- •1. Тэорыя літаратуры як галіна навукі
- •2. Змест, мэты і задачы курса «Тэорыя літаратуры», яго структура
- •1. Ранні этап у развіцці тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •2.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі ў хіх — пачатку хх стст.
- •2.2. Міфалагічная школа
- •2.3. Біяграфічны метад
- •2.4. Культурна-гістарычная школа
- •2.5. Параўнальна-гістарычны метад
- •6. Псіхалагічная школа
- •7. Фармальны метад
- •Сацыялагічны метад
- •3.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі ў сярэдзіне — другой палове хх ст.
- •8. Псіхааналітычная школа
- •9 «Новая крытыка»
- •8. Фенаменалагічная школа
- •9. Літаратуразнаўчая герменеўтыка
- •10. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
- •11. Тэарэтыка-літаратурная думка на беларусі
- •12. Азначэнне мастацтва
- •Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
- •13. Мастацкі вобраз
- •14. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
- •15. Пазнавальны аспект мастацтва
- •16. Аўтарскі пачатак у мастацтве
- •17. Мастацтва ў суаднесенасці
- •З іншымі формамі грамадскай свядомасці,
- •Галінамі культуры
- •І творчай дзейнасці людзей
- •18. Паняцце літаратуры. Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе
- •19. Мастацкія магчымасці слова
- •20. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
- •21. Прасторава-Часавыя магчымасці мастацкай літаратуры 1
- •22. Пазнавальныя магчымасці літаратуры, яе ярка выражаныя праблемнасць і інтэлектуалізм
- •23. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай «сям’і». Літаратура ў сучасным тэхнізаваным свеце
- •24. Літаратура і міфалогія
- •25. Успрыманне літаратуры і праблема «чытач — аўтар». Рэцэптыўная эстэтыка
- •. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
- •26. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
- •27. Тыпы Літаратуры паводле
- •Мастацка-эстэтычных вартасцей твораў
- •І іх функцыянальнай ролі
- •Ў чытацкай аўдыторыі
- •Белетрыстыка
- •28. Ваганні і змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры. Фактары літаратурнага поспеху
- •29 Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу
- •. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
- •30. Тэма, праблема, ідэя
- •. Канфлікт
- •31. «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця
- •32. Агульнае паняцце аб персанажы
- •33. Партрэт персанажа
- •. Формы паводзін персанажа
- •35. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
- •36. Час і прастора ў мастацкім творы
- •37 Дэталь у мастацкім творы
- •38. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. Сюжэт і канфлікт
- •39. Склад і спецыфіка мастацкай мовы
- •40. Паняцце мастацкага тэксту. Рамачныя кампаненты тэксту. Тэкст і твор. «Чужое» слова ў тэксце. Інтэртэкстуальнасць
- •41. Паняцце стылю твора. Літаратуразнаўчая стылістыка як навуковая дысцыпліна
- •42. Кампазіцыя
- •43. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
- •44. Літаратурны род
- •. Літаратурны від і жанр
- •45. Эпас (эпічны род). Сістэма эпічных відаў і жанраў
- •46. Драма (драматычны род). Сістэма драматычных відаў і жанраў
- •47. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
- •48. Ліра-эпас
- •49. Азначэнне літаратурнага працэсу.
- •50. Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства
- •51. Літаратурныя сувязі і ўплывы
- •52 Стадыяльнасць літаратурнага развіцця.
- •53. Асноўныя стадыі-этапы літаратурнага працэсу на Беларусі
- •54. Барока
- •55. Класіцызм
- •56. Сентыменталізм
- •57. Рамантызм
- •58. Агульнае паняцце аб рэалізме. Шляхі станаўлення і развіцця рэалізму ў сусветнай літаратуры
- •. Рэалізм і сучаснае літаратуразнаўства.
- •59. Натуралізм
- •60. Дэкаданс. Мадэрнізм. Авангардызм. Постмадэрнізм
- •61. Сімвалізм
- •62. Імпрэсіянізм
- •63. Экспрэсіянізм
- •64. Футурызм
- •65. Дадаізм
- •66. Сюррэалізм
- •67. Экзістэнцыялізм
- •68. Школа «плыні свядомасці»
- •69. «Новы раман»
- •70. Драма і тэатр абсурду
10. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
Структуралізм у літаратуразнаўстве ўзнік на аснове лінгвістычнага структуралізму, тэорыя якога была распрацавана Ф. дэ Сасюрам. Літаратуразнаўцы-структуралісты (Р. Барт, Ц. Тодараў, А.Ж. Грэймас, Ю. Крысцева і інш.) імкнуліся да стварэння «марфалогіі» літаратуры, г. зн. да пошуку агульных законаў і правіл пабудовы мастацкага твора. Пры гэтым, адзначым, імі, у адпаведнасці з часам, шырока выкарыстоўваліся сродкі семіётыкі, кібернетыкі і тэорыі інфармацыі.
