Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

умк_Фiлiпенка_Гiсторыя навейшага часу_Ч

.1.pdf
Скачиваний:
13
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
2.42 Mб
Скачать

складала на 1913 г. толькі $2,6 млрд. У гэты ж час еўрапейскі інвестыцыі ў амерыканскую эканоміку дасягалі $7,2 млрд. Нягледзячы на свой велізарны прамысловы патэнцыял, ЗША да самага пачатку Першай сусветнай вайны працягвалі заставацца ў ролі даўжніка еўрапейскіх краін. Аплата аграмадных вайсковых заказаў, размешчаных у Злучаных Штатах краінамі Антанты, скараціла запазычанасць ЗША. Да 1919 г. еўрапейскія доўгатэрміновыя інвестыцыі

ўЗлучаных Штатах зменшыліся да $3,3 млрд. Амерыканцы, наадварот, павялічылі экспарт капіталу. Галоўнай яго формай былі вайсковыя заёмы. Агульная іх сума на пачатку 1920-х гг. дасягнула $11 млрд. Акрамя таго за гады вайны больш чым удвая павялічылася сума амерыканскіх прыватных інвестыцый: на 1919 г. яна складала каля $7 млрд. Гэткім чынам за гады вайны ЗША пераўтварыліся з даўжніка ў асноўнага сусветнага крэдытора.

Бурны эканамічны рост часоў вайны абумовіў далейшую эвалюцыю са- цыяльна-эканамічнай сістэмы ЗША. Да пачатку 1920-х гг. яны пераўтварыліся

ўвысокаразвітую індустрыяльную дзяржаву. Адбывалася хуткая мадэрнізацыя сацыяльнай структуры амерыканскага грамадства. Па дадзеных перапісу 1920 г. упершыню ў гісторыі краіны яе насельніцтва (105,7 млн. чал.) ўжо больш як на палову (54,2 млн.) складалася з гарадскіх жыхароў.

Эканамічны ўздым ваенных гадоў яшчэ больш паскорыў працэс канцэнтрацыі вытворчасці і капіталу ў краіне. Да пачатку 1920-х гг. больш паловы прамысловых рабочых і больш за 2/3 прамысловай вытворчасці ЗША былі сканцэнтраваны ў руках буйнейшых манаполій.

Акрамя таго патрэбы сацыяльна-эканамічнага развіцця і логіка эвалюцыі манапалістычнага капіталізму спрыялі небывалай экспансіі дзяржавы ў справы капіталістычнай вытворчасці і ў сацыяльныя адносіны. Напрыклад, напрыканцы 1917 г. адміністрацыя Вудра Вільсана (1913 – 1921) прыняла рашэнне аб перадачы ўсіх чыгунак пад часовае кіраванне дзяржавы. Для рэгулявання адносін паміж працай і капіталам напачатку 1918 г. з прадстаўнікоў прадпрымальнікаў і прафсаюзаў было створана Ваеннае ўпраўленне працы. Пераход да прамога дзяржаўнага рэгулявання эканомікі і сацыяльных адносін, што адбыўся пад час Першай сусветнай, выявіў тэндэнцыю да перарастання манапалістычнага капіталізму ў дзяржаўна-манапалістычны.

Рэзкае ўзрастанне ўдзельнай вагі ў міжнародных эканамічных адносінах стварала ўмовы для яшчэ больш актыўнага ўварвання Злучаных Штатаў у сферу сусветнай палітыкі. Нездарма кіраўніцтва дэмакратычнай партыі на чале з прэзідэнтам В. Вільсанам у 1917 г. узяло курс на заваяванне сусветнага лідэрства.

Праграма новага знешнепалітычнага курсу ЗША была выкладзена прэзідэнтам ў пасланні Кангрэсу ад 8 студзеня 1918 г. – у г. зв. «14 пунктах»

211

В. Вільсана. Выступаючы за скасаванне таемных дагавораў, заключаных краінамі Антанты ў гады вайны, аб прызнанні права народаў каланіяльных краін на самавызначэнне, гаворачы аб ліквідацыі мытных бар’ераў, Злучаныя Штаты не столькі імкнуліся наблізіцца да нейкага дэмакратычнага ідэалу ў свеце сусветнай палітыкі, а стварыць гэткі новы сусветны парадак, у якім першынство будзе належаць ім, а не старым еўрапейскім дзяржа- вам-лідэрам (Вялікабрытаніі і Францыі).

