Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

умк_Фiлiпенка_Гiсторыя навейшага часу_Ч

.1.pdf
Скачиваний:
13
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
2.42 Mб
Скачать

Узмацненне аўтарытарных тэндэнцый на пачатку 1930-х гг. паспрыяла згуртаванню левых сіл. На травеньскіх выбарах 1932 г. яны атрымалі 368 мандатаў з 594. Буйнейшую партыю ў парламенце ўтварылі радыкалы – 157, сацыялісты здолелі правесці 129 дэпутатаў. Пры падтрымцы ўсіх іншых левых партый парламенту яны стварылі ўрад на чале з Э. Эрыо – г. зв. «другое выданне» «Картэлю левых».

Перадвыбарчая праграма левых прадугледжвала сур’ёзныя пераўтварэнні, але рознагалоссі ўрадавых сіл – змаганне фракцый Э. Далад’е і Э. Эрыо ў партыі радыкалаў, унутрыпартыйная барацьба сацыялістаў зрабілі гэтыя планы нерэальнымі. У выніку ўрад працягнуў палітыку жорсткай эканоміі і ўзмацніў падатковы цяжар на прадпрымальнікаў, чым не здолеў палепшыць эканамічную сітуацыю. Ужо ў снежні 1932 г. Э. Эрыо зышоў у адстаўку. За наступныя паўтары гады змянілася яшчэ шэсць прэм’ер-міністраў, але эфектыўнасць левацэнтрысцкай улады блізілася да нулю, і напачатку 1934 г. «Картэль левых» канчаткова распаўся. Да наступных выбараў (1936) дзейнічала пяць кааліцыйных урадаў з размытай парламенцкай базай (урады «перамір’я партый»). Існаваўшая партыйная сістэма не здолела забяспечыць ні трывалай базы для кааліцыйных урадаў, ні з’яўленне новых агульнацыянальных лідараў. Французскі парламентарызм перажываў яўны крызіс.

Зыход з пасады міністра замежных спраў А. Брыяна ў 1932 г. паставіў кропку ў працяглых спробах Францыі пабудаваць устойлівую сістэму міжнародных адносін у Еўропе, пабудаваную на прынцыпах пацыфізму.

Апошняя сур’ёзная спроба аднавіць знешнепалітычны прэстыж і ўплыў Францыі была зроблена ў 1934 г. міністрам замежных спраў Луі Барту, які выступіў з ідэяй «Усходняга Лакарна» – дагаворнага комплексу з удзелам Францыі, Савецкага Саюзу і краін «Малой Антанты» для арганізацыі сістэмы калектыўнай бяспекі. Як раз французская пазіцыя моцна спрасціла прыём у Лігу Нацый СССР. Гібель Л. Барту і прыход на яго пасаду П. Лаваля некалькі змянілі сітуацыю. У траўні 1935 г. быў заключаны франка-савецкі дагавор аб узаемадапамозе, у адпаведнасці з якім бакі абавязваліся аказваць адзін аднаму дапамогу ў выпадку нападзення якойнебудзь трэцяй краіны. Дагавор не быў дапоўнены вайсковай канвенцыяй, а таму яго практычная рэалізацыя выглядала скрайне цьмянай.

На думку французскай дыпламатыі больш перспектыўным у той час выглядаў саюз з Італіяй. Аднак паспяховы пачатак двухбаковых адносін быў перакрэслены брытанскай дыпламатыяй, не жадаўшай дапусціць гэтага саюзу са своекарыслівых меркаванняў, і зразумелай логікай збліжэння дзвюх агрэсіўных дзяржаў – Італіі і Германіі. Тым часам, выхад Германіі з сістэмы ваенных абмежаванняў Версальскага дагавору стаў бясспрэчным фактам.

121

Асаблівасці французскага фашызму, яго сацыяльная база, праграмныя устаноўкі, асноўныя арганізацыі.

Спроба путчу ў лютым 1934 г.

Паколькі для Францыі часоў Трэцяй рэспублікі была характэрная адсутнасць права-кансерватыўных партый (правыя партыі тут традыцыйна стаялі на ліберальных пазіцыях), сацыяльна-эканамічныя і палітычныя праблемы, што прынёс сусветны эканамічны крызіс адкрыў цудоўныя магчымасці для заняцця гэтай палітычнай нішы новай сілай – фашызмам.

