Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
491
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

9. Арфаэпія як правілы рэалізацыі фанетычнай сістэмы

Арфаэпія (грэч. оrthós 'правільны' épos 'мова') – сукупнасць норм,

якімі забяспечваецца адзінства гукавога афармлення нацыянальнай літа-

ратурнай мовы, а таксама раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца

правілы вымаўлення. Арфаэпія ахоплівае літаратурнае вымаўленне, а та-

ксама нормы суперсегментнай фанетыкі (націск, тон і інш.). Для белару-

скай арфаэпіі нормы суперсегментнай фанетыкі, у прыватнасці націск,

маюць істотнае значэнне. Асабліва вялікая роля націску пры яго

рознамясцовасці і рухомасці. Рознамясцовасць робіць націск

індывідуальнай прыметай асобнага канкрэтнага слова і

выкарыстоўваецца для адрознення слоў (ка/

ра і кара/

, кра/

ты і краты/

), а

таксама граматычных форм розных слоў (на/

шу і нашу/

, я/

му і яму/

).

Сучасная беларуская літаратурная мова пачала фарміравацца, як

вядома, у XIX ст. на базе народных гаворак галоўным чынам цэнтраль-

най часткі Беларусі. Паколькі літаратурная мова XIX-пачатку XX ст.

яшчэ не выпрацавала дасканалай сістэмы лексіка-граматычных норм і

моўна-выяўленчых сродкаў, недасканалымі заставаліся і нормы вуснай

літаратурнай мовы. Кола людзей, якія карысталіся літаратурнай мовай,

было нешматлікім. Гэта былі галоўным чынам прадстаўнікі інтэлігенцыі

– выхадцы з сялянскіх сем'яў, якія ў пэўнай меры захоўвалі асаблівасці

родных гаворак. На Беларусі не было вялікіх культурных цэнтраў і буй-

ных тэатральных аб'яднанняў,

якія маглі б аказаць уплыў на фарміраван-

не і выпрацоўку вымаўленчых норм літаратурнай мовы.

Станаўленне важнейшых правіл беларускай арфаэпіі цесна звязана

з фарміраваннем арфаграфіі, з асаблівасцямі слова- і формазмянення.

Доўгі час адзіным крытэрыем для напісання слоў было іх гучанне ў

народнай мове. Пры гэтым за ўзор бралася вымаўленне ў цэнтральных

гаворках, якое і рабілася паступова асновай літаратурнага вымаўлення.

Нягледзячы на складаны і супярэчлівы працэс выпрацоўкі арфаэпі-

чных норм, у беларускай мове XIX ст. ужо існавалі фанетычныя рысы,

якія былі агульнапашыранымі, вядомымі і ўяўляліся як нарматыўныя для

літаратурнага вымаўлення таго часу. Гэта – асімілятыўная мяккасць зы-

чных: [с'н'эх, ц'в'ік]; цвёрдае вымаўленне шыпячых, [р] і [ц]: [ч]аснок,

[ж]оўты, [р]ака, [ц]ана; вымаўленне [ў] замест [в] пасля галоснага

перад наступным зычным: каро[ў]ка, гало[ў]ка; вымаўленне [а] на ме-

сцы [о] і [э] у першым пераднаціскным складзе: в[а]да, д[а]рога; вымаў-

ленне падоўжаных зычных у інтэрвакальным становішчы: збо[жж]а,

насе[н'н']е; вымаўленне глухіх зычных у канцы і ў сярэдзіне слова перад

глухімі: са[т], дзе[ш]ка, а[п]хо[т], па[т]плываць, [с] хаты, [пат]

паветкай; фрыкатыўнага [γ]: на[γ]а, [γ]руша і інш. Гэтыя асаблівасці, як

і многія іншыя доўгі час не былі кадыфікаваны, але ў далейшым па меры

развіцця літаратурнай мовы набывалі характар нацыянальнай нормы як

самыя агульнапашыраныя.

Паступова складвалася стабільная, кадыфікаваная сістэма граматы-

чных і арфаграфічных правіл. Разам з гэтым у выніку масавага выкары-

стання вуснай формы літаратурнай мовы фарміраваліся яе важнейшыя

арфаэпічныя нормы. Стабілізацыя норм літаратурнай мовы ў яе пісьмо-

вай форме аказвала істотны ўплыў на выпрацоўку і станаўленне норм лі-

таратурнага вымаўлення. Беларускае літаратурнае вымаўленне набыло

кадыфікаваны характар к канцу 30-х гадоў.