Аднак нават узросшая фінансава-эканамічная магутнасць Амерыкі, не здолела пахіснуць супольныя пазіцыі Вялікабрытаніі і Францыі. На фоне па-ранейшаму немалых дыпламатычных, геапалітычных і вайсковых рэсурсаў гэтых дзяржаў знешнепалітычныя пазіцыі эканамічнай супердзяржавы аказаліся недастаткова падрыхтаванымі. Вынікі Парыжскай мірнай канферэнцыі аказаліся для ЗША нездавальняючымі. Галоўныя аб’екты перадзелу свету былі размеркаваны паміж Вялікабрытаніяй, Францыяй і Японіяй. Не былі пачутыя амерыканскія прапановы па пытанні статусу Германіі ў пасляваеннай Еўропе. Перавагі ў Ліге Нацый Злучаныя Штаты дасягнуць таксама не здолелі.

Знешнепалітычная паражэнне дэлегацыі на чале з В. Вільсанам на Парыжскай канферэнцыі выклікала незадавальненне амерыканскіх фінан- сава-прамысловых колаў. Рэспубліканская апазіцыя, выступаючы пад сцягам традыцыйнага ізаляцыянізму выступіла супраць ратыфікацыі Версальскага дагавора, і ў траўні 1920 г. дагавор быў правалены ў Кангрэсе.

Адмова ЗША ад ратыфікацыі Версальскага дагавору (разам за статутам Лігі Нацый) азначала паражэнне ўсяго знешнепалітычнага курсу В. Вільсана. Аднак агульная тэндэнцыя да ператварэння Злучаных Штатаў у дзяржаву з сусветнымі амбіцыямі і магчымасцямі зламана не была і здолела праявіць сябе ўжо ў самы бліжэйшы час.

Неалібералізм як ідэйная аснова палітыкі буржуазнага рэфармізму В. Вільсана. Зрух управа на прэзідэнцкіх выбарах 1920 г. Палітыка У. Гардзінга

І ў час другога тэрміну дзейнасці дэмакратычная адміністрацыя В. Вільсана захоўвала адданасць неаліберальным прынцыпам «Новай дэмакратыі», у падмурку якой ляжалі індывідуалізм, свабода асобы і свабода канкурэнцыі.

Дэмакратычная партыя імкнулася спрыяць урэгуляванню сацыяльнакласавых канфліктаў. Як адзначаў у штогадовым пасланні да Кангрэсу сам В. Вільсан: «Буйныя ўзрушэнні ў свеце, якія патрабуюць неадкладнага разгляду

цяжкасцяў ва ўзаемадачыненнях паміж працай і капіталам, прымушаюць нас навесці парадак ва ўласным доме. Шчыра кажучы, не можа быць аніякага

212

ўстойлівага ўрэгулявання адносін паміж працай і капіталам, пакуль не прызна-

ныя фундаментальныя правы, за якія даўно ўжо змагаюцца рабочыя». Прэзі-

дэнт неаднаразова звяртаўся да кангрэсменаў з прапановамі замацаваць за рабочымі права на арганізацыю і заключэнне калектыўнага пагаднення, не дапускаць шырокага тлумачэння антытрэставага заканадаўства, якое магло замінаць рэалізацыі інтарэсаў прафсаюзаў, прызнаць «непарушнымі» правы рабочых на стачку.

Прадпрымальніцкія колы краіны, зразумела, рашуча супраціўляліся гэткім навацыям. Іх намаганнямі былі фактычна сарваныя нацыянальныя індустрыяльныя канферэнцыі (1-ая адбылася ў кастрычніку 1919 г., а 2-ая ў снежні 1919 г. – студзені 1920 г.), якія былі закліканыя наблізіць рэфармаванне працоўнага заканадаўства. Паражэнне дэмакратычнай партыі на прамежкавых выбарах 1918 г. у Кангрэс зрабіла ажыццяўленне планаў В. Вільсана ў гэтай сферы цалкам нерэальным.

Дзейнасць рэспубліканскай большасці у Кангрэсе і сур’ёзнае пагаршэнне здароўя прэзідэнта з восені 1919 г. моцна абмежавалі выніковасць неаліберальнага курсу правячай адміністрацыі. Гэткім чынам, адзіным значным яе дасягненнем у пасляваенны час стала правядзенне праз Кангрэс ХІХ папраўкі да канстытуцыі аб прадастаўленні выбарчых правоў жанчынам (ратыфікаваная штатамі ў жніўні 1920 г.).

