Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

умк_Фiлiпенка_Гiсторыя навейшага часу_Ч

.1.pdf
Скачиваний:
13
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
2.42 Mб
Скачать

Вынікі для Румыніі Парыжскай мірнай канферэнцыі. Інтэрвенцыя ў савецкую Венгрыю. Мірныя дагаворы 1919 - 1920 гг. і новыя межы Румыніі. Румынія ў Малой Антанце

Рэвалюцыі ў Аўстра-Венгрыі і Германіі хутка дазволілі Румыніі скінуць з сябе кайданы сепаратнага міру і перайсці ў наступ. У лістападзе 1918 г. пры падтрымцы мясцовых румынаў была анексіравана Паўночная Букавіна (мясцовае Народнае веча выказалася за далучэнне да Ўкраінскай Народнай Рэспублікі; насельніцтва Паўднёвай Букавіны падтрымала ўступленне ў склад Румыніі), а ў снежні таго ж году край з пераважна румынскім насельніцтвам – Трансільванію.

Нягледзячы на няўдалы для Румыніі ход ваенных дзеянняў і фактычную здраду Антанце праз сепаратны мір, на Парыжскай канферэнцыі вялікія дзяржавы вырашылі ўзмацніць яе за кошт прайграўшых вайну суседзяў. Немалую ролю у гэтым адыграў актыўны ўдзел Румыніі ў разгроме Венгерскай Савецкай Рэспублікі (1919) і перспектыва яе выкарыстання ў барацьбе супраць Савецкай Расіі і бальшавізму.

Згодна з Сен-Жэрменскім, Трыянонскім і Нёіскім мірнымі дагаворамі Румынія замацавала за сабой Трансільванію, Букавіну і Дабруджу. Тэрыторыя краіны ў выніку ўзрасла з даваенных 138 тыс. км2 да 295 тыс. км2. Насельніцтва павялічылася з 7,9 (1915 г.) да амаль 15 млн. (1919 г.) чалавек, і Румынія па гэтаму паказчыку выйшла на 8-е месца ў Еўропе.

Паколькі у дзяржаў Антанты захоўваліся спадзяванні на нармалізацыю палітычнай абстаноўкі ў Расіі, яны не спяшаліся з юрыдычным замацаваннем за Румыніяй правоў на Бесарабію. Хаця па Парыжскаму пратаколу ад 28 кастрычніка 1920 г. вялікія дзяржавы прызналі яе румынскі статус, ратыфікацыя гэтага дакументу для Вялікабрытаніі заняла 3 гады, Францыя – 4, Італія – 7. Японія сваёй згоды так і не дала, таму фармальна гэтае пагадненне так ніколі і не набыло моц.

Забеспячэнне тэрытарыяльнай цэласнасці краіны таксама прадугледжвала заключэнне двухбаковых і шматбаковых міжнародных саюзаў. У 1920 – 1921 гг. Румынія разам з Чэхаславакіяй і Югаславіяй стварыла Малую Антанту – абарончы і антырэвізіянісцкі саюз дзяржаў, кроўна зацікаўленых у захаванні пасляваеннага статус-кво. Галоўнай мэтай гэтага альянсу было стрымліванне венгерскага ірыдэнтызму (рух за уз’яднанне гістарычных зямель Венгрыі), а таксама прадухіленне адраджэнне манархіі Габсбургаў у Аўстрыі ці Венгрыі.

Аграрная рэформа 1921 г. Спецыфіка стабілізацыі ў Румыніі. Прычыны павелічэння прамысловага патэнцыялу ў 1920-я гг.

Напрыканцы 1910-х гг. Румынія заставалася аграрнай краінай са значнымі феадальнымі перажыткамі. Каля 80 % насельніцтва па-раней- шаму пражывала на вёсцы. Таму адной з важнейшых задач румынскіх ура-

191

даў у першыя пасляваенныя гады было правядзенне аграрнай рэформы. Першыя мерапрыемствы, накіраваныя на мадэрнізацыю аграрнага сектару, праводзіліся яшчэ ў 1917 г. У снежні 1918 г. выйшаў закон аб аграрнай рэформе ў «Старым каралеўстве», г. зн. на тэрыторыі даваеннай Румыніі. Апошнія заканадаўчыя акты ў гэтай галіне былі прынятыя ў ліпені 1921 г., калі рэформа была распаўсюджана на Малдову, Дабруджу, Банат і Трансільванію. Быў усталяваны зямельны максімум. Лішкі выкупляліся сялянамі на правах карыстання – свабодны продаж набытай зямлі часова забараняўся. Аграрная рэформа не магла вырашыць усе шматлікія праблемы румынскай вёскі, але яна ўмацавала заможнае сялянства і спрыяла далейшаму развіццю капіталізму.

