Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

156418-330150

.pdf
Скачиваний:
30
Добавлен:
19.02.2016
Размер:
1.04 Mб
Скачать

Материалы конференции. – Гродно: ГрГУ, 2011. – ISBN 978-985-515-422-9

экспазіцыі, прысвечаныя падзеям 1812 года. З гістарычных помнікаў можна паказаць Шведскую Гару – старажытнае гарадзішча.

Навагрудак, праз які адыходзіла 2-я Заходняя руская армія, памятны яшчэ як месца, звязанае з польскімі часткамі арміі Напалеона. Тут былі ўланы з дывізіі генерала Ражнецкага, пехацінцы і кавалерыя Юзафа Панятоўскага і Яна Дамброўскага. У горадзе знаходзіўся шпіталь для параненых пад Мірам уланаў Польскай дывізіі. У Навагрудку з жыхароў Навагрудскага, Ашмянскага, Ваўкавыскага, Гродзенскага, Ковенскага, Лідскага, Слонімскага, Троцкага паветаў фарміраваўся 19 уланскі літоўска-беларускі полк начале з К. Раецкім. Некаторы час у горадзе быў штаб Жэрома Банапарта. Французскі гісторык Ж. Мішле пісаў, што пра знаходжанне напалеонаўскіх войск у Навагрудку ўспамінаў Адам Міцкевіч. Чатырнаццацігадовы Адам вучыўся тады ў школе дамініканскага касцёла, які мы можам паказаць турыстам. Да месцу будзе прачытаць адрывак з «Пана Тадэвуша», дзе паэт гаворыць пра падзеі 1812 года.

Мір – Карэлічы. Руская армія адыходзіла ад заходніх межаў імперыі з цяжкімі ар’ергарднымі баямі. 9 ліпеня польскія ўланы графа Турно атакавалі Платава, які падыходзіў да Карэліч. Атаман прымяніў свой улюбёны прыём «вентер» і заманіў праціўніка ў засаду. Гэта была адна з першых перамог рускіх у вайне 1812 года. 10 ліпеня адбыўся чатырохгадзінны бой каля м. Мір. На дапамогу Платаву П. Баграціён прыслаў атрад генерал-маёра І.В. Васільчыкава, а потым падышла кавалерыя генерал-маёра Д.Е. Куцэйнікава. Праціўнікам іх сталі польскія ўланы Ражнецкага. І на гэты раз рускія атрымалі перамогу. У баі ўдзельнічала вядомая кавалерыстдзеўчына Н. Дурава. На другім этапе вайны ў сцен мірскага замка 10 – 11 лістапада адбылася бітва войск П.В. Чычагава з французамі. Мы можам паказаць турыстам замак, паўночна-заходнюю вежу, у якой быў узарваны парахавы склад, ад чаго яна раскалолася. Уладальнік замка Даменік Радзівіл адышоў з французамі.

Нясвіж. Тут павінна было замкнуцца кальцо акружэння 2-й Заходняй арміі. 8 ліпеня Даву заняў Мінск і адрэзаў Баграціёну адыход на поўнач, а з поўдня наперарэз ішоў Жэром Банапарт. Але з-за сваёй марудлівасці брат Напалеона ўсё змарнаваў, і рускія вырваліся. У Нясвіжу фарміраваўся 18 уланскі полк літоўска-белару- скага войска з жыхароў Бабруйскага, Барысаўскага, Вілейскага, Дзісненскага і іншых паветаў Мінскай губерні. Камандзір – граф К. Пшэздзецкі. Рэкамендуем паказаць палацавы і садова-паркавы комплекс, Слуцкую браму, гарадскую ратушу і гандлёвыя рады.

