Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
491
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Зваротны займеннік сябе

Займеннік сябе не мае формы назоўнага склону, а таксама формаў

роду і ліку; ён можа адносіцца да кожнай асобы – 1-й, 2-й, 3-й: Але сабе

трубу пакіну пастухову (Зар.). «Ты сам сябе выгнаў», – кажа бацька (К-

с). Серж азірнуўся. За крокаў трыста ад сябе ў святле вулічнай лямпы

ён убачыў высокага старога (К.Ч.). Займеннік сябе выконвае ў сказе

ролю дапаўнення, зрэдку – акалічнасці месца: Не хвалі сам сябе, няхай

людзі пахваляць цябе (Пр.). Ён быццам нічога не заўважыў навокал сябе

(К.Ч.).

Займеннік сябе скланяецца, як займеннік ты:

Н. – В. сяб-е

Р. сяб-е Т. саб-ой(-ою)

Д. саб-е М. (пры) саб-е

У творным склоне займеннік сябе мае дзве формы – сабой і сабою:

Вясна! Вясна! О, колькі радасці прыносіш ты з сабой! (Куп.). Мой мілы

таварыш, мой лётчык, вазьмі ты з сабою мяне! (Кул.).

Прыналежныя займеннікі

Прыналежныя займеннікі суадносныя з асабовымі і паказваюць на

прыналежнасць прадмета пэўнай асобе: мой, наш – 1-й, твой, ваш – 2-й,

свой – усім тром асобам. Гэтыя займеннікі, як і прыналежныя прыметні-

кі, дапасуюцца да назоўніка, з якім звязаны, у родзе, ліку і склоне; у ска-

зе яны выступаюць азначэннем: Цешаць маё вока сонечныя хвалі нашых

ясных дзён (К-с). Заскрыпеў снег сыпучы пад маімі нагамі (Багд.). Лаба-

новіч сядзіць у сваім аблюбаваным пакойчыку (К-с).

Для абазначэння прыналежнасці прадмета 3-й асобе ўжываецца

асабовы займеннік 3-й асобы ў родным склоне – яго, яе, іх: Няспрытна

варушыліся яго пальцы (Каратк.) Засмучэнне і боль адбіліся на яе твары

(К-с). Кожны іх крок, кожны рух і вымаўленае слова чуліся ў кватэры

настаўніка (К-с).

У мове мастацкай літаратуры часта сустракаюцца прыналежныя

займеннікі ягоны, ягоная, іхні: А песні ягоныя былі – дзіва! (Каратк.).

Прыналежныя займеннікі скланяюцца, як прыметнікі.

Н. наш наш-а наш-а наш-ы

Р. наш-ага наш-ай(-ае) наш-ых

Д. наш-аму наш-ай наш-ым

В. як Н. або Р. наш-а наш-у як Н. або Р.

Т. наш-ым наш-ай(-аю) наш-ымі

М. (пры) наш-ым наш-ай наш-ых

Некаторыя займеннікі гэтай групы маюць асаблівасці ва ўжыванні

склонавых канчаткаў.

Займеннікі жаночага роду мая (маj-а), твая (тваj-а), свая (сваj-а),

наша, ваша ў родным склоне адзіночнага ліку побач з асноўнай формай

маёй, тваёй, сваёй, нашай, вашай маюць менш ужывальную форму –

мае, твае, свае, нашае, вашае, якая сустракаецца пераважна ў мастацкіх

творах.

Займеннікі наша, ваша жаночага і ніякага роду і нашы, вашы мно-

жнага ліку назоўнага склону ў мастацкіх творах сустракаюцца ў формах

нашая, нашае, вашая, вашае, нашыя, вашыя. У вінавальным склоне та-

ксама побач з асноўнымі формамі нашу, вашу, наша, ваша, нашы, вашы ў

мастацкіх творах ужываюцца менш пашыраныя формы нашую, вашую,

нашае, вашае, нашыя, вашыя.

У творным склоне займеннікі жаночага роду побач з канчаткамі

-ёй, -ай маюць канчаткі -ёю, -аю: сваёй і сваёю, нашай і нашаю, тваёй і

тваёю.

Указальныя займеннікі

Указальныя займеннікі гэты, той, такі, гэтакі дапасуюцца да

назоўніка, з якім звязаны, у родзе, ліку і склоне і з'яўляюцца ў сказе азна-

чэннем. Займеннікі столькі, гэтулькі катэгорый ліку і роду не маюць.

Займеннік гэты (гэта) паказвае на пэўны прадмет, які знаходзіцца

зусім блізка, або наогул на вядомы прадмет: Аднойчы я быў у гэтым

доме (Шам.). Займеннік той паказвае на прадмет, які знаходзіцца крыху

далей ці які ўжо быў названы: Але на тым беразе бязлесны луг (Шам.).

Займеннікі такі, гэтакі паказваюць на якасць прадмета, якая мае

ўдакладняльнае, выдзяляльнае значэнне: Тарасу спадабалася такая па-

дзяка за пачастунак, і ён весела засмяяўся (Шам.).

Пры скланенні ўказальных займеннікаў назіраюцца некаторыя аса-

блівасці.

Н. т-ой, т-ое т-ая т-ыя

Р. т-аго т-ой(-ае) т-ых

Д. т-аму т-ой т-ым

В. як Н. або Р. т-ое т-ую як Н. або Р.

Т. т-ым т-ой(-ою) т-ымі

М. (у) т-ым т-ой т-ых

Займеннік той ва ўсіх склонах адзіночнага і множнага ліку мае ад-

нолькавую аснову – з аднаго гука [т]. У займенніках гэты, такі, гэтакі

аснова таксама аднолькавая ва ўсіх формах: гэт-ы, гэт-ага, гэт-аму;

так-і, так-ога, так-ому.

Займеннік той у форме адзіночнага ліку мае націск на другім скла-

дзе канчатка: таго, таму, у множным ліку – на першым складзе: тыя,

тымі.

Указальны займеннік гэты ў назоўным і вінавальным склонах ні-

якага роду мае форму гэта, жаночага роду – гэта, гэту. Ужываецца та-

ксама поўная форма гэтага займенніка жаночага роду, але яна менш

пашырана: гэтая.

Побач з формамі роднага склону гэтай, той, такой у мастацкіх

творах зрэдку сустракаюцца формы гэтае, тае, такое: Я не мог

дачакацца тае суботы (Гр.). Не сцярпеў Кандрат такое крыўды (К-с).

У творным склоне ўказальныя займеннікі жаночага роду ўжываюц-

ца з варыянтнымі канчаткамі -ай і -аю, -ой і -ою: гэтай і гэтаю, той і

тою: Быў смешны дзядзька той часінай з пустою лыжкаю, з тычынай

(К-с). Чаму ж, чаму часінай тою мы не спаткаліся з табою? (К-с).

Займеннікі столькі, гэтулькі скланяюцца, як прыметнікі ў мно-жным ліку: стольк-іх, стольк-ім, стольк-імі.