- •3. Крыница по гисторыи Беларуси.
- •4. Гистаграфия гисторыи Беларуси.
- •5. Старажытнае грамажства у эпоху каменнага и бронзавага вякоу.
- •6.Насельніцтва Беларусі ў жалезным веку. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі.
- •7.Фарміраванне этнічных супольнасцей. Канцэпцыі беларускага этнагенезу.
- •9. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава.
- •10. Першыя дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі (Полацкае, Тураўскае і інш.)
- •12. Увядзенне хрысціанства на беларускіх землях. Культура
- •13. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленнасці. Пачатак барацьбы супраць крыжакоў і мангола-татар.
- •14. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага.
- •15. Грамацка-палітычнае становішча ў вкл у хіv – хvі стст.
- •16. Знешняя палiтыка вкл у XIV—сяр. XVI ст.
- •18. Рэнесанс, Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі. Выдатныя дзеячы Адраджэння.
- •19. Паходжанне назваў “Белая Русь”, “Чорная Русь”.
- •20 Люблінская унія.Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
- •21 Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvі – хvііі ст.
- •22. Падзелы Рэчы Паспалiтай I далучэнне Беларусi да Расiйскай iмперыi.
- •23. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі стст.
- •24. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх стст.
- •25. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
- •26. Беларусь у вайне 1812 г.
- •27. Зараджэнне грамацка-палітычнага руха на Беларусі. Паўстанне 1830-1831гг.
- •28. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі.
- •29. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •30 Культура Беларусі хіх ст.
- •31. Развіццё капітальзму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •32. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905-1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
- •33. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
- •34. Становішча ў Беларусі пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
- •35. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэння.
- •36. Нацыянальна - дзяржаунае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
- •37. Барацьба з iнтэрвенцыяй Польшчы. Другое абвяшчэнне бсср.
- •38. Ажыццяўленне індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў Беларусі.
- •39. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў бсср у 1920-30-я гг.
- •40. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.
- •50. Грамацка-палітычнае жыццё ў 1945-1985 гг.
- •51. Асноўныя дасягненніў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945-1985 гг.
- •52. Беларусь на міжнароднай арэне 1944-1985 гг.
- •58. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі, крызіс і стабілізацыя.
- •59. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі.
- •60. Беларуская дыяспара.
6.Насельніцтва Беларусі ў жалезным веку. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі.
Заключным перыядам першабытнай гісторыі стаў жалезны век (у Беларусі пачаўся з VІІІ ст.), які найперш характарызаваўся з’яўленнем і шырокім распаўсюджаннем металургіі жалеза, вырабам з яго прылад працы і зброі. Ен пачаўся са здабычы жалеза з балотнай і лугавой руды ( VІІ ст. да н.э.). Старажытныя майстры-металургі не маглі атрымаць такой высокай тэмпературы, пры якой плавіцца жалеза. Балотную руду “варылі” ў пячах-домніцах. Такая печ рабілася з гліны і мелу ў папярэчніку 0,5 м. Ля самага дна знаходзіліся адтуліны, куды ўстаўляліся гліняныя трубкі – соплы. У прымітыўную домніцу засыпалі пластамі драўляны вугаль і загадзя раздробленую балотную руду. Вугаль падпальвалі і праз соплы ўдзімалі халоднае “сырое” паветра. Пагэтаму працэс, які адбываўся ў печы, даследчыкі называюць сырадутным. Тэмпература падымалася да 1200 градусаў. Руда страчвала кісларод і ператваралася ў жалеза. Часцінкі яго апускаліся на дно печы, спякаліся і ўтваралі порыстую жалезную масу – крыцу. Калі печ астывала, крыцу даставалі, а потым у кузні награвалі ў горане і плюшчылі цяжкімі молатамі, каб выціснуць рэшткі шлака. Так атрымлівалася даволі якаснае “крычнае” жалеза. На гарадзішчах каля в. Лабеншчына Мінскага, Свідна Лагойскага, Канькі (ур. Цербахунь) Віцебскага раена выяўлены амаль цэлыя печы-домніцы ранняга жалезнага веку. Жалеза амаль цалкам выцесніла камень, медзь жа і бронзу пачалі выкарыстоўваць выключна для ўпрыгаджэнняў. І ў бронзавым і ў жалезным вяках шырока выкарыстоўваюцца хатнія промыслы: пляценне, ткацтва і прадзене. Ткацкі станок быў вядомы V тыс. гадоў назад. Разнастайныя і эфектыўныя прылады працы, металічная зброя, развітыя жывелагадоўля і падсечна-ворыўнае земляробства (якое змяніла лядна-агнявое) паскорылі гаспадарчае і грамацкае развіцце. Яшчэ больш павялічвалася маемасная няроўнасць паміж родамі і нават асобнымі сем’ямі. Лішак прадуктаў ідзе на абмен. Паміж асобнымі пляменамі і групамі пляменаў усталеўваюцца культурныя сувязі і абмен. На Беларусь траплялі імпартныя тавары далекіх краеў – з грэка-рымскага Прычарнамор’я, ад кельтаў Цэнтральнай Еўропы. У сваю чаргу край быў важным пасрэднікам у гандлі прыбалтыйскім бурштынам. Абмен быў пераважна натуральным – рэч за рэч. Аднак у якасці грошай маглі абарачацца і грэчаскія і рымскія манеты, асобныя знаходкі якіх і цэлыя скарбы трапляюцца на Беларусі. Развіцце гаспадаркі садзейнічала ўзнікненню суседска-родавай (позняродавай) абшчыны, раздрабненню вялікіх патрыяльхальных сем’яў (апрацоўваць зямлю і збіраць ураджай можна было цяпер і сіламі адной невялікай сям’і). Формамі ўласнасці ў абшчыне былі прыватная (сямейная) і калектыўная (абшчынная).
