Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекции по историогр ист Бел.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
1.69 Mб
Скачать

Уводзіны

План

1. Прадмет курса «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі».

2. Задачы курса «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі».

3. Прынцыпы і метады гістарыяграфічнага пазнання.

4. Гістарыяграфічны факт і гістарыяграфічная крыніца

5. Праблема перыядызацыі гістарыяграфіі гісторыі Беларусі.

6. Станаўленне гістарыяграфіі гісторыі Беларусі як навукі.

Літаратура

1. Барг М.А. Категории и методы исторической науки. – М.: Наука, 1984. – 342 с.

2. Белазаровіч В.А. Асноўныя этапы гістарыяграфіі гісторыі Беларусі (да праблемы перыядызацыі) // Подготовка педагогических и научных кадров историков и развитие исторической науки в Беларуси: материалы респ. науч.-практ. конф., 30 сент. 2004 г., Гродно / под ред. Е.А.Ровбы, А.Н.Нечухрина, И.П.Креня. – Гродно: ГрГУ, 2005. – С. 131 – 134.

3. Біч М.В. Гістарыяграфія // Беларуская Энцыклапедыя: У 18 т. – Мн.: БелЭн, 1997. – Т. 5. – С. 273 – 274.

4. Дербов Л.А. Введение в изучение истории. – М.: Высш. шк., 1981. – 184 с.

5. Достижения исторической науки в БССР за 50 лет (1919 – 1969 гг.). Краткий очерк / Под ред. И.С.Кравченко и З.Ю.Копысского. – Мн.: Наука и техника, 1970. – 96 с.

6. Достижения исторической науки в БССР за 60 лет / Поболь Л.Д., Копысский З.Ю., Бич М.О. и др. Под ред. З.Ю.Копысского и П.Т.Петрикова. – Мн.: Наука и техника, 1979. – 80 с.

7. Дьяков В.А. Методология истории в прошлом и настоящем. – М.: Мысль, 1974. – 190 с.

8. Завелев А.И. Историографическое исследование: методологические аспекты. – М.: Высш. шк., 1987. – 159 с.

9. Игнатенко А.П. Введение в историю БССР. – Мн.: Высш. шк., 1965. – 48 с.

10. Историография истории России до 1917 г.: Учеб. для студ. высш. учеб. заведений: В 2 т. / Под ред. М.Ю.Лачаевой. – М.: ВЛАДОС, 2003. – Т. 1. – С. 12 – 25.

11. Методологические вопросы истории. – Мн., 1996. – 103 с.

12. Михнюк В.Н. Становление и развитие исторической науки Советской Белоруссии (1919 – 1941 гг.) / Под ред. П.Т.Петрикова. – Мн.: Наука и техника, 1985. – 286 с.

13. Михнюк В.Н., Петриков П.Т. Историческая наука Белорусской ССР, 80-е годы. – Мн.: Наука и техника, 1987. – 120 с.

14. Могильницкий Б.Г. Введение в методологию истории. – М.: Высш. шк., 1989. – 174 с.

15. Наука в БССР за 30 лет. – Мн., 1949.

16. Навука ў Беларускай ССР за 40 год. – Мн.: Выд. АН БССР, 1958. – С. 64 – 89.

17. Навука БССР за 50 год. – Мн.: Навука і тэхніка, 1968. – С. 52 – 78.

18. Наука Беларуси в ХХ столетии. – Мн.: Белорусская наука, 2001. – С. 49 – 91.

19. Очерки истории исторической науки в СССР / Под ред. М.Н.Тихомирова. Т. 1. – М.: Изд. АН СССР, 1955.

20. Петрыкаў П.Ц. Перыядызацыя гісторыі гістарычнай навукі ў БССР // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. – 1990. - №6. – С. 52 – 65.

21. Петрыкаў П.Ц. Асноўныя этапы гістарыяграфіі Беларусі // Беларускі гістарычны часопіс. – 2003. - №4. – С. 34 – 42.

22. Сахаров А.М. Методология истории и историография. – М., 1981.

23. Шаўчук І.І. Гістарыяграфія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. – Мн.: БелЭн, 1996. – Т. 3. – С. 15 – 16.

1. Прадмет курса «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі».

