Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

Слова I яго значэнне

Тэрмін «лексікалогія» ўзнік на аснове спалучэння двух элементаў lехіs і 1оgоs, якія ў старажытнагрэчаскай мове мелі адпаведныя значэнні «слова» і «вучэнне». Такім чынам, лексікалогія ў самым шырокім разу­менні – гэта навука аб словах, аб слоўнікавым складзе мовы.

Слова – гэта фанетычна і граматычна аформленая адзінка мовы з пэўным значэннем. Кожнае слова мае лексічнае і граматычнае значэнне.

Граматычнае значэнне слова – тыя агульныя значэнні, якія ўласці­вы розным разрадам слова ў мове і на аснове якіх гэтыя разрады вылу­чаюцца (дом – назоўнік, м. р., 1-га скланення, неадушаўлёны).

Лексічнае значэнне слова – гэта яго суаднесенасць з тымі ці іншымі з’явамі або прадметамі, рэчаіснасцю, тое, што слова абазначае (дом – бу­дынак для жылля, размяшчэння ўстаноў і прадпрыемстваў).

Адным з важных кампанентаў значэння слова з’яўляецца намінатыў­насць. Усе самастойныя словы называюць аб’екты рэчаіснасці. Паводле гэ­тага выдзяляюцца тыпы значэнняў: 1) прамыя (або намінатыўныя), якія ад­люстроўваюць непасрэдную, замацаваную ў свядомасці людзей сувязь слоў з прадметамі або з’явамі рэчаіснасці (напрыклад: возера, адзенне, муд­расць, бяроза, цёплы, мёд, ісці); на іх базе ўзнікаюць усе астатнія значэнні; 2) фразеалагічна звязаныя значэнні выяўляюцца ў складзе фразеалагічных спалучэнняў, у якіх словы маюць адзінае лексічнае значэнне, якое вельмі часта не вынікае са значэння слоў-кампанентаў (ламаць галаву – біцца над рашэннем якой-небудзь задачы, пытання; з’есці сабаку – быць спецыялістам у сваёй справе; выйсці сухім з вады – пазбегнуць пакарання; аж у роце чор­на – злы, люты); 3) канструктыўна абумоўленыя значэнні словы набыва­юць у адпаведных граматычных канструкцыях у кантэксце. Напрыклад:

На ніцях белай павуціны

Прывозяць восень павучкі.

Яе красёнцы, чаўначкі

У моры лесу мільгатнулі

І лісце ў багру апранулі;

І з кожнай лісцевай галоўкі

Глядзіць твар восені-свякроўкі.

Я. Колас.

Адрозніваюць прамое і пераноснае лексічнае значэнне слова.

Тып пераносу

Шлях пераносу

Прыклады

Метафара

Па форме

іголка (хвойнага дрэва) 

іголка (якой шыюць)

Па колеры

залатыя завушніцы –

залатыя каласы

Па функцыі

крыло птушкі – крыло самалёта

Па месцы знаходжання

галава рыбы – галава клана

Метанімія

Па сумежнасці ў прасторы

цынкавае вядро – разліць вядро

Па сумежнасці ў часе

пераклад кнігі – чытаць пераклад

Назва матэрыялу на выраб

злітак срэбра – есці са срэбра

Назва дзеяння на выраб

займацца шытвом –

на стале ляжыць шытво

Імя ўласнае на выраб

Рудольф Дызель – магутны дызель

Назва часткі на цэлае

галава каровы – статак у 200 галоў

Сінекдаха

Назва агульнага на канкрэтнае

зброя (прылада для нападу ці абароны) – зброя (пісталет)

Родавая назва на відавую

дзічка (яблыня) –

дзічка (плод яблыні)

Словы бываюць адназначнымі і мнагазначнымі. Словы, якія маюць толькі адно значэнне, называюцца адназначнымі. Гэта пераважна словы, якія абазначаюць навуковыя і тэхнічныя паняцці, а таксама некаторыя на­звы раслін, жывёл, птушак, прадметаў (бульдозер, кісларод, елка, алень, ало­вак і інш.). Большасць слоў беларускай мовы маюць не адно, а некалькі зна­чэнняў – такія словы называюцца мнагазначнымі (бялок  празрыстая част­ка птушынага яйка, якая акружае жаўток; белая, празрыстая абалонка вока).

З’ява гукавога супадзення зусім розных па сэнсе моўных адзінак называецца аманіміяй. У адрозненне ад мнагазначнага слова, у якім паміж значэннямі захоўваецца семантычнае адзінства, амонімы – зусім розныя словы, гучанне якіх па тых ці іншых прычынах супала. У філалагічных слоўніках амонімы падаюцца ў розных слоўнікавых артыкулах і пазнача­юцца надрадковай лічбай: кіт1, кіт2; стапа¹, стапа2.

Амонімы – словы, якія аднолькава гучаць і пішуцца, але маюць розныя значэнні. Адрозніваюць лексічныя, марфалагічныя і фанетычныя амонімы.