Аднак падобна да Вялікабрытаніі, дзякуючы глыбокім дэмакратычным традыцыям, у Францыі не існавала шырокай і трывалай сацыяльнай базы для ўзнікнення класічнага варыянту фашызму. Для французскага фашызму была характэрна нешматлікасць, арганізацыйная раз’яднанасць ды ідэалагічная размытасць, адсутнасць агульнапрызнанага моцнага палітычнага лідара-правадыра. Тыпалагічна ён быў блізкі да іберыйскага (іспанапартугальскага) варыянту – з апірышчам на дробнабуржуазныя слаі і дэкласаваныя элементы, перавагай клерыкальна-манархічных і мілітарысцкіх, нацыяналістычных элементаў.

Найбольш фашысцкія па сваёй сутнасці арганізацыі, накшталт лігі «Франсістаў» Марсэля Бюкара (з ваенізаванай арганізацыяй – « сінімі кашулямі») і «Французскай салідарнасці» аб’ядноўвалі толькі па некалькі тысяч чалавек. Менш выразна фашысцкія (прафашысцкія) арганізацыі і групы аб’ядноўвалі былых ветэранаў вайны («Вогненныя крыжы» на чале з Франсуа дэ ля Рокам), манархістаў («Аксьён франсэз» на чале з Шарлям Марасам) і г. д. Буйнейшымі арганізацыямі былі «Патрыятычная моладзь» – да 90 тыс. чалавек, а таксама «Аксьён франсэз» і «Вогненныя крыжы» – прыкладна па 60 тыс.

Не з’яўляючыся моцнай самастойнай сілай, французскі фашызм не здолеў скласці рэальнай альтэрнатывы існаваўшаму буржуазна-парламенцкаму ладу. Найбольш гучная і, як аказалася, адзіная акцыя фашыстаў адбылася напачатку 1934 г. Карупцыйны скандал з удзелам буйных дзяржаўных чыноўнікаў («афёра Ставіскага»), адстаўка ў студзені 1934 г. кабінета Каміля Шатана і, як вынік, наступленне палітычнага крызісу дазволілі фашыстам 6 лютага 1934 г. выступіць з патрабаваннем улады ў краіне.

Дваццацітысячны мітынг ультраправых ля сцен Бурбонскага палацу, месца пасяджэнняў Нацыянальнага сходу павінны быў прадэманстраваць моц і рашучасць французскага фашызму. Але спачатку контрманіфестацыі сацыялістаў і камуністаў (дзейнічалі паасобку), а потым рашучыя дзеянні сіл аховы правапарадку пакінулі фашыстаў ні с чым. Пасля гэтага іх актыўнасць пайшла на спад, а вось антыфашысцкія, у т. л. левыя сілы вынеслі з лютаўскіх падзей 1934 г. карысны ўрок.

122

Стварэнне адзінага рабочага і шырокага Народнага фронту. Палітыка ўраду Народнага фронту

Пагроза дыктатуры садзейнічала кансалідацыі ўсіх антыфашысцкіх сіл. Гэтаму спрыяла фактычная адмова ФКП ад былой сектанцкай тактыкі «клас супраць классу». Новае цэнтрысцкае кіраўніцтва партыі на чале з Марысам Тарэзам і Жакам Дзюкло ўзяло курс на пашырэнне сацыяльнай базы ФКП, уключылася ў працэс стварэння міжнароднага грамадскага руху «Амстэрдам – Пляель». Актывізаваліся кантакты з сацыялістамі.

У чэрвені 1934 г. ФКП і СФІО падпісалі Пакт аб адзінстве дзеянняў, які азначаў імкненне да аб’яднання намаганняў у барацьбе супраць мілітарызму, фашызму, у абароне дэмакратычных свабод і канстытуцыйнага ладу. У 1935 г. у святле змены тактычнай лініі Камінтэрну камуністы выступілі з лозунгам «народнага фронту». На гэтай базе антыфашысцкія сілы і згуртаваліся напярэдадні парламенцкіх выбараў 1936 г.

