Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

умк_Фiлiпенка_Гiсторыя навейшага часу_Ч

.1.pdf
Скачиваний:
13
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
2.42 Mб
Скачать

дуктыўных закладаў», што дазволіла скончыць акупацыю Рурскага рэгіёну. Францыя не толькі выводзіла адтуль свае войскі, але і абавязвалася не накладаць на Германію санкцыі без адзінадушнай згоды рэпарацыйнай камісіі. Для забеспячэння рэпарацыйных выплат Рэйхсбанк і Рэйхсбан (чыгунка) былі пастаўлены пад міжнародны кантроль. У 1925 г. за асабісты ўнёсак у справу вырашэння складанай міжнароднай праблемы Чарльзу Даўэсу была прысуджана Нобелеўская прэмія міру.

Важным крокам у справе фарміравання новай сістэмы калектыўнай бяспекі і нармалізацыі адносін з Германіяй стала падпісанне Лакарнскіх пагадненняў. У кастрычніку 1925 г. у швейцарскім горадзе Лакарна адбыліся перагаворы з удзелам прадстаўнікоў Германіі, Італіі, Вялікабрытаніі, Бельгіі, Францыі, Польшчы і Чэхаславакіі. Іх вынікам сталі 7 дагавораў, падпісаных 1 снежня 1925 г. у Лондане.

Галоўным «лакарнскім» дакументам стаў Рэйнскі гарантыйны пакт. Згодна з ім Германія, Францыя і Бельгія прызнавалі непарушнасць пасляваенных межаў, вызначаных Версальскім дагаворам. У выпадку парушэння названых ўмоў дзяржавы-гаранты (Вялікабрытанія ды Італія) мелі права выкарыстаць сілу дзеля аднаўлення статус-кво. Галоўным дасягненнем пакта станавілася прызнанне Германіяй сваіх новых заходніх межаў. Арбітражнае пагадненне Германіі, Бельгіі і Францыі прадугледжвала вырашэнне ўсіх спрэчак паміж гэтымі дзяржавамі мірным шляхам – праз Лігу Нацый і міжнародныя суды.

Арбітражныя пагадненні Германіі з Польшчай і Чэхаславакіяй зафіксавалі адмову першай ад ваеннага вырашэння тэрытарыяльных спрэчак (гарантам пагаднення станавілася Францыя). Аднак пра непарушнасць межаў, як у пагадненні з Бельгіяй і Францыяй, тут гаворка не ішла. Акрамя таго Вялікабрытанія і Італія станавіліся гарантамі дэмілітарызаванага статусу Рэйнскай вобласці. Было прынятае рашэнне аб прыёме Германіі ў Лігу Нацый.

Гэткім чынам, Лакарнскія пагадненні заклалі базу для паляпшэння міжнароднага клімату ў Заходняй Еўропе ў другой палове 1920-х гг. Нездарма кіраўнікі германскай і французскай дэлегацый на перагаворах – Густаў Штрэземан і Арыстыд Брыян – атрымалі Нобелеўскую прэмію міру за 1926 г.

Стабілізацыя становішча савецкай улады і правядзенне новай эканамічнай палітыкі наблізілі магчымасць паляпшэння адносін і з СССР. У 1924 г. пачалася «паласа прызнання» яго заходнімі краінамі. Першай гэты крок зрабіла Вялікабрытанія, а следам за ёй – Італія, Нарвегія, Грэцыя, Аўстрыя, Швецыя, Данія. Асаблівае значэнне савецкая дыпламатыя надавала ўсталяванню дыпламатычных адносін з Францыяй, бо гэта дазваляла разлічваць на змену «агульнай палітычнай лініі» ў дачыненні СССР з боку краін Захаду. Аб прызнанні Савецкага Саюзу заявілі Кітай і Мексіка. У 1925 г. з СССР усталявала дыпламатычныя адносіны Японія.

231

6 красавіка 1927 г. у дзень 10-ых угодкаў уступлення ЗША ў Першую сусветную вайну міністр замежных спраў Францыі Арыстыд Брыян звярнуўся з заклікам да Злучаных Штатаў заключыць двухбаковы дагавор «аб вечным сяброўстве, які забараняе зварот да вайны як да сродку нацыянальнай палітыкі». Неўзабаве кіраўнік дзяржаўнага дэпартаменту ЗША Фрэнк Кэлаг выказаў задавальненне самой ідэяй, але адзначыў неабходнасць падключэння да пагаднення ўсіх галоўных дзяржаў.

