Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
85
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

Пытанні для самападрыхтоўкі

  1. Беларусазнаўства як навука.

  2. Беларусазнаўства як вучэбная дысцыпліна, яе сувязь з іншымі дысцыплінамі.

  3. Прадмет і метадалогія беларусазнаўства.

  4. Этапы развіцця беларусазнаўства.

  5. Плыні беларусазнаўства.

Тэмы рэфератаў

1. Пачатковы этап выкладання прадмета беларусазнаўства (1918 – 1920).

2. Некаторыя асаблівасці эміграцыйнага і замежнага беларусазнаўства.

3. Дзейнасць Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.

Літаратура

Падручнікі і дапаможнік

  1. Беларусазнаўства: Навучальны дапаможнік / Пад рэд. П. Бры-гадзіна. Мн.: Завігар, 1997.

  2. Л. Лыч, У. Навіцкі. Гісторыя культуры Беларусі. Мн., 1996.

  3. І. Саракавік. Беларусазнаўства. Мн., 1998.

Дадатковая літаратура

  1. Беларусіка. Альбарутэніка: У 3-х частках. Мн., 1993 – 1994.

  2. Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1 – 6. Мн., 1983 – 1987.

  3. Культура беларускага замежжа. Мн., 1994.

  4. Культура ў жыцці кожнага беларуса. Мн., 1994.

  5. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1995.

  6. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі ў 5-ці тамах. Мн., 1984 – 1987.

Беларускамоўныя перыядычныя выданні (часопісы)

  1. “Беларуская мінуўшчына”

  2. “Беларускі гістарычны часопіс”

  3. “Полымя”

  4. “Беларуская думка”

  5. “Беларусь”

  6. “Маладосць”

  7. “Культура”

Тэст да тэмы

1. Хто з наступных дзеячаў з’яўляецца беларускім інтэлектуальным донарам: а) Сімяон Полацкі; б) Аляксандр Сяргеевіч Пушкін; в) Уладзімір Караткевіч; г) Віктор Гюго; д) Анарэ дэ Бальзак

2. Беларусазнаўства – гэта: а) навука пра мовазнаўства; б) галіна правазнаўства; в) навука, якая ўключае шэраг ведаў пра Беларусь і яе народ.

3. Беларусазнаўства звязана з наступнымі навукамі: а) сусветнай гісторыяй; б) геаграфіяй Беларусі; в) матэматыкай; г) этнаграфіяй.

4. З імёнамі якіх вучоных звязана развіццё беларусазнаўства як навукі: а) К. Каганец; б) Я. Карскі; в) Дз. Мендзялееў; г) І. Абдзіраловіч; д) І. Насовіч?

5. Плынямі беларусазнаўства з’яўляюцца: а) айчыннае беларусазнаўства; б) сучаснае беларусазнаўства; в) эміграцыйнае беларусазнаўства; г) замежнае беларусазнаўства; д) старажытнае беларусазнаўства.

6. Калі і дзе адбыўся першы міжнародны кангрэс МАБ (Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў): а) 1980 г., Масква; б) 1991 г., Мінск; в) 2000 г., ЗША?

Склад.: дац. Мельнікава Т. М.

2. Беларусы. Міжнацыянальныя адносіны на беларусі

Метадычныя рэкамендацыі. Пры разглядзе дадзенага пытання перш за ўсё неабходна асэнсаваць новыя паняццi: этнас, этнагенез, канцэпцыi, нацыя, нацыянальная меншасць. Неабходна звярнуць увагу на тое, што этнас як гiстарычная катэгорыя вызначаецца адноснай устойлiвасцю сваіх асаблiвасцей, якiя перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Спецыфiку этнасу прыдаюць такiя яго кампаненты, як мова, культура, традыцыi, абрады, этнiчная самасвядомасць, а таксама псiхiчны склад i лад паўсядзённага жыцця. Усе гэтыя кампаненты маюць свае асаблівасцi, якiя ў сукупнасцi адрознiваюць даны этнас ад iншых.

Важна ўсвядомiць i тое, што аснову беларускай этнiчнай супольнасцi склала ўсходнеславянскае насельнiцтва, але ў яе фармiраваннi прымалi ўдзел iншыя этнiчныя групы.

Для асэнсавання тэмы трэба разумець i той факт, што праз масавае перасяленне ў Вялiкае княства Лiтоўскае ў ХІУ – XVІ стст. пранiкалi iншыя этнiчныя групы, якiя цярпелi ўцiск у другіх краiнах, што сведчыць аб нацыянальнай рэлiгiйнай талерантнасцi нашай дзяржавы.

Дадзеная тэма ўключае таксама такiя паняццi, як анамастыка, антрапанiмiка, тапанiмiка, айконiмы, урбонiмы, мiкратапонiмы, гiдронiмы, дрымонiмы, касмонiмы, астронімы, заонiмы, хранонiмы, тэонiмы; старажытная мемуарная лiтаратура; дэмаграфiя, катаклiзм, дэпартацыя, дэмаграфiчны крызiс.

План

1. Этнiчныя адметнасцi беларусаў (Склад.: дац. Мельнікава Т. М. )

2. Беларускiя тапанiмiчныя назвы. Імёны i прозвiшчы (Склад.: дац. Мельнікава Т. М. )

3. Старажытная мемуарная лiтаратура і сведчаннi падарожнiкаў аб беларусах і іx зямлі (Склад.: дац. Мельнікава Т. М. )

4. Дэмаграфiчныя катаклiзмы на зямлi бeларусаў: войны і людзi (Склад.: дац. Мельнікава Т. М. )

5. Этнiчныя групы на Беларусi (Склад.: праф. Макарэвіч В. А. )