Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курс лекцый - Уводзіны ў бел. этнафонію.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
480.26 Кб
Скачать

Беларускі дзяржауны універсітэт культуры і мастацтваў уводзіны ў беларускую спеўную этнафонію

Тэксты лекцый для студэнтаў І курса ФММ і ФТБКіСМ

КАЛАЦЭЙ ВЯЧАСЛАЎ ВІКТАРАВІЧ,

кафедра этналогіі і фальклору, дацэнт, кандыдат культуралогіі.

ПЛАДУНОВА ТАЦЦЯНА АЛЯКСАНДРАЎНА,

кафедра народна-песеннай творчасці, выкладчык.

Мінск, 2007

Змест

Раздзел І .Беларуская этнафонія ў рэчышчы культурнай антрапалогіі

Тэма 1

«Культура» і «традыцыя» ў культурнай антрапалогіі

/1 гадзіна/

3

Л Тэма 2

Беларуская спеўная традыцыя: погляд антраполага

/2 гадзіны/

5

Тэма 3

Умовы дзейнасці спецыялістаў-захавальнікаў традыцыі на Беларусі

/1 гадзіна/

10

Раздзел ІІ. Складальнікі беларускай спеўнай этнафоніі

Тэма 4

Спеўная манера беларускай традыцыі: гуказдабыванне

/2 гадзіны/

13

Тэма 5

Спеўны стыль: інтанаванне

/2 гадзіны/

22

Раздзел ІІІ.Гісторыка-этнаграфічнае раяніраванне Беларусі і этнафонія

Тэма 6

Поўнач Беларусі: этнафанічныя асаблівасці

/1 гадзіна/

25

Тэма 7

Поўдзень Беларусі: этнафанічныя асаблівасці /1 гадзіна/

28

Тэма 8

Усход Беларусі і Цэнтральная Беларусь: этнафанічныя асаблівасці /1 гадзіна/

32

Раздзел ІV. Асновы педагагічных методык ўводзін у этнафонію

Тэма 9

Уключанае назіранне і этнафонія /2 гадзіны/

34

Тэма 10

Уводзіны ў этнафонію ва ўмовах фармальнага і нефармальнага адукацыйных працэсаў /1 гадзіна/

.

40

Літаратура

44

Аўдыё-візуальнае забеспячэнне

46

Раздзел і Беларуская этнафонія ў рэчышчы культурнай антрапалогіі Тэма 1. «Культура» і «традыцыя» ў культурнай антрапалогіі».

Пытанні:

  1. Культурнаантрапалагічная дэфініцыя культуры.

  2. Аўтахтоннасць і міграцыйнасць культур. Спецыфіка традыцыйнай культуры Беларусі.

  3. Кагнітыўная і нейрапсіхалагічная неабходнасць існавання традыцыі.

Мэта лекцыі:

Высветліць культурна-ідэнтыфікацыйныя прызнакі беларускай культуры ў кантэксце яе гістарычнага станаўлення і развіцця, засведчыць неабходнасць захавання народных традыцый як культурнага падмурка і перспектывы развіцця нацыі.

1. Культура – тое, як мы думаем і як узаемадзейнічаем з наваколлем. Культура – агульнапрынятыя формы мыслення і паводзін. У гэтых межах цалкам месціцца ўсё жыццё асобы. Безкультурных людзей не існуе, усе яны далучаны да той ці іншай культуры.

■ Іншая справа, што ў межах сучасных сацыяльных абяднанняў (краін) існуюць некалькі ўзаемазнітаваных і, часам, ўзаемапранікнёных культур. Так, у савецкай Беларусі адначасова існавалі культуры: беларускамоўных жыхароў вёсак; пераважна рускамоўных жыхароў гарадоў; польска-беларускамоўных беларусаў-каталікоў; рускамоўных габраяў.

