- •3. Крыница по гисторыи Беларуси.
- •4. Гистаграфия гисторыи Беларуси.
- •5. Старажытнае грамажства у эпоху каменнага и бронзавага вякоу.
- •6.Насельніцтва Беларусі ў жалезным веку. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі.
- •7.Фарміраванне этнічных супольнасцей. Канцэпцыі беларускага этнагенезу.
- •9. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава.
- •10. Першыя дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі (Полацкае, Тураўскае і інш.)
- •12. Увядзенне хрысціанства на беларускіх землях. Культура
- •13. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленнасці. Пачатак барацьбы супраць крыжакоў і мангола-татар.
- •14. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага.
- •15. Грамацка-палітычнае становішча ў вкл у хіv – хvі стст.
- •16. Знешняя палiтыка вкл у XIV—сяр. XVI ст.
- •18. Рэнесанс, Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі. Выдатныя дзеячы Адраджэння.
- •19. Паходжанне назваў “Белая Русь”, “Чорная Русь”.
- •20 Люблінская унія.Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
- •21 Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvі – хvііі ст.
- •22. Падзелы Рэчы Паспалiтай I далучэнне Беларусi да Расiйскай iмперыi.
- •23. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі стст.
- •24. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх стст.
- •25. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
- •26. Беларусь у вайне 1812 г.
- •27. Зараджэнне грамацка-палітычнага руха на Беларусі. Паўстанне 1830-1831гг.
- •28. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі.
- •29. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •30 Культура Беларусі хіх ст.
- •31. Развіццё капітальзму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •32. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905-1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
- •33. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
- •34. Становішча ў Беларусі пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
- •35. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэння.
- •36. Нацыянальна - дзяржаунае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
- •37. Барацьба з iнтэрвенцыяй Польшчы. Другое абвяшчэнне бсср.
- •38. Ажыццяўленне індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў Беларусі.
- •39. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў бсср у 1920-30-я гг.
- •40. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.
- •50. Грамацка-палітычнае жыццё ў 1945-1985 гг.
- •51. Асноўныя дасягненніў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945-1985 гг.
- •52. Беларусь на міжнароднай арэне 1944-1985 гг.
- •58. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі, крызіс і стабілізацыя.
- •59. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі.
- •60. Беларуская дыяспара.
14. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага.
У праблеме ўзнікнення ВКЛ можна выдзеліць тры розныя падыходы:
• Традыцыйная канцэпцыя. Сутнасць: утварэнне ВКЛ падаецца, як вынік захопу літоўцамі заходнерускіх зямель і іх гвалтоўнага далучэння да Літоўскай дзяржавы (старая вучэбная і навуковая літаратура).
• Беларуская канцэпцыя. Сутнасць: выступае супраць пераважнай ролі літоўскага кампанента ў працэсе заснавання ВКЛ – не літоўская знаць захапіла рускія землі,а, наадварот, заходнерускія княствы далучылі да сябе Літву і заснавалі ВКЛ (прапагандуе М.Ермаловіч і нац. інтэлігенцыя з моманту атрымання Беларуссю дзяржаўнай незалежнасці).
• Цэнтрысцкая канцэпцыя. Сутнасць: беларуска-літоўскае гаспадарства з цэнтрам у Наварагодку стала ядром магутнай шматнацыянальнай еўрапейскай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і іншых зямель. Беларускі і літоўскі народ з’яўляюцца гістарычнымі спадкаемцамі гэтай дзяржавы.