Гэтак пад час сумеснай падрыхтоўкі да святкавання 14 ліпеня, «Дня ўзяцця Бастыліі», ФКП і СФІО заключылі пагадненне аб сумесных дзеяннях з партыяй радыкалаў і радыкал-сацыялістаў. Важным крокам да адзінства антыфашысцкіх сіл стала аб’яднанне прафсаюзных арганізацый Камуністаў і сацыялістаў – УКП і УУКП. Напачатку 1936 г. была распрацавана

праграма Народнага фронту.

Сутнасць яе зводзілася да наступнага. У палітычнай сферы прадугледжвалася рэалізацыя антыфашысцкай агульнадэмакратычнай праграмы: абарона палітычных свабод, барацьба з фашызмам і тэрарызмам, дэмакратызацыя сістэмы адукацыі і сродкаў масавай інфармацыі, абарона міру і барацьба за раззбраенне. Сярод эканамічных мэтаў былі: скарачэнне беспрацоўя, падтрымка сельскай гаспадаркі, захады па фінансаваму аздараўленню. Планы нацыяналізацыі важнейшых прадпрыемстваў і банкаў, планавасць развіцця эканомікі, дзяржаўны кантроль над фінансавымі аперацыямі, актыўная інвестыцыйная палітыка дзяржавы і ўзмацненне рэгулявання працоўных адносін, сведчылі аб выпрацоўцы сацыял-рэфармісц- кага варыянта палітыкі дырыжызму.

На красавіцкіх выбарах 1936 г. партыі Народнага фронту атрымалі 375 месцаў з 610, у т. л. 146 – сацыялісты, 116 – радыкалы, 72 – камуністы (найлепшы вынік у іх нядоўгай гісторыі). Асаблівасць новай урадавай кааліцыі заключалася ў тым, што ФКП адмовілася ад непасрэднага ўдзелу ва ўрадзе, а абмежавалася яго парламенцкай і пазапарламенцкай падтрымкай. Ужо гэта, сведчыла пра недастатковую трываласць блоку антыфашысцкіх сіл.

Першы ўрад Народнага фронту на чале з лідэрам сацыялістаў Леонам Блюмам ужо за лета 1936 г. правёў праз парламент больш за 130 законаў, пераважна сацыяльнай скіраванасці. У прыватнасці, быў уведзены 40-

123

гадзінны працоўны тыдзень, аплатныя адпачынкі для рабочых і служачых, абавязковымі сталі калектыўныя пагадненні паміж прафсаюзамі і прадпрымальнікамі, падвышэнне заробкаў. Таксама да 14 гадоў было падоўжана абавязковая школьная адукацыя, створана Міністэрства спорту і культуры і г. д.

Усферы эканамічнага рэгулявання ўрад Л. Блюма ажыццявіў прагрэсіўную падатковую рэформу, палепшыў умовы крэдытавання дробных гандляроў і рамеснікаў, для беспрацоўных ствараліся грамадскія работы. Рэарганізацыю зазнаў Нацыянальны банк, а кіраванне ім перайшло ў рукі дзяржаўных чыноўнікаў. Часткова нацыяналізаваны быў ваенны сектар прамысловасці. Спецыяльна створанае Збожжавае бюро занялася стабілізацыяй харчовага рынку.

Уцэлым эфектыўны і своечасовы сацыял-рэфармісцкі курс ураду Л. Блюма выклікаў супрацьдзеянне манапалістычных і фінансавых колаў.

У1936 – 1937 гг. у выніку «уцёкаў капіталу» ў замежныя банкі было пераведзена каля 100 млрд. франкаў. Фінансавыя праблемы тлумачыліся таксама і рэзкім пашырэннем сацыяльнага заканадаўства: дзяржаўны доўг толькі за першы год дзейнасці ўраду Народнага фронту вырас на 16 млрд. франкаў, змяншаўся залаты запас Францыі. Урад быў вымушаны пайсці на 30 % дэвальвацыю. Да разбуральных наступстваў фінансавага крызісу далучыліся праблемы ад новай хвалі эканамічнага крызісу ў 1937 г. Узровень вытворчасці упаў да 70 % ад дакрызіснага 1929 г., аднавіўся рост беспрацоўя і інфляцыі. Не атрымаўшы дадатковых паўнамоцтваў, Л. Блюм дэманстратыўна падаў у адстаўку.

