але нажаль без тых святочных абрадаў і магічных дзей, якія перадалі нам нашы продкі. Дык чаму ж, на сучасны момант, мы страчваем і не захоўваем усё тое, што атрымалі?

Мэта: Вызначыць магчымасць адраджэння свята Сёмухі на сучасным этапе ў розных формах.

Задачы:

  • Прасачыць гісторыю станаўлення Сёмухі (Тройцы) і этымалогію назвы;

  • Выявіць традыцыйныя асаблівасці свята Сёмуха;

  • Прааналізаваць сучасны стан развіцця свята;

  • Ажыцявіць аналіз выкарыстанай літаратуры па абранай тэме.

Метады даследвання:

  • Асабістыя назіранні правядзення свята Сёмуха (Тройца);

  • Бяседы з носьбітамі фальклору;

  • Аналіз навуковай і метадычнай літаратуры.

Аб’ект даследвання: Свята Сёмуха (Тройца).

Прадмет даследвання: Пераемнасць традыцый Сёмухі ў правядзенні свята на сучасным этапе.

Гіпотэза даследвання: Нашы продкі заўсёды пільна назіралі за прыродай, адчувалі сябе часцінкай гэтай прыроды, усведамляючы залежнасць свайго жыцця і існавання на зямлі толькі ад яе. Свята Сёмуха (Тройца) у язычніцкія часы было багата рознымі цікавымі абрадамі: ваджэнне “Куста”, упрыгожванне хат “маем”, завіванне і развіванне вянкоў і інш. Усе людзі чакалі і адзначалі гэтае свята, бо яно было напоўнена магічнасцю і таямнічасцю.

На сучасны момант свята Сёмуха (Тройца) праводзіцца толькі ў некаторых мясцовасцях, з выкарыстаннем фальклорнага матэрыялу неадпаведнага гэтаму святу. Усе траецка –абрадавыя дзеі страцілі свой сэнс.

Узнаўленне і захаванне традыцыйных элементаў свята Сёмуха (Тройца), магчыма толькі пры глыбокім вывучэнні сёмушных традыцый, навуковых і практычных крыніц правядзення гэтага свята, а таксама пры ўмове кампетэнтнасці арганізатараў у вышэй пералічаных пытаннях.

Практычная значнасць: Вельмі хацелася б, каб пры напісанні і правядзенні свята Сёмуха (Тройца), людзі карысталіся маёй працай, таму што ў ёй захаваны ўсе тыя таямнічасці і магічнасці свята, якія заставілі нам нашыя продкі.

Аналіз літаратуры: Пытанням традыцыйнай святочнай дзейнасці беларусаў, у тым ліку і сёмушнай абраднасці, прысвеча вялікая колькасць навуковай літаратуры. Шмат хто з гісторыкаў, даследчыкаў і этнографаў займаўся зборам, вывучэннем і перапрацоўкай матэрыялу, прысвечанаму звычаям і абрадам беларусаў. Сярод іх А. Лозка, А.С. Ліс, А.С. Фядосік, Сысоў, В.Д. Ліцвінка, А.І. Гурскі, Е. Раманаў, Л.П. Касцюкавец і інш. Вышэй пералічаныя даследчыкі, у той ці іншай ступені, перадавалі сэнс сёмушных, траецкіх, русальных звычаяў і абрадаў, іх рэгіянальныя асаблівасці, кожны з іх у сваёй складанай комплекснай форме адлюстроўваў светаўспрыманне старажытнага чалавека, перадаваў цэлую сістэму дзеянняў – урачыстых рытуалаў, абрадавай варажбы, скіраваных на забеспячэнне будучыні чалавека, працяг яго разумнага жыцця ў пакаленнях.

Першыя звесткі аб траецкіх абрадах на Магілёўшчыне, русальных павер’ях падала ў друк М. Чарнаўская ў 1817 г. [Земляробчы каляндар, 1990 г., ст.6]

Л.П. Касцюкавец свой зборнік “Беларускія народныя абрады” прысвяціў найважнейшым старадаўнейшым беларускім абрадам і песням, якія да сённяшняга часу захаваліся на тэрыторыі Беларусі. Зборнік уключае асобны самастойны аўтарскі артыкул даследаванняў аб траецка-сяміцкім і куставым абрадам. У артыкуле разглядаюцца асноўныя культы і абрады старажытных славян пад час святкавання Сёмухі (Тройцы). Апісаны абрад “Куста” на Піншчыне і рытуал абходу палёў.

У трэцім раздзеле “Славянскія каляндарныя этнакультурныя традыцыі беларусаў” навуковага выдання “Беларусы” (том 10) разглядаюцца звычаі і абрады свята Сёмуха (Тройца), як вынік творчай дзейнасці народа, які ў працэсе стварэння ўласнай культуры засвоіў дасягненні многіх іншых і ў першую чаргу славянскіх народаў. Тыпалагічнае вывучэнне ў параўнальным плане аспектаў свята з улікам рознахарактарных гістарычных і міжславянскіх узаемадзеянняў з’явілася падставай для вызначэння тыповых рыс і спецыфічных асаблівасцей даследуемага феномена ў агульным кантэксте традыцыйна-бытавой культуры славянскіх народаў. Раздзел для выдання падрыхтавала Т.І. Кухаронак.