Вызначыць далейшыя перспектывы неалібералізму ў Злучаных Штатах і месца краіны на міжнароднай арэне былі павінны прэзідэнцкія выбары 1920 г. Нягледзячы на спадзяванні дэмакратаў захаваць палітычнае лідэрства, яны падышлі да іх у моцна аслабленым стане. В. Вільсан ужо адбыў два прэзідэнцкія тэрміны ў Белым доме і ў сілу даўняй традыцыі не меў шанцаў па гэтай прычыне быць намінаваным кандыдатам у трэці раз. Акрамя таго ён ужо быў прыкаваны да ложку хваробай і адышоў ад вялікіх палітычных спраў. Дастойнай замены В. Вільсану у дэмакратаў не знайшлося. Губернатар Агаё Джэймс Кокс быў практычна асуджаны на паражэнне.

Шанцы Рэспубліканскай партыі яшчэ больш узрасталі з-за адчувальнага эканамічнага крызісу, які пачаўся летам 1920 г. і закрануў практычна ўсе галіны прамысловасці. Рэзка скарацілася здабыча каменнага вугалю, выплаўка сталі, прадукцыя машынабудавання, вытворчасць аўтамабіляў і г. д. Адбыўся рост беспрацоўя.

Сапраўды, кандыдат у прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі, Уорэн Гардзінг атрымаў пераканаўчую перамогу: за яго аддалі свае галасы 16 млн. амерыканцаў, за галоўнага канкурэнта – толькі 9 млн. Пасля васьмігадовага перапынку рэспубліканцы вярнуліся да ўлады. Найбольш прыкметную ролю ў новай адміністрацыі У. Гардзінга (1921 – 1923) адыгрывалі міністр фінансаў Эндру Мэлан, галава адной з самых магутных манапалістычных груп ЗША, і міністр гандлю Герберт Гувер, шчыльна звязаны з вярхушкай амерыканскай

213

фінансавай алігархіі. Як вынік, палітыка рэспубліканцаў была вытрымана ў самым кансерватыўным ключы.

Пачалося згортванне дзяржаўнага рэгулявання, пачатага ў гады Першай сусветнай. На базе традыцыйнай з ХІХ ст. ідэалогіі «цвёрдага індывідуалізму» і пад лозунгам «вяртання да нармальнасці» рэспубліканцы праводзілі ў жыццё прынцып неўмяшання дзяржавы ў эканамічнае жыццё грамадства. Былі расфарміраваны федэральныя агенцтвы, якія ажыццяўлялі кантроль над важнейшымі галінамі эканомікі ЗША. Былі значна паслаблены абмежаванні, накладзеныя раней на трэсты і карпарацыі. Падатковы закон 1921 г. скасаваў уведзены ў час вайны звышпадатак на карпарацыі, у верасні 1922 г. набыў моц новы тарыфны закон, які выклікаў рэзкае скарачэнне імпарту і павышэнне цэн на ўнутраным рынку.

Незалежна ад гэтай палітыкі, галоўным чынам дзякуючы натуральным эканамічным працэсам, ужо летам 1921 г. намеціўся выхад эканомікі Злучаных Штатаў з крызісу, а з 1922 г. наступіла пара ўстойлівага прамысловага ўздыму, якая працягвалася да 1929 г. (у Заходняй Еўропе выхад з пасляваеннага эканамічнага крызісу адбываецца, як вядома, толькі ў 1924 г.).

Тым часам цэлы шэраг дзеячаў правячай адміністрацыі, самым шчыльным чынам звязаныя з буйным прамысловым і фінансавым капіталам Злучаных Штатаў, аказаліся ўцягнутымі ў афёру з атрыманнем прыватнымі кампаніямі дзяржаўных нафтаносных раёнаў у штатах Каліфорнія і Ваёмінг. Рэпутацыя прэзідэнта была выратавана толькі яго заўчаснай смерцю – летам 1923 г. (ён падарожнічаў па Алясцы і сур’ёзна захварэў на запаленне лёгкіх).

Прэзідэнцкае крэсла заняў былы віцэ-прэзідэнт – Кальвін Кулідж (1923 – 1929). Новаму амерыканскаму лідару, які зусім невысока ацэньваўся і сучаснікамі, і гісторыкамі, было накавана ўзначальваць ЗША ў час самага бесклапотнага перыяду – «эры росквіту» («эры праспэрыці»).