У Румыніі былі выдатныя эканамічныя перспектывы. Краіна валодала вельмі багатымі прыродна-сыравіннымі рэсурсамі, у тым ліку нафтай і вугалем. Ужо мелася нядрэнная нафтаздабываючая і нафтаперапрацоўчая галіна, створаная на базе замежнага, найперш германскага, капіталу яшчэ да Першай сусветнай вайны. Нягледзячы на некаторыя адмоўныя наступствы вайны і пасляваеннага палітычнага бязладдзя, за кошт далучаных тэрыторый і росту экспарту сыравіны прамысловы патэнцыял Румыніі ў перыяд 1914 – 1920 гг. узрос на 135 %. Працягласць чыгункі за кошт новых зямель павялічылася, напрыклад, з 3,5 да 11 тыс. км.

Не дзіўна, што магчымасці Румыніі настолькі вабілі замежны капітал. Ужо ў першыя пасляваенныя гады інвестыцыі ў прамысловую і банкаўскую сферу Румыніі ўзраслі, адпаведна, у 8 і 5 разоў. З 1922 па 1928 гг. Румынія перажывала стабілізацыю. Нядрэнна развівалася металургія і хімічная прамысловасць. Было створана больш за 1000 новых прадпрыемстваў. Да 1924 г. аб’ём прамысловай вытворчасці перавысіў узровень 1924 г. у 1,5 разы. Прамысловаму росту спрыяла ўрадавая палітыка «апірышча на ўласныя сілы». Нацыянал-лібералы, якія адстойвалі інтарэсы буржуазіі «Старога каралеўства» (сямейства Брэціану таксама было шчыльна звязана з бізнесам), імкнуліся да абмежавання і рэгулявання паступлення ў краіну замежнага капіталу, увядзеннем пратэкцыянісцкіх тарыфаў стрымлівалі пранікненне ў Румынію імпартнай сельскагаспадарчай і прамысловай прадукцыі.

Перыяд стабілізацыі румынскай эканомікі аказаўся непрацяглым. Ужо ў 1928 г. пачаўся спад, які неўзабаве змяніўся крызісам.

Кансалідацыя Румынскай дзяржавы. Канстытуцыя 1923 г. Рэформы сярэдзіны 1920-х гг. Дынастычны крызіс. Стварэнне Нацыянал-цэранісцкай партыі і прыход яе да ўлады

Значнае палявенне грамадства, аслабленне пазіцый традыцыйных партый, узрастанне нацыяналістычных настрояў і тэрытарыяльны рост Румыніі прывялі да карэнных змен у партыйнай сістэме. Найбольшым уплывам у пер-

192

шыя пасляваенныя гады карысталіся Нацыянал-ліберальная партыя (НЛП),

Румынская нацыянальная партыя Трансільваніі і Баната (РНП), Цэранісцкая (сялянская) партыя (ЦП). У 1921 г. была створана Камуніс-

тычная партыя Румыніі (КПР). Аднак вузкасць яе сацыяльнай базы ў пераважна аграрнай краіне і ўрадавыя рэпрэсіі (напрыклад, «працэс 270-ці» над дэлегатамі яе І з’езду) не дазволілі КПР аказваць колькі-небудзь прыкметны ўплыў на нацыянальную палітыку ў міжваенны час.

У палітычным жыцці краіны практычна ад самога пачатку існавання дамінавала НЛП. Яе звычайныя лідары – прадстаўнікі сямейства Брэціану – не толькі займалі пануючае становішча ў румынскім палітычным жыцці, але таксама ўвайшлі ў вузкае кола эканамічнай эліты краіны (тагачасны кароль Фердынанд І нават казаў, што у Румыніі дзве дынастыі – адна яго, манаршая, Га- генцолерн-Зігмарынген, а другая – дынастыя Брэціану). Аднак у першыя пасляваенныя гады становішча гэтай партыі пахіснулася. На парламенцкіх выбарах 1919 г. НЛП страціла манапольнае становішча і да ўлады прыйшла кааліцыя маладых партый – РНП і ЦП. Увогуле ў перыяд 1918 – 1922 гг. захоўвалася значная ўрадавая нестабільнасць. За гэты час паспелі папрацаваць 7 урадаў, а склады кабінетаў міністраў мяняліся 50 разоў.

Складаная сацыяльна-эканамічная і грамадска-палітычная сітуацыя ў краіне пасля заканчэння вайны ў Румыніі патрабавала правядзення неадкладных рэформ. У снежні 1918 г. выйшаў дэкрэт аб аграрнай рэформе і прыняты папраўкі да закона аб выбарчым праве, якімі была скасаваная аджылая сістэма выбарчых калегій, і ўводзілася ўсеагульнае выбарчае права для мужчын з 21 года.

Фантастычны поспех на Парыжскай канферэнцыі не толькі вывеў Румынію на 8-ае месца ў Еўропе па колькасці насельніцтва, але і спарадзіў цэлы шэраг складаных праблем. Адной з найбольш вострых сталі дасягненне заканадаўчай аднастайнасці і інтэграванне ўпершыню ўз’яднаных правінцый.

Румынскія палітыкі вагаліся, што рабіць са стракатым заканадаўствам: пакідаць рознае, перанесці законы даваеннай Румыніі – «Старога каралеўства» – на далучаныя землі або распрацоўваць новае. Першапачаткова як найпрасцейшы рэалізоўваўся першы варыянт. Гэткім чынам у Бесарабіі дзейнічала расійскае заканадаўства, у Букавіне – аўстрыйскае, а ў Трансільваніі – венгерскае права і аўстрыйскі грамадзянскі кодэкс! Аднак паступова, цалкам чакана, стала назірацца экспансія заканадаўства «Старога каралеўства». Правінцыі паступова скасоўвалі тое, што яўна не ўпісвалася ў новыя прававыя нормы.

Важная роля ў кансалідацыі маладой дзяржавы належала каралю Фердынанду І (1914 – 1927). У кастрычніку 1922 г. манарх і яго жонка, каралева Марыя, былі каранаваныя ў якасці гаспадароў аб’яднанай «Вялікай Румыніі».

193

Важным сведчаннем пачатку палітычнай стабілізацыі Румыніі стала прыняцце ў сакавіку 1923 г. новай Канстытуцыі. Згодна Канстытуцыяй 1923 г. дзяржава абвяшчалася канстытуцыйнай манархіяй дуалістычнага тыпу, г. зн. манарх не толькі караляваў, але і кіраваў. З урадам ён падзяляў выканаўчыя паўнамоцтвы, а з парламентам – заканадаўчыя. Кароль атрымліваў права роспуску парламенту, прызначаў прэм’ер-міністра, які, падобна да ўсяго кабінету, быў цалкам адказны перад ім.

Канстытуцыя ліквідавала ўсе саслоўныя і царкоўныя прывілеі, замацоўвала новае выбарчае заканадаўства – увядзенне ўсеагульнага выбарчага права (права голасу на жанчын і вайскоўцаў па-ранейшаму не распаўсюджвалася)

іасноўныя дэмакратычныя правы і свабоды. Важным дасягненнем стала канстытуцыйнае палажэнне аб увядзенні абавязковай пачатковай адукацыі.

Аднак ужо праз год пасля прыняцця канстытуцыі, у 1924 г., былі прынятыя два законы адносна становішча нацыянальных меншасцяў, якія супярэчылі духу і літары асноўнага закона. Фактычна быў узяты курс на хуткую румынізацыю – асіміляцыю нерумынскага насельніцтва. Усім жыхарам далучаных правінцый прадпісвалася атрымаць румынскае грамадзянства, а хто не жадаў гэтага рабіць, павінен быў пакінуць краіну. Пры гэтым саіскальнікі гэтага статусу з ліку служачых дзяржаўнага апарату, грамадскіх установаў, работнікі сферы аховы здароўя, адукацыі павінны былі здаваць экзамены па румынскай мове, гісторыі, геаграфіі і канстытуцыйнаму праву Румыніі.