Новы кіраўнік ураду Народнага фронту К. Шатан паспрабаваў вярнуцца да палітыкі жорсткай эканоміі. Аднак значнае павышэнне ўскосных падаткаў і новая дэвальвацыя франку, рэвізія сацыяльнага заканадаўства папярэдняга ўраду не толькі не дазволілі палепшыць эканамічную сітуацыю ў краіне, але заканамерна выклікалі разлад і крызіс у самім Народным фронце.

Адстаўка К. Шатана (студзень 1938 г.) вярнула прэм’ерства Л. Блюму. Аднак яго план стабілізацыі правячай кааліцыі галоўным чынам прадугледжваў палітычна-арганізацыйныя мерапрыемствы, напрыклад, пашырэнне кааліцыйнага ўраду за кошт і камуністаў, з левага флангу, і Дэмакратычнага альянсу – з правага. Не сустрэўшы падтрымкі ні адных, ні другіх, і не маючы магчымасці ў бягучых абставінах забяспечыць прыняцце неабходных радыкальных фінансавых і эканамічных мерапрыемстваў, Л. Блюм не бачыў іншага выйсця акрамя, як у атрыманні надзвычайных паўнамоцтваў для ўраду. Чарговы правал гэтых планаў ізноў каштаваў яму пасады.

Прызначэнне ў красавіку 1938 г. на пасаду прэм’ер-міністра лідэра радыкалаў Э. Далад’е (красавік 1938 – сакавік 1940 гг.) фактычна азначаў

124

палітычную смерць Народнага фронту. Яго фармальнае існаванне працягвалася, але новы кіраўнік ураду абвясціў аб пачатку правядзення «нацыянальнага курсу» і адмовіўся ад выканання праграмы кааліцыі, прынятай у 1936 г.

Крызіс і крах Народнага фронту ў Францыі тлумачыўся, перадусім, адсутнасцю адзінства як паміж партыямі кааліцыі, гэтак і паміж фракцыямі гэтых партый. Глыбокія ідэалагічныя рознагалоссі не дазвалялі яго ўрадам праводзіць паслядоўную ўнутраную палітыку – хістанні ад папулісцкіх маштабных сацыяльных пераўтварэнняў да рэжыму жорсткай эканоміі яшчэ больш паглыблялі бездань паміж намінальнымі саюзнікамі і, самае галоўнае, адмоўна адбіваліся на эканоміцы краіны. Бязвольны знешнепалітычны курс яшчэ больш выразна прадэманстраваў той палітычны тупік, у якім апынуўся Народны фронт.

Э. Далад’е запрасіў да супрацоўніцтва ўсе парламенцкія партыі, абвясціў аб стварэнні шырокага «ураду нацыянальнай абароны» і дзякуючы гэтаму здолеў дамагчыся надзвычайных паўнамоцтваў. Пачаўся рэзкі адыход ад сацыяльна арыентаванай палітыкі Народнага фронту: зніжаліся падаткі на буйны капітал, у інтарэсах вытворцаў была праведзена новая дэвальвацыя франку, павышаліся тарыфы і практычна скасаваны 40гадзінны працоўны тыдзень. Восенню 1938 г. урад пайшоў на новыя жорсткія захады і СФІО і ФКП перайшлі ў адкрытую апазіцыю да ўраду.

У выніку ўрадавай палітыкі былі акумуліраваныя значныя сродкі неабходныя для разгортвання буйнамаштабнага вайсковага будаўніцтва. У 1938 г. нарэшце пачалі рэалізацыю «праграмы даўзбраенняў», прынятую яшчэ ў 1936 г. Гэта ўзмацніла дзяржаўнае рэгуляванне эканамічнага развіцця. Дзякуючы жорсткаму дырыжызму Э. Далад’е, удалося прыкметна ўмацаваць абароназдольнасць краіны і забяспечыць хуткі эканамічны рост. Аднак адсутнасць трывалага палітычнага адзінства і фатальныя знешнепалітычныя пралікі пераважылі гэтыя дасягненні. Рэжым Трэцяй рэспублікі ў Францыі дажываў апошнія месяцы.

Знешняя палітыка Францыі напярэдадні Другой сусветнай вайны

Прыход да ўлады ў Францыі Народнага фронту мінімальна паўплываў на яе знешнепалітычную лінію. Прынцып «неўмяшання» ў іспанскія справы і поўнае бяссілле перад воляй фашысцкіх лідэраў не толькі неслі шкоду міжнароднаму аўтарытэту Францыі, але таксама разбуралі і без таго нетрывалае адзінства ўдзельнікаў кааліцыі (камуністы рашуча асуджалі палітыку ўраду па іспанскаму пытанню). Тое ж бяздзеянне Францыя прадэманстравала і ў час аншлюсу Аўстрыі.

