Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

умк_Фiлiпенка_Гiсторыя навейшага часу_Ч

.1.pdf
Скачиваний:
13
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
2.42 Mб
Скачать

стцы Іспаніі – Андалузіі, Новай Кастыліі, Эстрэмадуры – па-ранейшаму працягвалі панаваць паўфеадальныя латыфундыі.

Згодна з Канстытуцыяй 1876 г. Іспанія з’яўлялася канстытуцыйнай манархіяй дуалістычнага тыпу – кароль Альфонса ХІІІ (1902 – 1931 гг.) не толькі караляваў, але й кіраваў, падзяляючы заканадаўчую ўладу з картэсамі (са- слоўна-прадстаўнічым органам, парламентам) і выканаўчую – з кабінетам міністраў. Трывалыя эканамічныя пазіцыі латыфундыстаў у эканамічным жыцці рабілі іх натуральнымі саюзнікамі манархіі ў справе кансервацыі існаваўшых палітычных парадкаў у краіне. Разам з прадстаўнікамі фінансавага капіталу яны фарміравалі правячую фінансава-памешчыцкую алігархію Іспаніі. У шчыльным саюзе з ёй выступаў іспанскі каталіцкі касцёл, які не толькі захоўваў магутнейшы светапоглядны ўплыў на шырокія масы іспанскага насельніцтва (у першую чаргу на насельніцтва вёскі), але таксама заставаўся буйнейшым землеўладальнікам, банкірам, прамыслоўцам і пры гэтым атрымліваў надзвычай шчодрыя штогадовыя ўрадавыя субсідыі. Яшчэ адным традыцыйным апірышчам манархіі і традыцыйных кансерватыўных палітычных парадкаў у Іспаніі ажно з часоў Рэканкісты і стварэння Іспанскай каланіяльнай імперыі было войска.

Абвастрэнне сацыяльных і нацыянальных праблем

У канцы 1920 г. эканамічны бум часоў Першай сусветнай змяніўся крызісам. Згортванне вытворчасці, дарагоўля і рост беспрацоўя хутка дэстабілізавалі сітуацыю ў краіне. Становішча пагаршалася няўдачамі іспанскіх каланіяльных войск у Марока. Магутныя дэманстрацыі, стачкі і ўсеагульныя забастоўкі, сутыкненні з паліцыяй і войскамі сталі самай звычайнай справай. І без таго не надта высокая легітымнасць іспанскай двухпартыйнай сістэмы, у рамках якой дзесяцігоддзямі ўрады па чарзе фарміравалі манархічныя Кансерватыўная і Ліберальная партыі, распадалася на вачах. Як вынік абвастрэння сацыяльна-эканамічны цяжкасцяў і палітычнай барацьбы ў 1920 – 1921 гг.

складваецца Камуністычная партыя Іспаніі (КПІ).

Нягледзячы на цэнтралізатарскую палітыку іспанскай манархіі апошніх стагоддзяў, якая аб’ектыўна вяла да «кастылізацыі» (Кастылія – « сэрца» ўласна Іспаніі, а кастыльскі дыялект быў пакладзены ў падмурак іспанскай літаратурнай мовы), на нацыянальных ускраінах Іспаніі па-ранейшаму не страчвалі папулярнасць альтэрнатыўныя нацыятворчыя праекты – каталонскі, басконскі і, у меншай ступені, галісійскі. Пры гэтым нацыянальныя пачуцці і патрабаванні каталонцаў (каля 4,5 млн. чалавек), галісійцаў (2,2 млн.) і баскаў (0,6 млн.) уладамі ігнараваліся. З пагаршэннем эканамічнай сітуацыі і аслабленнем цэнтральнай улады палітычныя згуртаванні нацыянальных меншасцяў Іспаніі (дзве буржуазныя партыі ў Каталоніі, адна – ў Басконіі) актывізуюць барацьбу з афіцыйным Мадрыдам.

151

Усталяванне дыктатуры М. Прыма дэ Рыверы і яе характар. Палітычны курс М. Прыма дэ Рыверы

13 верасня 1923 г. капітан-генерал Каталоніі Мігель Прыма дэ Рывера ажыццявіў дзяржаўны пераварот. У сваім маніфесце ён абвінаваціў ва ўсіх праблемах дзяржавы парламенцкі лад і своекарыслівых, чужых адданасці айчыне і нацыі палітыканаў і ўзяў на сябе абавязак навесці парадак у краіне.