Сысоў у падручніку “З краніц спрадвечных” разгледзеў некаторыя рэгіянальныя асаблівасці правядзення свята Сёмуха (Тройца). Апісаў абрад кумленне паміж дзяўчатамі і завіванне вянкоў.

В. Ліцвінка раскрывае не толькі сэнс народнага свята Сёмуха, але і закранае такое пытанне свядомасці ўяўлення чалавека аб Зялёных святках, якое перш за ўсё звязана з хрысціянскай Тройцай (Трыядай Бог-Бацька, Бог-Сын, Бог-Дух Святы). Раскрывае сэнс трыяды Дрэва Сусвету, у кантэксце традыцыйнай культуры, і перадае тэатралізаваннасць Зялёных святак.

Навукова-даведачнае выданне, энцыклапедыя “Беларускі фальклор”, якое шырока асвятляе пытанні духоўнай культуры беларусаў, ўключае артыкулы прысвечанныя сёмушна-траецкай абраднасці беларусаў. Навуковымі кансультантамі гэтага выдання з’яўляюцца А.М. Аляхновіч, Г.А. Барташэвіч, Т.В. Валодзіна, І.І. Крук, Т.І. Кухаронак, А.І. Гурскі, П.А. Гуд, В.М. Шарая і інш.

Асобнае месца ў распрацоўцы сёмушна-траецкай адраднасці займае песенны фальклор. Шматтомнае навуковае выданне беларускага фальклору “Беларуская народная творчасць” (БНТ) распавядае не толькі аб багацці беларускай вусна-паэтычнай творчасці ў цэлым, але і шырока прадстаўляе агляд сёмушнай вусна-паэтычнай творчасці. Туды ж уваходзяць куставыя і русальныя песні, што перадаюць каларыт, лірычнасць і прыгажосць свята.

Песенная каларыстыка траецкай (сёмушнай), русальнай і куставай паэзіі прадстаўлена таксама ў кнізе Г.А. Барташэвіча “Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя”. У ёй аўтар разглядае сёмушную паэзію беларусаў на шырокім этнаграфічным фоне, што дазваляе зразумець і растлумачыць мастацкія вобразы гэтага свята больш дакладна.

Універсальная ілюстраваная “Беларуская энцыклапедыя” уключае звыш 50 тысяч тэрмінаў у тым ліку значнае месца ў ёй адведзена беларускаму фальклору, як аўтэнтычнай народнай творчасці. Сярод тэм, што вылучаюцца ў артыкулах, прысвечаных беларускаму фальклору, сустракаюцца і тыя, што адносяцца да свята Сёмуха (Тройца).

У працах даследчыкаў амаль не канцэнтруецца ўвага на параўнальным аналізе правядзення свята Сёмуха на тэрыторыі Беларусі і ў іншых славянскіх краінах. Такі б аналіз дапамог рэжысёру распрацаваць асобны позірк на гэтае свята, супаставіць пранікнавенне традыцыйнасці адной краіны ў абраднасць другой краіны. Гэта дапамагло б рэжысёру вызначыць толькі беларускія элементы свята і надаць ім большую непаўторнасці.

Інфармацыю пра беларускае народнае свята Сёмуха (Тройца) змяшчае “Беларускі каляндар”, ілюстраванае выданне, каляндар-кніжка, выдадзены ў 1991-93 выдавецтвам “Беларуская Энцыклапедыя” імя П. Броўкі.

Сабраны Е. Раманавым фундаментальны збор беларускага фальклору, абрадаў і звычаяў і іншых відаў аўтэнтычнай народнай творчасці, пад агульнаю назвай “Беларускі зборнік” уключае апісанне сёмушных (траецкіх) абрадаў і звычаяў. Менавіта “Беларускі зборнік” з’явіўся надзейнай крыніцай для ўсіх наступных публікацый па беларускай народнай творчасці, даследаванняў па фальклору і энталогіі.

Такім чынам, шмат літаратуры прысвечана традыцыйнаму агляду свята Сёмуха (Тройца). Аднак у поле зроку даследчыкаў практычна не папаў аспект сучаснага правядзення свята Сёмуха. Толькі асобныя невялікія артыкулы асвечаны ў сродках масавай інфармацыі, інтэрнэце. Аўтары, амаль кожнага з іх, застаюцца невядомымі, таму што не з’яўляючыся ні даследчыкамі, ні навукоўцамі, а ў большасці выпадкаў простымі гледачамі правядзення гэтага свята, як Сёмуха.

Навуковая навізна: Упершыню ў навуковай літаратуры робіцца даследаванне сучаснага свята Сёмуха (Тройца) у вёсцы Баранава.

Структура: Курсавая работа складаецца з уводзін, 2 глаў, 5 параграфаў, заключэння, спіса літаратуры і дадатка.