Лексічныя амонімы (поўныя лексічныя амонімы) – словы, якія супадаюць у гучанні і напісанні ва ўсіх сваіх граматычных формах: гасцінец (падарунак) – гасцінец (дарога), малінаўка (яблык) – малінаўка (птушка). Калі словы адной і той жа часціны мовы супадаюць толькі ў адной або некалькіх граматычных формах, то гэта няпоўныя амонімы: адрываць (ад адарваць) – адрываць (ад адрыць), бор (стары густы сасновы лес) – бор (хімічны элемент).

Марфалагічная амонімы (амаформы) – словы, у якіх супадаюць у вымаўленні і напісанні толькі асобныя формы: горкі перац – з’ехаць з горкі; асеннія паліпалі кветкі; маладыя асіныасіны рой. Амаформы, як правіла, адносяцца да розных часцін мовы, не маюць супадзенняў у пачат­ковай форме.

Фанетычныя амонімы (амафоны) – гэта словы, якія гучаць ад­нолькава, а пішуцца па-рознаму: плод і плот, раман і Раман, казка і каска, грыб і грып.

Графічныя амонімы (амографы)  гэта словы, якія пішуцца ад­нолькава, а адрозніваюцца ў вымаўленні месцам націску: памяцьпамяць, прыкладпрыклад, мука – мука, каняканя.

Сінонімы словы, якія абазначаюць адзін і той жа прадмет, якасць, дзеянне, а пішуцца і вымаўляюцца па-рознаму.

Група з двух ці больш сінонімаў называецца сінанімічным радам, пры запісе якога на першае месца ставіцца слова-дамінанта – слова, якое шырэй за іншыя выкарыстоўваецца ў мове і больш дакладна выражае агульнае значэнне: крэпасцьцвярдынябастыёнцытадэль; ісцікро­чыцьмаршыравацьцягнуццаплесціся; маланямногатроху. У не­каторых сінанімічных радах могуць аб’ядноўвацца словы розных часцін мовы (мала, жменя (гароху)).

Калі слова з’яўляецца мнагазначным, то яно можа ўваходзіць у роз­ныя сінанімічныя рады: прыняць – залічыць на першы курс, прыняць – сус­трэць гасцей; ціхі чалавек – спакойны; ціхі шолах – слабы, нячутны. Не­каторыя рады сінанімічных слоў складаюцца са слоў і спалучэнняў слоў: драмацькляваць носам, малакот наплакаў. У сінанімічныя адносіны могуць уступаць агульнаўжывальныя і дыялектныя словы (падасінавікасавік, авадзеньздрок), словы сучаснай мовы і ўстарэлыя словы (каніку­лывакацыі, лобчало), спрадвечна беларускія і запазычаныя словы (прыстаўкапрэфікс, змена, развіццёэвалюцыя, адлегласцьдыстан­цыя, важныактуальны).

Сінонімы бываюць:

а) семантычныя (адрозніваюцца сэнсавым адценнем): вялікіагром­ністыгіганцкі;

б) стылістычныя (адрозніваюцца стылістычнай афарбоўкай, выка­рыстоўваюцца ў розных стылях): маланкабліскаўка, бегемотгіпа­патам, вандроўнікпілігрым;

в) семантыка-стылістычныя (адначасова адрозніваюцца семантыкай і сферай ужывання): пісацькрэмзаць, крычацьгалёкаць, забрудзіцьзамызгаць;

г) абсалютныя (дублеты) (увогуле не адрозніваюцца па сэнсе): стронгафарэль, правапісарфаграфія, вывазэкспарт;

д) кантэкстуальныя (з’яўляюцца сінонімамі толькі ў пэўным кантэксце):

1. Раптам адтуль упаў мне ў вочы нясцерпны яркі сноп святла.

2. І зноў адтуль, у адказ, меч святла.

Антонімы – словы з супрацьлеглым значэннем: аднакарэнныя (за­крыцьадкрыць, прывязацьадвязаць) і рознакарэнныя (добрыдрэнны, халодныгарачы).

Прыстаўкі не-, без-, анты-, контр- надаюць слову супрацьлеглае значэнне: добрынядобры, дэмакратантыдэмакрат, наступленнеконтрнаступленне.

Антонімы могуць выкарыстоўвацца ў якасці мастацкіх прыёмаў:

антытэза – ярка выражанае супастаўленне кантрасных з’яў, паняц­цяў, вобразаў: Песня, любоў і нянавісць, будзьце заўсёды са мной. Стук радасны ў грудзях не змоўк, жыццё і плача і смяецца;

аксюмаран – наўмыснае спалучэнне слоў, якія выражаюць проці­леглыя, лагічна несумяшчальныя паняцці: салодкі сум, цёплы халадок, гарачы снег, страшная прыгажосць.

Паронімы – словы з блізкім гучаннем, але розным лексічным зна­чэннем (аператыўны і аперацыйны, атамнік і атамшчык, вытворны і вытворчы). Паронімамі бываюць: назоўнікі (нявестанявестка), прымет­нікі (ласкавыласкальны), дзеясловы (чырванецьчырваніць). Параніміч­нымі парамі выступаюць спрадвечна беларускія словы (сытысытны) і запазычаныя (абанентабанемент, эфектныэфектыўны). Словы-паро­німы адрозніваюцца паміж сабою прыстаўкамі (павіннасцьправіннасць, надзвычайнанезвычайна) або суфіксамі (слоўныслоўнікавы, мала­важнымалаважкі).