Мастацкі твор, згодна з поглядамі структуралістаў, уяўляе сабой сістэму адносін, дзе ўсе элементы-складнікі набываюць пэўны сэнс толькі ва ўзаемадзеянні. Асаблівую ўвагу структуралісты надавалі г. зв. «бінарным» парам ці парам-супрацьлегласцям — «верх-ніз», «жыццё-смерць», «свет-цемень» і інш. Аналіз мастацкага твора зводзіўся ў асноўным да адшуквання гэтых пар.
Структуралісты разам з семіётыкамі прадстаўляюць сайентысцкі накірунак у літаратуразнаўстве. Іх характарызуе пазітывісцкая ўпэўненасць у тым, што ўсе загадкі і таямніцы мастацкай творчасці могуць быць навукова растлумачаны. Таму менавіта па гэтай прычыне структуралісты слова «твор» замянілі на «тэкст». Наогул, лічаць яны, прынцыповай розніцы паміж мастацкім і любым іншым тэкстам няма.
Структуралізм у літаратуразнаўстве ўяўляе сабой надзвычай складаны комплекс ідэй і метадаў. У арбіце яго ўплыву знаходзіцца вялікая колькасць розных школ, якія спецыялізуюцца на праблемах лінгвістыкі тэксту, яго стылю (Р. Якабсан, М. Рыфатэр), займаюцца даследаваннем глыбінных «ментальных» структур і іх мастацкім выражэннем (К. Леві-Строс), пытаннямі «матываў» і сюжэтапабудовы (У. Проп, А.Ж. Грэймас), вывучэннем сацыялогіі літаратуры (Ц. Тодараў) і яе міфалагічных складнікаў (Н. Фрай).
Структуральную метадалогію ў той альбо іншай ступені распрацоўвала і выкарыстоўвала айчыннае (рускае савецкае) літаратуразнаўства. Акрамя ўжо згаданага вышэй У. Пропа асаблівую цікавасць да яе праяўлялі яшчэ ў 1920–1930-я гг. такія вядомыя вучоныя, як Ю. Тынянаў і Г. Гукоўскі. У другой палове ХХ ст. да структуралізму ў многім хіліліся Ю. Лотман, Я. Меляцінскі, В. Іваноў, Б. Успенскі.
Адзначым таксама, што некаторыя з канструктыўных прыёмаў і сродкаў з арсенала структуралісцкай (структуральнай) паэтыкі атрымалі выкарыстанне і ў працах шэрагу беларускіх вучоных, у прыватнасці В. Жураўлёва, А. Яскевіча, І. Шпакоўскага, А. Кабаковіч.
У сваім класічным варыянце структуралізм праіснаваў нядоўга — з канца 1950-х па 1970-я гг. Яму на змену прыйшлі розныя тэкстацэнтрысцкія канцэпцыі, якія атрымалі агульную назву «постструктуралісцкіх». Асаблівае месца сярод іх займае г. зв. дэканструктывізм, які «у 80–90-я гг. набыў настолькі моцны ўплыў у заходняй навуцы аб літаратуры, што часта выступае ў якасці сіноніма да ўсяго паняцця «постструктуралізм», хоць гэта і не зусім дакладна» 1.
Асноўная метадалагічная пасылка дэканструктывістаў наступная: слова і, шырэй, мастацкі тэкст пасля таго, як іх «выпусціў на свет», «апрадмеціў» аўтар, поўнасцю губляюць сувязь з рэчаіснасцю і жывуць сваім асабістым жыццём, па асаблівых «тэкставых» законах. Далей: мастацкі тэкст не нясе ў сабе (і не можа ў прынцыпе несці) цвёрдага і сталага сэнсу. Чытач у час знаёмства з творам аддаецца «свабоднай гульні» з тэкстам, уносячы ў яго любы, які яму даспадобы, сэнс. Асаблівую ролю ў тэксце, на думку дэканструктывістаў, адыгрываюць маўленчыя фігуры і тропы, а таксама цытацыя.
Найбольш вядомы прадстаўнік дэканструктывізму — французскі вучоны Ж. Дэрыда. Акрамя Францыі дэканструктывізм моцна прадстаўлены ў ЗША. Самыя значныя амерыканскія літаратуразнаўцы-дэканструктывісты — прафесары Йельскага універсітэта П. дэ Мэн, Дж. Хартман, Г. Блум, Дж. Мілер.