Амерыканскі фундаменталізм. Негрыцянскі рух. Разгортванне руху за незалежныя палітычныя дзеянні

Узыходжанне Злучаных Штатаў да сусветнага эканамічнага лідэрства і прэтэнзіі на сусветнае панаванне самым дзіўным чынам спалучалася з рэнесансам расісцкіх, антысеміцкіх і антыкаталіцкіх настрояў. На пачатку 1920-х гг. у склад ваяўнічай расісцкай арганізацыі Ку-клукс-клан уваходзіла каля 5 млн. чалавек, асабліва з сельскіх раёнаў краіны. Моцным уплывам карысталіся пратэстанцкія фундаменталісцкія рухі. Іх безумоўным поспехам стала прыняцце ў 1919 г. XVIII папраўкі да Канстытуцыі ЗША, якой забараняліся вытворчасць, продаж і транспарціроўка спіртных напояў. У студзені 1920 г. калі папраўка набыла моц, у краіне запанаваў «сухі закон». Імкнучыся да выпраўлення грамадскай маралі і выкаранення гэткага сацыяльна-

214

га ліха, як п’янства, фундаменталісты нявольна паспрыялі ператварэнню гандля алкаголем у важнейшую галіну нелегальнага бізнесу і трывалую матэрыяльную базу ўсёй арганізаванай злачыннасці. А паколькі федэральны ўрад не здолеў забяспечыць рэальнае пільнаванне літары «сухога закону», то, напрыклад, толькі ў адным горадзе Нью-Йорку ў 1925 г. налічвалася ад 30 тыс. да 100 тыс. «спікізі» (англ. – speakeasy) – нелегальных піцейных устаноў ці клубаў, дзе падавалі алкагольныя напоі.

Эканамічны крызіс 1920 – 1921 гг. даў моцны імпульс развіццю дэмакратычнага руху ў ЗША. Актывізаваўся рух афра-амерыканскага насельніцтва супраць цяжкага эканамічнага становішча, расавай дыскрымінацыі і крывавага тэрору расістаў. Пашырыла свой уплыў буйнейшая арганізацыя цемнаскурых амерыканцаў – Нацыянальная асацыяцыя садзейнічання прагрэсу каляровага насельніцтва (НАСПКН; была створана ў 1909 г.).

Эканамічны крызіс узмацніў таксама тэндэнцыю да стварэння незалежных палітычных сіл і да незалежных палітычных дзеянняў. Напрыклад, была зроблена спроба стварэння агульнаамерыканскага аб’яднання антыманапалістычных сіл. У лютым 1922 г. была створана Канферэнцыя прагрэсіўнага палітычнага дзеяння (КППД). Праграма арганізацыі прадугледжвала правядзенне рэформ, накіраваных на абмежаванне ўлады манаполій і дэмакратызацыю палітычнага ладу краіны. Сярод прапанаваных ёй захадаў былі нацыяналізацыя чыгунак, усталяванне грамадскага кантролю над вугальнымі радовішчамі і прадпрыемствамі гідраэнергетыкі, павышэнне падаткаў на буйныя даходы, увядзенне прамых прэзідэнцкіх выбараў, абмежаванне паўнамоцтваў Вярхоўнага суда і г. д. Што датычыцца ідэі стварэння трэцяй партыі – партыі, якая б прадстаўляла інтарэсы «працоўнай Амерыкі» – то большасць арганізацыі лічыла яе бясплённай і заклікала па-ранейшаму падтрымліваць на выбарах кандыдатаў ад дзвюх асноўных партый. Тым не менш, у рамках КППД дзейнічала і левае крыло на чале з Фермерска-рабочай партыяй, якая імкнулася рэальна пахіснуць палітычную манаполію рэспубліканцаў і дэмакратаў.

Летам 1923 г. была нават зроблена спроба стварэння Федэратыўнай фермерска-рабочай партыі (ФФРП), аднак да канца года стала відавочнай негатоўнасць яе лідараў і паслядоўнікаў да самастойнай палітычнай барацьбы. Наступленне стабілізацыі зрабіла ідэі руху за незалежныя палітычныя дзеянні малаактуальнымі.

Ізаляцыянізм і яго сутнасць. Вашынгтонская канферэнцыя

Рэспубліканскія лідэры ўлічылі праблемы, з якімі амерыканская дэлегацыя сутыкнулася на Парыжскай мірнай канферэнцыі. Адміністрацыя У. Гардзінга імкнулася да той жа мэты – заваявання амерыканскай перавагі ў свеце – сродкамі ізаляцыянізму. У супрацьвагу вільсанаўскаму лозунгу «міжнароднага

215

супрацоўніцтва» ў рамках Лігі Нацый кіраўніцтва рэспубліканскай партыі выставіла гэткія прынцыпы, як адмова ад ваенна-палітычных саюзаў з еўрапейскімі краінамі і актывізацыя эканамічнай экспансіі Злучаных Штатаў.

