- •3. Крыница по гисторыи Беларуси.
- •4. Гистаграфия гисторыи Беларуси.
- •5. Старажытнае грамажства у эпоху каменнага и бронзавага вякоу.
- •6.Насельніцтва Беларусі ў жалезным веку. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі.
- •7.Фарміраванне этнічных супольнасцей. Канцэпцыі беларускага этнагенезу.
- •9. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава.
- •10. Першыя дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі (Полацкае, Тураўскае і інш.)
- •12. Увядзенне хрысціанства на беларускіх землях. Культура
- •13. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленнасці. Пачатак барацьбы супраць крыжакоў і мангола-татар.
- •14. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага.
- •15. Грамацка-палітычнае становішча ў вкл у хіv – хvі стст.
- •16. Знешняя палiтыка вкл у XIV—сяр. XVI ст.
- •18. Рэнесанс, Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі. Выдатныя дзеячы Адраджэння.
- •19. Паходжанне назваў “Белая Русь”, “Чорная Русь”.
- •20 Люблінская унія.Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
- •21 Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvі – хvііі ст.
- •22. Падзелы Рэчы Паспалiтай I далучэнне Беларусi да Расiйскай iмперыi.
- •23. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі стст.
- •24. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх стст.
- •25. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
- •26. Беларусь у вайне 1812 г.
- •27. Зараджэнне грамацка-палітычнага руха на Беларусі. Паўстанне 1830-1831гг.
- •28. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі.
- •29. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •30 Культура Беларусі хіх ст.
- •31. Развіццё капітальзму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •32. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905-1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
- •33. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
- •34. Становішча ў Беларусі пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
- •35. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэння.
- •36. Нацыянальна - дзяржаунае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
- •37. Барацьба з iнтэрвенцыяй Польшчы. Другое абвяшчэнне бсср.
- •38. Ажыццяўленне індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў Беларусі.
- •39. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў бсср у 1920-30-я гг.
- •40. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.
- •50. Грамацка-палітычнае жыццё ў 1945-1985 гг.
- •51. Асноўныя дасягненніў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945-1985 гг.
- •52. Беларусь на міжнароднай арэне 1944-1985 гг.
- •58. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі, крызіс і стабілізацыя.
- •59. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі.
- •60. Беларуская дыяспара.
21 Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvі – хvііі ст.
Экспансія на Усход. Пасля падпісання акта Люблінскай уніі знешняя палітыка Рэчы Паспалітай прыкметна актывізавалася. Абраны каралём Стэфан Баторый (1576-1586) змог сабраць 40-тысячнае войска і змяніў ход ваенных дзеянняў у Лівонскай вайне. У 1579 г. быў вызвалены Полацк і іншыя населеныя пункты Беларусі, якія раней былі заняты войскамі Івана Грознага. Тэатр ваенных дзеянняў быў перанесены на землі Маскоўскай дзяржавы. У 1582 г. было падпісана Ям-Запольскае пагадненне тэрмінам на 10 гадоў, у адпаведнасці з якім ВКЛ вярталіся ўсе землі, страчаныя падчас вайны. Да Рэчы Паспалітай адыходзіла таксама большая частка Лівоніі. Тым не менш Стэфан Баторый вёў падрыхтоўку да новай вайны з Масквой. Аднак рэалізацыя гэтых планаў перашкодзіла яго смерць. На польскі прастол быў абраны шведскі прынц Жыгімонт ІІІ Ваза (1587-1632), які выбраў новую тактыку ўплыву на Маскоўскую дзяржаву. У шэты час у Расіі пачынаецца смутны час, які быў выкліканы рэзкім абвастрэннем сацыяльных супярэчнасцей і пагаршэннем эканамічнага становішча ў выніку войнаў і апрычніны. Сьановішча ўскладнілася дынастычным крызісам, які быў звязаны са смерцю апошняга прадстаўніка Рурыкавічаў Фёдара Іаанавіча і ўступленнем на трон Барыса Гадунова. Жыгімонт Ваза імкнуўся падтрымаць сваіх стаўленікаў на рускі прастол, якія выдавалі сябе за Дзмітрыя – забітага сына Івана ІV. Лжэдзмітрыю І пры падтрымцы польскай, літоўскай, беларускай і ўкраінскай шляхты ўдалося заняць Маскву. Ён быў прызнаны маскоўскім баярствам, вянчаўся на царства 21 ліпеня 1605 г., аднак у выніку народнага паўстання быў забіты. Яго паслядоўнік – Лжэдзмітрый ІІ змог увайсці ў расійскую сталіцу. План Жыгімонта Вазы меў характар прыватнай ініцыятывы і не атрымаў шырокай падтрымкі шляхты. Пасля таго, як ён фактычна праваліўся, пачалася прамая інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву (1609-1618). Рускае войска пацярпела паражэнне і рускім царом быў прызнаны сын Жыгімонта Уладзіслаў. Аднак уваход у Маскву войска Рэчы Паспалітай выклікаў шырокае незадавальненне расійскага грамадства. У 1611 г. было арганізавана першае народнае апалчэнне на чале з П.Ляпуновым, а ў 1612 г. – другое пад кіраўніцтвам К. Мініна і Дз. Пажарскага. Пасля працяглай асады Масквы войска Рэчы Паспалітай пакінула горад. Новыя спробы Уладзіслава заняць расійскую сталіцу скончыліся безвынікова. У 1634 г. быў заключаны Палянаўскі мір, які азначаў канчатковую адмову Уладзіслава ад тытула маскоўскага цара.
Казацка–сялянская вайна 1648-1651 гг. Пастаянныя войны, якія вяла Рэч Паспалітая ў першай палове ХVІІ ст., прывялі да таго, што на ўкраінскіх і беларускіх землях склаліся напружаныя сацыяльна-палітычныя абставіны. Узмацніўся феадальны прыгнёт, абвастрыліся супярэчнасці паміж сельскай і гарадской шляхтай. Асабліва небяспечнай сілай для польскага ўрада ў гэты час стала запарожскае казацтва, ваенны патэнцыял якога за першую палову ХVІІ ст. істотна ўзрос. У 1648 г. гетманам запарожскага войска быў абраны Б. Хмяльніцкі. Які меў мэту стварыць незалежную ад польскага ўрада Украіну. Ён заключыў саюз з крымскімі татарамі і на чале казацка-татарскіх сіл разбіў польскія войскі пад Жоўтымі Водамі і Корсунем. Звесткі аб гэтым выклікалі ўзброенныя выступленні сялян і гараджан на поўдні Беларусі. Хмяльніцкі, каб не пусціць войска ВКЛ на Украіну, накіраваў у Беларусь казацкія атрады – загоны. Восенню 1648 г. казацка-сялянскімі сіламі былі захрплены Гомель, Бабруйск, Мазыр, Тураў, Пінск і інш. У адказ кіраўніцтва Рэчы Паспалітай накіравала на поўдзень Беларусі войска на чале з Янушам Радзівілам. За першую палову 1649 г. былі заняты амаль усе беларускія гарады, якія знаходзіліся ў руках паўстанцаў. 31 жніўня 1649 г. пад Лоевам адбылася буйнейшая бітва, у якой казацка-сялянскае войска было разбіта. Да восені 1651 г. паўстанцкі рух на беларускіх землях быў канчаткова задушаны. На Украіне вайна працягвалася. Б. Хмяльніцкі, убачыўшы бесперспектыўнасць самастойнай барацьбы з Польшай, пайшоў на прызнанне пратэктарата Расіі. Ён быў зацвержаны ў 1654 г. на Пераяслаўскай радзе.
