Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
85
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

5. 2. Традыцыйныя заняткі, рамёствы і промыслы беларусаў

Са старажытнага часу традыцыйнымі заняткамі беларусаў былі рамёствы і промыслы. Рамёствы і промыслы – гэта дробная вытворчасць, заснаваная на індывідуальнай ручной працы. Паралельнае ўжыванне тэрмінаў “рамёствы і промыслы” адлюстроўвае поўнае ці частковае супадзенне іх прадметнага зместу, а разыходжанні звязаны з асэнсаваннем іх з пункту гледжання сацыяльна-эканамічнай характарыстыкі, сувязі з земляробствам, адносін да спажыўца. Рамяство – першая гістарычная стадыя апрацоўчай вытворчасці, якая папярэднічала сучаснай машыннай прамысловасці. Рамяство – вытворчасць прамысловых вырабаў уручную з выкарыстаннем механічных прылад і інструментаў. Больш выразная спецыялізацыя апрацоўчай (рамеснай) вытворчасці абумовілі яе разгалінаваную ўнутраную структуру. Вылучаюць асобныя рамёствы – дрэваапрацоўчыя, гарбарна-футравыя, харчовыя, ганчарныя.

Промыслы – падсобная ў сельскай гаспадарцы вытворчасць, якая ўключае рамёствы і іншыя неземляробчыя заняткі. Здабыванне гатовых прыродных рэсурсаў складае першасную форму прамысловых заняткаў і вылучаецца ў асобую групу здабыўных промыслаў: збіральніцтва, рыбалоўства, паляўніцтва, бортніцтва, лясныя промыслы і іншыя.

Рамёствы і промыслы прайшлі тры гістарычныя стадыі, якія адлюстроўваюць іх сацыяльныя карані: дамашняга рамяства, рамяства на заказ і рамяства на рынак, або дробнай таварнай вытворчасці. Да ХІХ ст. цэхавае рамяство канчаткова вычарпала свае магчымасці, аднак яно не знікла і падрыхтавала глебу для больш сучасных форм вытворчасці. У гэты час значна пашырылася мануфактура, якая функцыяніравала на базе мясцовых народных промыслаў.

У сферы грамадскай вытворчасці развіццё буйной прамысловасці адцясніла рамёствы і промыслы на другараднае месца. Аднак яны не зніклі. Асваенне лепшых традыцый народнага рамяства ў наш час з’яўляецца адным з асноўных кірункаў у развіцці мясцовай прамысловасці. Рамёствы і промыслы жывуць як народнае мастацтва, як майстэрства ўмельцаў, яны захаваліся ў мастацкіх промыслах і сталі неад’емнай часткай сучаснай беларускай культуры.

Пчалярства. Гэты промысел мае глыбокiя вытокi на Беларусi i ўзнiк на базе дзiкага пчалярства як адна з форм збiральнiцтва. Сяляне адшуквалi ў лесе пчалiныя дуплы-борцi, выбiраючы мёд, для чаго прыходзiлася выкурваць пчол. Эпiзадычна дзiкае пчалярства сустракалася яшчэ ў XVII ст. Аўтар цiкавай этнаграфiчнай працы “Апiсанне Крычаўскага графства цi былога стараства 1789 г. ” А. Меер паведамляе аб нярэдкiх знаходках у лесе старых борцей з запасамi цёмнага зляжалага мёду да 8 – 12 пудоў. Паводле старажытнага звычаю, чалавек, якi знайшоў у лесе борць, атрымлiваў права ўласнасцi на яе, ставячы пры гэтым на дрэве сваю ўмоўную метку – “знамя”. Так узнiкла культурнае пчалярства, або бортнiцтва. Пры гэтым людзi не толькi выкарыстоўвалi прыродныя дуплы-борцi, але i рабiлi новыя, штучныя, выдзёўбваючы iх у ствалах дрэў на вышынi 4 – 15 м. Звычайна борць высякалi з сонечнага боку, прамавугольны ўваход у яе (даўжэнь) памерам 60 х 15 см зацiскалi адпаведнай формы бруском, пакiдаючы невялiкую лазейку (лётку) для пчол. Каб прывабiць сюды новы рой, уваход апырсквалi настоем духмяных траў, унутры клалi вiльготны мох, змочаны ў духмяным мятным растворы, а ў дадатак замацоўвалi да сценкi камеры акрайчык пчалiных сотаў. Незаселеная борць называлася ялаўкай. Калi яна прыходзiлася даспадобы пчалiным разведчыкам, тыя прыводзiлi за сабой малады рой.

Недзе ў XV – XVI стст. распаўсюдзiлiся калодныя вуллi, якiя па-ранейшаму называлi борцямi, або калодамi. Першым калодным вуллем хутчэй за ўсё было тое ж борцевае дрэва, паваленае ветрам; участак ствала, дзе знаходзiлася борць, акуратна адпiлоўвалi з двух бакоў i ставiлi ў неабходным месцы. Калоды расстаўлялi на дрэвах на вышынi дa 15 м пераважна ў лiпавых і бярозавых гаях, паблiзу пойменных лугоў i верасовых балот, багатых меданосамi. Нярэдка iх размяшчалi i ў панскiх лясах, пры гэтым сяляне па дамоўленасцi з уладальнiкам павiнны былi плацiць пэўны падатак (напрыклад, у Мазырскiм павеце ў канцы XIX ст. падатак складаў 30, а ў Слуцкiм – 50 капеек з кожнага вулля). Для аховы калод і борцей ад лясных драпежнiкаў – мядзведзяў i кунiц, што спрытна лазiлi па дрэвах i любiлi ласавацца мёдам, доступ да борцей перагароджвалi высокiмi пляцоўкамi (“падкур”, “адзёр”), у якiя знiзу набiвалi вострыя цвiкi. З той жа мэтай ужывалi i самабiтню – кароткае бервяно, што падвешвалi на дрэве па шляху мядзведзя да борцi; сутыкнуўшыся з iм, мядзведзь адкiдваў яго лапай, а яно вярталася назад i бiла мядзведзя з адпаведнай сiлай, i гэта спрэчка часта канчалася трагiчна для мядзведзя, асаблiва калi той падаў на вострыя калы, забiтыя ў зямлю пад борці. Для аховы борцей ужывалiся i самастрэлы.