- •3. Крыница по гисторыи Беларуси.
- •4. Гистаграфия гисторыи Беларуси.
- •5. Старажытнае грамажства у эпоху каменнага и бронзавага вякоу.
- •6.Насельніцтва Беларусі ў жалезным веку. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі.
- •7.Фарміраванне этнічных супольнасцей. Канцэпцыі беларускага этнагенезу.
- •9. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава.
- •10. Першыя дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі (Полацкае, Тураўскае і інш.)
- •12. Увядзенне хрысціанства на беларускіх землях. Культура
- •13. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленнасці. Пачатак барацьбы супраць крыжакоў і мангола-татар.
- •14. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага.
- •15. Грамацка-палітычнае становішча ў вкл у хіv – хvі стст.
- •16. Знешняя палiтыка вкл у XIV—сяр. XVI ст.
- •18. Рэнесанс, Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі. Выдатныя дзеячы Адраджэння.
- •19. Паходжанне назваў “Белая Русь”, “Чорная Русь”.
- •20 Люблінская унія.Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
- •21 Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvі – хvііі ст.
- •22. Падзелы Рэчы Паспалiтай I далучэнне Беларусi да Расiйскай iмперыi.
- •23. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі стст.
- •24. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх стст.
- •25. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
- •26. Беларусь у вайне 1812 г.
- •27. Зараджэнне грамацка-палітычнага руха на Беларусі. Паўстанне 1830-1831гг.
- •28. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі.
- •29. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •30 Культура Беларусі хіх ст.
- •31. Развіццё капітальзму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •32. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905-1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
- •33. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
- •34. Становішча ў Беларусі пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
- •35. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэння.
- •36. Нацыянальна - дзяржаунае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
- •37. Барацьба з iнтэрвенцыяй Польшчы. Другое абвяшчэнне бсср.
- •38. Ажыццяўленне індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў Беларусі.
- •39. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў бсср у 1920-30-я гг.
- •40. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.
- •50. Грамацка-палітычнае жыццё ў 1945-1985 гг.
- •51. Асноўныя дасягненніў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945-1985 гг.
- •52. Беларусь на міжнароднай арэне 1944-1985 гг.
- •58. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі, крызіс і стабілізацыя.
- •59. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі.
- •60. Беларуская дыяспара.
50. Грамацка-палітычнае жыццё ў 1945-1985 гг.
Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 1945—1953 гг. было звязана з існаваннем таталітарнага палітычнага рэжыму i ўзмацненнем рэпрэсій. Для гэтага рэжыму па-ранейшаму былі характэрныя поўны кантроль дзяржавы над жыццём грамадства, адзіная дзяржаўная ідэалогія, аднапартыйная палітычная сістэма. Усе прыкметы грамадска-палітычнага жыцця самі па сабе прысутнічалі, але былі звязаны з дзейнасцю толькі Камуністычнай партыі. Асаблівасцю грамадска-палітычнага жыцця з'яўлялася адсутнасць шматпартыйнасці. У гэтых умовах Камуністычная партыя была не столькі палітычнай, колькі дзяржаўнай арганізацыяй, якая ажыццяўляла функцыі заканадаўчай i выканаўчай улады праз выбары сваіх прадстаўнікоў у Саветы дэпутатаў працоўных. Камуністычная партыя Беларусі (КПБ) захоўвала сваю ўладу дзякуючы таму, што партыйныя камітэты ўзялі на сябе функцыю падбору i расстаноўкі кадраў. У першыя гады пасля вызвалення адбылося аднаўленне работы Саветау. У 1947 г. былі праведзены першыя ў пасляваенныя гады выбары ў Вярхоўны Савет БССР, а ў 1948 г. — у мясцовыя Саветы рэспублікі, у тым ліку i на тэры¬торыі заходніх абласцей. У першыя пасляваенныя гады кіраўнікамі КПБ былі П. Панамарэнка, са студзеня 1947 г. – М. Гусараў, з ліпеня 1950 г. – М. Патолічаў. Першым беларусам на пасадзе першага сакратара ЦК КПБ у 1956 г. стаў К. Мазураў. Спроба дэмакратызацыі грамадстка-палітычнага жыцця ў БССР была абумоўлена адыходам пасля смерці ў 1953 г. І.Сталіна ад палітычных рэпрэсій і прыняццем пры М.