125

Яшчэ больш яўным курс на «замірэнне агрэсара» стаў пры Э. Далад’е. Але Мюнхенскае пагадненне 1938 г. стала яго апошнім «поспехам». Зрыў франка-савецка-брытанскіх перагавораў у Маскве летам 1939 г. і змова Гітлера са Сталіным аб падзеле Усходняй Еўропы на сферы ўплыву рабіла вайну для Францыі немінучай.

Тэма 12. Італія ў 1918 – 1922 гг.

Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя вынікі Першай сусветнай вайны для Італіі. Ператварэнне Італіі з аграрнай у аграрна-індустрыяльную краіну

Першая сусветная вайна скончылася для Італіі 3 лістапада 1918 г. У гэты дзень на віле Джусці (каля Генуі) яна падпісала перамір’е з фактычна сканаўшай Аўстра-Венгрыяй. У эканамічным плане вынікі вайны аказаліся даволі супярэчлівымі. З аднаго боку перамога дорага абышлася краіне. Вялікімі аказаліся чалавечыя страты: на фронце загінула каля 680 тыс. чалавек, было паранена звыш 1 млн. італьянцаў. На 60 % скараціўся гандлёвы флот краіны. Ваенныя выдаткі дэзарганізавалі фінансы і ўзмацнілі залежнасць ад замежнага капіталу. Запазычанасць краіны перад Вялікабрытаніяй і ЗША складала, адпаведна, 2,5 і 1,5 млрд. лір. Найважнейшая ў сельскагаспадарчых адносінах поўнач Італіі была практычна спустошана. Агульныя вайсковыя выдаткі былі роўныя адной трэці нацыянальнага багацця краіны.

Ваенныя разбурэнні і цяжкасці былі паглыбленыя эканамічным крызісам, які паразіў Італію ў 1919 – 1921 гг. Ва ўмовах пераводу эканомікі на мірныя рэйкі, прадпрыемствы цяжкай прамысловасці, пазбаўленыя дзяржаўных заказаў пачалі згортваць вытворчасць. Па падобных прычынах стаў адчувацца недахоп сыравіны. Пачало расці беспрацоўе. Ужо ў 1919 г. яно наблізілася да 400 тыс. чалавек.

З іншага боку, патрэбы вайны прывялі да зрухаў у прамысловым развіцці краіны. З аграрнай Італія ператвараецца ў аграрна-індустрыяльную краіну. Найхутчэйшымі тэмпамі ішло развіццё металургічнай, машынабудаўнічай і хімічнай прамысловасці. Пры падтрымцы дзяржаўных крэдытаў, ў выніку канцэнтрацыі капіталу і цэнтралізацыі вытворчасці з’яўляюцца буйныя манапалістычныя аб’яднанні, напрыклад, «Ансальда», «Ільва», ФІАТ і г. д. Пры гэтым утварэнне і развіццё канцэрнаў суправаджалася разарэннем дробных і сярэдніх прадпрыемстваў, асабліва, у лёгкай прамысловасці.

126

Поруч з аднабаковасцю прамысловага развіцця – цяжкая прамысловасць развівалася за кошт лёгкай – яшчэ адной з асаблівасцяў пасляваеннай італьянскай эканомікі было паглыбленне бездані, што падзяляла адносна прамысловаразвітую Поўнач і адсталы аграрны Поўдзень.

Удзел Італіі ў Парыжскай мірнай канферэнцыі. Вынікі Версальскіх пагадненняў для Італіі.