Зацікаўлены ў захаванні кансерватыўнай стабільнасці Альфонса ХІІІ падтрымаў вайскоўцаў і даручыў лідару путчыстаў у якасці прэм’ер-міністра сфарміраваць урад. Гэта прывяло да ўсталявання ў Іспаніі рэжыму ваеннаманархічнай дыктатуры. Цэнтральнае месца ў ім, аднак, належала не ўраду, а Вярхоўнай дырэкторыі ў складзе 8 вышэйшых вайсковых чыноў, на чале з самім дыктатарам. Новая ўлада ўвяла ваеннае становішча – прыпыніла дзеянне Канстытуцыі 1876 г., адмовілася ад гарантый дэмакратычных правоў і свабод, распусціла палітычныя партыі. Замест цывільных чыноўнікаў былі прызначаныя афіцэры сярэдняга звяна. Манапольнае становішча на палітычнай арэне атрымаў Іспанскі патрыятычны саюз (ІПС), створаны М. Прыма дэ Рыверай у красавіку 1924 г. Новая надкласавая асацыяцыя «ўсіх людзей добрай волі», што выступала пад лозунгам «Айчына, Рэлігія і Манархія» павінна была замяніць традыцыйныя партыі і стаць апірышчам дыктатуры.

Частка іспанскага грамадства, стомленая ўзрастальнай грамадска-палі- тычнай нестабільнасцю і эканамічнымі праблемамі, падтрымала пераварот у спадзяванні на тое, што моцны лідар у саюзе з арміяй верне Іспанію на правільны шлях. У сваіх эмацыйных прамовах новы прэм’ер-міністр запэўніваў іспанцаў у неабходнасці моцнай дзяржавы для мадэрнізацыі эканомікі і аблягчэння становішча рабочага класу. Выдатны іспанскі філосаф Хасэ Артэга-і-

Гасэт, напрыклад, пісаў: «Альфа і амега задачы, якая стаіць перад вайсковай Дырэкторыяй пакласці канец старой палітыцы. Мэта нагэтулькі цудоўная,

што не пакідае месца для пярэчанняў. Старую палітыку трэба пахаваць».

Станоўчая эканамічная кан’юнктура сярэдзіны і другой паловы 1920-х гг., актыўная ўрадавая палітыка пад лозунгам «адраджэння краіны», дапамога буйному бізнесу дазволілі дыктатуры дасягнуць пэўных поспехаў у эканамічным будаўніцтве. Прыярытэтнымі накірункамі сталі развіццё цяжкой прамысловасці, горназдабычы, энергетыкі і транспарту. У 1924 г. пачало дзейнічаць метро ў Барселоне. На іспанскіх рэках, перадусім на Дуэра і Эбра, пачалася рэалізацыя гідраэнергетычных праектаў. Гэта дазволіла не толькі ўпершыню забяспечыць электрычнасцю найбольш адсталыя вясковыя раёны, але таксама дало дадатковыя рэсурсы для ірыгацыі зямель засушлівых абласцей. Напачатку 1920-х гг. аўтамабіль у Іспаніі заставаўся рэдкасцю, а да 1930 г. ужо ўдалося пабудаваць адну з найлепшых сетак аўтамабільных дарог у Еўропе. Захады па мадэрнізацыі і пашырэнні чыгункі палепшылі сістэму камунікацый і стымуля-

152

валі далейшае развіццё металургічнай і сталеліцейнай галін. Урад уставаў на абарону айчынных вытворцаў ад замежнай канкурэнцыі. Аднак нягледзячы на абмежаванне імпарту знешні гандаль толькі за 1923 – 1927 гг. узрос на 300 %! Кіраванне эканомікай перайшло ў рукі Рады нацыянальнай эканомікі і стала цэнтралізаваным.

Адносная стабільнасць рэжыму забяспечвалася таксама пэўнай ўвагай да інтарэсаў рабочага класу. Цікава, што адзінымі легальнымі альтэрнатыўнымі ІПС арганізацыямі ў краіне засталіся Іспанская сацыялістычная рабо-

чая партыя (ІСРП) і звязаны з ёй прафсаюзны цэнтр Усеагульны саюз пра-

цоўных (УСП) (дыктатар нават лічыў ІСРП адзінай сумленнай партыяй, што існавала да ўтварэння ІПС, і напрыканцы 1920-х гг. не выключаў пераходу да двухпартыйнай сістэмы ІСП – ІСРП). «Кодэкс працы» (1926) закладаў юрыдычную базу пад супрацоўніцтва рабочых з рэжымам. Праз сістэму карпарацый, якія сталі стварацца пад уплывам італьянскага вопыту, заўжды максімальна аддаленыя ад любых рычагоў кіравання, рабочыя атрымалі небывалыя магчымасці для ўзаемадзеяння з уладамі і бізнесам для вырашэння пытанняў аб заробках, працягласці рабочага дня, умовах працы і г. д. Дзяржава стварала нямала працоўных месцаў праз сістэму грамадскіх работ, чым звяла да мінімуму ўзровень беспрацоўя.