Ужніўні 1921 г. быў падпісаны сепаратны (асобны) двухбаковы дагавор паміж ЗША і Германіяй, па якому за Злучанымі Штатамі замацоўваліся ўсе тыя ж правы, што даваў бы і Версальскі дагавор. Разам з тым

упагадненні спецыяльна абгаворвалася, што амерыканскі ўрад ніякім чынам не лічыць сябе звязаным якімі-небудзь артыкуламі таго дагавору.

Пад лозунгам «свабоды рук» Злучаныя Штаты вялі актыўную барацьбу за ўмацаванне сваіх пазіцый ў слабаразвітых краінах. Амерыканскі бізнес актыўна ўцягваўся ў эканоміку Цэнтральнай і часткова Паўднёвай Амерыкі. Рэзка ўзмацнілася экспансія ЗША на Далёкім Усходзе, асабліва ў Кітаі. Гэта вяло да абвастрэння амерыкана-брытанскіх і амерыкана-япон- скіх супярэчнасцяў. Злучаныя Штаты, якія лічылі сябе «абдзеленымі» Версалем, імкнуліся да знешнепалітычнага рэваншу.

На Вашынгтонскай канферэнцыі 1921 – 1922 гг. дэлегацыя Злучаных Штатаў, абапіраючыся на яшчэ больш узросшую эканамічную магутнасць і выкарыстоўваючы гэткі рычаг уздзеяння на партнёраў па перамовах як вайсковыя даўгі, дамаглася цэлага шэрагу саступак на сваю карысць. Была прынятая дактрына «адчыненых дзвярэй» у дачыненні Кітаю («дагавор дзевяці»), заключаны дагаворы аб абмежаванні марскіх узбраенняў («дагавор пяці») і аб недатыкальнасці астраўных уладанняў дзяржаў-удзельніц

уЦіхім акіяне («дагавор чатырох»). Вынікі канферэнцыі сведчылі аб яўным павышэнні палітычнай вагі ЗША ў сістэме міжнародных адносін.

Удачыненні Савецкай Расіі адміністрацыя У. Гардзінга абрала курс на працяг эканамічнай блакады і дыпламатычнай ізаляцыі. Гэтая знешнепалітычная лінія яшчэ даволі доўга праводзілася рэспубліканскай адміністрацыяй, хаця ўсе астатнія буйнейшыя дзяржавы Захаду да сярэдзіны 1920-х гг. сталі на шлях дыпламатычнага прызнання СССР.

Тэма 23. ЗША ў 1924 – 1929 гг.

Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця

Эканамічная стабілізацыя ў ЗША характарызавалася прыкметнай своеасаблівасцю. Злучаныя Штаты нашмат раней здолелі пераадолець пасляваенны эканамічны крызіс 1920 – 1921 гг. Адразу пасля пачаўся хуткі

іўстойлівы рост. ЗША уступілі ў «эру росквіту».

Упапярэдні перыяд эканамічнага ўздыму амерыканскі бізнес валодаў самымі значнымі магчымасцямі для масавага абнаўлення асноўнага капіталу. Бурны рост амерыканскай прамысловай вытворчасці ў гады стабілізацыі быў

216

дасягнуты таксама ў вялікай ступені дзякуючы рацыяналізацыі вытворчасці. З аднаго боку, яна ўключала шырокую механізацыю, а з іншага – выкарыстанне стандартызацыі, масавы выраб гатовых дэталяў і наступную іх зборку на канвеерных лініях. Гэта дазваляла змяншаць колькасць занятых на прадпрыемствах і значна эканоміць на вытворчых выдатках.

Упараўнанні з даваенным узроўнем прамысловая вытворчасць павялічылася ў 1929 г. на 70 %. Асабліва хуткімі тэмпамі ў 1920-х гг. развіваліся новыя галіны амерыканскай прамысловасці, абсталяваныя па апошняму слову навукі і тэхнікі – авія- і аўтамабілебудаванне, электратэхнічная і хімічная галіны, радыёпрамысловасць. Найлепшай ілюстрацыяй небывалых эканамічных поспехаў можа служыць самая перадавая аўтамабілебудаўнічая галіна. Дзякуючы пераходу на канвеерную зборку вытворчасць аўтамабіляў за лічаныя гады ўзрасла ў разы: у 1913 г. іх было выпушчана 500 тыс., у 1921 г. – 1,6 млн.,

аў 1929 г. – 5,5 млн. штук! 83 % аўтамабільнай прадукцыі давалі кампаніі г. зв. «вялікай тройкі» – « Форд», «Джэнерал Мотарс» і «Крайслер». Да канца 1920-х гг. у Злучаных Штатах эксплуатаваліся 27 млн. аўтамабіляў, з якіх 23 млн. былі легкавымі (нашмат болей, чым ва ўсіх астатніх краінах разам узятых).