27 жніўня 1928 г. прадстаўнікамі ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Японіі і шэрагам іншых дзяржаў быў заключаны Парыжскі дагавор аб адмове ад вайны ў якасці прылады нацыянальнай палітыкі, вядомы як пакт Брыяна – Кэлага. Да канца 1929 г. да яго далучыліся 44 дзяржавы, а ў 1938 г. такіх было ўжо 65.

Пакт Брыяна – Кэлага здолеў яшчэ больш паслабіць напружанасць міжнародных адносін, даў надзею на далейшае збліжэнне еўрапейскіх народаў (Ф. Кэлаг стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру за 1929 г.). Аднак адным пагадненнем забяспечыць мір было немагчыма.

Абвастрэнне міжнародных супярэчнасцяў у перыяд сусветнага эканамічнага крызісу. Ідэя Пан-Еўропы.

План Юнга. Мараторый Гувера і крах рэпарацыйнай палітыкі. Лазанская канферэнцыя. Аслабленне міжнародных пазіцый Францыі

З наступленнем сусветнага эканамічнага крызісу 1929 – 1933 гг. і ўзмацненнем дзяржаўнага эгаізму, жадання выжыць за кошт суседа, пацыфізм для многіх палітычных сіл і лідараў губляе сваю былую прывабнасць.

На рубяжы 1920 – 1930- х гг. на міжнародным узроўні актыўна абмяркоўваўся праект Пан-Еўропы. Упершыню з гэтай ідэяй на Асамблеі Лігі Нацый (верасень 1929 г.) выступіў французскі прэм’ер-міністр А. Брыян. Ён прапанаваў разгледзець пытанне аб магчымасці заключэння зацікаўленымі ўрадамі пагаднення ў мэтах усталявання «паміж еўрапейскімі народамі свайго роду еўрапейскага федэральнага саюзу». Разгорнутае ўвасабленне гэтая ідэя атрымала ў афіцыйным французскім Мемарандуме аб арганізацыі рэжыму еўрапейскага федэральнага саюзу, разасланым еўрапейскім краінам-членам Лігі Нацый у траўні 1930 г. Сама рэальнасць еўрапейскага эканамічнага адзінства, на думку аўтараў мемарандума, дыктавала ўвасабленне краінамі Еўропы «прынцыпу салідарнасці», пераадолення распылення сіл, найперш у гаспадарчай галіне. Механізм рэалізацыі эканамічных, фінансавых і палітычных захадаў бачыўся ў выглядзе Еўрапейскай канферэнцыі, якая будзе рэгулярна склікацца. Выканаўчым органам канферэнцыі павінна была стаць пастаянная Еўрапейская камісія ў Жэневе.

232

Французскі мемарандум выклікаў стрыманую рэакцыю, хаця ніхто яго не адважваўся прама адкінуць. Па праекце ў Пан-Еўропу не павінны былі ўваходзіць Вялікабрытанія, ЗША і СССР, таму Германія і многія іншыя справядліва лічылі, што гэта чарговая спроба Францыі забяспечыць сабе еўрапейскае дамінаванне. Ранняя спроба распачаць еўрапейскую інтэграцыю сутыкнулася з традыцыйным недаверам дзяржаў адна да адной.

Няпростае міжнароднае становішча ўскладнялася яшчэ й тым, што Германія апынулася на мяжы эканамічнай катастрофы. Патрабаванні Германіі ў канцы перагледзець «план Даўэса» прывялі да таго, што ў сярэдзіне 1929 г. быў прыняты новы план рэпарацыйных выплат – « план Юнга». Штогадовыя плацяжы скарачаліся да 2 млрд. марак у 1929 – 1965 гг., а потым да 1988 г. іх сумы вызначаліся ў адпаведнасці з памерамі запазычанасці краін-атрымаль- нікаў рэпарацый перад Злучанымі Штатамі Амерыкі. Інакш кажучы, Германія абавязвалася разлічвацца за чужыя даўгі перад ЗША. Але і гэты план стаў нерэальным пры паглыбленні сусветнага эканамічнага крызісу. З набліжэннем чарговага тэрміну пагашэння рэпарацыяў узрастала трывога адносна яе здольнасці выплаціць хоць што-небудзь. У чэрвені 1931 г. Г. Гувер выступіў з прапановай аб прыпыненні Германіяй на адзін год усіх плацяжоў па міжнародных урадавых даўгах, рэпарацыях і заёмах («мараторый Гувера»).