Станаўленне ВКЛ адбывалася з другой чвэрці ХІІІ па трэцюю чвэрць ХІV ст. Аб’яднанне праходзіла рознымі шляхамі: дынастычнымі шлюбамі, у выніку пагадненняў (дагавораў), у тым ліку і шляхам захопу. У аб’яднанні балтаў і ўсходніх славян у адзіную дзяржаву значную ролю адыграў узаемны палітычны інтарэс – неабходнасць супрацьстаяць крыжацкай і татара-мангольскай агрэсіі. Утварэнне ВКЛ звязана з імем князя Міндоўга ( каля 1240-1263). У 1240-х гг. цэнтрам новай дзяржавы становіцца славянскі Наваградак, у які, на думку М.Ермаловіча, Міндоўг быў запрошаны мясцовымі баярамі на княжанне. З палітычнымі мэтамі, каб умацаваць свае пазіцыі, у 1246 г. Міндоўг ахрысціўся са сваімі баярамі ў праваслаўную веру. Амаль няспынная барацьба маладой дзяржавы з кааліцыяй Лівонскага ордэна, Галіцка-Валынскага княства, жамойцкіх, літоўскіх і яцвяжскіх князёў прымусіла Міндоўга пайсці на прымірэнне і саюз з Лівонскім ордэнам. У 1251 г. князь быў ахрышчаны па каталіцкаму абраду, а ў 1253 г. каранаваўся ў Наваградку каралеўскай каронай, прысланай ад імя Папы Рымскага Інакенція ІV (Міндоўг – адзіны кароль ВКЛ). Аднак, калі саюз з Рымам не апраўдаў разлікаў караля, ён у 1261 г. адмовіўся ад хрысціянства, пасля чаго яго ўлада была прызнана язычніцкай Жамойціяй. Міндоўг аб’яднаў Літву з Наваградскім княствам. М.Ермаловіч лічыў, што і Літва Міндоўга, і Наваградскае княства былі на сучаснай тэрыторыі Беларусі. Шэраг гісторыкаў сцвярджаюць, што ўласна Літва ахоплівала таксама Аўкштайцію (усходнюю частку сучаснай Літвы). У 1263 г. Міндоўг быў забіты ў выніку змовы варожых яму князёў з літоўскага асяроддзя на чале з Даўмонтам і Трайнятам. Апошні пачаў княжыць “во всей земле Літовской і Жемойці”, аднак у 1264 г. быў забіты слугамі Міндоўга. Вялікім князем стаў сын Міндоўга Войшалк (1264-1267). Ён, абапіраючыся на беларускіх баяр і галіцка-валынскіх князёў, заваяваў балцкія землі Нальшчаны і Дзяволтву. У 1267 г. Войшалк адмовіўся ад трона і пайшоў у манастыр, перадаўшы ўладу свайму швагру галіцкаму князю Шварну Данілавічу (1267-1270). Брат Шварна, Леў Данілавіч, палічыўшы сябе пакрыўджаным, запрасіў Войшалка да сябе ў госці і забіў яго. Шварн, пераадольваючы сепаратызм літоўскіх племянных правадыроў, працягваў аб’яднаўчы працэс і ўмацаванне дзяржавы. Вялікі князь Трайдзень (1270-1282), які прыйшоў на змену Шварну, вёў барацьбу супраць нальшчанскіх феадалаў і Галіцка-Валынскага княства, якое імкнулася замацавацца на Наваградчыне. Трайдзень далучыў да сваіх уладанняў частку балцкага народа – яцвягаў. Дакладна невядома, хто прыйшоў на змену Трайдзеню на пасаду вялікага князя. У некаторых крыніцах упамінаюцца такія імёны, як Лютавар (Лютувер), Будзікід, Будзівід – яны найменш вядомыя ў гісторыі. Але іх наступнік Віцень ( каля 1295-1316) – адметная асоба. У 1307 г. пры Віцені да ВКЛ шляхам дагавора і на правах аўтаноміі было далучана Полацкае княства. Лічыцца, што пры Віцені “Пагоня” стала агульнадзяржаўным гербам ВКЛ. Значна пашырылася ( у 3 разы) і ўключыла ў сябе 80% сучаснай тэрыторыі Беларусі Вялікае княства Літоўскае пры вялікім князю Гедыміне (1316-1341). Яно стала называцца Вялікае княства Літоўскае і Рускае, дзе рускімі называліся землі Падняпроўя, а пад “Літвой” тады разумеліся тэрыторыі верхняга і сярэдняга Панямоння. Пры Гедыміне ўзрасла роля вялікага князя як кіраўніка дзяржавы. У 1320 г. у склад ВКЛ увайшла Віцебская зямля, у 1320-1330-я гг. – Берасцейская зямля, Менскае княства і Турава-Пінская зямля. У 1323 г. Гедымін перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню. Прынцыпам дзяржаўнага жыцця пры Гедыміне стаў наступны: “Не рушыць даўніны, не ўводзіць навізны”.