-111-

ТУРИЗМ В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ: СОСТОЯНИЕ И ПЕРСПЕКТИВЫ РАЗВИТИЯ

Бабруйская крэпасць, якая будавалася па загаду 10.08.1810 г., сустрэла вайну як абарончае збудаванне 1 класа. Было завершана будаўніцтва 8 бастыёнаў з абарончай вежай, меліся Мінская, Слуцкая і Вадзяная брамы, пяць парахавых склепаў, стайня, будынак пад афіцэрскія казармы, маставыя ўмацаванні, склепы для зарадаў, правіянцкі магазін. Начальнік гарнізона генерал-маёр Г.А. Ігнацьеў нарыхтаваў вялікую колькасць прадуктаў, фуражу, транспартных сродкаў. У цытадэлі было каля 330 гармат і каля 4 тысяч чалавек. Калі Баграціён даведаўся, што французы апярэдзілі яго і занялі Мінск, тады прыняў рашэнне адступаць на Бабруйск. Насустрач Ігнацьеў выслаў 600 фурманак з прадуктамі і фуражом на дарогу Бабруйск – Слуцк, чым падмацаваў стомленых коней і людзей, вывез усе гарматы, параненых і хворых салдат 2-й Заходняй арміі. Ужо 15 ліпеня часці Баграціёна пачалі падыходзіць да крэпасці, а 18 ліпеня тут адпачывала ўся армія. Пасля трох дзён адпачынку Баграціён выйшаў з крэпасці, пакінуўшы 1,5 тысячы хворых і параненых. Гарнізону былі выдзелены 4 сотні казакаў з корпуса Эртэля. Нягледзячы на невялікую колькасць, бабруйскі гарнізон абараняў крэпасць 4 месяцы (10.07 – 10.11.1812 г.) ад польскага корпуса генерала Я. Дамброўскага, які налічваў 12 – 12,5 тысяч чалавек.

Рэкамендуем паказаць рэшткі Бабруйскай крэпасці, Мінскай

іСлуцкай брамы. Расказаць пра Т. Нарбута – уражэнца маёнтка Шаўры Лідскага павета, які склаў першапачатковы план будаўніцтва крэпасці на Бярэзіне і кіраваў землянымі работамі, за што быў узнагароджаны ордэнам Св. Уладзіміра IV ступені і ордэнам Св. Ганны ІІ ступені. Успомніць, што існаваў Бабруйскі план паўстання 1823 г. у дзекабрыстаў. Нагадаць ролю крэпасці як турмы, у якой сядзелі філаматы і філарэты, дзекабрысты, паўстанцы 1830 – 1831 гг., члены гуртка М.П. Сумбурава. У жніўні 1941 г. фашысты стварылі тут лагер для ваеннапалонных (18 – 20 тыс. чалавек).

ЗБабруйска Баграціён хацеў ісці на злучэнне з 1-й Заходняй арміяй на Магілёў, але паступілі звесткі, што горад 20.07.1812 г. захоплены французамі. Вырашылі прабівацца: бой адбыўся 23.07. у в. Салтанаўка (27 км ад Магілёва). Даву меў 20 тысяч штыкоў, сабель, 60 гармат супраць 16,5 тысяч рускіх і 108 гарматаў 7 корпуса М.М. Раеўскага. Пра гэтыя падзеі, можна паказаць ілюстрацыю карціны М. Самокіша «Подзвіг салдат Раеўскага пад Салтанаўкай»

іўспомніць легенду пра тое, што ў рашаючую хвіліну бою Раеўскі ўзяў за рукі дзвюх сваіх сыноў (17 і 10 гадоў) і кінуўся пад агонь. Праціўніка адкінулі, але пераадолець яго супраціўленне было не

-112-

Материалы конференции. – Гродно: ГрГУ, 2011. – ISBN 978-985-515-422-9

магчыма, таму Баграціён перапраўляўся праз Днепр у м. Новы Быхаў і ішоў праз Мсціслаўль у Смаленск. 2-я Заходняя армія была выратавана.

Паколькі дарога ідзе бліжэй да Краснага, трэба заехаць сюды, каб расказаць пра падзеі, якія адбыліся 14.08.1812 г. ужо пасля аб’яднання 1-й і 2-й Заходніх армій у Смаленску.

Дарога Краснае – Смаленск была ўсеяна валамі 1,5 тыс.

рускіх з 27 дывізіі Д.П. Невяроўскага. 14 жніўня І. Мюрат (15 тыс. сабель) з ходу выбіў яе з Краснага, але наступныя 40 атак былі адбітыя рускімі часткамі, якія выстраіліся ў два карэ і адыходзілі да Смаленска. Мужнасць байцоў Невяроўскага стала прыкладам, што прызнаў сам Мюрат. Гераічнае адступленне затрымала французаў амаль на суткі і па-сутнасці парушыла планы Напалеона: адрэзаць Барклаю дэ Толі і Баграціёну, вышадшых са Смаленска, шлях адступлення ў глыбь Расіі і прымусіць іх даць сражэнне перавернутым фронтам.

