- •1. Тэорыя літаратуры як галіна навукі
- •2. Змест, мэты і задачы курса «Тэорыя літаратуры», яго структура
- •1. Ранні этап у развіцці тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •2.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі ў хіх — пачатку хх стст.
- •2.2. Міфалагічная школа
- •2.3. Біяграфічны метад
- •2.4. Культурна-гістарычная школа
- •2.5. Параўнальна-гістарычны метад
- •6. Псіхалагічная школа
- •7. Фармальны метад
- •Сацыялагічны метад
- •3.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі ў сярэдзіне — другой палове хх ст.
- •8. Псіхааналітычная школа
- •9 «Новая крытыка»
- •8. Фенаменалагічная школа
- •9. Літаратуразнаўчая герменеўтыка
- •10. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
- •11. Тэарэтыка-літаратурная думка на беларусі
- •12. Азначэнне мастацтва
- •Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
- •13. Мастацкі вобраз
- •14. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
- •15. Пазнавальны аспект мастацтва
- •16. Аўтарскі пачатак у мастацтве
- •17. Мастацтва ў суаднесенасці
- •З іншымі формамі грамадскай свядомасці,
- •Галінамі культуры
- •І творчай дзейнасці людзей
- •18. Паняцце літаратуры. Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе
- •19. Мастацкія магчымасці слова
- •20. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
- •21. Прасторава-Часавыя магчымасці мастацкай літаратуры 1
- •22. Пазнавальныя магчымасці літаратуры, яе ярка выражаныя праблемнасць і інтэлектуалізм
- •23. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай «сям’і». Літаратура ў сучасным тэхнізаваным свеце
- •24. Літаратура і міфалогія
- •25. Успрыманне літаратуры і праблема «чытач — аўтар». Рэцэптыўная эстэтыка
- •. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
- •26. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
- •27. Тыпы Літаратуры паводле
- •Мастацка-эстэтычных вартасцей твораў
- •І іх функцыянальнай ролі
- •Ў чытацкай аўдыторыі
- •Белетрыстыка
- •28. Ваганні і змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры. Фактары літаратурнага поспеху
- •29 Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу
- •. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
- •30. Тэма, праблема, ідэя
- •. Канфлікт
- •31. «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця
- •32. Агульнае паняцце аб персанажы
- •33. Партрэт персанажа
- •. Формы паводзін персанажа
- •35. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
- •36. Час і прастора ў мастацкім творы
- •37 Дэталь у мастацкім творы
- •38. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. Сюжэт і канфлікт
- •39. Склад і спецыфіка мастацкай мовы
- •40. Паняцце мастацкага тэксту. Рамачныя кампаненты тэксту. Тэкст і твор. «Чужое» слова ў тэксце. Інтэртэкстуальнасць
- •41. Паняцце стылю твора. Літаратуразнаўчая стылістыка як навуковая дысцыпліна
- •42. Кампазіцыя
- •43. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
- •44. Літаратурны род
- •. Літаратурны від і жанр
- •45. Эпас (эпічны род). Сістэма эпічных відаў і жанраў
- •46. Драма (драматычны род). Сістэма драматычных відаў і жанраў
- •47. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
- •48. Ліра-эпас
- •49. Азначэнне літаратурнага працэсу.
- •50. Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства
- •51. Літаратурныя сувязі і ўплывы
- •52 Стадыяльнасць літаратурнага развіцця.
- •53. Асноўныя стадыі-этапы літаратурнага працэсу на Беларусі
- •54. Барока
- •55. Класіцызм
- •56. Сентыменталізм
- •57. Рамантызм
- •58. Агульнае паняцце аб рэалізме. Шляхі станаўлення і развіцця рэалізму ў сусветнай літаратуры
- •. Рэалізм і сучаснае літаратуразнаўства.
- •59. Натуралізм
- •60. Дэкаданс. Мадэрнізм. Авангардызм. Постмадэрнізм
- •61. Сімвалізм
- •62. Імпрэсіянізм
- •63. Экспрэсіянізм
- •64. Футурызм
- •65. Дадаізм
- •66. Сюррэалізм
- •67. Экзістэнцыялізм
- •68. Школа «плыні свядомасці»
- •69. «Новы раман»
- •70. Драма і тэатр абсурду
43. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
У кожнага, хто звяртаецца да разгляду літаратурна-мастацкага твора, выпрацоўваюцца нейкія свае ўласныя падыходы і ўстаноўкі. Разам з тым ніводзін сур’ёзны вучоны не можа не арыентавацца на шэраг універсальных і агульнапрынятых момантаў, выпрацаваных метадалогіяй і методыкай літаратуразнаўства.
Пры разглядзе любога літаратурнага твора неабходна падыходзіць да яго як да з’явы перш за ўсё мастацкай, г. зн. вызначыць ступень эстэтычнай вартасці твора. Такім чынам, першым момантам-прынцыпам разгляду літаратурнага твора з’яўляецца эстэтычны прынцып, які патрабуе «звяртаць увагу не толькі на тое, што ў ім выяўлена (тэматыка, праблематыка, матывы, ідэйная скіраванасць, пафас), якая вобразная канцэпцыя асобы ў ім увасоблена, але і як гэта здзейснена пісьменнікам: ці адпавядае ідэйнай задуме жанр і ўся стылістыка твора, наколькі прадуманы яго сюжэт, кампазіцыя, вобразная сістэма, наколькі багатая і натуральная моўная палітра і г. д. Эстэтычныя пачуцці абуджаюцца не толькі аб’ектам і прадметам выяўлення, але і мастацкай формай. Эстэтычны ідэал, увасоблены ў літаратурным творы, і ступень мастацкай дасканаласці гэтага твора, майстэрства пісьменніка — вось два галоўныя моманты, якія вызначаюць эстэтычную вартасць літаратурнай творчасці» 1.
