- •3. Крыница по гисторыи Беларуси.
- •4. Гистаграфия гисторыи Беларуси.
- •5. Старажытнае грамажства у эпоху каменнага и бронзавага вякоу.
- •6.Насельніцтва Беларусі ў жалезным веку. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі.
- •7.Фарміраванне этнічных супольнасцей. Канцэпцыі беларускага этнагенезу.
- •9. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава.
- •10. Першыя дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі (Полацкае, Тураўскае і інш.)
- •12. Увядзенне хрысціанства на беларускіх землях. Культура
- •13. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленнасці. Пачатак барацьбы супраць крыжакоў і мангола-татар.
- •14. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага.
- •15. Грамацка-палітычнае становішча ў вкл у хіv – хvі стст.
- •16. Знешняя палiтыка вкл у XIV—сяр. XVI ст.
- •18. Рэнесанс, Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі. Выдатныя дзеячы Адраджэння.
- •19. Паходжанне назваў “Белая Русь”, “Чорная Русь”.
- •20 Люблінская унія.Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
- •21 Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvі – хvііі ст.
- •22. Падзелы Рэчы Паспалiтай I далучэнне Беларусi да Расiйскай iмперыi.
- •23. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі стст.
- •24. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх стст.
- •25. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
- •26. Беларусь у вайне 1812 г.
- •27. Зараджэнне грамацка-палітычнага руха на Беларусі. Паўстанне 1830-1831гг.
- •28. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі.
- •29. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •30 Культура Беларусі хіх ст.
- •31. Развіццё капітальзму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •32. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905-1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
- •33. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
- •34. Становішча ў Беларусі пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
- •35. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэння.
- •36. Нацыянальна - дзяржаунае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
- •37. Барацьба з iнтэрвенцыяй Польшчы. Другое абвяшчэнне бсср.
- •38. Ажыццяўленне індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў Беларусі.
- •39. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў бсср у 1920-30-я гг.
- •40. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.
- •50. Грамацка-палітычнае жыццё ў 1945-1985 гг.
- •51. Асноўныя дасягненніў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945-1985 гг.
- •52. Беларусь на міжнароднай арэне 1944-1985 гг.
- •58. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі, крызіс і стабілізацыя.
- •59. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі.
- •60. Беларуская дыяспара.
35. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэння.
У красавіку 1917 г. лідэр партыі бальшавікоў У.І.Ленін распрацаваў курс на перарастанне буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў сацыялістычную. Для вырашэння пытання аб міры было прапанавана прыпыніць ваенныя дзеянні і пачаць перамовы аб заключэнні міру без анексій і кантрыбуцый. Прадугледжвалася перадаць зямлю Саветам сялянскіх дэпутатаў. Аднак для вырашэння пытанняў аб міры і зямлі бальшавікам трэба было ўзяць уладу ў свае рукі. Часовы ўрад паступова страчваў кантроль над развіццём падзей. У жніўні 1917 г. галоўнакамандуючы войскамі Часовага ўрада генерал Л. Карнілаў падняў мяцеж з мэтай вывядзення краіны з крызісу шляхам устанаўлення ваеннай дыктатуры. Менавіта на тэрыторыі Беларусі дзякуючы кіруючай ролі бальшавіцкіх арганізацый мяцеж быў разгромлены. У час барацьбы з карнілаўскім мяцяжом адбылася бальшавізацыя Саветаў, г.