Вайна Рэчы Паспалітай з Расіяй 1654-1667 гг. Вясной 1654 г. Масква, якая імкнулася да пашырэння сваіх межаў, аб’явіла вайну Рэчы Паспалітай. Спачатку ваенныя дзеянні разгортваліся паспяхова для Расіі. Ужо ў хуткім часе быў узяты Смаленск і яшчэ 33 гарады Беларусі: Полацк, Орша, Чавусы, Крычаў, Шклоў, Гомель і інш. Без бою здаўся адзін з буйнейшых гарадоў Беларусі – Магілёў. Летам 1655 г. была занята цэнтральная і значная частка Заходняй Беларусі. 31 ліпеня была захоплена сталіца Вялікага княства Літоўскага – Вільня. Цяжкае становішча для Рэчы Паспалітай вырашыў выкарыстаць швецкі кароль. Летам 1655 г. яго войскі напалі на Польшчу, захапілі балтыйскае ўзбярэжжа. Шведы даволі хутка занялі большую частку Польшчы і Жамойцію. У гэты час рускі цар Аляксей Міхайлавіч заключыў з Рэччу Паспалітай Віленскае перамір’е (1656), у адпаведнасці з якім Польшча і і Расія спынялі ваенныя дзеянні паміж сабою і аб’ядноўваліся для барацьбы са шведамі. У маі наступнага года супраць Швецыі выступіла Аўстрыя, у чэрвені – Данія. Шведскія войскі паступова выціскаліся з захопленых зямель. На акупіраваных рускімі войскамі землях расла незадаволенасць царскай адміністрацыяй. Узмацніліся антымаскоўскія тэндэнцыі сярод дзеючых у Беларусі казакоў. У 1658 г. баявыя дзеянні паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй узнавіліся. У гэты час антырасійскія выступленні пачалі прымаць характар народнай вайны. Да лета 1659 г. яна ахапіла амаль усю тэрыторыю Беларусі. Акрамя таго, разгарнулася жорсткая барацьба паміж расійскімі войскамі і казакамі. Адначасова працягваліся ваенныя дзеянні супраць Швецыі. У 1660 г. паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй быў падпісаны Оліўскі мірны дагавор. Амаль уся тэрыторыя Лівоніі адыходзіла да Швецыі. Толькі невялікая яе частка – Латгалія – засталася за Рэччу Паспалітай. Пасля гэтага ўсё польскае войска было накіравана на Беларусь, дзе яно атрымала шэраг перамог. У асобных беларускіх гарадах адбыліся паўстанні супраць царскіх гарнізонаў. Буйнейшым з іх было паўстанне 1661 г. у Магілёве, калі царскае войска было цалкам знішчана. 2 снежня 1661 г. вызвалена сталіца ВКЛ – Вільня. У далейшым вайна вялася з пераменным поспехам і пасля працяглых перамоў скончылася падпісаннем у 1667 г. Андрусаўскага перамір’я тэрмінам на 13,5 гадоў. Па яго ўмовам Беларусь заставалася ў складзе Рэчы Паспалітай, аднак да Расіі адыходзілі Смаленскае ваяводства, Левабярэжная Украіна і Кіеў. Акрамя таго, Расія дабілася ўключэння артыкула аб абароне інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва Рэчы Паспалітай, на аснове якога на працягу ўсяго ХVІІІ ст. яна ўмешвалася ва ўнутраныя справы Польшчы. Вайна мела кастрафічныя вынікі для Беларусі. З 1650 па 1667 г. колькасць насельніцтва ў выніку ваенных дзеянняў, голаду, эпідэмій і прымусовага вывазу ў Маскоўскую дзяржаву скарацілася з 2,9 млн. чалавек да 1,4 млн. Большасць гарадоў і сёл была зруйнавана або разграблена. Гарадское рамяство дэградзіравала, істотна скараціўся аб’ём рамеснай вытворчасці. Гандлёвы баланс стаў пасіўны. Зменшылася колькасць ворыўных зямель, не хапала рабочай жывёлы для іх апрацоўкі, значна ўзмацнілася феадальная эксплуатацыя. Для адраджэння сельскай гаспадаркі беларускаму сялянству спатрэбілася больш за два дзесяцігоддзі.