Краснае вядома таксама сваімі баямі на другім этапе вайны. Напалеон яшчэ ніколі не быў у такім небяспечным становішчы як цяпер, калі адыходзіў ад Смаленска. Вечарам 15.11.1812 г. Напалеон з карпусамі Ж.А. Жюно, Ю. Панятоўскага, гвардыяй і кавалерыяй І. Мюрата падышоў да Краснага, дзе знаходзіўся моцны атрад графа А.П. Ажароўскага (22 – 23 тыс. чал. пры 12 гарматах). У ноч на 16.11.1812 г. Маладая гвардыя выбіла рускіх і ачысціла сабе шлях па Смаленскай дарозе да м. Ляды. Напалеон увесь дзень быў у Красным, дачакаўся корпуса Багарнэ, а потым са Старой гвардыяй і конніцай Мюрата, адправіўся ўслед за Багарнэ ў Ляды. Корпус Даву прабіўся да Краснага пасля цяжкага бою 17.11, страціўшы абозы, гарматы, адстаўшыя часткі. Не папаў у акружэнне, адбіваўся ад рускіх 18.11 і прывеў у Оршу ад Напалеона 800 – 900 чалавек з 6 тыс., якіх вывеў са Смаленска. За 3 дні баеў пад Красным (16 – 18.11.1812 г.) французы страцілі 15 тысяч (з 150, якія былі ў Смаленску), рускія – 2 тыс. забітымі і параненымі. Разлажэнне «Вялікай арміі» узмацнілася.

Смаленск адыграў у вайне вялікую ролю. На першым этапе вайны да яго так спяшаліся рускія арміі, на другім – французскія. Мы расказвалі, як ішла сюды 2-я Заходняя армія на чале з П.І. Баграціёнам. Пазней будзе размова пра шлях у Смаленск 1-й Заходняй арміі на чале з М.Б. Барклаем дэ Толі. Галоўны вынік гэтых цяжкіх дзён адыходу – злучэнне ў Смаленску дзьвух рускіх арміяў, што мела вялікае ваеннае і маральнае значэнне. Напалеон не здолеў

-113-

ТУРИЗМ В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ: СОСТОЯНИЕ И ПЕРСПЕКТИВЫ РАЗВИТИЯ

разбіць іх паасобку, а ў рускага камандавання зарадзіўся план наступлення. 7 жніўня ён пачаў ажыццяўляцца, але, як мы ўжо гаварылі рускія павінны былі адысці і адбыліся цяжкія баі пад Красным (14.08). Баі за Смаленск праходзілі 16 – 18.08.1812 г., а заключным акордам Смаленскага сражэння стала бітва ў Лубіна (пры Валуцінай Гары) 19.08.1812 г. Напалеон заняў Смаленск дарагой цаной – страціў да 14 тыс. чалавек (рускія 12 – 13 тыс.) і зноў не выканаў галоўнага – не разбіў ні адной арміі рускіх. Гаворачы пра абарону Смаленска абавязкова трэба адзначыць ролю смаленскага апалчэння (не меней 6 тыс. ратнікаў).

На другім этапе вайны з 9 па 14 лістапада Напалеон зноў быў

уСмаленску. Усе французы спяшаліся сюды як на зямлю запаветную, але тут іх нічога добрага не чакала: 1) харчу і фуражу хапіла толькі гвардыі, а астатнім – па кавалачку хлеба, да і то на 2 дні; 2) падмацавання коньмі і людзьмі не было; 3) Напалеон даведаўся пра змову К.-Ф. Мале ў Парыжы 22 – 23.10.1812 г., а таксама пра тое, што Вітгенштейн захапіў 7.11.1812 г. Віцебск, частка войск Багарнэ разбіта на р. Вопь, што з поўдня ідзе Чычагаў, з поўначы – Вітгенштэйн, з усходу – М.І. Кутузаў. У такіх абставінах Напалеон 14.11.1812 г. аддаў загад пакінуць Смаленск і адыходзіць на Оршу праз Краснае, пра баі ў ваколіцах якога 15 – 18.11.1812 г. мы ўжо расказывалі.