зн. большасць месцаў у іх перайшло ад меншавікоў і эсэраў да бальшавікоў. Імі быў распрацаваны курс на захоп улады праз узброенае паўстанне. Пазіцыя бальшавікоў на тэрыторыі Беларусі знайшла асабліва моцную падтрымку сярод салдат Заходняга фронту. 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе адбыўся захоп улады бальшавікамі. У выніку быў звергнуты Часовы ўрад і ўлада перайшла ў рукі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Мінскі гарадскі савет спыніў дзейнасць мясцовых органаў улады і абвясціў сябе ўладай у Мінску. Непасрэднае кіраўніцтва пераходам улады да Саветаў ажыццяўляў створаны бальшавікамі ваенна-рэвалюцыйны камітэт (ВРК) Заходняй вобласці і фронту, які апіраўся на салдат. Супраць новай улады выступілі меншавікі, эсэры і бундаўцы. У Мінску яны стварылі “Камітэт выратавання рэвалюцыі”, які паспрабаваў узяць уладу ў свае рукі. Бальшавікі, выкарыстоўваючы падтрымку войскаў Заходняга фронту, пераадолелі супраціўленне сваіх палітычных сапернікаў i ўсталявалі кантроль над той часткай тэрыторыі Беларусі, якая не была захоплена нямецкімі войскамі. Пасля Петраграда i Масквы трэцім цэнтрам, дзе вырашаўся поспех пераходу ўлады да Саветаў, стаў Магілёў. Тут знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага на чале з ге¬нералам М. Духоніным, якая пасля звяржэння Часовага ўрада ўзначаліла барацьбу з бальшавікамі. Стаўка была ліквідавана вайсковымі часткамі, настроенымі па-бальшавіцку. Хутка i бяскроўна адбыўся пераход улады у арміях Заходняга фронту. Многія салдаты ўскладалі надзеі на тое, што бальшавікі створаць аднародны сацыялістычны ўрад з прадстаўнікоў усіх сацыялістычных партый (бальшавікоў, меншавікоў, эсэраў) i забяспечаць скліканне Устаноўчага сходу. Аднак Ус-таноўчы сход, скліканы ў студзені 1918 г. у Петраградзе, быў разагнаны бальшавікамі, бо ён не прызнаў улады Саветаў.
Пасля кастрычніцкіх падзей пачалося фарміраванне новай сістэмы органаў улады. У лістападзе 1917 г. былі створаны Абласны выканаўчы Камітэт Заходняй вобласці i фронту (Аблвыкамзах) як першы вышэйшы заканадаўчы орган савецкай улады на тэрыторыі Беларусі (адным з яго кіраўнікоў быў Аляксандр Мяснікоў), які дзейнічаў да 2 студзеня 1919г. Для вырашэння найбольш важных пытанняў быў створаны на чале з К. Ландарам Савет народных камісараў (СНК) як вы¬канаўчы орган Аблвыкамзаха. У лютым 1918 г. завяршылася ўстанаўленне улады Саветаў у Беларусі. Важнай палітычнай сілай, якая прэтэндавала на ўладу краі, заставалася беларускія нацыянальныя арганізацыі. Яны згуртаваліся вакол Вялікай беларускай рады (ВБР) пад старшынствам Я. Лёсіка. Прызнаўшы савецкую ўладу ў Расіі, яна разглядала Аблвыкамзах толькі як франтавы, а не вышэйшы мясцовы орган улады рабочых i сялян Беларусі, i выступіла за стварэнне дэмакратычнай краёвай улады. У лютым 1918 г. Германія аднавіла баявыя дзеянні на Ўсходнім фронце, якія былі распачаты ў час Першай сусветнай вайны ў 1915—1916 гг. Савецкі ўрад быў вымушаны ва ўмовах адсутнасці рэгулярнай арміі пайсці на падпісанне 3 сакавіка 1918г. Брэсцкага мірнага дагавора з Германіяй. Згодна з умовамі дагавора, часова пад германскай акупацыяй апынулася большая частка тэрыторыі Беларусі. На працягу ўсяго перыяду акупацыі войскамі Германіі, а потым i Польшчы у 1919— 1920 гг. захоўвалася савецкая ўлада ў Рудабельскай i суседніх воласцях Бабруйскага павета — так званая «Рудабельская рэспубліка» пад кіраўніцтвам бальшавікоў. Лістападаўская 1918 г. буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя ў Германіі прывялада выхаду Германіі з Першай сусветнай вайны, у якой яна пацярпела паражэнне. Савецкі ўрад у лістападзе 1918 г. скасаваў Брэсцкі дагавор. Чырвоная Армія распачала наступленне i да лютага 1919 г. савецкая ўлада зноў усталявалася амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі.