- •1. Тэорыя літаратуры як галіна навукі
- •2. Змест, мэты і задачы курса «Тэорыя літаратуры», яго структура
- •1. Ранні этап у развіцці тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •2.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі ў хіх — пачатку хх стст.
- •2.2. Міфалагічная школа
- •2.3. Біяграфічны метад
- •2.4. Культурна-гістарычная школа
- •2.5. Параўнальна-гістарычны метад
- •6. Псіхалагічная школа
- •7. Фармальны метад
- •Сацыялагічны метад
- •3.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі ў сярэдзіне — другой палове хх ст.
- •8. Псіхааналітычная школа
- •9 «Новая крытыка»
- •8. Фенаменалагічная школа
- •9. Літаратуразнаўчая герменеўтыка
- •10. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
- •11. Тэарэтыка-літаратурная думка на беларусі
- •12. Азначэнне мастацтва
- •Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
- •13. Мастацкі вобраз
- •14. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
- •15. Пазнавальны аспект мастацтва
- •16. Аўтарскі пачатак у мастацтве
- •17. Мастацтва ў суаднесенасці
- •З іншымі формамі грамадскай свядомасці,
- •Галінамі культуры
- •І творчай дзейнасці людзей
- •18. Паняцце літаратуры. Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе
- •19. Мастацкія магчымасці слова
- •20. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
- •21. Прасторава-Часавыя магчымасці мастацкай літаратуры 1
- •22. Пазнавальныя магчымасці літаратуры, яе ярка выражаныя праблемнасць і інтэлектуалізм
- •23. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай «сям’і». Літаратура ў сучасным тэхнізаваным свеце
- •24. Літаратура і міфалогія
- •25. Успрыманне літаратуры і праблема «чытач — аўтар». Рэцэптыўная эстэтыка
- •. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
- •26. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
- •27. Тыпы Літаратуры паводле
- •Мастацка-эстэтычных вартасцей твораў
- •І іх функцыянальнай ролі
- •Ў чытацкай аўдыторыі
- •Белетрыстыка
- •28. Ваганні і змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры. Фактары літаратурнага поспеху
- •29 Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу
- •. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
- •30. Тэма, праблема, ідэя
- •. Канфлікт
- •31. «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця
- •32. Агульнае паняцце аб персанажы
- •33. Партрэт персанажа
- •. Формы паводзін персанажа
- •35. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
- •36. Час і прастора ў мастацкім творы
- •37 Дэталь у мастацкім творы
- •38. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. Сюжэт і канфлікт
- •39. Склад і спецыфіка мастацкай мовы
- •40. Паняцце мастацкага тэксту. Рамачныя кампаненты тэксту. Тэкст і твор. «Чужое» слова ў тэксце. Інтэртэкстуальнасць
- •41. Паняцце стылю твора. Літаратуразнаўчая стылістыка як навуковая дысцыпліна
- •42. Кампазіцыя
- •43. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
- •44. Літаратурны род
- •. Літаратурны від і жанр
- •45. Эпас (эпічны род). Сістэма эпічных відаў і жанраў
- •46. Драма (драматычны род). Сістэма драматычных відаў і жанраў
- •47. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
- •48. Ліра-эпас
- •49. Азначэнне літаратурнага працэсу.
- •50. Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства
- •51. Літаратурныя сувязі і ўплывы
- •52 Стадыяльнасць літаратурнага развіцця.
- •53. Асноўныя стадыі-этапы літаратурнага працэсу на Беларусі
- •54. Барока
- •55. Класіцызм
- •56. Сентыменталізм
- •57. Рамантызм
- •58. Агульнае паняцце аб рэалізме. Шляхі станаўлення і развіцця рэалізму ў сусветнай літаратуры
- •. Рэалізм і сучаснае літаратуразнаўства.