Тым не менш, за гэтыя дасягненні іспанцы мусілі заплаціць сваю цану: змірыцца з дыктатурай, няхай і дастаткова мяккай па форме і метадах. Дзейнічала строгая цэнзура. За крытыку ўраду быў распушчаны самы славуты літаратурна-мастацка-навуковы клуб краіны «Атэнэум». Жорсткія рэпрэсіі зведалі іспанскія анархісты – Нацыянальная канфедэрацыя працы (НКП), буйнейшае прафсаюзнае аб’яднанне, якое напярэдадні ўсталявання дыктатуры аб’ядноўвала ў сваіх шэрагах звыш 1 млн. чалавек.

Вельмі жорстка рэжым абыходзіўся з любымі праявамі нацыянальнакультурнай адметнасці і палітычнага сепаратызму. Напрыклад, было забаронена ўжыванне ў грамадскіх месцах каталонскай мовы і нават выкананне каталонскага нацыянальнага танца «сардана». Падобныя захады выкарыстоўваліся і адносна іншых этнічных меншасцяў – баскаў і галісійцаў.

Бліжэй да канца 1920-х гг. сталі праяўляцца відавочныя недахопы эканамічнай палітыкі М. Прыма дэ Рыверы. Хваля замежнага капіталу, што захлынула дыктатарскую Іспанію не толькі забяспечвала інвестыцыямі адсталую эканоміку, але таксама вымывала значную частку нацыянальнага багацця краіны. Маштабныя дзяржаўныя праекты не заўжды маглі пахваліцца выніковасцю і, як правіла, абслугоўвалі інтарэсы правячай вярхушкі і заможнай часткі грамадства. Яшчэ большую праблему для перспектыў захавання існуючага рэжыму ўтварала поўнае ігнараванне ім самай вострай праблемы Іспаніі – аграрнага пытання.

153

У снежні 1925 г. М. Прыма дэ Рывера распусціў Дырэкторыю і аднавіў цывільны ўрад, але дзеянне канстытуцыі заставалася прыпыненым і крытыка дыктатара нарастала. Летам 1926 г. група былых палітыкаў звярнулася да караля з просьбай адправіць прэм’ер-міністра ў адстаўку і вярнуцца да канстытуцыйнага ладу. Аднак дыктатар пайшоў на правядзенне плебісцыту ў верасні 1926 г. і здолеў атрымаць вотум даверу суайчыннікаў (1/3 грамадзян байкатавала «народнае» волевыяўленне).

Палітычная сістэма, якой бракавала легітымнасці ў вачах значнай часткі грамадства, заставалася вельмі няўстойлівай. У 1926 і 1929 гг. буржуазная апазіцыя спрабавала захапіць уладу пры дапамозе зброі. М. Прыма дэ Рыверы прыходзілася манеўраваць. У кастрычніку 1927 г. пачалі дзейнасць новыя картэсы, дзе былі прадстаўлены намінаваныя рэжымам і надзеленыя выключна дарадчымі паўнамоцтвамі дэпутаты. Па прамым указанні прэм’ер-міністра

ў1929 г. картэсы прадставілі новую канстытуцыю. Прадугледжвалася яе ратыфікацыя на ўсенародным плебісцыце, прызначаным на 1930 г.

Аднак у 1929 г. эканамічнаму буму прыйшоў канец, пачынаецца рэзкае абясцэньванне іспанскай песеты, адносна замежных валют, здарыўся неўраджайны год і склаўся моцны знешнегандлёвы дэфіцыт. Хаця напрыканцы 1929 г. пачынаецца эканамічны крызіс сусветнага маштабу, галоўная віна за сітуацыю была ўскладзена менавіта на іспанскую ўладу. Кансерватыўныя крытыкі абвінавачвалі ўрад у празмерных выдатках на забеспячэнне грамадскіх работ. Дыктатар перастаў задавальняць нават караля і ўзброеныя сілы (армія ад самага пачатку не была аднадушнай адносна дзяржаўнага перавароту 1923 г. і потым нават некалькі разоў уздымала зброю). Калі М. Прыма дэ Рывера зразумеў сваё становішча, то не чакаючы адстаўкі ад караля 28 студзеня 1930 г. склаў з сябе паўнамоцтвы і з’ехаў у Парыж (праз паўтары месяцы экс-дык- татар памёр там ад ліхаманкі, ускладненай дыябетам).