Рэкамендуем у Смаленску паказаць захаваўшыяся камянныя сцены ХVI – XVII стагоддзяў (працялегласць 6,5 км, вышыня – 19 м, таўшчыня – болей 5 м) і башні Крэмля. Увагі заслугоўвае дом ваеннага губернатара, дзе жыў Барклай дэ Толі, быў П. Баграціён, Напалеон. З цікавасцю турысты пабачаць Успенскі сабор, дзе 2 тыдні хаваліся жыхары і другія помнікі гісторыі і культуры. Несумненна, трэба падкрэсліць, што ў 1404 – 1514 гг. Смаленск уваходзіў у склад ВКЛ і сучасны перапіс мясцовага насельніцтва паказвае высокі працэнт беларусаў.

Па беларускаму краю ў дарозе з Гродна да Смаленска пажадана расказаць аб акупацыйным рэжыме, узняць пытанне «Ці была вайна 1812 г. Айчыннай для беларусаў?», высвятліць праблему адраджэння ВКЛ і дзейнасці Часовага ўрада. У вайне 1812 г. беларусы цярпелі ад абодвух ваюючых бакоў: рэквізіцыі, гвалты, рэкруцтва, прымусы, падаткі, канфіскацыі і г.д. Успыхнуўшая надзея на магчымасць звароту сваёй дзяржаўнасці прымусіла прыняць удзел

унапалеонаўскай арміі, ствараліся літоўска-беларускія войскі ВКЛ. З другога боку беларускія рэкруты служылі ў пятнаццаці рускіх

-114-

Материалы конференции. – Гродно: ГрГУ, 2011. – ISBN 978-985-515-422-9

пяхотных дывізіях. Так, у ар’ергардных баях пад Смаленскам ваявалі ў складзе 27-й дывізіі рэкруты з Віцебшчыны. Пры абароне Смаленска ў 7-й і 24-й дывізіях ваявалі ўраджэнцы Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай губерняў. Беларусь і Літва, у адрознене ад захопленых рускіх паветаў, лічылася «вызваленнымі з пад рускага гнету». У Вільне была створана Камісія Часовага ўрада ВКЛ. Адміністрацыйна княства падзялялася на 4 дэпартамета, апошнія на дыстрыкты (паветы), а тыя – на кантоны (воласці). Грамадзянская ўлада ў губерні належала адміністратыўнай камісіі дэпартамента і прэфектуры на чале з прэфектам, у павеце – адміністратыўнай камісіі дыстрыкта і падпрэфектуре на чале з падпрэфектамі. У гарадах былі муніцыпальная рада, мэр, у паветах – акруговыя камісары, павятовая паліцыя, суд. Паралельна дзейнічалі французскія імперскі камісар, інтэнданты, губернатары, каменданты і розныя іншыя чыноўнікі.

Па дарозе са Смаленска ў Віцебск прапануем расказаць турыстам пра Барадзінскую бітву, пра адыход рускіх войскаў з Масквы, пра Таруцінскі марш-манеўр і падрыхтоўку рускай арміі да контрнаступлення, пра разгортванне партызанскага руху (асабліва на Беларусі). Звяртаем увагу, што ў Барадзіно прынялі ўдзел ураджэнцы Беларусі, якія служылі ў 27, 12, 4, 17, 3, 11, 23-х дывізіях і лейб-гвардыі Літоўскім палку. Шмат гусараў з бела-чыр- вона-белымі прапарамі загінулі на Барадзінскім поле смерцю мужных.

У Віцебск 1-я Заходняя армія прыйшла 23.07.1812 г. Барклай дэ Толі спадзяваўся злучыцца тут з 2-й арміяй. Каб зытрымаць французаў, пакуль яна падыдзе, Барклай дэ Толі ў ноч з 24 на 25.07 высунуў да Бешанковіч 4-й пяхотны корпус А.І. Остэр- мана-Талстога. 25.07.1812 г. у м. Астроўна ён прыняў бой з 1-м кавалерыйскім корпусам генерала Э.М. Нансуці і трымаўся да вечара, калі прыйшлі на дапамогу кавалерыйскі корпус генерал-лей- тэнанта Ф.П. Уварава, а раніцаю 26.07.1812 г. – дывізія П.П. Канаўніцына. За 2 дні баёў рускія згубілі 3 764 чалавек, французы наўрад ці меньш. Напалеон упершыню асабіста прыняў удзел у бітве, як кіраўнік войска. Ён спадзяваўся, што рускія нарэшце дадуць генеральнае сражэнне і Барклай дэ Толі збіраўся гэта зрабіць, але сітуацыя змянілася, калі раніцай 27.07.1812 г. прымчаўся ад’ютант Баграціёна і далажыў, што 2-я армія не зможа прабіцца ў Віцебск. Бітва станавілася безсэнсоўнай і Барклай дэ Толі пакінуў Віцебск.