Уперыяд з 1922 па 1929 гг. вытворчасць сталі ўзрасла на 70 %, а нафты – на 156 %. Валавы нацыянальны прадукт за гэты перыяд узрос на 54 % і ў 1929 г. нацыянальны даход ЗША складаў амаль 45 % ад агульнасусветнай прамысловай вытворчасці (на долю Германіі ў той час прыпадала 11,6 %, Вялікабрытанію – 9,3 %, Францыю – 7 %, Савецкі Саюз – 6 %).

Важнай рысай эканамічнага развіцця ЗША перыяду стабілізацыі стала значнае павелічэнне канцэнтрацыі вытворчасці. У 1929 г. на долю буйнейшых амерыканскіх вытворчых аб’яднанняў з гадавой прадукцыяй звыш $1 млн. кожнае прыпадала 58 % агульнай колькасці занятых рабочых і каля 70 % прадукцыі апрацоўваючай галіны ЗША. Узровень цэнтралізацыі капіталаў у Злучаных Штатах саступаў адпаведным заходнееўрапейскім паказчыкам, паколькі на працягу ўсяго ХІХ ст. любыя захады ўраду ў гэтым накірунку традыцыйна выклікалі моцнае супрацьдзеянне. У 1929 г. у буйнейшых амерыканскіх банках з капіталам больш за $5 млн. было засяроджана 43 % усіх банкаўскіх унёскаў краіны. У Вялікабрытаніі падобныя банкі акумулявалі 95 % унёскаў.

Канцэнтрацыя і цэнтралізацыя прамысловага і банкаўскага капіталу паскаралі працэс зліцця прамысловых і банкаўскіх карпарацый. Напрыканцы 1920-х гг. у ЗША налічваліся 23 буйнейшыя прамысловыя, чыгуначныя і фінансавыя карпарацыі з актывамі звыш $1 млрд. кожная. Найбольшай магутнасцю вылучаліся «Юнайтэд Стэйтс Сціл Карпарэйшн» (United States Steel Corporation) Дж. П. Моргана, «Стандард Ойл Кампані» (Standard Oil Company) Дж. Д. Ракфелера і «Джэнерал Мотарс». У 1929 г. кожная з гэтых кампаніяў атрымала звыш $100 млн. прыбыткаў.

217

Працяглы прамысловы ўздым суправаджаўся небывалым ростам вартасці акцый. Менш чым за пяць гадоў, са снежня 1924 г. па верасень 1929 г., акцыі на Нью-йоркскай біржы выраслі ў цане з $27 млрд. да $90 млрд. Напрыканцы 1920-х гг. у ЗША пачынаецца сапраўдная біржавая ліхаманка.

У1924 – 1929 гг. паскараецца працэс урбанізацыі ды індустрыялізацыі ЗША. Рост гарадскога насельніцтва нашмат апярэджваў рост сельскага. Асабліва хуткімі тэмпамі урбанізацыя працякала ў важнейшых індустрыяльных раёнах краіны. З кожным годам павялічвалася колькасць буйных гарадскіх агламерацый, што ўключалі ў сябе буйныя гарады, абкружаючыя іх прыгарады і практычна злітыя з імі гарады-сатэліты. Ужо ў 1920 г. колькасць гэткіх агламерацый дасягала 58 і пражывала ў іх больш за 35 млн. чалавек. Але ў 1930 г. іх стала ўжо 97 з амаль 55 млн. чалавек, г. зн. 45 % усяго насельніцтва ЗША.

У1920-х гг. пачынаецца працэс індустрыялізацыі сельскай гаспадаркі ЗША, і яе пераходу з мануфактурнай стадыі ў машынную. Напрыканцы дзесяцігоддзя у Злучаных Штатах выкарыстоўвалася 920 тыс. трактароў і 61 тыс. камбайнаў.