Напачатку 1930 г. уздзеянне сусветнага эканамічнага крызісу адчувалася амаль ва ўсіх кутках Еўропы, а Іспанія пагрузілася ў эканамічны і палітычны хаос. Прэм’ер-міністрам кароль прызначыў яшчэ аднаго генерала, былога апанента М. Прыма дэ Рыверы – Дáмаса Берэнгера. Новы кіраўнік ураду пайшоў на скасаванне цэлага шэрагу найбольш антыдэмакратычных захадаў папярэдніка, таму яго рэжым заслужыў назву dictablanda (ісп. – « мяккая дыктатура»). Але і новыя надзвычайныя метады кіравання, і сама манархія канчаткова страцілі падтрымку грамадства. Іспанія стаяла на парозе рэвалюцыі. Першая спроба эканамічнай мадэрнізацыі краіны

ўадрыве ад абнаўлення яе адсталай сацыяльнай і палітычнай структуры скончылася поўным фіяска.

154

Знешняя і каланіяльная палітыка Іспаніі

Паражэнне ў вайне супраць Злучаных Штатаў (1898), страта Кубы і Філіпін азначалі канчатковы крах іспанскай каланіяльнай імперыі. Міжнароднапалітычная вага Іспаніі рэзка ўпала, краіна ператваралася ў другарадную дзяржаву. Спробай адрадзіць страчаны высокі статус была сумесная з Францыяй барацьба за Марока. Згодна з франка-іспанскім пагадненнем 1912 г. Іспанія атрымала правы на частку мараканскай тэрыторыі, багатай карыснымі выкапнямі. Пачатак Першай сусветнай вайны спрасціла сітуацыю ў Марока, бо адпала пастаянная неабходнасць ва ўзгадненні сваіх дзеянняў з французамі, у якіх з’явіліся больш важныя справы. Афрыканская палітыка Мадрыда стала больш рашучай і актыўнай. Аднак з нарастаннем нацыянальна-вызваленчай барацьбы мараканскага народу і ўтварэннем у Паўночным Марока т. зв. Рыфскай рэспублікі іспанскае каланіяльнае ўладаранне было пастаўлена пад пытанне. У ліпені 1921 г. іспанцы пацярпелі цяжкае паражэнне пры Анвале: загінула каля 12 тыс. салдат, амаль 30 тыс. адзінак агнястрэльнай зброі трапіла ў рукі паўстанцаў. Фран- ка-іспанскія войскі здолелі скарыць мараканскі народ толькі праз 5 гадоў, у ліпні 1926 г. Натуральна, супольная каланіяльная палітыка ў Марока ператварала Францыю ў найбольш блізкага саюзніка Іспаніі. Пры гэтым з фашысцкім рэжымам ў Італіі адносіны не перасягнулі ўзроўню ўзаемнай сімпатыі дыктатараў.

Тэма 16. Буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1931 - 1939 гг. і Грамадзянская вайна ў Іспаніі

Эканамічны крызіс 1929 - 1933 гг. у Іспаніі. Пачатак буржуазнадэмакратычнай рэвалюцыі 1931 - 1939 гг., яе этапы

Эканамічныя і сацыяльныя праблемы, што абрынуліся на Іспанію, выклікалі крызіс ваенна-манархічнага рэжыму. У студзені 1930 г. М. Прыма дэ Рывера сышоў у адстаўку і пакінуў Іспанію. Новым прэм’ер-мініст- рам краіны быў прызначаны яшчэ адзін генерал – Д. Берэнгер. Аднак распачатая асцярожная лібералізацыя рэжыму не здолела задаволіць шырокія слаі грамадства краіны, а толькі ўзбудзіла спадзяванні апазіцыі і народа на буйнамаштабныя пераўтварэнні і радыкалізавала іспанскую палітыку. Узмацняюцца антыманархічныя настроі, патрабавалі свайго вырашэння аграрнае і нацыянальнае пытанні, не сціхаў забастовачны рух.