Хрушчове курса на дэсталінізацыю грамадства. Мерапрыемствы, якія праходзілі ў СССР і адпаведна ў БССР пры Хрушчове атрымалі ў літаратуры назву палітыкі “адлігі”. У 1956 г. на ХХ з’ездзе КПСС М. Хрушчоў выступіў з дакладам аб кульце асобы Сталіна, у выніку чаго ў рэспубліке пачалася рэалібітацыя ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Было рэабілітавана каля 40 тыс. жыхароў рэспублікі. Анак усе гэтыя змены былі накіраваны не на злом таталітарнага палітычнага рэжыму, а на яго рэфармаванне. Але далей пэўнага паслаблення кантролю “зверху” і пашырэння ролі мясцовых органаў справа на пайшла, паколькі сама камандна-адміністрацыйная цэнрталізаваная сістэма кіравання засталася непахіснай. “Хрушчоўская адліга” праводзілася без уліку аб’ектыўных законаў развіцця грамадства і рэальных абставін і характарызуецца як “палітычны валюнтарызм”. Праявай такога валюнтарызму, звязанага з воляй кіруючай асобы, якая становіцца вызначальнай для ўсяго грамадства, стала прыняцце ў 1961 г. Праграмы КПСС, накіраванай на будаўніцтва камунізму ў СССР. Былі вызначаны і тэрміны, калі гэта павінна было завяршыцца, - 80-я гг. ХХ ст. Але гэтага не адбылося, а сама праграма засталася толькі на паперы. У кастрычніку 1964 г. першым сакратаром ЦК КПСС быў выбраны Л. Брэжнеў, гады кіравання якога (1964-1982) атрымалі ў некаторых гісторыкаў назву “застою. У гэтыя гады імкненне вярнуцца да сталінізму старанна хавалася, рабіўся выгляд, што ў краіне існуюць дэмакратычныя формы ўлады. На самой справе ўся ўлада фактычна была ў руках партыйнага апарату. Аднапартыйная палітычная сістэма аказалася няздольнай да пастаяннага самаўдасканалення, што абумовіла непазбежнасць яе крызісу. Асаблівасцю палітычнай сістэмы таго часу стала непасрэднае прамое партыйнае кіраўніцтва эканомікай. Так, напрыклад, планы пяцігодак прымаліся на з'ездах Камуністычнай партыі Бе¬ларусі (КПБ). У краіне паступова адбываўся паварот да кансерватызму — захавання старых камандных метадаў кіравання i кантролю дзяржавы над грамадствам. Кіруючая роля Камуністычнай партыі была замацавана у Асноўным Зако¬не краіны — Канстытуцыі БССР 1978 г., якая атрымала назву «Канстытуцыі развітога сацыялізму». Партыйным кіраўніком у Беларусі з'яўляўся П. Машэраў, які з 1965 па 1980 гг. узначальваў КПБ. Ён карыстаўся вялікай павагай сярод насельніцтва за прастату, даступнасць, дэмакратычнасць, а таксама як актыўны ўдзельнік падпольнай і партызанскай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Адміністрацыйна-камандная сістэма абмяжоўвала магчы¬масці саветаў, дэпутаты якіх не мелі дастатковых праў у рашэнні многіх пытанняў жыцця грамадства. Адбылося адзяржаўленне прафсаюзау - абарона праў i зацікаўленасці работнікаў была абмежавана. Пастаянны кантроль з боку парторганаў скоўваў работу камсамола, страчваліся маральныя асновы моладзі, расло п'янства, з'явілася наркаманія. Акрамя таго, адміністрацыйна-камандная сістэма не садзейнічала павышэнню прэстыжнасці сумленнай працы. Масавы характар набылі абыякавыя адносіны да дзяржаўнай уласнасці, крадзеж, марнатраўства i безгаспадарчасць. Вялікую шкоду прыносіла ўраўнілаўка ў аплаце працы, у выніку чаго ўпаў прэстыж працы інжынераў, настаўнікаў, урачоў, вучоных. Здаровыя сілы савецкага грамадства, у тым ліку i ў Белаpyci, адчувалі жыццёвую неабходнасць радыкальных перамен, маральнага ачышчэння i абнаўлення грамадства. Пошук выхаду з сітуацыі быў начаты пасля смерці Л. Брэжнева ў лістападзе 1982 г., калі новым Генеральным сакратаром ЦК КПСС быў выбраны Ю. Андропаў. За кароткі перыяд яго дзейнасці на гэтай пасадзе па-новаму быў пастаўлены шэраг пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця, пачалася барацьба з карупцыяй i навядзеннем парадку i дысцыпліны, хоць i тут не адбылося без перагібаў. Пасля смерці Ю. Андропава ў лютым 1984 г. партыю ўзначаліў К. Чарненка i на кароткі час зноў наступіў застой. Зразумела, што гэтыя змены палітыкі на саюзным узроўні адбіваліся i на Беларусі. Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё Беларусі у другой палове 40-х — першай палове 80-х гг. было супярэчлівым i неадназначным. У гады так званай "хрушчоўскай адлігі" ажывілася работа саветаў, прафсаюзаў, камсамола, іншых грамадскіх арганазацый, пашырыліся ix правы. Аднак з другой паловы 60-х гг. у грамадскім жыцці верх узялі кансерватыўныя погляды, што прывяло да ўзмацнення негатыўных з'яу, застою ў грамадстве, сацыяльнай апатыі, абыя-кавасці, раўнадушных адносін да працы. Радыкальныя зме¬ны ў грамадстве станавіліся неабходнымі.