-115-

ТУРИЗМ В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ: СОСТОЯНИЕ И ПЕРСПЕКТИВЫ РАЗВИТИЯ

Напалеон пасяліўся ў губернатарскім палацы і тут упершыню падвеў вынікі першага месяца вайны: заваявана ўся Беларусь і Літва (>5,5 млн чал.); разграміць 1-ю і 2-ю Заходнія рускія арміі не ўдалося; пасля дамовы Расіі з Турцыяй для барацьбы з ім вызваліліся яшчэ дзьве арміі – Дунайская і Фінляндская; снабжэнне войск кепскае – адсюль марадзёрства, дэзерцірства, упадак, маральны і баяздольнасці. Таму на нарадзе 28.07.1812 г. Напалеон заявіў, што мае намер заставацца ў Віцебску: «Кампанія 1812 г. зкончана!» Паплечнікі (Мюрат, Багарнэ, нач. штаба Берц’е) не былі супраць, але 12.08.1812 г. «Вялікая армія» пакінула Віцебск і пайшла на ўсход – да Смаленска.

У Віцебску мы можам паказаць губернатарскі палац, захаваўшыйся земляны рэдут, пабудаваны напалеонаўскімі салдатамі на Задунаўі, каля пераправы праз Віцьбу. У будынку мужской гімназіі ў 1813 г. быў ваенны шпіталь, у якім у лістападзе-снежні лячыўся бацька Лермантава – Юрый Пятровіч, 26-гадовы капітан Тульскага апалчэння. Ад яго ды ад дзядзькоў сваіх А.А. і Д.А. Сталыпіных чуў паэт аб 1812 г. і потым напісаў сваё знакамітае «Барадзіно».

Верхнедзвінск (Дрыса да 1962 г.) вядомы сваім умацаваным лагерам, куды па плану дарадцы Аляксандра І К.А. Фуля павінна была адыходзіць 1-я Заходняя армія з дапамогаю 2-й арміі. Ваенная неабходнасць прымусіла Барклая дэ Толі адступаць у Дрысу, куды ён прыйшоў 11.07.1812 г. Тут усе камандзіры вайсковых падраздзяленняў убачылі, што ў стратэгічных і тактычных адносінах лагер не ўяўляе сабою ніякіх выгодаў. Хучэй наадварот, з’яўляецца «дрыскаю пасткаю», у якой Напалеон злавіў бы 1-ю армію, як мыш. 13.07 адбыўся ваенны савет, прыняўшы адзінадумнае рашэнне: пакінуць лагер. 14.07 руская армія выйшла з Дрысы ў накірунку да Віцебска. За 3 дні ў Дрысе Барклай дэ Толі ўгаварыў Аляксандра І замяніць начальніка штаба Ф.О. Паўлуччы А.П. Ермолавым, а ге- нерал-кватэрмайстра С.А. Мухіна – Н.Ф. Толем. Пры штабе была арганізавана паходная друкарня, якая акрамя загадаў друкавала агітацыйную літаратуру. Нарэшце ўдалося дыпламатычна і вернападдана выправадзіць з арміі Аляксандра І, які усім (а асабліва Барклаю дэ Толі) перашкаджаў.

Недалёка ад Верхнедзвінска (Дрысы) знаходзяцца Клясціцы. 30.07 – 01.08 тут ішлі цяжкія баі, у выніку якіх была ліквідавана 1-я дывізія Верд’е з корпуса Н.Ш. Удзіно. 01.08 каля в. Баяршчына адбыўся апошні бой генерал-маёра Я.П. Кульнева – камандзіра

-116-

Материалы конференции. – Гродно: ГрГУ, 2011. – ISBN 978-985-515-422-9

Гродзенскага гусарскага палка, які знаходзіўся ў ар’ергардзе 1-га корпуса Вітгенштейна 1-й Заходняй арміі. Спачатку дабіўшыся поспеху, гродзенскія гусары вымушаны былі адысці да Сівошына. Пры пераправе праз р. Дрысу Кульнеў был смяротна паранены: ядром адарвала абедзьве нагі. Мы можам паказаць помнік-абеліск Кульнева, які знаходзіцца ў 7 км на поўдзень ад в. Саколішча Расонскага раёна (на павароце з аўтамабільнай дарогі на Полацк ёсць паказнік да гэтага помніка).