Наступным важным прынцыпам навуковага даследавання мастацкага твора з’яўляецца прынцып гістарызму, што «патрабуе разглядаць літаратурныя з’явы ў сувязі з канкрэтнымі сацыякультурнымі і гістарычнымі ўмовамі, якія іх нарадзілі, ва ўзаемадачыненні з такімі ж іншымі з’явамі, а таксама ў іх развіцці» 2. Прынцып гістарызму нацэльвае на кантэкстуальнае вывучэнне мастацкай творчасці. Кантэксты творчасці пісьменніка, будучы даволі шматпланавымі, «заслугоўваюць самай пільнай увагі літаратуразнаўцаў. ... Вывучэнне кантэкстаў літаратурнай творчасці — гэта неабходная ўмова пранікнення ў сэнсавыя глыбіні твораў, адна з істотных перадумоў спасціжэння як аўтарскіх канцэпцый, так і першасных інтуіцый пісьменнікаў» 3.
Наступны прынцып — гэта прынцып сістэмнасці, які нацэльвае «бачыць у літаратурным творы сістэму — комплекс узаемападпарадкавальных кампанентаў, што характарызуюцца іх узаемазвязанасцю, узаемадзеяннем, асаблівым адзінствам сістэмы з асяроддзем (грамадскім, мастацкім), уключэннем гэтай сістэмы ў сістэмы больш высокага парадку (творчасць пісьменніка, нацыянальная літаратура, грамадская свядомасць і інш.), праяўленнем кожнага кампанента як самастойнай сістэмы ніжэйшага ўзроўню» 4.
Прынцып усебаковасці патрабуе ад даследчыка пры аналізе літаратурнага твора арыентавацца на вывучэнне ўсіх яго кампанентаў-складнікаў (і змястоўных, і фармальных, а таксама змястоўна-фармальных альбо «двайнога падпарадкавання»), прычым з абавязковым улікам іх непарыўнага адзінства і ўзаемаабумоўленасці. Як вельмі слушна зазначае В. Рагойша, «прынцып усебаковасці засцерагае нас ад аднабаковасці ацэнак, патрабуе ўлічваць пры аналізе твора як яго пазітыўныя якасці, так і негатыўныя. Нарэшце, гэты прынцып сведчыць пра неабходнасць арганічна паядноўваць пры аналізе літаратуры ўсе ранейшыя прынцыпы: эстэтычны, гістарычны, сістэмнасці» 1.
І, нарэшце, апошні важны прынцып аналізу мастацкага твора, на які павінен абавязкова арыентавацца даследчык літаратуры ў сваёй працы,— гэта прынцып спалучэння аналізу з сінтэзам. Атрыманыя ў канчатковым выніку заключэнні, вывады і абагульненні адносна твора (ці групы твораў) імянуюцца ў літаратуразнаўстве інтэрпрэтацыямі. Як вядома, яны могуць быць самымі рознымі, што з’яўляецца ў прынцыпе зразумелым і наогул нармальным. Разам з тым В. Халізеў лічыць неабходным сфармуляваць тры агульнатэарэтычныя палажэнні адносна літаратуразнаўчых інтэрпрэтацый. «Па-першае: мастацкі змест не можа быць вычарпаны якой-небудзь адзінкавай трактоўкай твора. Літаратуразнаўчыя інтэрпрэтацыі (як і ўсе іншыя формы навуковых ведаў) здольныя ўбіраць у сябе толькі адносныя ісціны. Ніякаму акту асэнсавання твора мастацтва (нават самаму пранікнёнаму і глыбокаму) не дадзена стаць адзінкава і вычарпальна правільным. Працэс спасціжэння сэнсу вялікіх мастацкіх тварэнняў бясконцы. ... Па-другое: нельга не лічыцца з неаднаразова выказанымі меркаваннямі ... аб тым, што літаратуразнаўчыя трактоўкі славесна-мастацкіх тварэнняў павінны быць перш за ўсё аргументаванымі і дакладнымі, улічваць складаныя і шматпланавыя сувязі з цэлым кожнага тэкставага элемента. Такое абавязковае патрабаванне, што прад’яўляецца да інтэрпрэтацый, калі яны хоць у якойсьці ступені прэтэндуюць на навуковасць. Літаратуразнаўчым прачытанням супрацьпаказаны як бясконцы паўтор відавочных ісцін, так і адвольнае фантазіраванне па слядах мастацкіх тэкстаў, якое адводзіць ад сутнасці выражанага пісьменнікам і ідзе з ім уразрэз. ... І, нарэшце, па-трэцяе: літаратуразнаўчыя інтэрпрэтацыі набываюць ёмістасць і глыбіню, калі іманентнае вывучэнне ... суправаджаеццакантэкстуальнымразглядам» 2.