Францыя была незадаволена гэткім вырашэннем рэпарацыйнага пытання і патрабавала за сваю згоду ад Германіі «палітычныя гарантыі», у тым ліку, спыненне агітацыі за перагляд Версальскага дагавору і адмовы ад аўстра-германскага мытнага саюзу. Але напрыканцы лета 1931 г. міжнародны камітэт экспертаў прызнаў факт, што і па сканчэнні тэрміну мараторыя Гувера Германія будзе не ўстане аднавіць рэпарацыйныя плацяжы.

Канчатковае вырашэнне пытання было ўскладзена на Лазанскую канферэнцыю («канферэнцыю па рэпарацыях»), якая прайшла ў чэрвені – ліпні 1932 г. Сума рэпарацый Германіі была зменшана з 96 да 3 млрд. марак! Пасля выплаты гэтай сумы па заканчэнні 3-гадовага мараторыя (1932 – 1934 гг.) яна станавілася вольнай ад даўгавой залежнасці.

Пачатак агрэсіі Японіі ў Паўночна-ўсходнім Кітаі, выхад Японіі з Лігі Нацый. Курс Германіі на дасягненне сусветнага панавання пасля прыходу да ўлады Гітлера. Жэнеўская канвенцыя па раззбраенні. Выхад Германіі з Лігі Нацый.

Крушэнне Версальскай сістэмы

На пачатку 1930-х гг. ачагом міжнароднай напружанасці становіцца Далёкі Ўсход. У 1931 – 1933 гг. Японія захапіла паўночна-ўсходнюю частку Кітая – Маньчжурыю. 24 кастрычніка 1931 г. Ліга Нацый прыняла рэзалюцыю, якая заклікала Японію вывесці свае войскі з акупіраванай тэрыторыі. Паколькі гэтае рашэнне не прадугледжвала аніякіх механізмаў уздзе-

233

яння на агрэсара, 18 лютага 1932 г. Японія абвясціла аб стварэнні на занятых тэрыторыях марыянетачнай дзяржавы Маньчжоў-Го і ў сакавіку 1933 г. заявіла аб сваім выхадзе са складу Лігі Нацый.

У1937 г. Японія скарысталася скрайняй палітычнай нестабільнасцю

ўПаднябеснай і распачала супраць Кітая буйнамаштабную вайну. На Далёкім Усходзе ўзнікла пагроза бяспецы Савецкага Саюза. У 1938 – 1939 гг. адбываюцца ваенныя дзеянні паміж савецкімі і японскімі войскамі ля ракі Халхін-Гол і возеры Хасан. Гэтыя агрэсіўныя вылазкі Японіі скончыліся правалам. Але ў Кітаі да канца 1939 г. практычна ўся частка прыбярэжнай тэрыторыі апынулася пад японскім кантролем.

Улютым – ліпені 1932 г. у Жэневе адбылася першая сесія міжнароднай канферэнцыі па раззбраенні (працягвалася да 1934 г.), на якой былі прадстаўлены 60 дзяржаў. Абмеркаванні былі вельмі напружанымі, бо ўсе праекты раззбраення прадугледжвалі ўзмацненне дзяржавы, што выступала з прапановамі, і аслабленне астатніх. Германія патрабавала права на роўнасць ва ўзбраеннях, г. зн. ліквідацыі адпаведных абмежавальных артыкулаў Версальскага дагавору. Паколькі дасягненне вялікай колькасці кампрамісаў адначасова было нерэальным, вялікія дзяржавы прыйшлі да ідэі зрабіць пытанне аб правах Германіі прадметам асобнага разгляду. У снежні 1932 г. была падпісана Дэкларацыя пяці дзяржаў – ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі і Германіі. За Германіяй, як і за астатнімі прайграўшымі Першую сусветную вайну дзяржавамі – Аўстрыяй, Венгрыяй і Балгарыяй, было прызнана раўнапраўе ва ўзбраеннях. Гэта была буйная саступка Берліну.