У1925 г. для пераадолення рэгіянальнай адасобленасці і уніфікацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу быў прыняты закон аб тэрытарыяльным адзінстве Румыніі. Краіна падзялялася на паветы, паветы – на воласці, а апошнія ў сваю чаргу складаліся з гарадскіх і вясковых камун

івёсак. Як важнейшы акт у справе ўмацавання дзяржаўнага суверэнітэту таксама разглядалася прыняцце спецыяльнага закону аб узвядзенні мітрапаліта Валахіі ў сан патрыярху Румынскай праваслаўнай царквы. Першым патрыярхам стаў Мірон Крысця.

Усакавіку 1926 г. лібералы, кіруючыся прыцягальным заканадаўчым прыкладам фашысцкай Італіі («закон Ачэрба» 1923 г.), ажыццявілі выбарчую рэформу. Згодна з законам аб «выбарчым бонусе» ў парушэнне духу і прынцыпаў канстытуцыі партыя, набраўшая звыш 40 % галасоў, атрымлівала палову месцаў у парламенце. Астатняя частка дэпутацкіх мандатаў размяркоўвалася паміж усімі палітычнымі партыямі-ўдзельніцамі выбараў, у т. л. партыяй, што ўжо выйграла «выбарчы бонус». Аднак разлік НЛП на ўмацаванне свайго дамінуючага становішча ў румынскай палітыцы праз недэмакратычнае выбарчае заканадаўства не спраўдзіўся.

194

У1925 г. сын Фердынанда І спадчынны прынц Кáраль, які ўжо быў двойчы жанаты і збіраўся зноў пабрацца шлюбам з разведзенай жанчынай яўрэйскага паходжання, адмовіўся ад правоў на румынскую карону. Самавырачэнне Караля было ратыфікавана парламентам і новым спадкаемцам быў абвешчаны яго 4-гадовы сын Міхáй. Намаганнямі даўніх палітычных ворагаў Караля – асабліва палітычнага клану Брэціану – экс-кронпрынцу было нават забаронена вяртацца ў краіну. Аднак напачатку 1927 г. Фердынанд І памёр. Рэгенцтва, а потым нечаканая смерць лідара НЛП Іона Брэціану падарвалі стабільнасць дзеючага палітычнага рэжыму ў Румыніі.

Украіне разгарнулася кампанія ў падтрымку вяртання Караля і перадачы яму кароны. Найбольш арганізаванай сілай, што стаяла за гэтым была

Нацыянал-цэранісцкая партыя (НЦП). Яна была створана ў 1926 г. у

выніку аб’яднання РНП і ЦП і была заклікана спрыяць больш паспяховаму супрацьстаянню лібералам ва ўмовах новага выбарчага заканадаўства.

Парламенцкія выбары 1928 г. прынеслі перамогу НЦП, якая атрымала 79 % дэпутацкіх мандатаў.

Знешняя палітыка Румыніі ў перыяд стабілізацыі

Знешнепалітычны курс Румыніі на забеспячэнне сваёй тэрытарыяльнай цэласнасці і стабільнасці ў Еўропе быў працягнуты. У 1924 г. Румыніяй былі зроблены спробы нармалізаваць адносіны з Савецкім Саюзам і дамагчыся прызнання ім новай мяжы паміж дзяржавамі. Аднак кампраміс так і не быў знойдзены. Пасля Татарбунарскага паўстання (верасень 1924 г.) у Бесарабіі, адказнасць за якое румынскія ўлады ўсклалі на савецкі бок, яго крывавага падаўлення сіламі рэгулярных войск і жорсткага судовага пераследавання ўдзельнікаў («працэс 500») перагаворы канчаткова зайшлі ў тупік і амаль цэлае дзесяцігоддзе не ўзнаўляліся.

У 1926 г. быў заключаны дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве з Італіяй. Рабіліся спробы заключэння маштабнага пагаднення з Францыяй. Румынія падтрымала міжнародныя міралюбівыя ініцыятывы: у 1928 г. яна далучылася да пакта Брыяна – Кэлага і ў наступным годзе падпісала Маскоўскі пратакол аб датэрміновым увядзенні гэтага пакта ў дзеянне.