Словы «культура» і «традыцыя» часцяком ужываюць як сінонімы. Асабліва, калі ідзе гаворка пра лад жыцця земляробаў і жывёлаводаў, пра фальклор і вуснапаэтычную творчасць. Больш глыбока, пад «традыцыяй» маюць на ўвазе генетычна стабільны, ураўнаважаны, самадастатковы лад жыцця. Носьбіты яго паўнаякасна забяспечваюць усе свае патрэбы адно калькай* лада жыцця старэйшых генерацый.

2. Адрозніваюць аўтахтонныя і міграцыйныя культуры.

Культура

Аўтахтонная

Міграцыйная

яе стварыла мясцовае насельніцтва

яе прынеслі людзі, якія аднекуль прыйшлі

Традыцыйная культура Беларусі аўтахтонна-міграцыйная па паходжанню. У ёй захаваны адбіткі культур старажытнага палеаеўрапейскага** насельніцтва (людзей, якія жылі тут да ІV-ІІІ тысячагоддзя да нашай эры), балтаў*** (якія рассяліліся на беларускіх тэрыторыях на мяжы ІІІ-ІІ тысячагоддзяў да нашай эры), славянаў (якія рассяліліся на беларускіх тэрыторыях у 6-10 стагоддзях нашай эры). Гэтыя культурна-гістарычныя варункі сведчаць пра надзвычай трывалы падмурак і вялікі адаптацыйны патэнцыял беларускай традыцыйнай культуры.

3. У ХХ стагоддзі асобныя культуры існуюць замкнёна (самі па сабе), але большасць з іх узаемадзейнічае і ўзаемапранікае.

■ Так, вясковыя жыхары едуць у гарады і далучаюцца да урбанізаваных**** культур; лацінаамерыканцы і еўрапейцы імкліва амерыканізуюцца пад уплывам ЗША; жыхары розных рэгіёнаў СССР у свой час актыўна далучаліся да рускамоўнай савецкай культуры.

Такія змены актыўна мяняюць лад жыцця людзей. Ва ўмовах іншай культуры яе неафіты***** па-іншаму здабываюць сабе ежу, жыллё, шлюбных партнёраў, па-іншаму размаўляюць і выхоўваюць дзяцей. Неўзабаве ў іх асяродку знікае «матчына» традыцыя. Аднак, другая культурная супольнасць не спяшаецца іх прыймаць. Неафіты выракаюцца ад «матчынай» культуры, але застаюцца недалучанымі да новай – чужой. Яны застаюцца існаваць «на мяжы» розных культур, не далучаныя кардынальна ні да адной з іх. Часцяком у масавым ліку, што стварае адмысловыя культуры.

Такія культуры – маргінальныя. Існаванне «на мяжы» (“на перыфірыі”), неўключанасць у агульнае ўсталяванае жыццё наваколля стварае праблемы для носьбітаў маргінальных культур. Ад індывідуальных стрэсаў, суіцыдаў, асацыяльных форм паводзін да масавых дзеянняў, якія ствараюць нестабільнасць у грамадстве.

Дынамічнасць, адрыў ад каранёў – лозунгі сучаснай заходняй цывілізацыі. Таму маргінальныя культуры інтэнсіўна колькасна павялічваюцца. Такія акалічнасці культурных змен выклікаюць неабходнасць укаранення традыцыяналізма. Сёння ён існуе на ўзроўні філасофіі (Рэне Генон, Аляксандар Дугін); дзяржаўнай палітыкі (заканадаўчая падтрымка этнічнай культуры); бытавых паводзін (фальклорны рух).

Краіны, якія ў ХХ стагоддзі знайшлі «залатую сярэдзіну» паміж традыцыяй і індустрыялізмам, забяспечылі сабе відавочную сацыяльную стабільнасць: эканамічную раўнавагу, псіхалагічны камфорт і вялікую працягласць жыцця грамадзян, сталае міжнароднае рэнаме. Гэтыя працэсы распачаліся ў сярэдзіне ХХ стагодзя (Швейцарыя, краіны Скандынавіі, Японія, Ізраіль), працягваюцца напачатку ХХІ стагоддзя (Эстонія, Латвія, Літва).