Полацк. Пакінуўшы Дрыскі ўмацаваны лагер праз Полацк на Віцебск ішла 1-я Заходняя армія. Менавіта тут 19.07.1812 г. Аляксандр І пакінуў армію на Барклая дэ Толі: «Даручаю Вам сваю армію. Памятайце, што другой у мяне няма». І паехаў у Маскву. Барклай дэ Толі застаўся не толькі адзіналічным распарадчыкам лёсу 1-й арміі, але, як ваенны міністр, мог аддаваць загады камандуючым другіх армій. Цяпер ад яго залежалі лёсы воінаў, народа і дзяржавы Расійскай. Сваёй мэтаю Барклай дэ Толі лічыў захаванне арміі і падтрымку яе баяздольнасці, таму і стараўся адступаць у найвялікшым парадку і найменшымі стратамі, укланяючыся ад генеральнага сражэння. Адступленне вызывала незадавальненне рускіх салдат і афіцэраў, але на той час гэта была адзіная верная тактыка.

У Полацку – калысцы Беларускай дзяржаўнасці – рэкамендуем паказаць Сафійскі сабор (ХІІ ст.), сабор Спаса-Еўфрасін’еўска- га кляштара (ХІІ ст.) езуіцкі калегіум (ХVІІІ ст.).

На Бярэзіне прадугледжвалася «цалкам знішчыць» напалеонаўскую армію, якая адыходзіла да Барысава. Кутузаў планаваў тут агульнае аб’ядненне ўсіх рускіх армій яшчэ ў сярэдзіне лістапада. Чычагаў 21.11 вызваліў Барысаў ад польскай дывізіі Я. Дамброўскага. Вітгенштэйн 25.11 быў у в. Бараны, не далей аднаго перахода ад Барысава. Такім чынам шлях на захад Напалеону быў адрэзаны, а з тылу налягалі авангард рускай Галоўнай арміі на чале з М.А. Міларадавічам і казакі М.У. Платава. Напалеон аказаўся ў пастцы, але трэба аддаць яму належнае – ён здолеў знайсці адзіны ход да выратавання. 23.11 Удзіно разбіў пад Барысавам авангард Чычагава пад камандаваннем графа П. Палена. У в.Ухалоды рабілася дэманстрацыя падрыхтоўкі да пераправы праз Бярэзіну. На самой справе з раніцы 26.11 ваенны інжынер генерал Ж.-Б. Эбле, той самы, які ў першы дзень вайны будаваў масты праз Нёман), наводзіў два пантонныя масты каля в. Студзянка (адзін для пяхоты і кавалерыі, другі – для абозаў і артылерыі). У сярэдзіне

-117-

ТУРИЗМ В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ: СОСТОЯНИЕ И ПЕРСПЕКТИВЫ РАЗВИТИЯ

дня 26.11 на правы бераг пераправіўся корпус Удзіно, якому ўдалося адкінуць атрад Чапліца. Астатак дня і ўвесь дзень 27.11 французы пераходзілі Бярэзіну бесперашкодна. Сам Напалеон на чале Старой гвардыі пераправіўся ў сярэдзіне 27.11, а тым часам Вітгенштэйн ад в. Бараны, а Чычагаў ад в.Ухалоды спяшаліся да Студзянкі. Тут у ноч з 27 на 28 сабралося некалькі тысяч «некамбатантаў» – бяззбройных, хворых напалеонаўскіх салдат. Карпуса Удзіно на правым беразе, і Віктора на левым уступілі ў бой, які працягваўся з раніцы да позняй ночы. Раніцай 29.11 наступіла развязка: Напалеон загадаў Віктору перайсці на правы бераг, а ў 8.30 Эбле падпаліў абодзва маста. Больш чым 10 тыс. чал. праз паўгадзіны папалі пад саблі казакаў. Напалеон у складанай сітуацыі выратаваў 10 маршалаў, амаль усіх карпусных і дывізіённых генералаў, усю гвардыю, больш 2 тыс. афіцэраў і амаль 7 тыс. самых баяздольных салдат. Рускія нанеслі значны ўдар па французскай арміі – якая страціла каля 20 – 25 тыс. страявых і прыкладна столькі ж іншых чалавек. Але Кутузаў не дасягнуў галоўнай мэты Бярэзінскай аперацыі: вынішчыць «усю французскую армію» да апошняга яе салдата.