На фоне кволасці і бездапаможнасці ўладаў адбываецца згуртаванне рэспубліканскай апазіцыі. У жніўні 1930 г. лідэры практычна ўсіх рэспубліканскіх буржуазных партый і сацыялісты (члены ІСРП афіцыйна не прад-

155

стаўлялі партыю) заключылі ў Сан-Себасцьяне пагадненне аб змаганні за рэспубліку – Сан-Себасцьянскі пакт. На 15 снежня быў запланаваны дзяржаўны пераварот, але ўжо 12 снежня пры датэрміновай спробе яго ажыццяўлення ён быў хутка задушаны.

Нарастанне сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага крызісу карэнным чынам падрывалі аўтарытэт і эфектыўнасць уладаў. Гэта красамоўна засведчылі вынікі муніцыпальных выбараў 12 красавіку 1931 г. – рэспубліканскі блок партый атрымаў бліскучую перамогу. Як толькі былі абнародаваны весткі аб зыходзе галасавання, новыя мясцовыя ўлады сталі явачным парадкам абвяшчаць рэспубліку.

Уладу ў краіне ў свае рукі ўзяў Часовы кааліцыйны ўрад партыйудзельніц Сан-Себасцьянскага пакту. Заступіцца за манархію аказалася няма каму – кароль Альфонса ХІІІ дэ Бурбон ад’язджае ў Францыю. 14 красавіка 1931 г. была афіцыйна абвешчана Іспанская рэспубліка.

Гэтак пачалася Іспанская рэвалюцыя 1931 – 1939 гг. У гістарыяграфіі прынята наступная яе перыядызацыя:

1-шы этап – кааліцыйныя ўрады буржуазных рэспубліканцаў і сацыялістаў (красавік 1931 г. – лістапад 1933 г.);

2-гі этап – ўрады правых рэспубліканцаў пры падтрымцы прафашысцкіх сіл, «чорнае двухгоддзе» (лістапад 1933 г. – люты 1936 г.);

3-ці этап – ўрады Народнага фронту і Грамадзянская вайна (люты

1936 г. – сакавік 1939 г.).

Канстытуцыя 1931 г. Нацыянальнае і аграрнае пытанні. Вайсковая рэформа. Адносіны паміж рэспублікай і касцёлам

Сфарміраваны кааліцыйны ўрад (буржуазныя і дробнабуржуазныя рэспубліканцы, сацыялісты) правёў амністыю, аднавіў дэмакратычныя правы і свабоды, правёў закон аб 8-гадзінным працоўным дні, усталяваў мінімальны заробак і стварыў «Нацыянальную касу супраць беспрацоўя».

Спецыяльна абраныя Устаноўчыя картэсы пачалі работу над новай канстытуцыяй Іспаніі. Яе зацвярджэнне адбылося 9 снежня 1931 г. Іспанія афіцыйна абвяшчалася «дэмакратычнай рэспублікай усіх класаў, заснаванай на базе свабоды і справядлівасці». Канстытуцыя 1931 г. дэкларавала свабоду слова і адасабленне касцёлу ад дзяржавы, даваў жанчынам грамадзянскія правы (у тым ліку выбарчае права), грамадзяне атрымлівалі права на развод. Шляхта пазбаўлялася ўсялякіх прывілеяў. Вышэйшая ўлада ў краіне перадавалася Кангрэсу дэпутатаў (картэсам). Падобна да многіх іншых пасляваенных канстытуцый (Веймарскай Германіі 1919 г., Каралеўства сербаў харватаў і славенцаў 1921 г. і інш.) у ёй была закладзена магчымасць сацыялізацыі (экспрапрыяцыі) маёмасці, якая ўяўляе нацыянальны інтарэс, за справядлівае

156

ўзнагароджанне. У духу пакта Брыяна – Кэлага канстытуцыя дэкларавала адмову ад вайны як прылады палітыкі дзяржавы.

Вырашэнне нацыянальнага пытання насіла шчыра палавінчаты характар. Абмежаваная аўтаномія была дадзена толькі Каталоніі (урад, парламент, афіцыйны статус каталонскай мовы). Гэтым засталіся незадаволеныя не толькі баскі і галісійцы, але таксама частка каталонцаў, якія марылі пра большае. У верасні 1932 г. пачалася доўгачаканая аграрная рэформа. Аднак яна таксама прынесла нямала расчараванняў сялянам. За два гады рэформы яны атрымалі толькі каля 1 % зямель латыфундыстаў.

