Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

8. Да запазычаных слоў падбярыце беларускія адпаведнікі.

Баталія, антыкварны, гігант, інцыдэнт, карэктны, манера, вакантны, карпарацыя, ландшафт, сімптом, канфідэнцыяльны, кампазіцыя, манумент, паўза, прыярытэт, пацыфіст, сэрвіс, сінхронны, супермен, сурагат, траўма, аратар, вібрыраваць, фіяска, гуманны, традыцыя, фіксаваць, контур, шэраг, манускрыпт, рэктар, біяграфія.

9. Спішыце словы. Людзі якой прафесіі часцей за ўсё імі карыс­таюцца? Са словамі-тэрмінамі па сваёй спецыяльнасці складзіце сказы.

Абзац, азот, адказчык, акустыка, балада, баланс, бюджэт, вадарод, вестыбюль, выказнік, гіпатэнуза, гол, док, дэкарацыя, дэсант, ёд, ёт, жабры, жэмчуг, заяўнік, зодчы, ізумруд, ікс, іск, карэктура, карабін, кісларод, лакатар, мазурка, мензурка, наркоз, опера, оптыка, пастанова, прыстань, пратакол, піке, раман, скальпель, суфікс, табун, тарпеда, указ, фабула, фасад, флюс, харэй, цымбалы, электрон, юнга, якар.

10. Да прыведзеных слоў запішыце беларускія адпаведнікі. Рас­тлумачце спецыфічны характар матывацыі гэтых назваў у беларус­кай і рускай мовах.

Сугроб, пример, прилагательное, гребля, оценка, подросток, чаща, полотенце, горючее, поезд, пресмыкающееся, желудок, открытка, учебник, покрывало, повестка, голубика, обложка, кольцо, дублёнка, горбушка, орудие, колыбельная, главарь, спичка, кожура, ищейка (о собаке), повозка, огниво, ставня, кровельщик, приправы.

11. Зрабіце лексічны аналіз падкрэсленых слоў.

Народ паважаеш, адкрыта жывеш –

Прыходзіць натхненне ад шчодрага сэрца.

З маленькіх пачуццяў не зродзіцца верш,

Як з пустога вядзерца вада не нальецца.

Л. Геніюш.

12. Растлумачце значэнні фразеалагізмаў, з сямю ўстойлівымі спалучэннямі слоў складзіце сказы.

Сталыпінскі гальштук, кітайская грамата, малако ад шалёнай кароўкі, гарматнае мяса, адвод вачэй, выкручванне рук, замятанне слядоў, звя­дзенне рахункаў, пацеха з пустога меха, царскія слёзы, данайскія дарункі, геркулесавы слупы, блуканне па пакутах, ціхая завадзь, нябесная канцы­лярыя, вузкае месца, даваць трасцу з хваробай, куку ў руку, лахі пад пахі, ні свата ні брата, серада з-пад пятніцы, костка ў горле, скула ў баку, і цар і бог і воінскі начальнік, ціш і гладзь, не іголка ў сене, чым бог паслаў, шуры-муры, тары-бары.

13. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.

Был самоучкой, росла умницей, сидеть на ольхе, подойти к дочке, к местному самоучке, беседовать о нашей старосте группы, бежать с Кос­тей за Алёшей и Машей, быть благодарным судьбе, идти со своим колле­гой, казался тихоней, увидеться с деревенским тамадой и запевалой, встре­чаться со свидетельницей Олей Ючко, назначить свидание свидетелю Александру Климченко, отдаться науке, не давать покоя Петру-лежебоке, быть большим обжорой, оказать помощь бедному калеке, помочь круглому сироте, сидеть на площадке с дедушкой Кузьмой.

5.3. Заданні да семінара-практыкума па тэме «Лексіка актыўнага і пасіўнага ўжывання» Пытанні для абмеркавання і падрыхтоўкі да заліку

1. Якія разрады слоў складаюць пасіўны слоўнік мовы?

2. У чым сутнасць адрознення архаізмаў і гістарызмаў?

3. Калі значэнні мнагазначнага слова папаўняюць разрад архаізмаў? Як называюцца такія архаізмы?

4. Чым адрозніваюцца неалагізмы агульнанароднай мовы ад індыві­дуальна-аўтарскіх?

5. Чым абумоўлены падзел слоўнікаў на энцыклапедычныя і лін-гвістычныя?

6. Які тып слоўніка з’яўляецца асноўным сярод лінгвістычных слоў­нікаў? Чаму?

7. Якія спецыялізаваныя слоўнікі вылучаюцца сярод лінгвістычных? Якая спецыялізацыя характэрна для тэрміналагічнага слоўніка?

8. У чым падабенства тэрміналагічнага слоўніка і слоўніка энцы­клапедычнага характару?