Румынія ў перыяд сусветнага эканамічнага крызісу. Узрастанне залежнасці эканомікі ад замежнага капіталу. Крызіс парламентарызму. «Жалезная гвардыя». Усталяванне каралеўскай дыктатуры і стварэнне Фронту нацыянальнага адраджэння

Першыя крызісныя з’явы праявіліся ў некаторых сферах румынскай эканомікі яшчэ ў 1928 г. З канца 1929 г. яны перараслі ў магутны эканамічны крызіс. Свайго апагею ён дасягнуў у 1932 г., калі прамысловая вытворчасць упала адносна дакрызіснага ўзроўню ажно на 57,7 %. Спыніліся

195

сотні прадпрыемстваў здабываючай, апрацоўваючай, лёгкай прамысловасці, згарнулася вытворчасць буйных металургічных заводаў. Толькі па дватры дні ў тыдзень працавалі прадпрыемствы харчовай, тэкстыльнай, гарбарнай ды іншых традыцыйных галін румынскай прамысловасці. Згортванне прамысловай вытворчасці суправаджалася масавымі звальненнем працоўных. У 1932 г. армія беспрацоўных і занятых няпоўны рабочы тыдзень узрасла да 600 тыс. чалавек.

Асаблівае становішча ў гады крызісу склалася ў нафтаздабываючай галіне. Здабыча «чорнага золата» за кошт зніжэння яе сабекошту (праз скарачэнне заробкаў нафтавікоў) і драпежніцкай эксплуатацыі радовішчаў замежнымі кампаніямі ўзрасла з 4,8 да 7,3 млн. т.

Катастрафічным сусветны эканамічны крызіс аказаўся для румынскай вёскі. Абвал коштаў на сельскагаспадарчую прадукцыю і скарачэнне пасяўных плошчаў, невыносны падатковы цяжар і ўзрастанне запазычанасці сялянскіх гаспадарак узмацнялі расслаенне румынскай вёскі і пашыралі і без таго немалую бяднейшую яе праслойку. Цяжкія матэрыяльныя ўмовы вяскоўцаў і практычна поўная адсутнасць нармальнай медыцынскай дапамогі вялі да таго, што смяротнасць дзяцей да аднаго года дасягала 90 %!

Нацыянал-цэранісцкія ўрады спрабавалі знайсці выйсце з крызісу праз рэалізацыю палітыкі «адчыненых дзвярэй». Аднак атрыманне замежных крэдытаў на кабальных умовах, выдача замежным кампаніям шчодрых канцэсіяў на распрацоўку нетраў краіны і г. д. найбольш спрыяла ўзбагачэнню эканамічнай і палітычнай эліты Румыніі, а не аздараўленню эканомікі ў цэлым.

Наступленне сусветнага эканамічнага крызісу ўвогуле канчаткова прадэманстравала немагчымасць рэалізацыі перадвыбарчых абяцанняў НЦП. Гэтаму перашкаджала і нестабільнасць нацыянал-цэрансцкіх урадаў – за перыяд з 1928 па 1933 гг. змянілася 9 кабінетаў. Аслабленне іх пазіцыяў было таксама звязана з нарастаннем прынцыповага палітычнага канфлікту паміж іх лідарам, прэм’ер-міністрам краіны, Юліу Маніу і новым каралём Каралям ІІ (1930 – 1940), які скарыстаўшыся наступленнем крызісу са згоды ўраду вярнуўся ў краіну і змясціў з трону свайго 8-гадовага сына. Першы выступаў у падтрымку захавання існуючай буржуазна-дэмакратычнай парламенцкай мадэлі пад кантролем канстытуцыйнай манархіі, другі – за ўсталяванне аўтарытарнай сістэмы праўлення, пры якой манарх станавіўся б вырашальным фактарам палітычнага жыцця і ініцыятарам усіх палітычных дзеянняў. Разрыў з Каралям ІІ і адстаўка Ю. Маніу ў кастрычніку 1930 г. з пасады галавы ўраду можна лічыць заканчэннем дэмакратычнага эксперыменту ў Румыніі.

Акрамя таго, сусветны эканамічны крызіс і нарастанне палітычнай нестабільнасці праяўлялася таксама ў далейшым аслабленні і фрагментацыі партыйнай сістэмы Румыніі. Калі, напрыклад, у 1928 г. дзейнічала

196

7 значных буржуазных партый, то ў 1932 г. праз шматлікія расколы на палітычнай арэне дзейнічала ўжо 17 партый і груповак.

