Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
490
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Пераход дзеепрыметнікаў у прыметнікі

Дзеепрыметнікі могуць страчваць дзеяслоўныя адзнакі (трыванне,

стан, час) і набываць якаснае значэнне. У такім выпадку яны абазнача-

юць пазачасавую, сталую прымету і пераходзяць у прыметнікі.

У сучаснай беларускай літаратурнай мове дзеепрыметнікі

цяперашняга часу з суфіксамі -уч-(-юч-), -ач-(-яч-), -ем-, -ім- у перава-

жнай большасці перайшлі ў прыметнікі: неўміручы подзвіг, кіпучая кроў,

гаручыя слёзы, гаючая крыніца, стаячая вада, ляжачы камень, рашучыя

меры, траскучы мароз, цягучы гоман, дрымучы лес, калючы дрот, вядо-

мы вучоны, любімы горад, знаёмы чалавек.

Перайшлі ў прыметнікі дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага

стану, утвораныя ад дзеясловаў незакончанага трывання. Такія дзеепры-

метнікі звычайна не маюць пры сабе паясняльных слоў: чаканая гадзіна,

жаданая вясна, лічаныя дні.

З'ява ад'ектывацыі назіраецца і ў дзеепрыметнікаў прошлага часу з

суфіксамі -л-, -н-, -ен-, -ан-, -т-: спелыя яблыкі, рослы хлопец, пажылы

чалавек, друкаваны тэкст, вершаваны твор, біты гасцінец. Такія пры-

метнікі захоўваюць суадноснасць з дзеепрыметнікамі. Некаторыя дзе-

епрыметнікі залежнага стану прошлага часу з суфіксам -ан-, перайшоў-

шы ў прыметнікі, мяняюць месца націску: Неба раз'яснялася і свяцілася

ўночы незлічонымі халоднымі агнямі зорак (К-с). Завялі вятры над гол-

лем несканчоны, дружны спеў (Бр.).

Дзеепрыслоўе як дзеяслоўная форма

Дзеепрыслоўе – нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дада-

тковае дзеянне і паясняе асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выка-

знікам. Дзеепрыслоўі маюць асаблівасці дзеяслова і прыслоўя.

Дзеепрыслоўі ўтвараюцца ад дзеясловаў, захоўваюць агульнасць

асновы і лексічнага значэння: распытаць – распытваючы, хвалявацца –

хвалюючыся, імкнуцца – імкнучыся, збудаваць – збудаваўшы, прынесці –

прынёсшы.

Дзеепрыслоўі маюць граматычныя прыметы, агульныя з прымета-

мі асабовых формаў дзеяслова і інфінітыва: пераходнасць – непераход-

насць: прачытаўшы кнігу, косячы траву, выканаўшы заданне

(пераходныя дзеепрыслоўі), углядаючыся ў цемру, ідучы дарогай (непе-

раходныя дзеепрыслоўі); зваротнасць – незваротнасць: нахіліўшы – нахі-

ліўшыся, падымаючы – падымаючыся, радуючы –радуючыся; трыванне

(закончанае і незакончанае): збіраць – збіраючы, назбіраць – назбіраў-

шы, пісаць – пішучы, напісаць – напісаўшы, гаварыць – гаворачы, ска-

заць – сказаўшы; стан (бываюць толькі незалежнага стану): сустрэўшы

сябра – сустрэўшыся з сябрам, вяртаючы кнігу – вяртаючыся з горада.

Не ўсе незваротныя дзеепрыслоўі маюць адпаведныя ім зваротныя; нека-

торыя дзеепрыслоўі, як і суадносныя з імі асабовыя формы і інфінітыў,

бываюць толькі незваротныя (ідучы, бегучы, ходзячы, размаўляючы,

ездзячы і інш.) або толькі зваротныя (спрачаючыся, смеючыся, кланя-

ючыся, каючыся і інш.).

Дзеепрыслоўі кіруюць назоўнікам (займеннікам), як і той дзеяслоў,

ад якога ўтвораны: спяваць песню – спяваючы песню, запаліць святло –

запаліўшы святло, вярнуцца з лесу – вярнуўшыся з лесу; да дзеепры-

слоўя, як і да іншых формаў дзеяслова, могуць прымыкаць прыслоўі,

якія паясняюць іх: ісці хутка – ідучы хутка, зразумець правільна – зразу-

меўшы правільна.

Улічваючы адзначаныя асаблівасці, агульныя з асаблівасцямі аса-

бовых формаў дзеясловаў, дзеепрыслоўі традыцыйна ўключаюцца ў сі-

стэму формаў дзеяслова. У некаторых дапаможніках дзеепрыслоўе раз-

глядаюць як асобную, самастойную часціну мовы. I на гэта ёсць свае

падставы.

Дзеепрыслоўі маюць такія прыметы, якія не ўласцівы дзеяслову;

гэтыя прыметы агульныя ў дзеепрыслоўяў з прыметамі прыслоўяў. Яны,

як і прыслоўі, не змяняюцца: заўважыўшы, адкрываючы, разгарнуўшы;

прымыкаюць да дзеяслова і паясняюць яго: ішлі спяшаючыся, сядзеў не

рухаючыся; выконваюць у сказе сінтаксічную ролю акалічнасці. Адзіно-

чныя дзеепрыслоўі, якія стаяць у канцы сказа, у пазіцыі пасля выказніка,

могуць страчваць дзеяслоўныя прыметы і пераходзіць у прыслоўі:

Бацька доўга сядзіць задумаўшыся (Скр.). Не маглі расстацца не

выгаварыўшыся (I.М.).

Дзеепрыслоўе найчасцей ужываецца з паясняльнымі словамі, утва-

раючы разам з імі дзеепрыслоўнае словазлучэнне, якое ў сказе выступае

як адзін член сказа: Саломку выгнуўшы дугою, звісае колас над зямлёю

(К-с). Дзеепрыслоўнае словазлучэнне выконвае сінтаксічную ролю

адасобленай акалічнасці спосабу дзеяння.

Дзеепрыслоўі, як правіла, прымыкаюць да дзеяслоўнага выказніка:

Бачу я, з прыродай зліўшыся душой, як дрыжаць ад ветру зоркі нада

мной (Багд.). Зрэдку дзеепрыслоўі прымыкаюць і да іменнага састаўнога

выказніка: Развітваючыся пасля вячэры, панна Ядвіся была сур'ёзная і

не папрасіла суседа заходзіць да іх вечарамі (К-с). Іншы раз дзеепры-

слоўі прымыкаюць да інфінітыва, які выступае не ў ролі выказніка, а ў

ролі іншых членаў сказа, напрыклад дзейніка: Сядзець жа дома, не ма-

ючы пэўных заняткаў, было нецікава (К-с).

У паўночна-ўсходніх беларускіх гаворках, часам і ў мове маста-

цкай літаратуры, дзеепрыслоўі на -ўшы, -ш- ужываюцца ў ролі выказні-

ка (са звязкай і без яе): Сын даўно ажаніўшыся. Ужо сонца было зай-

шоўшы (з гаворак Полаччыны).