Але прыход да ўлады ў Германіі А. Гітлера карэнным чынам змяніў сітуацыю на міжнароднай арэне. Заявіўшы аб сваім імкненні ўз’яднаць нямецкую нацыю ў межах адзінага Трэцяга Рэйху, нацысты ў канчатковым выніку імкнуліся да развязвання татальнай вайны і ўсталявання новага сусветнага парадку. У кастрычніку 1933 г. Германія дэманстратыўна пакінула Лігу Нацый і міжнародную канферэнцыю па раззбраенні, узяўшы курс на падрыхтоўку да выхаду з сістэмы абмежаванняў, якія накладаў на яе Версальскі дагавор. Спроба аншлюсу Аўстрыі ў 1934 г., аднаўленне ўсеагульнай вайсковай павіннасці

ў1935 г. і гучныя заявы германскага фюрэра сведчылі аб рашучасці зламаць ненавісную Версальскую сістэму.

Рэакцыю вялікіх дзяржаў на гэтыя дэмаршы Германіі цяжка назваць адпаведнай ступені іх пагрозы стабільнасці ў Еўропе. У красавіку 1935 г. прайшла міжнародная канферэнцыя па германскаму пытанню ў Стрэзе. Яе краіны-ўдзельніцы выказаліся з асуджэннем аднабаковых парушэнняў Версальскага дагавору.

234

Захоп Абісініі (Эфіопіі) фашысцкай Італіяй. Італа-германская інтэрвенцыя супраць Іспанскай рэспублікі. Утварэнне агрэсіўнага блока «Берлін – Рым – Токіа»

Абісінія заставалася адной з нямногіх незалежных дзяржаў Афрыкі. Фашысцкая Італія, якая прагнула экспансіі, была вельмі зацікаўлена ў захопе абісінскіх прыродных рэсурсаў. Планы агрэсараў аблягчаліся тым, што афрыканская краіна знаходзілася паміж італьянскімі калоніямі – Эрытрэяй і Самалі. Момант для нападу быў абраны ўдала. У 1935 г. набліжаліся парламенцкія выбары ў Вялікабрытаніі, і лёс маленькай афрыканскай краіны там мала каго цікавіў. Германія імкнулася скіраваць ўвагу Італіі куды падалей, каб ажыццявіць аншлюс Аўстрыі. З СССР у Італіі з 1933 г. дзейнічаў разлічаны на 5 гадоў Пакт аб сяброўстве, ненападзенні і нейтралітэце. З Францыяй праблем узнікнуць не магло, бо ужо раней (студзень 1935 г.) краіны пагадзіліся на размежаванне сфер уплыву на афрыканскім кантыненце. Сама ж вайна, нягледзячы на ўпартае супраціўленне абісінцаў, не паставіла перад Італіяй невырашальных праблем. У перыяд з кастрычніка 1935 г. па травень 1936 г. Абісінія была заваявана і ўключана ў склад Італьянскай імперыі.

Далейшая дэстабілізацыя міжнародных адносін спрыяла збліжэнню агрэсіўных дзяржаў – Германіі, Італіі і Японіі. Рэмілітарызацыя нацысцкім кіраўніцтвам Рэйнскай зоны (7 сакавіка 1936 г.), што ўпершыню груба парушыла вызначаныя Версальскім дагаворам межы, і паспяховая вайна Італіі ў Абісініі абвастралі адносіны гэтых дзяржаў з міжнароднай супольнасцю і, адначасова, падштурхоўвалі іх да збліжэння. У ліпні 1936 г. было падпісана італа-германскае пагадненне аб неўмяшанні Італіі ва ўзаемаадносіны Германіі і Аўстрыі.

Пачатак антырэспубліканскага мяцяжу на чале з Франсіска Франка ў Іспаніі быў з задавальненнем успрыняты кіраўніцтвам Германіі і Італіі. Неабходнасць аказання дапамогі іспанскім аднадумцам адкрывала новыя перспектывы для італа-германскага супрацоўніцтва. Падтрымка франкістаў стала першым выпадкам сапраўднага партнёрства Італіі і Германіі.

У верасні – кастрычніку 1936 г. вяліся актыўныя перагаворы паміж германскімі і італьянскімі дыпламатамі. Іх вынікам стала падпісанне 25 кастрычніка пакту аб утварэнні восі «Берлін – Рым». У пагадненні з 5 пунктаў бакі канстатавалі супадзенне пазіцый у галіне знешняй палітыкі, дамовіліся аб размежаванні сфер экспансіі на Балканах і ў басейне ракі Дунай, замацоўвалі прызнанне генерала Ф. Франка ў якасці галавы іспанскага ўраду, намячалі мерапрыемствы па ўзмацненні вайсковай дапамогі з іх боку фашысцкім мяцежнікам у Іспаніі. Акрамя таго, Германія прызнавала захоп Італіяй Абісініі.