На фоне пэўных перспектыў ў эканамічным жыцці, знешнепалітычныя рэаліі, з якімі сутыкнулася Італія пасля вайны, аказаліся бязрадаснымі. На Парыжскай мірнай канферэнцыі пераможцаў у Першай сусветнай вайне з Італіяй асабліва не лічыліся. Хаця краіна ўвайшла ў ганаровую пяцёрку вялікіх дзяржаў, італьянская ўрадавая дэлегацыя на чале з прэм’ер-міністрам Віторыа Арланда не здолела дамагчыся выканання Вялікабрытаніяй і Францыяй сваіх папярэдніх абяцанняў. Пераход Італіі на бок блока Антанты быў аформлены Лонданскім дагаворам 1915 г. Італія разлічвала атрымаць Трэнціна і Паўднёвы Ціроль на поўначы, Трыест, Істрыю і Далмацыю на ўсходзе, а таксама Албанію, шэраг тэрыторый у Малой Азіі і частку былых германскіх калоній у Афрыцы. Апрача гэтага яна яшчэ прэтэндавала і на перадачу ёй спрэчнага порта Ф’юмэ (Рыеку) (В. Арланда нават запэўніваў сваіх суайчыннікаў тым, што не падпіша мірнага дагавору без перадачы Ф’юмэ). Калі стала ясна, што рэалізацыя ўсіх тэрытарыяльных прэтэнзій застанецца толькі мáрай, італьянская дэлегацыя нават пакінула Парыж.

Аднак, калі ў траўні 1919 г. Італію зноў запрасілі на перагаворы, ёй прыйшлося вярнуцца. Паводле Сен-Жэрменскага дагавору за Аўстрыяй Італія атрымлівала Трэнціна і Паўднёвы Ціроль (італьянцы называюць яго Альта Адзіджэ), населены італьянцамі і аўстрыйцамі. Пытанне аб прыналежнасці паўднёваславянскіх тэрыторый, што раней уваходзілі ў склад Аўстра-Венгрыі, засталося нявырашаным. Не атрымала Італія ні малаазіяцкіх зямель, ні абяцанай Албаніі, ні былых афрыканскіх калоній Германіі. Франчэска Ніці – новы прэм’ер-міністр Італіі, які змяніў В. Арланда, і падпісаў у Парыжы несуцяшальныя для краіны дагаворы любіў паўта-

раць: «Італія выйграла вайну, але прайграла мір».

Некаторыя італьянцы былі настолькі абураныя гэткімі вынікамі канферэнцыі, што вырашылі дзейнічаць сілай. У верасні 1919 г. самы знакаміты італьянскі паэт той пары і нацыяналіст Габрыэле Д’Анунцыа з аднадумцамі захапіў югаслаўскі горад Рыеку (італ. – Ф’юмэ) і ўтрымліваў яго на працягу 15 месяцаў, усталяваўшы там італьянскую «Рэспубліку Ф’юмэ». Менавіта там і тады нарадзіліся многія элементы палітычнага стылю фашысцкай Італіі: масавыя шэсці ў чорных кашулях, старажытна-

127

рымскае вітанне ўзнятай рукой («фашысцкі салют») і зварот да правадыра – дучэ (італ. іl duce, – « уладар, князь»). Захоп здзяйсняўся без фармальнай санкцыі ўраду, але адносіны з Югаславіяй аказаліся пад пагрозай разрыву. Аднак гэты крызіс прыспешыў падпісанне ў лістападзе 1920 г. Рапальскага дагавору з Югаславіяй, у выніку якога Італія атрымала шэраг спрэчных тэрыторый, адмаўлялася ад правоў на астатнія, а Ф’юмэ з прылеглымі землямі стаў незалежнай дзяржавай.

Узброенае ўварванне Італіі ў 1919 г. ў Малую Азію і спроба захапіць Ізмір пацярпела крах, а народнае паўстанне ў Албаніі ў жніўні 1920 г. вымусіла італьянцаў пакінуць захоплены яшчэ ў 1914 г. важнейшы партовы і эканамічны цэнтр Влёру і афіцыйна прызнаць албанскі суверэнітэт. Падобным чынам скончыўся ўдзел Італіі ў інтэрвенцыі супраць Савецкай Расіі.

Расстаноўка палітычных сіл пасля вайны. Рабочы рух. Барацьба плыняў у Сацыялістычнай партыі. Стварэнне Народнай партыі

Знешнепалітычныя няўдачы і цяжкае сацыяльна-эканамічнае становішча краіны абвастрылі палітычную барацьбу і прывялі да сур’ёзнай карэкціроўкі партыйнай сістэмы Італіі.

Адбываецца аслабленне Ліберальнай партыі – старэйшай палітычнай партыі краіны, якая амаль на працягу паўстагоддзя валодала большасцю ў парламенце, а яе лідэры ўзначальвалі ўрад. Перыяд адносна стабільных кабінетаў на чале з лібераламі (урады А. Саландры 1914 – 1916 гг.