Гістарычная навука Беларусі прайшла складаны і супярэчлівы шлях развіцця, асабліва ў савецкі час. Склалася сістэма ўстаноў гістарычнага профілю, падрыхтаваны кваліфікаваныя кадры даследчыкаў, назапашаны вялікі аб’ём гістарычных ведаў. Гістарычная навука не можа развівацца без аналіза набытых звестак, вызначэння ўкладу асобных вучоных і калектываў у вырашэнне навуковых праблем. Яна мае патрэбу ў ацэнцы выкарыстаных вучонымі крыніц і іх інтэрпрэтацыі, метадалогіі канцэптуальных палажэнняў, дакладнасці вынікаў, новага ўкладу ў развіццё навукі. Усё гэта вызначае высокую ролю гістарыяграфіі гісторыі Беларусі сярод іншых гістарычных навук.

Тэрмін «гістарыяграфія» мае грэчаскае паходжанне і складаецца з дзвух слоў: «гісторыя», што азначае «апавяданне аб мінулым», і «графо» - «пішу». Такім чынам, у прамым сэнсе «гістарыяграфія» азначае «апісанне чаго-небудзь», «пісьмовае апавяданне аб мінулым». Гэтае значэнне тэрміна заховалася да ХХ ст., а тых, хто займаўся гісторыяй, называлі «гістарыёграфамі». Напрыклад, у дарэвалюцыйнай Расіі існавала званне прыдворнага гістарыёграфа. Яно прысвойвалася вядомым вучоным і пісьменнікам (Г.Ф.Мілеру, М.М.Шчарбатаву, М.М.Карамзіну). Пасада давала ім вялікі грашовы аклад і доступ у архівы.

У ХХ ст. значэнне тэрміна «гістарыяграфія» змянілася. Пад ёй сталі звычайна разумець сукупнасць гістарычных работ, прысвечаных той ці іншай праблеме або сукупнасць даследаванняў, аб’яднаных агульнымі рысамі: нацыянальнымі (беларуская, расійская, амерыканская гістарыяграфія), тэарэтычнымі (ліберальная, дваранска-манархічная, марксісцкая гістарыяграфія), тэматычнымі (гістарыяграфія ВКЛ, гістарыяграфія аграрнай гісторыі), храналагічнымі (гістарыяграфія 20 - сярэдзіны 50-х гг., гістарыяграфія сярэдзіны 50 – 80-х гг. ХХ ст.). Не адразу зацвердзіўся тэрмін «гісторыя гістарычнай навукі», які стаў ужывацца з пачатку ХХ ст.

Сама праблема вызначэння прадмета гістарыяграфіі паўстала ўжо ў ХІХ ст. Шэраг даследчыкаў (С.М.Салаўёў, К.М.Бястужаў-Румін) разумелі пад ім біяграфіі гісторыкаў з пералікам іх прац. М.В.Каяловіч, П.М.Мілюкоў, В.В.Ключэўскі, А.С.Лапа-Данілеўскі разумелі пад прадметам гістарыяграфіі працэс развіцця гістарычнай думкі. Але гэты падыход не разглядаў крыніцавую базу даследаванняў, формы арганізацыі навукі, падмяняў гістарыяграфію гісторыяй філасофскіх ідэй.

У савецкі час гістарычная школа М.М.Пакроўскага пераўтварыла дыскусію аб прадмеце гістарыяграфіі ў класавую палеміку. Гэты падыход лёг у аснову вызначэння паняцця «гістарыяграфія» у «Очерках истории исторической науки в СССР»: «гістарыяграфія – гэта навука, якая вывучае гісторыю накаплення ведаў аб развіцці чалавечага грамадства, гісторыю ўдасканалення метадаў гістарычнага даследавання, гісторыю барацьбы розных плыняў у сферы тлумачэння грамадскіх з’яў». Фактычна пад гістарыяграфіяй сталі разумець гісторыю грамадскай думкі, што набліжала яе да філасофіі і сацыялогіі.

У 1961 г. выйшаў падручнік «Историография истории СССР с древнейших времён до Великой Октябрьской социалистической революции». Аўтары разглядалі гістарыяграфію не толькі як вывучэнне працэса назапашвання ведаў аб развіцці чалавечага грамадстава і пераўтварэння іх у навуку. Аўтары імкнуліся найперш вызначыць класавую сутнасць гістарычных тэорый. Асобая ўвага надавалася вывучэнню рэвалюцыйнага накірунку ў гістарыяграфіі.