235

У лістападзе 1936 г. у Іспанію сталі прыбываць італьянскія і германскія войскі. Фармальна гэта былі не рэгулярныя войскі, а «легіянеры» – добраахвотнікі, за якімі, аднак, хаваліся прафесійныя вайскоўцы. Гэтая дапамога шмат

учым вырашыла пераможны для мяцежнікаў зыход вайны. Іспанская вайна моцна змяніла расстаноўку сіл у свеце, напрыклад, значна зменшыўся міжнародны прэстыж і ўплыў Францыі.

25 лістапада 1936 г. ў Берліне быў падпісаны міжнародны дагавор паміж Германіяй і Японіяй – Антыкамінтэрнаўскі пакт. Двухбаковы блок быў скіраваны на барацьбу з міжнародным камуністычным рухам і распаўсюджаннем савецкага ўплыву ў свеце. У сакрэтным дадатку да пакту змяшчаліся артыкулы, якія прама абгаворвалі магчымыя дыпламатычныя захады супраць СССР. Пакт, аднак, нельга назваць выключна антыкамуністычным і антысавецкім. Яго вастрыё ў не меншай ступені была скіравана супраць Вялікабрытаніі і Францыі. У лістападзе 1937 г. да Антыкамінтэрнаўскага пакту далучылася Італія.

Складванне блоку агрэсіўных дзяржаў працягнулася 22 траўня 1939 г. з падпісаннем Германа-італьянскага дагавору аб саюзе і сяброўстве, больш вядомага пад назвай «Стальны пакт». Былі пацверджаны дзеянне Антыкамінтэрнаўскага пакту і двухбаковыя саюзніцкія абавязацельствы. Германія і Італія дамаўляліся аб ўзаемадапамозе у выпадку вайсковых дзеянняў з трэцяй краінай, шырокім супрацоўніцтве ў вайсковай і эканамічнай сферах.

Канчатковае афармленне агрэсіўнай восі «Берлін – Рым – Токіа» адбылося 27 верасня 1940 г. з заключэннем Германіяй, Італіяй і Японіяй «Траістага пакту» (Берлінскага пакту). Пакт прадугледжваў падзел свету паміж трыма дзяржавамі. Германіі і Італіі адводзілася вядучая роля пры стварэнні г. зв. новага сусветнага парадку ў Еўропе, а Японскай імперыі –

уАзіі. Пазней да «Траістага пакту» далучыліся Венгрыя, Румынія, Іспанія, Балгарыя, Фінляндыя і некаторыя іншыя дзяржавы.

Палітыка «неўмяшання», «замірэння агрэсара» і нейтралітэту заходніх дзяржаў

Нягледзячы на недвухсэнсоўныя заявы А. Гітлера заходнія дзяржавы разлічвалі на магчымасць працягу супрацоўніцтва з Германіяй на мове палажэнняў Версальскай сістэмы. У ліпені 1933 г. Германія была запрошана ў Рым для сумеснага з Вялікабрытаніяй, Італіяй і Францыяй падпісання пакту аб узаемным супрацоўніцтве пад эгідай Лігі Нацый. Ратыфікацыя гэтага пагаднення была сарвана выхадам Германіі з удзелу ў Лазанскай канферэнцыі па раззбраенні, а потым і з Лігі Нацый.

236

Аднак заходнія палітыкі, якія любой цаной імкнуліся пазбегнуць паўтарэння крывавай бойні Першай сусветнай, працягвалі не заўважаць пагрозы. Меркаванне пра тое, што канфлікту можна пазбегнуць шляхам саступак і «замірэння» атрымала асабліва шырокае распаўсюджанне ў Вялікабрытаніі. Ніякіх контрзахадаў не паследавала нават тады, калі ў 1935 г. Германія аднавіла ўсеагульную вайсковую павіннасць. Наадварот, неўзабаве ў тым жа годзе быў падпісаны ваенна-марскі дагавор Вялікабрытаніі з Германіяй, які фактычна стаў аднабаковай уступкай Гітлеру з боку брытанскіх улад.