Адной з прыярытэтных задач новай улады было рэфарміраванне іспанскай арміі. Аднак скарачэнне непамерна раздзьмутага генеральскага і афіцэрскага корпусу аказалася недастаткова значным і слаба закранула найбольш варожых новаму рэжыму армейскіх чыноў. Стварыць сапраўды рэспубліканскую армію ўрад не здолеў, але пры гэтым яшчэ напладзіў нямала незадаволеных.

Каталіцкі касцёл быў адасоблены ад дзяржавы, ордэн езуітаў падлягаў роспуску, а яго маёмасць – канфіскацыі (гэткі ж лёс напаткаў і маёмасць іншых ордэнскіх арганізацый). Касцёлу забаранялася займацца гандлёвай, прамысловай і выкладчыцкай дзейнасцю. Урадавая палітыка развязвала рукі радыкальным антыкасцёльным элементам, якія нават ладзілі падпалы храмаў і напады на святароў, і падрывала рэспубліканскі кансенсус і ў грамадстве, і ва ўрадзе. Менавіта рознагалоссі ў касцёльнай палітыцы выклікалі першы ўрадавы крызіс – у кастрычніку 1931 г. сам прэм’ер-міністр Нісета Алькала Самора і шэраг членаў кабінету выйшлі ў адстаўку.

Празмерная асцярожнасць ураду ў правядзенні адных рэформ (напрыклад, вайсковай) і празмерны радыкалізм у другіх (напрыклад, касцёльнай), жорсткасць у падаўленні рабочых і сялянскіх выступленняў і залішне ліберальнае стаўленне да шчыра антырэспубліканскіх і антыдэмакратычных сіл буйнога манапалістычнага і фінансавага капіталу, латыфундыстаў і інш. падрывалі адзінства рэспубліканскага ўраду і разбуралі яго сацыяльную базу. У кастрычніку 1933 г. прэм’ер-міністр Мануэль Асанья зышоў у адстаўку, разам з ім выйшлі з ураду і сацыялісты.

Асаблівасці іспанскага фашызму. «Чорнае двухгоддзе». Узброеныя выступленні ў кастрычніку 1934 г.

У той час, як рэспубліканска-сацыялістычны ўрад распадаўся, блок правых партый здолеў замацаваць адзінства. На лістападаўскіх парламенцкіх выбарах 1933 г. ён атрымаў пераканаўчую перамогу. У снежні 1933 г. быў сфарміраваны ўрад на чале з Алехандра Лерусам.

157

Пераўтварэнні першага рэвалюцыйнага двухгоддзя спарадзілі як вялікія спадзяванні, гэтак і насцярожанасць і нават адкрытую варожасць асобных груп іспанскага грамадства. На базе апошніх напачатку 1930-х гг.

уІспаніі адбываецца згуртаванне кансерватыўных нацыяналістычных і ма-

нархічных сіл. Узнікае Іспанская канфедэрацыя аўтаномных правых

(СЭДА) – блок клерыкальна-памешчыцкіх і манархічнай партый. У 1931 г. група іспанскіх скрайне правых інтэлектуалаў стварыла фашысцкую арга-

нізацыю «Нацыянальна-сіндыкалісцкая хунта наступлення» (ХОНС).

Яе мэтамі абвяшчалася ўсталяванне аўтарытарнага рэжыму, знішчэнне марксізму і лібералізму, стварэнне залежных ад дзяржавы сіндыкатаў (прафсаюзаў), захаванне каталіцкіх традыцый і ўзмацненне ў грамадстве пазіцыяў касцёлу, знешняя экспансія. Адным з лідараў іспанскіх фашыстаў становіцца сын былога дыктатара Хасэ Антоніа Прыма дэ Рывера. У 1933 г. ён засноўвае і ўзначальвае «Іспанскую фалангу». У праграме арганізацыі прама гучаў заклік да ажыццяўлення ў Іспаніі «нацыянальнай рэвалюцыі», ліквідацыі парламентарызму, роспуску палітычных партый і ўсталявання нацыянальна-сіндыкалісцкай дзяржавы як «таталітарнай прылады, якая служыць справе адзінства нацыі». Напачатку 1934 г. гэтыя арганізацыі аб’- ядналіся ўтварыўшы адзіную – « Іспанскую фалангу і ХОНС».