Яшчэ адным яркім сведчаннем агульнага крызісу буржуазна-парла- менцкага ладу ў Румыніі напачатку 1930-х гг. стала актывізацыя і рост папулярнасці скрайне правых палітычных сіл. Яшчэ ў першыя пасляваенныя гады ў Румыніі з’явіўся цэлы шэраг фашысцкіх арганізацый, створаных па італьянскім узоры. У 1927 г. быў заснаваны ультранацыяналістычны, антыліберальны і антыкамуністычны, антысеміцкі і фашысцкі па свайму характару «Легіён Міхаіла Архангела». У 1930 г. было заснавана яго ваенізаванае палітычнае крыло – «Жалезная гвардыя».

Сярод падобных арганізацый і рухаў тагачаснай Еўропы «Легіён Міхаіла Архангела» / «Жалезная гвардыя» найперш вылучаліся сваёй адкрытай рэлігійнасцю ў форме праваслаўя. Сімвалам барацьбы «легіянераў» («зялёных кашуляў») супраць усялякай «зямной нечысці» быў абраны архангел Міхаіл, архістратыг нябеснага Боскага ваярства, якое супрацьстаіць цёмным д’ябальскім сілам. Лідэр і заснавальнік, ідэолаг арганізацыі – Карнэліу Зэля Кадрану (сапраўднае прозвішча – Зялінскі; яго бацька меў польска-украінскае паходжанне, а маці была немкай) – быў рэлігійным містыкам, які праваслаўную дактрыну неверагодным чынам спалучаў з апраўданнем крывавых тэрарыстычных акцый, быццам бы скіраваных на духоўнае адраджэнне нацыі.

Калі «Жалезнай гвардыі» стала пагражаць не толькі грамадскаму спакою, але й існуючым палітычным парадкам у краіне, улады паспрабавалі забараніць яе. Новапрызначаны прэм’ер-міністр ліберал Іон Георге Дука напачатку снежня 1933 г. распусціў гэтую арганізацыю. У адказ напрыканцы таго ж месяцу легіянеры забілі кіраўніка ўраду.

У час дзейнасці ўраду яшчэ аднаго ліберала, Георге Татарэску (1934 – 1937), сітуацыя ў краіне некалькі стабілізавалася. Галоўнай інтрыгай парламенцкіх выбараў 1937 г. стала супрацьборства НЛП, аслабленых партыйным расколам, і НЦП. Упершыню ў гісторыі краіны ў выбарчай кампаніі было выкарыстана радыё: прэм’ер-міністр Г. Татарэску заклікаў выбаршчыкаў падтрымаць правячую партыю, а апазіцыянерам з НЦП у праве на выступ у эфіры адмовілі. НЛП хаця і засталася партыяй нумар адзін у краіне, аднак не здолела пераадолець 40 % рубеж (набрала толькі 35,9 %) і атрымаць гэтак неабходны «выбарчы бонус», а таму страціла абсалютную парламенцкую большасць («лібералы-раскольнікі» на чале з Георге Брэціану набралі 20 %). Трэцяе месца на выбарах (15,5 % галасоў выбаршчыкаў) заваявалі легіянеры (у 1935 г. «Легіён Міхаіла Архангела» атрымаў новую назву – « Усё дзеля Бацькаўшчыны»).

197

Адсутнасць дамінуючай сілы ў парламенце падрывала і без таго ўжо не надта трывалую базу парламенцкай дэмакратыі Румыніі і ўзмацняла аўтарытарныя тэндэнцыі ў палітычным жыцці краіны. Караль ІІ прызначыў на пасаду галавы ўраду лідэра малапапулярнай (набрала крыху больш за 9 % галасоў) праварадыкальнай Нацыянал-хрысціянскай партыі Актавіяна Гогу (снежань 1937 – люты 1938). Урад А. Гогі пратрываў нядоўга, але запомніўся пачаткам афіцыйнай антысеміцкай кампаніі (яўрэяў пазбавілі грамадзянскіх правоў) і рэзкага знешнепалітычнага развароту ў бок гітлераўскай Германіі.

Пад прыкрыццем слабага ўраду на чале з маргінальным палітыкам Кароль ІІ імкнуўся ўсталяваць каралеўскую дыктатуру. 10 лютага 1938 г. Караль ІІ заявіў аб неабходнасці стварэння ўраду нацыянальнага адзінства, праз дзень адправіў у адстаўку А. Гогу, а 12 лютага прызначыў новы кабінет міністраў на чале з праваслаўным патрыярхам Міронам Крысцям. Следам за гэтым надзвычайным урадавым дэкрэтам было ўведзена становішча аблогі, узмоцнена цэнзура, прыпынена дзейнасць палітычных партый, было забаронена правядзенне новых выбараў.