УБарысаве і навакольных вёсках на Бярэзіне шмат помнікаў, прысвечаных 1812 г. У горадзе ёсць краязнаўчы музей, у якім захоўваюцца дакументы, карты, планы, зброя і амуніцыя. У Барысаўскім лесапарку можна паглядзець рэшткі тэт-дэ-пона, зямельныя валы, памятны знак. Цікава будзе паказаць дом І.Х. Каладзева (цяпер шпіталь каля чыгуначнага маста праз раку) – збіральніка бібліятэкі і рэчаў пра вайну 1812 г. Каля в. Студзянка ёсць валун з памят- кай-дошкай на месцы маста і стэла ў дарогі Барысаў – Зэмблін. Каля в. Брылі – чыгунная стэла, а на Брылёўскім полі – гранітны абеліск на месцы брацкай магілы 2 тыс. рускіх воінаў.

Маладзечна. Тут Напалеон быў 3 снежня, прыняў рашэнне пакінуць армію, пакуль дарогі больш надзейныя. Тут падрыхтавалі знакаміты («пахавальны») 29 бюлетэнь Напалеона, у якім вельмі дзіўна шакіравана гучала заключная фраза: «Здароўе яго Вялікасці ніколі не было лепшым». Гэта, па словах гісторыка А. Манфрэда, азначала: «Леў атрымаў цяжкія раненні, але ён не мёртвы, ён яшчэ захоўвае моц, ён небяспечны. Сцеражыцеся!» Напалеон вырашыў ехаць у Парыж, каб напомніць аб сабе, аб сваёй уладзе і набраць новае войска (300 тыс. салдат) для новай кампаніі.

УМаладзечны раім пераначаваць. У мясцовым краязнаўчым музее захоўваецца нямала дакументаў і экспанатаў, якія сведчаць

-118-

Материалы конференции. – Гродно: ГрГУ, 2011. – ISBN 978-985-515-422-9

аб падзеях 1812 года. Цікава будзе паглядзець часткова захаваўшыйся будынак былой Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі (ХVІІІ ст.), Пакроўскай царквы (ХІХ ст.).

5 снежня 1812 г. каля поўдня Напалеон апынуўся ў Смаргоні. Каля сёмай гадзіны адбылася ваенная нарада: быў зачытаны, відаць, 29 бюлетэнь, а затым Напалеон аб’явіў, што пакідае армію, падзякаваў генералам і маршалам за іх дзеянні падчас кампаніі, раздаў кожнаму загады. Вечарам, паміж восьмай і дзесятай гадзінамі, Напалеон выехаў са Смаргоні ў суправаджэнні двухсот чалавек гвардзейскага экскорту.

Да Ашмян ехалі праз Жупраны па старому віленскаму паштоваму тракту, які потым называлі таксама напалеонаўскім. Каля вёскі Зарэчча невялікі лес да гэтага часа клічуць Французскім могільнікам. У Жупранах падчас адыхода французскіх войск адбыўся вялікі пажар. Французскі генерал Філіп-Поль де Сетюр пісаў, што галодныя і замёрзшыя салдаты кідаліся ў агонь і паміралі, а іх сябры выцягвалі з пажарышча кускі чалавечага мяса і елі.

УЖупранах можна паглядзець касцёл-помнік несапраўднай готыкі другой паловы ХІХ ст., а паблізу на могілках – магілу Ф. Багушэвіча і яго сям’і.

УАшмяны першым прыехаў спадарожнік Напалеона Вансовіч. Гэта было каля поўначы, а раней на горад зрабіў набег армейскі партызанскі атрад А.Н. Сеславіна. У ім прымаў удзел вядомы дзекабрыст-пісьменнік А. Бястужаў-Марлінскі. Прыбыўшы праз гадзіну Напалеон вырашыў не заставацца ў Ашмянах на ноч,

ікаля 2 гадзін ночы адправіўся далей. Ён загадаў у выпадку смяротнай небяспекі забіць яго, каб не захапілі ў палон, а таксама меў на пагатове атруту. Калі Сеславін раніцай 6 снежня пачне атакаваць Ашмяны другі раз, Напалеон будзе ўжо ў Роўным Полі. Існуе легенда, што на імператара ў Ашмянах быў зроблены замах.