Асаблівасцямі іспанскага фашызму былі: вузкая сацыяльная база – перадусім яе складалі прадстаўнікі інтэлігенцыі (юрысты, пісьменнікі, філосафы і г. д.) і вайсковыя афіцэры; моцны ўплыў сацыяльнай дактрыны каталіцызму з яго кансерватыўнай крытыкай капіталізму і ідэяй класавага згуртавання і г. д. У іспаскім фашызму не было моцнага ідэйнага адзінства і адсутнічаў яўны правадыр.

Урад А. Леруса скасаваў практычна ўсё заканадаўства папярэдняга этапу. Напрыклад, дэкрэтам ад 11 лютага 1934 г. прадпісвалася высяленне сялян, якія былі надзелены зямлёй па раней прынятых законах. У траўні асобным дэкрэтам ануляваліся законы аб працаўладкаванні, заробках і працоўным дні для сельгасрабочых і г. д. Нездарма перыяд панавання правых рэспубліканцаў атрымаў назву «рэспубліка контррэформ» або «чорнае двухгоддзе».

Палітыка ўраду, яго збліжэнне з шчыра фашысцкімі сіламі і пагроза фашысцкай дыктатуры, прыход да ўлады ў Германіі нацыстаў на чале з Гітлерам падштурхоўвалі апазіцыю да рашучых дзеянняў. Напачатку 1934 г.

уІСРП узмацняецца левае крыло партыі – генеральным сакратаром сацыялістычных прафсаюзаў (Усеагульнага саюзу працоўных, УСП) быў абраны Франсіска Ларга Кабальера. Левыя сацыялісты бяруць курс на падрыхтоўку ўсеагульнай палітычнай забастоўкі і ўзброенага паўстання. Для кіравання рабочымі на месцах ствараліся рабочыя альянсы.

158

У адказ на ўключэнне ва ўрад трох міністраў ад СЭДА 4 кастрычніка левыя партыі і прафсаюзы (сацыялістаў падтрымалі і камуністы) абвясцілі ўсеагульную забастоўку, якая на наступны дзень ахапіла практычна ўсю краіну. У Мадрыдзе, Астурыі, Басконіі і Каталоніі яна перарасла ва ўзброенае антыўрадавае паўстанне. Сілы аказаліся няроўнымі. Толькі Астурыя здолела пратрымацца 15 дзён, але зрэшты і там выступленне было патоплена у крыві мараканскімі войскамі і замежным легіёнам пад кіраўніцтвам генерала Франсіска Франка. Кастрычніцкія падзеі прадэманстравалі неабходнасць адзінства сіл і дзеянняў усіх антыфашысцкіх рэспубліканскіх сіл.

Стварэнне Народнага фронту ў Іспаніі і прыход яго да ўлады

Паражэнне кастрычніцкага паўстання 1934 г. паслужыла добрым урокам праціўнікам фашызацыі краіны. На працягу 1935 г. вяліся перамовы наконт стварэння антыфашысцкага Народнага фронту. Летам 1935 г. былі створаны яго першыя камітэты. Згуртаванню антыфашысцкіх сіл Іспаніі садзейнічалі перамены ў міжнародных рабочых арганізацыях (напрыклад, рашэнні VII кангрэсу Камінтэрну) і непрыхаваныя прэтэнзіі СЭДА на ўсю паўнату ўлады ў краіне.

Абвастрэнне палітычнай барацьбы прывяло да датэрміновага роспуску картэсаў і прызначэння на 16 лютага 1936 г. новых парламенцкіх выбараў. У студзені 1936 г. прадстаўнікі ІСРП, УСП, КПІ, Левай рэспубліканскай партыі (ЛРП), Рэспубліканскага саюза, Каталонскай нацыянальнай партыі і некаторых іншых арганізацый падпісалі пакт аб стварэнні Народнага фронту.

15 студзеня была апублікавана праграма Народнага фронту. Яе асноўнымі патрабаваннямі былі: амністыя для ўсіх 30 тыс. палітвязняў; аднаўленне дэмакратычных свабод; аднаўленне аграрнай рэформы; вяртанне аўтаномнага статуса Каталоніі і наданне аўтаноміі Басконіі і Галісіі; зніжэнне падаткаў і павышэнне заробкаў рабочым; пашырэнне сацыяльнага заканадаўства; дэмакратычная рэформа адукацыйнай сістэмы.

Парламенцкія выбары прынеслі ўпэўненую перамогу Народнаму фронту, які здолеў заваяваць 286 мандатаў з 470. Правыя сілы здолелі правесці ў картэсы толькі 132 дэпутаты, што азначала зрыў спробаў усталяваць фашысцкі рэжым легальным парламенцкім шляхам, як гэта зрабіў у Германіі А. Гітлер.