Масавы прыход славян на тэрыторыю Беларусі і канчатковае замацаванне на ей адбылося на мяжы VІ- VІІ стст. Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі не было адначасовай з’явай, яно працягвалася на працягу некалькіх стагоддзяў. Славяне пражывалі кампактна толькі на самым поўдні сучаснай Беларусі, у басейне р. Прыпяць. У гэты ж час пачалося пранікненне славян на тэрыторыю балтаў. У VІІІ – ІХ стст. пачынаецца масавае рассяленне славян на землях балтаў. Вялікімі групоўкамі яны сяліліся на правабярэжжы Дняпра і Бярэзіне, у басейне Сожа. Яны ўступілі ў цесны кантакт з балцкім насельніцтвам, якое пражывала ў гэтых рэгіенах. Тэрыторыю Беларусі пераважна засялілі тры ўсходнеславянскія племені – крывічы, дрыгавічы і радзімічы. Крывічы былі адным з буйнейшых усходнеславянскіх пляменаў. Яны займалі поўнач Беларусі і суседскія раены Падзвіння і Падняпроўя ( Пскоўшчыну і Смаленшчыну). Яны жылі ў вярхоўях рэк – Заходняй Дзвіны, Дняпра і Волгі. Назва “крывічы” рознымі гісторыкамі тлумачыцца па-рознаму. Верагодна, змешанае славяна-балцкае паходжанне крывічоў адлюстравана і ў назве гэтай этнічнай супольнасці, бо вельмі блізкае да мовы балтаў. Паводле адной з версій назва паходзіць ад прозвішча старэйшага роду Крыў, паводле іншых – ад імя язычніцкага бога балтаў Крыва-Крывейтэ, ад слова “крэўныя” (блізкія па крыві), ад характара “крывой”, халмістай мясцовасці. Дрыгавічы пражывалі на большай часцы паўднёвай і значнай часцы сярэдняй Беларусі. У “Аповесці мінулых гадоў” гаворыцца, што яны жылі паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной. Дрыгавічы, асабліва тыя, якія займалі паўночныя тэрыторыі, шмат рыс успрынялі ад балцкага насельніцтва. Назва гэтай этнічнай супольнасці таксама адлюстроўвае славяна-балцкі сінтэз дрыгавічоў. Корань слова, напэўна, балцкі (ад літ. drёgnas – сыры, вільготны). Відавочна, спачатку балты, якія пражывалі ў гэтай мясцовасці, называліся “дрегува” (як літоўцы – “летува”). Славяне, якія прыйшлі пазней, успрынялі гэту назву, дадаўшы толькі славянскае “ічы”. Напэўна, і беларускае слова “дрыгва” мае балцкія карані. Радзімічы пражывалі на ўсход ад дрыгавічоў і на поўдзень ад крывічоў. Паводле летапісных даных, яны займалі тэрыторыю паміж Дняпром і Дзясной. Асноўны арэал рассялення радзімічаў – басейн р. Сож. Летапісная легенда аб паходжанні радзімічаў ад міфічнай асобы Радзіма хутчэй за ўсё адлюстроўвае біблейскі светапогляд манаха-летапісца Нестара, чым сапраўдную рэчаіснасць. Назва радзімічаў, як і дрыгавічоў, верагодна, балцкага паходжання, аснова балцкая (ад літ. radimas – знаходжанне), а канчатак славянскі. Крывічы, дрыгавічы і радзімічы ўяўлялі буйныя племянныя саюзы, аб’яднаныя не столькі родаплемяннымі адносінамі, колькі адзінымі тэрытарыяльнымі, эканамічнымі і палітычнымі сувязямі. Гэтыя племянныя саюзы былі ўжо пачатковымі дзяржаўнымі ўтварэннямі, якія ў летапісе азначаюцца як “княжанні”. У славян VІ – VІІІ стст. яшчэ захоўваўся родавы лад, яны жылі родавымі абшчынамі, у іх існавала рабства і гандаль рабамі. Галоўным заняткам было земляробства, асноўнымі прыладамі працы служылі саха і рала. На тэрыторыі Беларусі часцей ужывалася саза, з дапамогай якой верхні пласт зямлі ўзрыхляўся, а не пераварочваўся, як плугам. Вярхоўным уладальнікамзямлі была суседская абшчына. Ворныя землі знаходзіліся ў асабістым уладанні,а лугі, лясы і іншыя ўгоддзі заставаліся ў агульным карыстанні абшчыннікаў. Паміж членамі абшчыны паступова ўзнікала расслаенне. У славянскім грамадстве VІ – VІІ стст. вылучаюцца тры сацыяльныя групы: племянная знаць, свабодныя абшчыннікі і рабы.