Паступальнае развіццё амерыканскай эканомікі нават у гэты паспяховы перыяд не насіла пастаяннага характару. У 1924 і 1927 гг. яно перарывалася кароткімі спадамі. Захоўваліся і некаторыя іншыя трывожныя сімптомы. Напрыканцы 1920-х гг. запаволілася абнаўленне асноўнага капіталу, асабліва гэта датычылася традыцыйных галін прамысловасці, якія былі больш адчувальнымі да глыбінных рыначных тэндэнцый. Нават на піку эканамічнага росту захоўвалася недагрузка вытворчага апарату і хранічнае беспрацоўе. У перыяд 1924 – 1929 гг. яно вагалася паміж 1,5 і 2 млн. чалавек.

Яшчэ больш яўнымі былі праблемы сельскай гаспадаркі. Аграрны крызіс, які пачаўся ў 1920 г. не быў да канца пераадолены на працягу ўсіх 1920-х гг. Яго найбольш вострая фаза прыпадала на 1920 – 1923 гг., але і потым ні сельскагаспадарчыя цэны, ні сельскагаспадарчыя даходы гэтак і не дасягнулі дакрызіснага ўзроўню. У выніку вялікія памеры набыў ад’езд фермераў у гарады. Да канца 1920-х гг. было зафіксавана абсалютнае скарачэнне агульнай колькасці фермерскага насельніцтва і фермерскіх гаспадарак.

Разам з ростам макраэканамічных паказчыкаў ЗША, рос і дабрабыт яго насельніцтва. У 1929 г. у Злучаных Штатах прадалі больш за 4,5 млн. аўтамабіляў. Новы легкавік можна было набыць прыкладна за $600 млн. (у парытэтных цэнах 2008 г. – $7 тыс.), патрыманы – за $300, а стары – нават менш за $100. З улікам сярэднямесячных заробкаў рабочых на ўзроўні $140 – 150 і шырокараспаўсюджанай сістэмы продажу ў растэрміноўку аўтамабіль становіцца даступным таксама і для найбольш высокааплатных рабочых і таму ператвараецца ў адзін з галоўных сімвалаў Амерыкі часоў «праспэрыці».

218

Безумоўна, далёка не ўсе сацыяльныя слаі і групы ў роўнай ступені здолелі адчуць дабратворны ўплыў «эры росквіту». Па некаторых ацэнках і ў 1929 г. больш за палову амерыканцаў працягвалі жыць на даходы, ніжэйшыя за пражытачны ўзровень.

Унутрыпалітычнае жыццё ЗША ва ўмовах стабілізацыі. Прэзідэнцкія выбары 1924 і 1928 гг.

Эканамічныя поспехі Злучаных Штатаў абяцалі рэспубліканцам перамогу на прэзідэнцкіх выбарах 1924 г. Дзеючы прэзідэнт К. Кулідж быў намінаваны ад сваёй партыі ў пары з кандыдатам на пасаду віцэ-прэзідэнта, вядомым дзяржаўным дзеячам і дыпламатам Чарльзам Даўэсам.

У той час, як рэспубліканцы выступалі адзіным лагерам, дэмакраты раскалоліся на дзве групоўкі. Кансерватыўная іх частка падтрымала кандыдатуру малавядомага ў нацыянальным маштабе былога кангрэсмена і дыпламата Джона Дэвіса. Ліберальнае крыло партыі выступіла на баку сенатара Роберта Лафолета, высунутага Прагрэсіўнай партыяй (створаная ў 1912 г. і потым заняпалая, яна была адроджана кандыдатам «пад выбары»).

Раскол дэмакратаў пазбавіў іх усялякіх шанцаў на поспех. К. Кулідж атрымаў амаль 16 млн. галасоў(54 %) і перамог у падаўляючай большасці штатаў. Дж. Дэвіс заваяваў менш за 8,5 млн. галасоў (29 %) і перамог толькі ў традыцыйнай з часоў Грамадзянскай вайны вотчыне дэмакратаў – на Поўдні і ў Аклахоме. Р. Лафолет для «трэцяга» кандыдата выступіў дастаткова моцна, набраўшы 16,5 % галасоў амерыканцаў і выйграўшы выбары ў родным штаце – Вісконсіне. Рэспубліканская партыя здолела замацаваць свой палітычны поспех на выбарах у Кангрэс.