Першы ўрад Народнага фронту ўзначаліў лідэр ЛРП Мануэль Асанья. Падобна да палітыкі сваіх правых папярэднікаў у «чорнае двухгоддзе» новае кіраўніцтва скасавала практычна ўсё заканадаўства папярэдняга этапу рэвалюцыі. У выкананне палажэнняў сваёй праграмы ўрад Народнага фронту правёў амністыю палітвязняў, павышэнне заробкаў рабочым, было адноўлена правядзенне аграрнай рэформы (у 1936 г. менш як за паўгады сяляне атрымалі ў 5,5 разоў больш зямлі, чым за першыя два гады рэспублікі).

159

Трыумфальнае выступленне на выбарах партый Народнага фронту, актыўная пераўтваральная дзейнасць ураду М. Асаньі на карысць самых шырокіх, асабліва пралетарскіх, слаёў іспанскага грамадства спараджалі вялікія спадзяванні і сацыяльна-палітычную актыўнасць грамадзян. Не заўжды рэвалюцыйная эйфарыя была здольная заставацца ў рамках законнасці і простай цывілізаванасці. Працяг антыклерыкальнага курсу, напрыклад, вёў да росту напружанасці вакол касцёлу. Напрыклад, у Мадрыдзе распаўсюджваліся чуткі пра манашак, якія раздаюць дзецям атручаныя цукеркі. У адказ запанікаваўшыя мадрыдцы сталі збіваць і нават забіваць служак культу.

Мяцеж генерала Франка. Інтэрвенцыя фашысцкіх дзяржаў у Іспаніі. Палітыка «неўмяшання» заходніх краін.

Рух салідарнасці з Іспанскай рэспублікай

З ведама і пры падтрымцы Б. Мусаліні і А. Гітлера, зацікаўленых у прыходзе да ўлады ў Іспаніі ідэалагічна блізкіх сіл, і фінансавых колаў Вялікабрытаніі і ЗША, занепакоеных магчымасцю радыкальных сацыяльна-экана- мічных пераўтварэнняў пад кіраўніцтвам Народнага фронту і пастаяннай палітычнай нестабільнасцю, кансерватыўная апазіцыя пачала падрыхтоўку да ваеннага перавароту. Мяцеж супраць рэспублікі і Народнага фронту пачаўся 17 ліпеня 1936 г. з выступлення ў Марока іспанскіх войск пад кіраўніцтвам генерала Ф. Франка (пасля гібелі ў авіякатастрофах галоўных прэтэндэнтаў на вярхоўнае лідэрства ў мяцяжы генералаў Хасэ Санхурха і Эміліа Молы менавіта ён становіцца бясспрэчным правадыром антырэспубліканскіх сіл).

На наступны дзень антыўрадавыя выступленні перакінуліся на асноўную частку Іспаніі. У гэтай сітуацыі ўрад Народнага фронту выйшаў у адстаўку. Новым прэм’ер-міністрам краіны стаў левы рэспубліканец Хасэ Хіраль. Рашучыя захады ўладаў і супраціўленне рабочых атрадаў дазволілі нанесці паражэнне мяцежнікам у сталіцы і шэрагу важнейшых рэгіёнаў і гарадоў Іспаніі. За тыдзень мяцежнікі здолелі замацавацца толькі ў трох паўднёвых аграрных абласцях і на паўночным захадзе краіны. У руках рэспубліканскага ўраду заставаліся 2/3 усёй тэрыторыі, 70 % прамысловасці, урадлівыя сельскагаспадарчыя раёны Валенсіі і Мурсіі, галоўныя міжземнаморскія парты, залаты запас, практычна ўвесь гандлёвы і ваенна-марскі флот, большая частка транспарту.

Нямала іспанцаў адкрыта спачувала мяцежнікам. Для іх змаганне з рэспубліканскім Народным фронтам было «Крыжовым паходам» супраць бязбожжа, анархізму і марксісцкага хаосу. Найбольшую падтрымку яны атрымалі ў сельскіх раёнах, гэткіх правінцыях, як Навара і Галісія, гэткіх гарадах, як Бургас і Саламанка.

На баку мяцежнікаў («франкістаў») выступіла большая частка сухапутных сіл і афіцэрскі корпус, замежны легіён і каланіяльныя злучэнні ў

160