20 лютага 1938 г. была апублікаваная новая канстытуцыя. Літаральна праз чатыры дні яна была вынесена на плебісцыт. Аднак, ён стаў толькі пародыяй на народнае волевыяўленне, бо грамадзяне мусілі ўголас выказацца – « так» ці «не» – адносна прапанаванага праекту перад спецыяльнай выбарчай камісіяй. Як на тое і разлічвалі ўлады, антыдэмакратычнасць працэдуры забяспечыла плебісцыту ашаламляльны поспех: супраць новай канстытуцыі выказалася толькі 0,13 % грамадзян (4583 чалавек). Новы асноўны закон замацаваў каралеўскі дзяржаўны пераварот, ліквідаваў падзел улады і скасаваў шэраг грамадзянскіх правоў і свабод.

Для ўмацавання рэжыму каралеўскай дыктатуры была праведзена рэформа адміністрацыйнага ўладкавання. Некалькі паветаў былі аб’яднаныя ў цынуты (усяго 10), на чале якіх стаялі прызначаныя каралём намеснікі. У лістападзе 1938 г. дыктатар-манарх расправіўся з праварадыкальнай апазіцыяй – « Жалезнай гвардыяй», у якой бачылі найбольш рэальную пагрозу каралеўскай дыктатуры. Іх лідэр К. Кадрану быў расстраляны.

Знешняя палітыка Румыніі ў 1930-я гг. Усталяванне ваеннай дыктатуры І. Антанеску

Нарастанне супярэчнасцяў у міжнароднай палітыцы пасля пачатку сусветнага эканамічнага крызісу 1929 – 1933 гг. патрабаваў ад Румыніі яшчэ большых намаганняў па захаванні і сваёй тэрытарыяльнай цэласнасці і падтрыманні міру ў Еўропе. У 1933 г. яна падпісала Лонданскую канвенцыю аб вызначэнні агрэсара. У наступным годзе ў Афінах разам з Грэцы-

198

яй, Югаславіяй і Турцыяй Румынія ўтварыла т. зв. Балканскую Антанту. Краіны-ўдзельніцы ўзаемна гарантавалі недатыкальнасць межаў і дамаўляліся ўзгоднена выступаць на міжнароднай арэне.

У 1934 г. былі размарожаныя актыўныя двухбаковыя кантакты Румыніі з СССР. Урады двух краін узаемна праз абмен дыпламатычнымі нотамі гарантавалі суверэнітэт і абавязаліся ўстрымлівацца ад умяшання ва ўнутраныя справы. У 1935 – 1936 гг. вяліся перагаворы па падрыхтоўцы грунтоўнага румына-савецкага дагавора, але скончыліся яны безвынікова.

Нягледзячы на пачатак знешнепалітычнай пераарыентацыі Румыніі на Германію, з 1938 г. становішча Румыніі стала сур’ёзна пагаршацца. Усё мацней гучалі тэрытарыяльныя прэтэнзіі яе суседзяў. Хаця румынскі бок працягваў выконваць узятыя на сябе міжнародныя абавязкі, яму прыйшлося ў сакавіку 1939 г. заключыць з Германіяй эканамічнае пагадненне. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны Румынія абвясціла аб сваім нейтралітэце, аднак поспехі нацыстаў, асабліва капітуляцыя Францыі (22 чэрвеня 1940 г.), пакінулі яе ў практычна поўнай знешнепалітычнай ізаляцыі.

Карыстаючыся спрыяльнай міжнародна-палітычнай абстаноўкай і дамоўленасцямі з Германіяй (пакт Молатава – Рыбентропа), 26 чэрвеня 1940 г.

СССР ультыматыўна запатрабаваў ад румынскага ўраду неадкладнай эвакуацыі Бесарабіі і паўночнай часткі Букавіны. Нацысцкае кіраўніцтва адкрыта параіла Румыніі пагадзіцца з савецкімі патрабаваннямі, каб не парушаць мір на Балканах. Італія, Грэцыя і Югаславія таксама адмовілі ёй у падтрымцы. Вайна з заведама мацнейшым праціўнікам не пакідала аніякіх шанцаў на поспех і паражэнне немінуча скончылася б падзелам краіны паміж СССР, Венгрыяй, Балгарыяй і нават Германіяй. У выніку, каб захаваць саму дзяржаўнасць Румыніі, яе ўлады змірыліся з савецкім дыктатам і саступілі тэрыторыю плошчай звыш 50 тыс. км2 з насельніцтвам больш за 3,7 млн. чалавек.