- •59. Натуралізм
- •60. Дэкаданс. Мадэрнізм. Авангардызм. Постмадэрнізм
- •61. Сімвалізм
- •62. Імпрэсіянізм
- •63. Экспрэсіянізм
- •64. Футурызм
- •65. Дадаізм
- •66. Сюррэалізм
- •67. Экзістэнцыялізм
- •68. Школа «плыні свядомасці»
- •69. «Новы раман»
- •70. Драма і тэатр абсурду
17. Мастацтва ў суаднесенасці
З іншымі формамі грамадскай свядомасці,
Галінамі культуры
І творчай дзейнасці людзей
Мастацтва як адна з форм сацыяльнай свядомасці, галін культуры і творчай дзейнасці людзей знаходзіцца ў цесных узаемасувязях з іншымі падобнымі з’явамі ў грамадстве — філасофіяй, навукай, этыкай і мараллю, міфалогіяй, рэлігіяй.
Цесныя ўзаемадачыненні ў мастацтва з філасофіяй. Яны судакранаюцца на працягу ўсяго гістарычнага шляху развіцця мастацтва. Філасофская праблема сэнсу жыцця стала галоўным матывам вялікай колькасці твораў мастацтва, і асабліва літаратуры. У многім філасофская праблема ўзаемаадносін асобы і грамадства, вырашэння сацыяльных супярэчнасцей — таксама вечная тэма сусветнага мастацтва. Шэраг твораў старажытнай філасофскай думкі (напрыклад, «Пір», «Іон», «Гіпій Большы» Платона), будучы філасофскімі трактатамі, у якіх абмяркоўваюцца важнейшыя праблемы быцця, пазнання, творчасці, маралі, па сваёй пластычнасці, выразнасці, вобразнасці выкладання з’яўляюцца вельмі блізкімі да твораў мастацтва.
Часта мастацкія творы выступаюць у якасці важнейшых дакументаў для навуковага аналізу і абагульненняў. Так, напрыклад, «Іліяда» і «Адысея» выкарыстоўваюцца навукай у якасці крыніцы для вывучэння надзвычай аддаленага ад нас па часе антычнага грамадства. Творы вялікага французскага пісьменніка А. Бальзака нясуць у сабе багаты матэрыял для вывучэння эканомікі, палітычных і прававых адносін Францыі першай паловы ХІХ ст. Творчасць Л. Талстога У. Ленін назваў «люстэркам» рускай рэвалюцыі».
Міфалагічныя матывы, сюжэты, вобразы практычна ўвесь час прысутнічаюць у мастацтве, ўвайшоўшы ў яго творы на самых ранніх стадыях развіцця самога мастацтва. У прынцыпе мастацтва вырасла з міфалогіі. У апошнія часы ў мастацтве ўзрасла цікавасць да міфалогіі. Калі браць уласна мастацкую літаратуру, то аб гэтым сведчаць творы Х. Борхеса, Г. Маркеса, Ч. Айтматава і інш. пісьменнікаў 1.
Яркія і змястоўна насычаныя рэлігійныя сюжэты (як правіла, біблейскія) сталі тэматычнай асноваймногіх твораў выяўленчага мастацтва, літаратуры, музыкі і г. д.
Цесныя сувязі і кантакты мастацтва з навукай, філасофіяй, этыкай і мараллю, міфалогіяй, рэлігіяй — гэта толькі адзін з аспектаў праблемы яго ўзаемадачыненняў з формамі грамадскай свядомасці, галінамі культуры і творчай дзейнасці людзей.
Месца, роля, значэнне мастацтва ў розных сацыяльна-гістарычных сітуацыях разумеліся па-рознаму. Неаднойчы атрымліваў распаўсюджанне погляд, згодна з якім мастацтва — гэта з’ява залежная, падначаленая, службовая: у адносінах да дзяржавы (эстэтыка Платона), да рэлігіі і маралі (сярэднявечча), да данасцірозуму (рацыяналізм класіцызму і Асветніцтва), да навуковага пазнання (пазітывісцкая эстэтыка), да афіцыйнай палітычнай ідэалогіі (апошняе мела месца ў СССР, і асабліва моцна ў 1930–1950-я гг.). Наўрад ці ёсць неабходнасць даказваць аднабаковасць і гістарычную вычарпанасць падобных уяўленняў, якіяцяперуспрымаюцца як дагматычна вузкія і варожыя мастацкай культуры. З цягам часу станавілася ўсё ясней, што мастацтва валодаенезалежнасцю(няхай сабе і адноснай) ад іншых з’яўграмадскага і асабовага жыцця, што яно мае сваё, асаблівае прызначэнне.