Паколькі ў 60-я гг. разгарнулася дыскусія аб перыядызацыі савецкай гістарыяграфіі, А.Л.Шапіру прапанаваў уключыць у прадмет гістарыяграфіі працэс укаранення навуковых ведаў у жыццё, г.зн. іх адлюстраванне ў творах літаратуры і мастацтва. З ім не пагадзіўся акадэмік А.М.Сахараў. У палеміцы на старонках часопіса «Вопросы истории» ён вызначыў прадмет гістарыяграфіі як аб’ектыўны працэс развіцця ведаў аб мінулым, які абумоўлены ўсім грамадска-эканамічным развіццём. М.В.Нечкіна ўключыла ў прадмет гістарыяграфіі гісторыю вывучэння сусветнай гісторыі, гісторыю развіцця спецыяльных і дапаможных гістарычных дысцыплін, Я.М.Гарадзецкі – вывучэнне арганізацыі і функцыяніравання цэнтраў гістарычнай навукі, гістарычнай перыёдыкі, палітыку дзяржавы і г.д.

Такім чынам, у навуцы зацвердзіўся тэрмін «гісторыя гістарычнай навукі». Але гісторыя гістарычнай навукі – гэта працэс развіцця навукі і яе падсістэм, а гістарыяграфія – гэта навуковая дысцыпліна, якая вывучае гэты працэс. Гістарыяграфія – гэта навука, якая вывучае працэс накаплення ведаў аб развіцці чалавечага грамадства і пераўтварэння іх у навуку, характарызуе розныя погляды на гістарычныя з’явы, разглядае працэс удасканалення метадаў гістарычнага даследавання. Прадметам гістарыяграфіі гісторыі Беларусі з’яўляецца гісторыя вывучэння айчыннай гісторыі ў гістарычнай навуцы Беларусі.

Паколькі прадмет даследавання цесна звязаны з паняццем «гістарычная навука», таму гістарыяграфія ўключае ў сябе два накірункі: 1) арганізацыя навукі (структура навуковых і вучэбна-навуковых устаноў, падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў, крыніцазнаўчая база навукі, метадалагічная аснова даследаванняў, перыядычныя выданні і выдавецкая база і інш.); 2) дасягненні гістарычнай навукі (абагульняючыя калектыўныя працы, манаграфіі, артыкулы, дакументальныя публікацыі і інш.).

Таму гістарыяграфія гісторыі Беларусі вывучае арганізацыю гістарычнай навукі, даследчыцкую праблематыку (паказвае развіццё навуковага пазнання гістарычнага мінулага), тэарэтычную базу даследаванняў (выяўляе, якім чынам тыя ці іншыя тэарэтычныя канцэпцыі выкарыстоўваюцца ў працы даследчыка, уплываюць на фарміраванне навуковых школ, плыняў), паказывае ўплыў палітычнай сітуацыі на канцэптуальную пазіцыю даследчыка.

Калі і чаму з’явілася гістарыяграфія? У старажытнасці і сярэднявеччы гістарычнае мысленне не выходзіла за межы простага пераказу фактаў. Летапісцы і храністы не разумелі прычыны гістарычных перамен. Адсутнічала крытыка крыніц, вызначаныя метады даследавання. Калі ў Беларусі распрацоўка гістарыяграфічных праблем адносіцца да савецкага часу, то ў Расіі – да 20 – 30-х гг. ХІХ ст. (звязана з пераасэнсаваннем прац М.М.Карамзіна). Згодна канцэпцыі Н.Л.Рубінштэйна і Р.А.Кірэевай, у Расійскай імперыі гістарыяграфія аформілася ў спецыяльную гістарычную дысцыпліну толькі ў сярэдзіне ХІХ ст., калі разгарнулася барацьба паміж дзвума плынямі гістарычнай думкі: ліберальнай і кансерватыўна-дваранскай. Менавіта тады з’явілася неабходнасць у гістарыяграфічных ведах.

Расійскі гісторык І.І.Калеснік прапанаваў крытэрыі вызначэння гістарыяграфіі як самастойнай гістарычнай дысцыпліны. Іх – пяць: значныя дасягненні ў галіне тэорыі і метадалогіі гістарычных даследаванняў, фарміраванне цэнтраў па распрацоўцы гістарычных праблем, падрыхтоўка кадраў гісторыкаў, якія прафесійна займаюцца мінулым сваёй навукі, стварэнне навуковых даследаванняў, якія асвятляюць працэс развіцця гістарычнай навукі, фарміраванне асаблівай навуковай лексікі.