Бесклапотнае эканамічнае становішча ЗША толькі ўмацоўвала веру рэспубліканскіх улад ва ўсёмагутнасць «цвёрдага індывідуалізму». У 1926 г. К. Кулідж у сваім пасланні да Кангрэсу адзначаў: «Сутнасць нашай

сістэмы праўлення палягае ў тым, што яна базуецца на прынцыпах свабо- ды і незалежнасці індывідуума. У сваіх дзеяннях кожны залежыць толькі ад сябе. Таму яны не павінны быць пазбаўлены плёну сваёй прадпрыем- лівасці. Тое, што назапашана іх асабістымі высілкамі, не павінна стаць

крыніцай дзяржаўнага марнатраўства».

Прэзідэнцкія выбары 1928 г. завяршыліся яшчэ большым трыумфам рэспубліканскага кандыдата. Герберт Гувер, які паспяхова працаваў у двух папярэдніх адміністрацыях на пасадзе міністра гандлю, устойліва асацыіраваўся

ўнасельніцтва з эканамічным бумам 1920-х гг., а яго галоўны канкурэнт ад Дэмакратычнай партыі губернатар Нью-Йорку каталік Альфрэд Сміт выглядаў

ўвачах публікі занадта экстравагантным кандыдатам (традыцыя абіраць пратэстанта была перарваная толькі абраннем у 1960 г. Дж. Ф. Кенэдзі).

219

«Эпоха росквіту» пакідала кандыдатам і іх выбарным штабам няшмат прасторы для вострых палітычных дыскусій. Прынцыповай розніцы паміж імі па большасці важнейшых сацыяльна-эканамічных і палітычных пытанняў не назіралася. Самыя вострыя спрэчкі і абмеркаванні выклікала веравызнанне і асоба кандыдата-дэмакрата, замешанага, як лічылася, у шэрагу карупцыйных скандалаў, а таксама стаўленне канкурэнтаў да «сухога закону» (А. Сміт выступаў за яго скасаванне).

У выніку Г. Гувер заваяваў звыш 21 млн. галасоў (58 %) і перамог у 40 штатах з 48. Поспехі А. Сміта былі куды больш сціплымі – 15 млн. (40 %). Хаця ў некаторых буйных гарадах ЗША з вялікім імігранцкім насельніцтвам – сярод продкаў А. Сміта былі ірландцы, італьянцы і немцы – дэмакраты ўпершыню атрымалі перамогу. На выбарах у Кангрэс 1928 г. рэспубліканцы яшчэ больш замацоўваюць сваю яўную перавагу.

Заняпад рабочага і дэмакратычнага руху. Распаўсюджванне тэорый «народнага капіталізму» і «амерыканскай выключнасці»

Пасля заканчэння эканамічнага крызісу 1920 – 1921 гг. рэзка слабее забастовачны рух. Колькасць удзельнікаў забастовак у перыяд 1924 – 1929 гг. у параўнанні з першым пасляваенным пяцігоддзем знізілася ў 4,5 разы. Пры гэтым улады дзейнічалі супраць рабочага руху рашуча і жорстка. Асабліва красамоўным доказам гэтага з’яўляецца справа актывістаў рабочага руху анархістаў Б. Ванцэці і Н. Сака, абвінавачаных у рабунку і забойстве касіра, і ў 1927 г. скончыўшых жыццё на электрычным стуле. Хаця спрэчкі адносна іх вінаватасці працягваюцца да нашых дзён, мала ў каго ўзнікаюць сумненні ў тым, што суд над анархістамі-імігрантамі не быў бесстароннім.

Адбываецца паступовае аслабленне антыманапалістычных настрояў насельніцтва. Больш таго, упершыню за апошнія дзесяцігоддзі можна было назіраць прамую апалогію манаполій і з’яўленне сапраўднага культу бізнесу, услаўленне буйных капіталістаў як «капітанаў індустрыі» і «стваральнікаў праспэрыці».

Шырокае распаўсюджанне атрымала тэорыя «народнага капіталізму» («дэмакратызацыі капіталу»). Адзін з яе прапагандыстаў, прафесар Гарварда Томас Карвер у сваёй кнізе «Сучасная эканамічная рэвалюцыя ў ЗША» сцвярджаў, што развіццё акцыянернага капіталу і хуткі рост колькасці акцыянераў вядуць да «эканамічнай рэвалюцыі». У выніку яе рабочыя становяцца саўладальнікамі прадпрыемстваў, розніца паміж рабочымі і капіталістамі сціраюцца, а сам капіталізм змяняе свой характар.

Асабліва актыўна прапагандавалася тэорыя «амерыканскай выключнасці». Яе прыхільнікі, у т. л. прадстаўнікі гістарычнай навукі, сцвярджалі, што Злучаныя Штаты ўступілі ў новую фазу свайго развіцця, што яны развіва-

220