Падобным жа чынам міжнародная супольнасць рэагавала і на захопніцкую палітыку фашысцкай Італіі. Пасля яе нападзення на Абісінію Ліга Нацый увяла санкцыі супраць захопніка. Але і без замежнай зброі Італія была здольная без асаблівых цяжкасцяў разграміць невялікую афрыканскую дзяржаву. А вось сам факт асуджэння адштурхнуў Б. Мусаліні ад былых саюзнікаў – Вялікабрытаніі і Францыі – і паспрыяў збліжэнню з ідэалагічна і палітычна блізкай Германіяй.

Выключэннем у недальнабачнай пазіцыі заходнееўрапейскіх дзяржаў стала французская ініцыятыва аб стварэнні «Усходняга Лакарна». Галоўны ідэолаг гэтага праекту, новы міністр замежных спраў Францыі Луі Барту, прапанаваў у 1934 г. стварыць дагаворны комплекс, закліканы дапоўніць і ўраўнаважыць Рэйнскі гарантыйны пакт («Заходняе Лакарна»). Аднак насцярожанае стаўленне да Савецкага Саюза з боку ўсходнееўрапейскіх дзяржаў (Румыніі, Чэхаславакіі, Югаславіі), а потым гібель Л. Барту ад рук харвацкага тэрарыста прывялі да ахалоджвання стаўлення французскіх улад да гэтага праекту. Падпісаны Францыяй і СССР у 1935 г. Дагавор аб узаемадапамозе не быў падмацаваны ваеннай канвенцыяй, а таму яго эфектыўнасць выклікала сумненні.

Пачатак грамадзянскай вайны ў Іспаніі яшчэ раз прадэманстраваў беднасць палітычнага арсеналу заходніх дэмакратычных дзяржаў, якія жадаючы застацца па-за канфліктам абвясцілі аб сваім неўмяшанні ў іспанскія справы. Гэтая пазіцыя не толькі не аддаліла вайну, але паскорыла яе надыход.

Ва ўмовах абвастрэння міжнароднай напружанасці і нарастання новай сусветнай вайны ЗША ўзмацняюць свой ізаляцыянісцкі курс. А ў 1935 г. Кангрэс прыняў Закон аб нейтралітэце які забараняў продаж амерыканскіх узбраенняў варагуючым бакам, прадастаўленне ім займаў і крэдытаў, не робячы адрознення паміж агрэсарам і яго ахвярай. Яшчэ больш жорсткі ізаляцыянісцкі закон быў прыняты пасля пачатку Грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Самаўхіленне ЗША ад удзелу ў вырашэнні самых надзённых праблем і супярэчнасцяў яшчэ больш паглыбляла нарастаючы міжнародны крызіс.

237

Захоп Германіяй Аўстрыі. Мюнхенскае пагадненне і яго наступствы. Захоп Італіяй Албаніі

«Бяззубая» палітыка «замірэння» заходніх дзяржаў толькі развязвала Германіі рукі. Прыйшла чарга карэнных тэрытарыяльных змен у Еўропе. Спачатку нацысты здолелі ажыццявіць аншлюс Аўстрыі. Першая спроба аншлюсу ў 1934 г. выглядала непадрыхтаваным кавалерыйскім наскокам і прадказальна правалілася. Падмацаванае саюзам з Італіяй жаданне насуперак міжнароднаму праву аб’яднаць дзве нямецкія дзяржавы было рэалізавана вясной 1938 г. 12 сакавіка 200-тысячнае германскае войска заняло Аўстрыю, а ўжо 13 сакавіка А. Гітлер падпісаў дакумент аб поўным яе аншлюсе. Аўстрыя становіцца «правінцыяй германскага рэйху».

Францыя перажывала ў гэты час урадавы крызіс і таму практычна не адрэагавала на аншлюс. Вялікабрытанія ў духу «замірэння» вырашыла не ўмешвацца. Прапанова савецкага ўраду склікаць спецыяльную канферэнцыю для абмеркавання захадаў па прадухіленні далейшай агрэсіі Германіі была сустрэтая ў Еўропе без энтузіязму.

