Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
491
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Злучнік як часціна мовы

Злучнік – службовая часціна мовы, якая злучае аднародныя члены

сказа, часткі складанага сказа, а таксама асобныя сказы ў тэксце і выра-

жае сэнсава-граматычныя адносіны паміж гэтымі сінтаксічнымі адзінка-

мі. Злучнік з'яўляецца адным з важных і актыўных сінтаксічных сродкаў

мовы, які звязвае сінтаксічныя адзінкі ў адно цэлае і выконвае арганізу-

ючую функцыю. Так, у сказе Дзядзька Марцін паехаў араць, а Лабановіч

некаторы час сядзеў і слухаў навіны дамашняга жыцця (К-с) злучнік і

звязвае аднародныя выказнікі (сядзеў і слухаў), паказваючы на спалуча-

льныя адносіны, злучнік а аб'ядноўвае часткі складаназлучанага сказа і

паказвае на супастаўляльныя адносіны паміж імі.

Злучнік, калі ён ужыты ў пачатку сказа, можа паказваць на сэнса-

вую сувязь паміж асобнымі, самастойнымі сказамі: У лесе пахла расто-

пленай смалой. I ўсё жывое хавалася ў цень (Чыгр.).

Пры дапамозе злучнікаў у сказ уключаюцца параўнальныя зваро-

ты, пабочныя і ўстаўныя канструкцыі: Вецер на полі гуляе, вые, як звер

(Багд.). Мы жылі, як бачыце, у глухім кутку (Гр.).

Як службовая часціна мовы, злучнік не мае граматычных катэго-

рый, ён не самастойны ва ўжыванні і не можа выступаць у ролі членаў

сказа. Ён не мае таго намінатыўнага значэння, якім характарызуюцца са-

мастойныя часціны мовы. Значэнне злучніка – гэта тыя сінтаксічныя ад-

носіны, якія выражаюцца з яго дапамогай (спалучальныя, размеркаваль-

ныя, супраціўныя, параўнальныя, часу, прычыны і інш.). Гэтыя адносіны

і ляжаць у аснове падзелу злучнікаў на групы па значэнні.

Сярод злучнікаў можна вылучыць вузка спецыялізаваныя, якія

паказваюць на які-небудзь адзін від адносін (таму што, затое і інш.), і

такія, якія могуць фарміраваць розныя адносіны паміж сінтаксічнымі ад-

зінкамі, іх значэнне выяўляецца толькі ў пэўным кантэксце (і, а, ды, ці,

як, быццам, калі і інш.). Напрыклад, злучнік як ужываецца з параўналь-

ным, тлумачальным і часавым значэннем: Блішчасты месяц, як кружок

залаты, стаяў ужо высока над лесам (К-с). Пабачыў яшчэ я красуню-

Дзвіну, пачуў, як рака ля парогаў шумела (Зар.). Як на бераг выходзіў,

мне ногі абпёк успамінам гарачым халодны пясок (А.К.).

Сродкам аб'яднання частак у складаназалежным сказе выступаюць

адносныя займеннікі хто, што, які, чый, каторы, колькі і займеннікавыя

прыслоўі дзе, куды, адкуль, як, калі і інш. Іх называюць злучальнымі сло-

вамі, бо яны сумяшчаюць службовую функцыю з функцыяй самастойнай

часціны мовы – звычайна замяняюць адно са слоў галоўнай часткі і вы-

ступаюць пэўнымі членамі сказа ў даданай частцы. Слава вам, адва-

жныя салдаты, што ў абдымку з беларускай спяць зямлёй (Панч.) – у гэ-

тым сказе адносны займеннік што звязвае даданую азначальную частку

з галоўнай, замяшчае назоўнік салдаты і выступае ў даданай дзейнікам.

Некаторыя злучнікі могуць страчваць сваю ўласцівасць сродку су-

вязі і выконваць ролю іншых часцін мовы, напрыклад часціц. Параўн.: І

не заўважыў з нас ніхто, як ноч вясенняя мінула (М.Т.) і Як шпарка

праходзіць час! (К-с). Базыль прывітаўся з калегамі, распытаў іх, ці на

ўсё лета прыехалі (К-с) і Ці ты яшчэ тут? (Сам.). I злучнікамі і часці-

цай могуць быць у сказе словы быццам, нібы, хоць і інш.

Да злучнікаў па сваёй функцыі ў сказе набліжаюцца і некаторыя

часціцы, мадальныя словы, прыслоўі (нават, асабліва, толькі, значыць,

мабыць, потым): Падрыўнікі з ранейшай дакладнасцю вялі сваю работу,

нават параненыя не сышлі з палатна (Кул.). Усюды ціха, толькі патрэ-

сквае агонь (К.Ч.). Паліцца печ, значыць, маці дома (Вас.). Гэтыя словы

сумяшчаюць у сабе адначасова якасці і адпаведнай часціны мовы, і злу-

чніка, таму іх функцыі немагчыма строга размежаваць.