іВ. Арланда 1916 – 1919 гг.) змяніўся перыядам урадавай нестабільнасці: у 1919 – 1922 гг. дзейнічалі ажно 5 урадаў. Ліберальная партыя – астатнія буржуазна-дэмакратычныя партыі таксама – аказаліся непадрыхтаванымі да вельмі моцнага палявення італьянскага грамадства і радыкалізацыі палітыкі і таму захаванне ўлады лібералы забяспечвалі хутчэй па інерцыі. Хуткая індустрыялізацыя, якая асабліва паскараецца ў гады Першай сусветнай,

ізвязаная з ёй пралетарызацыя выводзяць на палітычную авансцэну новую, пануючую колькасна і эмацыйна сілу – масы.

Існаваўшыя ў Італіі да гэтага палітычныя партыі ўяўлялі сабой нешматлікія групы буржуазных дзеячаў, якія падтрымлівалі таго ці іншага дэпутата ў парламенце. І калі за Ліберальнай партыяй яшчэ стаялі досыць значныя сілы і ўплывовыя колы, то нязначна прадстаўленыя ў парламенце астатнія буржуазныя групоўкі – рэспубліканцы, радыкалы і дэмакраты ні да вайны, ні ў час вайны, ні пасля яе не ўяўлялі рэальнай палітычнай сілы

інічым, акрамя традыцыйных прыхільнасцяў, з масамі звязаныя не былі.

128

Новыя тэндэнцыі – выкарыстанне шырокай прапаганды, прэтэнзія на прадстаўніцтва вялікіх груп народу і актывізацыя дзейнасці на рэгіянальным і лакальным узроўнях увасаблялі больш маладыя партыі, асабліва

Сацыялістычная партыя Італіі (СПІ). Колькасць яе членаў у кастрыч-

ніку 1919 г. ужо складала каля 70 тыс. чалавек і пастаянна ўзрастала. Рост радыкальных настрояў, прыклад бальшавіцкай Расіі дазваляў сацыялістам разлічваць на хуткі прыход да ўлады. Аднак СПІ не магла прэтэндаваць нават на адноснае адзінства. Неаднароднасць партыі праяўлялася ў вострай унутрыпартыйнай барацьбе трох асноўных плыняў: рэфармістаў, максімалістаў (цэнтрыстаў) і прадстаўнікоў рэвалюцыйнай плыні (камуністаў).

У першыя пасляваенныя гады палітычны твар партыі вызначалі максімалісты (К. Ладзары і Д. Сераці), якія выступалі за рэалізацыю прагра- мы-максімуму (адсюль і іх назва) – за ўзяцце ўлады гвалтоўным шляхам

іўсталяванне дыктатуры пралетарыяту ў форме саветаў. Аднак, імкнучыся да захавання адзінства ў партыі, яны адмаўляліся ад ідэі неадкладнай рэалізацыі сваіх планаў.

Рэфармісцкая плынь была найстарэйшай у партыі і карысталася значным уплывам у масах (адлюстроўваючы настроі высокааплатных рабочых Паўночнай Італіі), у парламенце і прафсаюзах (амаль 2-мільённая Усеагульная канфедэрацыя працы (УКП) кантралявалася рэфармісцкімі дзеячамі). Рэфармісты, а асабліва сярод іх трэба вылучыць Філіпа Тураці, падкрэслівалі выключнасць кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі і непрымальнасць савецкага вопыту для Італіі. На іх думку, шлях да сацыялізму ляжыць праз парламенцкую барацьбу, парламенцкія рэформы і, на тагачасны момант, праз супрацоўніцтва з буржуазна-дэмакратычнымі партыямі і дзеячамі.

Рэвалюцыйная плынь (Антоніа Грамшы і Пальміра Тальяці) выступала за рэвалюцыйнае вырашэнне барацьбы пралетарыяту за сваё вызваленне і ўсталяванне дыктатуры пралетарыяту. Сярод прывабных лозунгаў, якія выкарыстоўвалі радыкалы, быў лозунг вырашэння праблемы адсталасці Поўдню

ізмаганне з шырока распаўсюджанай у той час псеўданавуковай тэорыяй біялагічнай непаўнавартаснасці насельнікаў Паўднёвай Італіі.