Далучыўшы Аўстрыю, А. Гітлер атрымаў стратэгічны плацдарм для захопу Чэхаславакіі. Гэтая краіна была наступным пунктам у спісе тэрытарыяльных патрабаванняў А. Гітлера. На захадзе Чэхаславакіі пражывала значная нямецкая меншасць (3,3 млн.), якая імкліва трапляла пад уплыў нацызму. А. Гітлер, які імкнуўся па максімуму пашырыць Трэці Рэйх без еўрапейскай вайны, здолеў на ўсю Еўропу раструбіць аб няздольнасці пражскага ўраду забяспечыць правы судэцкіх немцаў і цяпер патрабаваў перадачы спрэчнай тэрыторыі Германіі. Тым не менш, правесці далучэнне ў аднабаковым парадку, як у выпадку з аншлюсам, было немагчыма. Было яшчэнеабходнаатрымацьзгодувялікіхдзяржаў.

На думку многіх тагачасных заходніх палітыкаў вырашэнне «судэцкага пытання» ўпісвалася ў схему памяркоўнага, нават «справядлівага» германскага рэваншызму. На руку нацыстам была і этнічная неаднароднасць Чэхаславакіі па-за межамі Судэтаў. У Славакіі існаваў моцны аўтанамісцкі рух. Можна было выкарыстаць для развалу краіны яшчэ й мільён венграў і паўмільёны русінаў (украінцаў Закарпацця).

У траўні 1938 г. нават быў падрыхтаваны план нападу на Чэхаславакію. Але гэтая дзяржава была ўпісаная ў сістэму міжнародных пагадненняў і магла разлічваць на саюзніцкія абавязкі Францыі і СССР, таму А. Гітлер вырашыў адступіць. Але летам 1938 г. пазіцыя заходніх саюзнікаў стала зусім мяккай і Германія здолела рэалізаваць свае мэты ў Судэтах перагаворным шляхам.

На міжнароднай канферэнцыі ў Мюнхене, якая адбылася 29 – 30 ка-

стрычніка 1938 г. лідэры Вялікабрытаніі, Італіі, Францыі і Германіі дамові-

238

ліся аб перадачы апошняй Судэцкай вобласці. Германская армія магла пачаць акупацыю ўжо 1 кастрычніка. Дапушчаныя ў залу пасяджэнняў, дзе заставаліся толькі брытанцы і французы, чэхаславацкія прадстаўнікі былі праінфармаваныя: калі Мюнхенскае пагадненне не будзе падтрымана, Чэхаславакіі прыйдзецца застацца з Германіяй сам на сам.

На наступны дзень была падпісана брытана-германская дэкларацыя, у якой бакі заяўлялі аб намеры ніколі не ваяваць адзін з адным і вырашаць усе праблемы толькі шляхам кансультацый. Пасля гэтага ўпэўнены ў сваёй дыпламатычнай перамозе брытанскі прэм’ер-міністр Нэвіл Чэмберлен па вяртанні дадому заявіў: «Я думаю, што гэта мір для цэлага пакалення». Хутка ход гісторыі даказаў адваротнае. Яшчэ адной спробай, па сутнасці апошняй, дыпламатычнай гульні А. Гітлера з заходнімі дэмакратыямі было падпісанне 6 снежня 1938 г. пагаднення паміж Германіяй і Францыяй, у якім бакі гарантавалі непарушнасць існуючых межаў. Цяпер заходнія дэмакратыі маглі быць спакойныя: выглядала, што нацызм пойдзе на Ўсход супраць бальшавікоў. Нездарма, узрадаваны амерыканскі часопіс «Time» назваў Гітлера «чалавекам года» і напісаў: «чалавек 1938 г. зробіць 1939 г.

такім, аб якім мы яшчэ доўга будзем памятаць».

Тым часам лёс Чэхаславакіі быў прадвызначаны. Пасля страты Судэтаў драпежныя суседзі адарвалі ў яе яшчэ па «нечэхаславацкаму» кавалку тэрыторыі: Польшча – раён Цешэна, а Венгрыя – частку Славакіі. У сакавіку 1939 г. Гітлер паспрыяў распаду Чэхаславакіі (незалежнасць абвясціла Славакія). 15 сакавіка 1939 г. германскія войскі ўвайшлі ў Чэхаславакію. Чэшскія землі – Багемія і Маравія сталі непасрэднай часткай Трэцяга Рэйху. Са славацкім марыянетачным урадам Германія падпісала пагадненне пра «абарону» Славацкай дзяржавы – гітлераўскія войскі заставаліся на яе тэрыторыі. У красавіку 1939 г. прыкладу Гітлера паследаваў і Б. Мусаліні, які ў выніку хуткай дэсантнай аперацыі акупіраваў Албанію.