Унікальнасць, самакаштоўнасць і свабода мастацтва былі дэклараваны нямецкай эстэтыкай рубяжа ХVІІІ–ХІХ стст. (І. Кант, іенскія рамантыкі). Філосафы і мастакі эпохі рамантызму падкрэслівалі, што мастацтва валодае велізарнай і ў аснове сваёй станоўчай сілай уздзеяння на духоўнае жыццё асобы, грамадства, чалавецтва. Жывапісцы, музыканты, паэты бачыліся людзям таго часу правадырамі, настаўнікамі, нават прамымі заканадаўцамі гісторыі развіцця чалавецтва. Лічылася, што яны здольныя істотна паўплываць на працэс развіцця грамадства, на жыццё народаў. Безумоўна, абарона і абгрунтаванне самастойнасці мастацтва склалі велізарную заслугу рамантыкаў перад гэтай важнай галіной культуры і творчай дзейнасці людзей. Разам з тым філосафы і мастакі рамантычнай арыентацыі часам перабольшвалі магчымасці і грамадскую ролю мастацкай дзейнасці, ставячы мастацтва над іншымі формамі культуры, грамадскай думкі і свядомасці. Яны нават аддаліся летуценням наконт усталявання мастакамі раю на зямлі, дэкларуючы свайго роду утопію — міф аб усемагутнасці мастацтва і яго поўным прыярытэце і перавазе над іншымі формамі культуры, над жыццём у цэлым. Гэты міф аказаўся жывучым. Ён працягваў існаваць і ў паслярамантычныя эпохі, у прыватнасці, у сімвалісцкай эстэтыцы. Абарона самастойнасці мастацтва, як бачна, неаднаразова абарочвалася яго аднабаковай апалогіяй, часам нават агрэсіўнай. Іерархічнае ўзвышэнне мастацтва над усім, што суправаджае чалавечую жыццядзейнасць, абазначаецца тэрмінам «мастацтвацэнтрызм», які так ці інакш роднасны эстэтызму — канцэпцыі, згодна з якой эстэтычныя каштоўнасці ставяцца над усімі астатнімі.
Крытыка «мастацтвацэнтрызму» (адначасова і мастацкай творчасці як самакаштоўнай і непараўнальнай з ніякімі іншымі заняткамі чалавека і формамі яго жыццядзейнасці) прысутнічае ўжо ў рамантычнай эстэтыцы (Шэлінг, Вакенродэр, Жукоўскі і інш.). У ХХ ст. думкі-перасцярогі наконт залішняй апалогіі мастацтва і мастацкай дзейнасці, іх быццам бы надзвычайнага месца ў жыцці асобы і ўсяго грамадства выказвалі Л. Талстой, М. Цвятаева, А. Камю, В. Астаф’еў і многія іншыя мастакі.
Мастацтву (пры ўсім тым, што яго значэнне для чалавецтва з’яўляецца важным і унікальным) не патрабуецца іерархічнае ўзвышэнне над іншымі формамі чалавечай жыццядзейнасці. Яно знаходзіцца ў шэрагу раўнапраўных галін (навукі, філасофіі, маралі, палітыкі, асабістых зносін, навыкаў працоўнай дзейнасці і г. д.), займаючы там сваё адпаведнае месца. Пры гэтым усе названыя галіны паміж сабой узаемазвязаны, у іх ёсць зоны сыходжанняў і ўзаемаўплываў. Для мастацкай творчасці з’яўляецца надта нязручнай і зусім непатрэбнай устаноўка на яе аўтаномію (лозунг «чыстага мастацтва»), на ізаляцыю ад жыццёвай рэальнасці.
Сапраўднае прызначэнне мастацкай творчасці — даць чалавеку магчымасць востра адчуць і напружана перажыць асабістую свабоду і адначасова — сваю прыналежнасць быццю як цэламу, сваё адзінства са светам і яго каштоўнасцямі, сталымі і вечнымі.