Узмацненне пазіцый сацыялістаў і павышэнне іх аўтарытэту, узрастанне палітычнай актыўнасці насельніцтва, усеагульнае патрабаванне пашырэння выбарчага права, крызіс ліберальнай партыі вымагалі ад буржуазных колаў стварэння партыі зусім іншага тыпу – партыю з шырокай сацыяльнай праграмай і масавай сацыяльнай базай, якая б была здольнай і ў рыторыцы, і ў практычнай дзейнасці паспяхова змагацца з сацыялістамі.

Ініцыятыва належала Ватыкану. Сувязі рымска-каталіцкага касцёлу з рознымі слаямі грамадства ўзмацніліся дзякуючы дзейнасці масавай арганізацыі «Каталіцкае дзеянне» і каталіцкіх (г. зв. «белых») прафсаюзаў – Італьянскай

129

канфедэрацыі працы (ІКП), якія аб’ядноўвалі каля 1 млн. чалавек. Абапіраючыся на гэтую сацыяльную базы і пры ўдзеле Рымскага банку ў студзені 1919 г. каталікі стварылі сваю масавую палітычную арганізацыю – Народную партыю або «папаляры» (ад італ. – Partito Popolare Italiano ). Заснавальнікам і яе першым кіраўніком быў сіцылійскі святар дон Луіджы Стурца. Па яго сло-

вах, партыя жадала: «даць адпор манаполіі сацыялістаў, якія пад сцягам чыр- вонай дэмакратыі імкнуцца абяднаць усіх пралетарыяў» і «быць выразнікамі

іх інтарэсаў і прадстаўнікамі народу».

Праграма папаляры на самой справе магла скласці канкурэнцыю праграмным устаноўкам сацыялістаў. У ёй абвяшчалася права на працу, сацыяльнае страхаванне, прапанавалася вызначыць мінімум заробкаў і абмежаваць працягласць працы. У адпаведнасці з лозунгам «Зямля тым, хто яе апрацоўвае» ўжо на першым з’ездзе партыі была запланаваная экспрапрыяцыя латыфундыяльных зямель, якія не апрацоўваліся, і размеркаванне іх сярод сялян. Сярод агульнадэмакратычных патрабаванняў былі ўвядзенне мясцовай аўтаноміі

іўсеагульнага выбарчага права. Выступаючы ў абарону прыватнай уласнасці

іне прызнаючы сацыялістычнай перспектывы, папаляры абвяшчалі сваім асноўным прынцыпам «карпаратывізм», г. зн. класавае супрацоўніцтва і салідарнасць. Як і практычна ўсе палітычныя партыі Італіі, папаляры не вызначалася маналітнасцю. Існавалі дзве фракцыі: «каталіцкіх дэмакратаў», якія дапускалі супрацоўніцтва з сацыялістамі, і «памяркоўных клерыкалаў», якія арыентаваліся на саюз з ліберальнымі сіламі.

Стварэнне Народнай партыі, папярэдніцы пасляваеннай Хрысціян- ска-дэмакратычнай партыі, з’яўлялася важным паваротным момантам у гісторыі Італіі: каталіцкія масы ўпершыню ў гісторыі настолькі актыўна ўключаліся ў палітычнае жыццё.

Выбары 1919 г. «Чырвонае двухгоддзе». Стварэнне кампартыі. Нарастанне палітычнага крызісу ліберальна-буржуазнай дзяржавы

На хвалі росту дэмакратычнага руху лібералы правялі рэарганізацыю дзяржаўнага апарату. Вялікай перамога дэмакратычных сіл становіцца прагрэсіўная выбарчая рэформа, якая прадугледжвала павелічэнне колькасці выбаршчыкаў з 8,7 млн. у 1912 г. да 11 млн. у 1919 г. і пераход да прапарцыйнай сістэмы.

У лістападзе 1919 г. адбыліся першыя пасляваенны выбары. Большасць мандатаў атрымалі розныя плыні Ліберальнай партыі – 181. Сацыялістам дасталася 154 месцы ў Палаце дэпутатаў, папаляры – 100, астатнім – 65. Гэтыя вынікі азначалі канец панаванню лібералаў, якія для стварэння ўрада вымушаны былі шукаць падтрымкі іншых палітычных сіл.

130