Праблемы еўрапейскай бяспекі. Англа-франка-савецкія перамовы напярэдадні вайны.

Савецка-германскі дагавор аб ненападзенні

Абвастрэнне міжнароднай абстаноўкі падштурхнула вядучыя заходнія дзяржавы вярнуцца да пошукаў новых магчымасцяў для ўмацавання еўрапейскай сістэмы бяспекі. У сакавіку – красавіку 1939 г. Вялікабрытанія і Францыя далі гарантыі незалежнасці Польшчы, Грэцыі, Румыніі і Турцыі.

У сакавіку – чэрвені 1939 г. ішлі кансультацыі брытанскіх, французскіх і савецкіх дыпламатаў наконт магчымасці заключэння дагавора аб узаемадапамозе ў выпадку нападзення на адну з іх, а таксама аказанні дапа-

239

могі іншым еўрапейскім дзяржавам, якія сталі ахвярамі агрэсіі. У чэрвені ў Маскве пачаліся перагаворы на гэтую тэму. Непрымірымыя пазіцыі ўдзельнікаў, нездавальняюча нізкі статус удзельнікаў заходніх дэлегацый, нежаданне ўсходнееўрапейскіх дзяржаў ісці на ўступкі Савецкаму Саюзу ў пытаннях нацыянальнай бяспекі і актыўнасць германскай дыпламатыі летам 1939 г. завялі перагаворы ў тупік.

Германія была ўстрывожаная магчымасцю заключэння англа-фран- ка-савецкага пагаднення, таму 7 ліпеня 1939 г. выйшла на савецкі ўрад з прапановай аб прадастаўленні СССР крэдыту на суму ў памеры 200 млн. марак. Пачаліся германа-савецкія гандлёвыя перагаворы. Савецкаму Саюзу паступіла прапанова Германіі заключыць больш маштабнае ўзаемавыгаднае пагадненне. Паколькі СССР ужо не бачыў перспектыў у працягу дыялогу з заходнімі дэмакратыямі, а на Далёкім Усходзе паўстала японская пагроза, савецкае кіраўніцтва адказала згодай.

23 жніўня 1939 г. Германіяй і Савецкім Саюзам быў падпісаны Пакт аб ненападзенні. Абедзве дзяржавы дамаўляліся ўстрымлівацца ад нападзення і не падтрымліваць ніводную з трэціх дзяржаў, у выпадку яе нападзення на ўдзельніка пакту. Усе канфлікты і спрэчкі паміж сабой бакі абавязваліся мірным шляхам у ходзе перагавораў. Акрамя таго быў падпісаны і сакрэтны дадатковы пратакол – пакт Молатава – Рыбентропа. Не маючы магчымасць спыніць вайну, Савецкі Саюз фактычна санкцыянаваў яе. Замест стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі нараджаліся сферы ўплыву ва Ўсходняй Еўропе. Глабальная вайна за перадзел свету стала непазбежнай.

Тэма 26. Другая сусветная вайна

Прычыны і характар вайны. Перыядызацыя Другой сусветнай вайны

Прычыны Другой сусветнай вайны істотна адрозніваліся ад перадумоў любой з папярэдніх войнаў. Стратэгія кожнай з вялікіх краін, выбар саюзнікаў і прыярытэтных задач вызначаліся цэлым комплексам фактараў. Аснову кааліцыі, якая развязала вайну складалі Германія, Італія і Японія. Яны пераследавалі даволі сумяшчальныя геапалітычныя мэты. Германія яшчэ да вайны амаль цалкам вырашыла задачы па рэвізіі Версальскай сістэмы. На шляху да аб’яднання нацыі стаяла толькі Польшча. Але першыя поспехі дазволілі нацыстам разлічваць і на далейшую тэрытарыяльную экспансію ў Еўропе. Італія імкнулася да замацавання сваёй ваенна-палітычнай і эканамічнай перавагі на Балканах і Паўночна-Ўсходняй Афрыцы. Палітыка Японіі была арыентавана на тэрытарыяльную экспансію ў ціхаакіянскім рэгіёне і на Далёкім Усходзе. Пры

240