Зпомнікаў архітэктуры ў Ашмянах зберагліся: на галоўнай плошчы – карчма другой паловы ХІХ ст., сцены касцёла францысканскага кляштара, у цэнтры – жылыя будынкі канца ХІХ – пачатку ХХ ст.

Далей маршрут пройдзе праз Ліду, дзе ў пачатку вайны знаходзіўся 6 корпус начале з генералам ад інфантэрыі Д.С. Дохтуравым. Там быў край абароны 1-й Заходняй арміі. Несумненна, што трэба паказаць турыстам помнікабарончага дойлідства XIV – XV стст. Лідскі замак, Іосіфаўскі касцёл XVIII – XIX стст., Крыжадзвіжанскі касцёл XVIII ст. Яны былі сведкамі падзей 1812 г.

-119-

ТУРИЗМ В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ: СОСТОЯНИЕ И ПЕРСПЕКТИВЫ РАЗВИТИЯ

Калі маршрут пройдзе праз Скідаль, дык на гарадскіх могілках ёсць помнік генерал-маёру А.М. Энгельгарду (1778 – 1826 гг.). З верасня 1811 года ён быў камандзірам 21-й пяхотнай дывізіі, якая ўдзельнічала ў кампаніі 1812 года. К вечару гэтага дня прыбываем у Гродна – пачатковы пункт вандроўкі.

Сп³с л³таратуры

1.Абалихин, Б.С. Новое в изучении истории Отечественной войны 1812 года / Б.С. Абалихин, В.А. Дунаевский. – М., 1982.

2.Бескровный, Л.Г. Отечественная война 1812 г. / Л.Г. Бескровный. – М., 1962.

3.Бессмертная эпопея. – М., 1988.

4.Жилин, П.А. Гибель наполеоновской армии в России / П.А. Жилин. –

М., 1974.

5.Жилин, П.А. Кутузов / П.А. Жилин. – М., 1983.

6.Давыдов, Д. Военные записки / Д. Давыдов. – М., 1982. – С. 242 – 245.

7.Кацнельсон, В. Ад Смаргоні да Парыжа / В. Кацнельсон // Гродзенская праўда. – 1994. – 18 января. – С. 3.

8.Клейн, Б.С. Найдено в архиве / Б.С. Клейн. – Минск, 1968. – С. 20 – 29.

9.Корнейчик, Е.И. Белорусский народ в Отечественной войне 1812 года / Е.И. Корнейчик. – Минск, 1962.

10.Манфред, А.З. Наполеон Бонапарт / А.З. Манфред. – М., 1987.

11.Нестерчук Л.М. Отечественная война 1812 года на Брестчине / Л.М. Нестерчук. – Брест, 1987.

12.Орлик, О.В. «Гроза двенадцатого года...» / О.В. Орлик. – М., 1987.

13.Орловский, Е.Ф. Гродненская губерния в 1812 году / Е.Ф. Орловский. – Гродно, 1912.

14.Потапенок, Г. 1812 год на Гродненщине / Г. Потапенок // Гродненская правда. – 1992. – 13 октября. – С. 3.

15.Сироткин, В.Г. Дуэль двух дипломатий: Россия и Франция в 1801 – 1812 гг. / В.Г. Сироткин. – М., 1926.

16.Тарасаў, К. Памяць пра легенды / К. Тарасаў. – Мінск, 1994. – С. 231 – 244.

17.Тарле, Е.В. Нашествие Наполеона на Россию / Е.В. Тарле. – М., 1992.

18.Троицкий, Н.И. 1812 Великий год России / Н.И. Троицкий. – М., 1988.

19.Швед, В.В. По следам Гродненской старины / В.В. Швед. – Гродно, 1993. – С.16 – 24.

20.Швед, В.В. Падзеі і постаці Гродзенскай даўніны / В.В. Швед. – Грод-

на, 1995. – С. 25 – 32, 85 – 88.

21.Ненадавец, А.М. Крэпасць на Бярэзіне / А.М. Ненадавец. – Мінск, 1993.

22.Мазинг, Г.Ю. Березина, год 1812-й / Г.Ю. Мазинг, Л.Ф. Ерусалимчик. –

Минск, 1991.

In the article analyses possibilities of using Belarusian cultural and historical heritage in producing of touristic and excursion services and touristic ways founds by War of 1812 year (Napoleons Moscow Campaign) events in Belarus. More attention author gives for regional touristic resources.

-120-

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]