У пасляваенны перыяд у выніку ўрадавай пастановы «Аб удакла-

дненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу» (1957) былі

ўдакладнены і асобныя правілы арфаэпіі, з'явіліся манаграфічныя дасле-

даваннні, прысвечаныя апісанню і сістэматызацыі правіл беларускага лі-

таратурнага вымаўлення.

2.11.1. Асноўныя правілы вымаўлення галосных

Асноўным фактарам якасці вымаўлення галосных з'яўляецца наці-

скное або ненаціскное становішча іх у моўнай плыні.

1. Усе галосныя пад націскам вымаўляюцца выразна, як і ізалява-

ныя гукі: с[а]д, [з'а]блік, д[о]м, [ц'о]плы, в[у]лей, [б'у]ст, ц[э]лы,

[л'э]та, м[ы]ла, [м'і]рны.

2. Ненаціскныя [о, э, а] у першым пераднаціскным складзе супада-

юць у гуку [а] незалежна ад таго, пасля цвёрдага ці мяккага зычнага яны

выступаюць: в[о]ды – в[а]да, н[о]гі – н[а]га, с[а]д – с[а]ды, р[э]кі –

р[а]ка, ц[э]ны – ц[а]на, ш[э]пт – ш[а]птаць, [в'о]дры – [в'а]дро,

п[л'э]сці – п[л'а]ту, [ц'а]жкі – [ц'а]жар.

Ва ўсіх іншых перад- і паслянаціскных складах [о, э, а] пасля цвё-

рдых зычных супадаюць у гуку [а], пасля мяккіх зычных – у гуку [э] або

[э ] (з а-прыгукам), якія на пісьме перадаюцца літарай е: рам[о]нт –

рам[а]нтаваць, ш[э]пт – ш[а]пянуць, пр[а]ца – пр[а]цаўнік; [л'о]д –

[л'э]дзяны, .

У словах іншамоўнага паходжання гук [э] не чаргуецца з [а] або

[эа

], і як у першым, так і ў паслянаціскных складах гук [э] гучыць

нязменна – незалежна ад таго, пасля мяккага ці цвёрдага папярэдняга зы-

чнага ён выступае: д[э]по, ж[э]тон, мат[э]матыка, А[п'э]ніны,

[Б'э]тхо[в'э]н. Толькі ў невялікай колькасці слоў пасля [р, ц] на белару-

скай глебе адбылася замена [э] на [ы]: бр[ы]зент, канц[ы]лярыя,

інж[ы]нер, р[ы]сора, ц[ы]р[ы]монія.

Як вынікае з навуковых назіранняў, праведзеных у сектары экспе-

рыментальнай фанетыкі Інстытута мовазнаўства АН Беларусі, якасць не-

націскных галосных аказваецца непасдэдна звязана з хуткасцю (тэмпам)

маўлення. У павольным і сярэднім тэмпе маўлення галосныя гукі хара-

ктарызуюцца стабільным і даволі выразным гучаннем, а ў хуткім тэмпе

маўлення колькасць рэалізацый ненаціскнога галоснага аказваецца

больш значнай.

3. У запазычаных словах спалучэнні іо, іа, іэ вымаўляюцца звычай-

на з устаўным гукам [j]. Пад націскам іо вымаўляецца як [іjо (ыjо)]; не

пад націскам – як [іjа (ыjа)]: фі[з'іjо]лаг, бактэр[ыjо]лаг, [п'іjа]нер,

д[ыjа]пазон. У спалучэнні іэ гук [э] незалежна ад націску вымаўляецца

нязменна: гі[γ іjэ]на, гі[γ 'іjэ]нічны.

4. Гук [і] (пасля цвёрдых зычных – [ы]) як пад націскам, так і ў не-

націскным становішчы вымаўляецца выразна: [н'і]зка, [н'і]чога,

в[ы]хад, в[ы]датна.

У пачатку слова і пасля галосных у сярэдзіне слова пад націскам

перад [і] вымаўляецца [j]: [jі]скра, кра[jі]на. Пачатковы ненаціскны [і],

калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны гук, замяняецца гукам

[й] пры сярэднім і хуткім тэмпе маўлення: яны [й]шлі, на [й]вана; нека-

торыя даследчыкі беларускай арфаэпіі сцвярджаюць, што пры паволь-

ным тэмпе маўлення тут можа вымаўляцца спалучэнне jі: на [jі]вана,

яны [jі]шлі. Пачатковы ненаціскны [і], калі папярэдняе слова заканчваец-

ца на зычны гук, за выключэннем [γ], [к], [х], вымаўляецца так, як і пас-

ля цвёрдых зычных – [ы]: [брат ы с'астра, дым ы поп'эл].