Ва ўмовах, што склаліся, адзіным рэальным гарантам румынскага суверэнітэту магла быць толькі Германія, таму прагерманскія сілы ў краіне ператварыліся ў магутнейшую сілу. У створаны напачатку ліпеня 1940 г. новы ўрад увайшлі і тры легіянеры. Узмацнілася афіцыйная антысеміцкая кампанія, разлічаная, паміж іншым, і на ўхвальную рэакцыю Берліну. У прыватнасці, былі забаронены шлюбы паміж румынамі і яўрэямі.

Аднак спадзяванням на стабілізацыю знешнепалітычнага становішча не было наканавана спраўдзіцца. Пазіцыя Савецкага Саюзу, Германіі і нават Вялікабрытаніі вымусіла Румынію дамаўляцца з Балгарыяй аб перадачы апошняй паўднёвай часткі Дабруджы. Паколькі падобнага ўрэгулявання румына-венгерскіх тэрытарыяльных спрэчак дасягнуць не ўдалося,

199

30 жніўня Германія і Італія вырашылі спрэчку метадам дыктату (2-гі Венскі арбітраж): частка Трансільваніі плошчай ў 43 тыс. км2 перадавалася Венгрыі. Берлін і Рым свядома пераўтваралі трансільванскае пытанне ў пастаянны ачаг напружанасці ў рэгіёне і, правакуючы канкурэнцыю паміж Румыніяй і Венгрыяй, маглі разлічваць на пакорлівасць Бухарэста і Будапешта наўзамен за спрыянне ў канчатковым яго вырашэнні.

Катастрафічныя тэрытарыяльныя страты канчаткова падарвалі легітымнасць Караля ІІ. 6 верасня 1940 г. манарх выракся прастолу на карысць свайго 19-гадовага сына Міхая. Аднак рэальная ўлада дасталася кіраўніку ўраду генералу Іону Антанеску, які ў духу часу атрымаў афіцыйнае званне «кандукэтó рул статулý й» – правадыр дзяржавы. Дзеянне канстытуцыі было прыпынена, парламент – распушчаны. Паколькі адзіным арганізаваным палітычным саюзнікам І. Антанеску сталі легіянеры, Румынія была абвешчана нацыянал-легія- нерскай дзяржавай. Неўзабаве адбылося канчатковае збліжэнне з нацысцкай Германіяй. Напачатку кастрычніка 1940 г. на румынскую тэрыторыю былі дапушчаны германскія войскі, а ў лістападзе 1940 г. (праз тры дні пасля Венгрыі) Румынія далучылася да Траістага пакту.

Непрыхаванае імкненне легіянераў да аднаасобнай дыктатуры, якое суправаджалася тэрорам і палітычнымі забойствамі, дыскрэдытавалі легіянерскі рух. Таму ў студзені 1941 г. І. Антанеску пры падтрымцы А. Гітлера, зацікаўленага ў захаванні палітычнай стабільнасці ў Румыніі і прадказальнасці яе ўладаў, расправіўся з легіянерамі. Была ўсталявана ваенная дыктатура І. Антанеску – «кандукэторул» набыў практычна неабмежаваныя дыктатарскія паўнамоцтвы. 22 чэрвеня 1941 г. удзел у нападзе на СССР адкрыў новую, трагічную для Румыніі старонку яе гісторыі – Другую сусветную вайну.

Тэма 21. Паўночнаеўрапейскія краіны ў 1918 – 1940 гг.

Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча скандынаўскіх краін у першыя пасляваенныя гады

Напачатку Першай сусветнай вайны эканоміка Даніі, Нарвегіі і Швецыі зведала сапраўдны бум. Нейтральны статус і выгодная знешнеэканамічная кан’юнктура дазволілі скандынаўскім краінам акумуляваць значныя фінансавыя сродкі. Аднак нарастанне эканамічных праблем у ваюючых дзяржавах і зніжэнне попыту на скандынаўскую прадукцыю прывялі да таго, што ў 1917 – 1918 гг. хуткі рост змяніўся застоем і затаварваннем. З імі прыйшлі інфляцыя, беспрацоўе і «чорны рынак».

200