Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

3. Сістэма жанраў навуковай літаратуры

3.1. Сістэма жанраў навуковага стылю і агульныя патрабаванні да іх

У сістэме вышэйшай адукацыі значнае месца адводзіцца самастой­най працы. Гэта падрыхтоўка рэфератаў, дакладаў, паведамленняў, артыку­лаў, міні-выказваняў, эсэ, рэзюмэ, анатацый і інш. Актывізацыя гэтага кі­рунку працы садзейнічае правядзенню студэнцкіх навуковых практычных семінараў і канферэнцый, дзейнасці факультатываў.

Навуковы стыль прадстаўлены трыма тыпамі маўлення: апавя­данне, апісанне, разважанне, радзей крытыка-палемічным, які характа­рызуецца ацэнкай розных поглядаў і адстойваннем свайго меркавання. Ма­налог – асноўная форма навуковага стылю.

Адрозніваюць наступныя навуковыя жанры: тэзісы, паведамленні, анатацыі, слоўнікі, даведнікі, артыкулы, рэфераты, эсэ, даклады, рэзюмэ, вучэбныя дапаможнікі і інш.

Навуковыя тэксты будуюцца ў адпаведнасці з законамі жанру.

Артыкул, напрыклад, пачынаецца з выкладу гісторыі пытання, аб­грунтавання актуальнасці тэмы, аб’екта даследавання, вызначэння мэт і за­дач. У галоўнай частцы выкладаюцца факты, назіранні і іх аналіз. Заключ­ная частка артыкула – вывады, што выцякаюць з таго, аб чым было заяў­лена ў асноўнай частцы. Напрыканцы артыкула прыводзіцца спіс літарату­ры, у асобных выпадках даюцца ілюстрацыі, слоўнікі, схемы, табліцы ці іншыя дадаткі.

Рэферат – кароткі выклад асноўных думак і меркаванняў, які засна­ваны на крытычным аглядзе літаратуры, ці паведамленне навукова-папу­лярнага зместу.

Інфармацыйны рэферат прадугледжвае працу з навуковымі крыніца­мі: энцыклапедыямі і даведнікамі, падручнікамі і дапаможнікамі, манагра­фіямі і артыкуламі, рэцэнзіямі і інш. Падрыхтоўка рэферата патрабуе сціс­лага канспектавання думак, ідэй, разважанняў аўтара кнігі. Гэтая праца па­трабуе пэўных уменняў і навыкаў. Патрэбна выразна ўсвядоміць сутнасць тэмы, сфармуляваць мэты і задачы, якія трэба вырашыць у працэсе кан­спектавання навуковага тэксту. З прапанаванага спісу літаратуры неабход­на вылучыць найбольш важную ці асноўныя крыніцы для рэферыравання (з улікам парад кіраўніка).

1 этап – азнаямленне з тэкстам матэрыялу, у ходзе якога вылучаецца найбольш важнае, істотнае з прачытанага;

2 этап – падабраны матэрыял запісваецца ў лагічнай паслядоўнасці ў адпаведнасці з азначанай кампазіцыяй: уводзіны, галоўная частка, заклю­чэнне. Пры кампаноўцы тэксту трэба захоўваць суадносіны паміж струк­турнымі часткамі;

3 этап – разгорнутыя і складаныя для ўспрымання выказванні пера­даюцца ў даступным выглядзе з захаваннем сэнсу аўтарскай думкі.

Напісанне навуковага рэферата і даклада мае на мэце развіць навыкі даследчыцкай працы, выявіць інтэлектуальныя і камунікатыўныя здольна­сці. Гэтая праца дапамагае развіць і рэалізаваць свой творчы патэнцыял, арыентуе на ўсвядомлены выбар прафесіі.

Навукова-папулярны рэферат ці даклад мае творчы ўхіл, паколькі пры асвятленні тэмы неабходна самастойна разважаць, выкласці свой по­гляд і пазіцыю. Добра, калі ў даследаванні зроблена супастаўленне поглядаў, выказваюцца крытычныя меркаванні, прысутнічае абгрунтаваная палеміка.

Даклад – публіцыстычнае выступленне на пэўную тэму. Паспяховая падрыхтоўка навуковага ці навукова-папулярнага даклада (артыкула, эсэ, рэферата, рэцэнзіі і інш.) залежыць ад ступені авалодання тэхналогіяй даследавання, творчага падыходу, умення аналізу першакрыніц. Важна, каб тэма рэферата ці даклада адпавядала ўласным схільнасцям.

Неабходна засвоіць методыку працы з навуковымі крыніцамі. Не трэ­ба канспектаваць кнігу ці артыкул цалкам, варта імкнуцца выдзеліць самае галоўнае, найбольш істотнае, характэрнае і запісаць. Пасля адбору матэры­ялу пачынаецца падрыхтоўка чарнавога варыянта працы. Цытаты, схемы, табліцы, слоўнікі ці ілюстрацыі думкі ўключаюцца ў тэкст рэферата, да­клада арганічна, дарэчна, з захаваннем правілаў афармлення, спасылак. Аўтарытэтныя думкі і меркаванні могуць служыць зыходным пунктам пры фармуліроўцы ўласнай думкі ці перакідным мастком ад адной думкі да другой. У заключэнні выкладаюцца галоўныя высновы ў даследаванні тэ­мы. Напрыканцы рэферата (даклада) абавязкова падаецца спіс выкарыста­най літаратуры. Звычайна аб’ём навукова-папулярнага рэферата складае прыкладна 10 – 15 стандартных лістоў.

Тэзіс – палажэнне, што коратка фармулюе якую-небудзь ідэю, а так­сама адну з асноўных думак сачынення, даклада: Тэзісы даклада.

Анатацыя – кароткі выклад зместу кнігі, артыкула і пад.

Рэцэнзія – крытычны водзыў на што-небудзь напісанае, створанае, пра спектакль, фільм і пад.: Рэцэнзія на паэтычны зборнік. Аддаць мана­графію на рэцэнзію. Станоўчая рэцэнзія.

Манаграфія – навуковы твор, што даследуе адно якое-небудзь пы­танне, асвятляе адну тэму.

Эсэ – празаічны нарыс невялікага аб’ёму і вольнай кампазіцыі на прыватную тэму, якая трактуецца суб’ектыўна і няпоўна: Філасофскае эсэ.

Рэзюмэ – кароткі вывад са сказанага, напісанага: Рэзюмэ артыкула.