- •1. Тэорыя літаратуры як галіна навукі
- •2. Змест, мэты і задачы курса «Тэорыя літаратуры», яго структура
- •1. Ранні этап у развіцці тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •2.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі ў хіх — пачатку хх стст.
- •2.2. Міфалагічная школа
- •2.3. Біяграфічны метад
- •2.4. Культурна-гістарычная школа
- •2.5. Параўнальна-гістарычны метад
- •6. Псіхалагічная школа
- •7. Фармальны метад
- •Сацыялагічны метад
- •3.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі ў сярэдзіне — другой палове хх ст.
- •8. Псіхааналітычная школа
- •9 «Новая крытыка»
- •8. Фенаменалагічная школа
- •9. Літаратуразнаўчая герменеўтыка
- •10. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
- •11. Тэарэтыка-літаратурная думка на беларусі
- •12. Азначэнне мастацтва
- •Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
- •13. Мастацкі вобраз
- •14. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
- •15. Пазнавальны аспект мастацтва
- •16. Аўтарскі пачатак у мастацтве
- •17. Мастацтва ў суаднесенасці
- •З іншымі формамі грамадскай свядомасці,
- •Галінамі культуры
- •І творчай дзейнасці людзей
- •18. Паняцце літаратуры. Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе
- •19. Мастацкія магчымасці слова
- •20. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
- •21. Прасторава-Часавыя магчымасці мастацкай літаратуры 1
- •22. Пазнавальныя магчымасці літаратуры, яе ярка выражаныя праблемнасць і інтэлектуалізм
- •23. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай «сям’і». Літаратура ў сучасным тэхнізаваным свеце
- •24. Літаратура і міфалогія
- •25. Успрыманне літаратуры і праблема «чытач — аўтар». Рэцэптыўная эстэтыка
- •. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
- •26. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
- •27. Тыпы Літаратуры паводле
- •Мастацка-эстэтычных вартасцей твораў
- •І іх функцыянальнай ролі
- •Ў чытацкай аўдыторыі
- •Белетрыстыка
- •28. Ваганні і змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры. Фактары літаратурнага поспеху
- •29 Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу
- •. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
- •30. Тэма, праблема, ідэя
- •. Канфлікт
- •31. «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця
- •32. Агульнае паняцце аб персанажы
- •33. Партрэт персанажа
- •. Формы паводзін персанажа
- •35. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
- •36. Час і прастора ў мастацкім творы
- •37 Дэталь у мастацкім творы
- •38. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. Сюжэт і канфлікт
- •39. Склад і спецыфіка мастацкай мовы
- •40. Паняцце мастацкага тэксту. Рамачныя кампаненты тэксту. Тэкст і твор. «Чужое» слова ў тэксце. Інтэртэкстуальнасць
- •41. Паняцце стылю твора. Літаратуразнаўчая стылістыка як навуковая дысцыпліна
- •42. Кампазіцыя
- •43. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
- •44. Літаратурны род
- •. Літаратурны від і жанр
- •45. Эпас (эпічны род). Сістэма эпічных відаў і жанраў
- •46. Драма (драматычны род). Сістэма драматычных відаў і жанраў
- •47. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
- •48. Ліра-эпас
- •49. Азначэнне літаратурнага працэсу.
- •50. Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства
- •51. Літаратурныя сувязі і ўплывы
- •52 Стадыяльнасць літаратурнага развіцця.
- •53. Асноўныя стадыі-этапы літаратурнага працэсу на Беларусі
- •54. Барока
- •55. Класіцызм
- •56. Сентыменталізм
- •57. Рамантызм
- •58. Агульнае паняцце аб рэалізме. Шляхі станаўлення і развіцця рэалізму ў сусветнай літаратуры
- •. Рэалізм і сучаснае літаратуразнаўства.
- •59. Натуралізм
- •60. Дэкаданс. Мадэрнізм. Авангардызм. Постмадэрнізм
- •61. Сімвалізм
- •62. Імпрэсіянізм
- •63. Экспрэсіянізм
- •64. Футурызм
- •65. Дадаізм
- •66. Сюррэалізм
- •67. Экзістэнцыялізм
- •68. Школа «плыні свядомасці»
- •69. «Новы раман»
- •70. Драма і тэатр абсурду
12. Азначэнне мастацтва
Слова «мастацтва» шматзначнае. У асноўным ім імянуюцца вынікі і прадукты спецыфічнай дзейнасці, накіраванай на стварэнне каштоўнасцей, якія ўздзейнічаюць спачатку на пачуцці чалавека, а затым асэнсоўваюцца разумова. Часам сюды ўключаюць і сам працэс стварэння мастацкіх каштоўнасцей.
Асэнсаванне мастацтва як з’явы (яго прыроды, сутнасці, спецыфічных уласцівасцей) пачалося даўно. Першыя дайшоўшыя да нас канцэпцыі мастацтва зарадзіліся ў старажытнай Грэцыі (тэорыя мімезісу, г. зн. пераймання, наследавання мастацтва прыродзе). У афіцыйнай эстэтыцы хрысціянскага сярэднявечча мастацтва ўспрымалася як «боскае адкрыццё», а ў эпоху Адраджэння — як віртуозная імітацыя натуры чалавека. Тэарэтыкі класіцызму трактавалі сутнасць мастацтва як увасабленне «зграбнага» ў мастацкіх вобразах. Мастацтвам, паводле І.Канта, з’яўляецца «мэтазгодная дзейнасць без мэты». Гегель глядзеў на мастацтва як на з’яву, у якой увасабляецца ў адэкватнай пачуццёвай форме яго славутая «абсалютная ідэя» («абсалютны дух»). Л.Талстой разумеў мастацтва як «заражэнне» маральнымі ідэямі і думкамі, якое ажыццяўляецца праз пачуцці. Сутнасць мастацтва па-рознаму трактуецца шматлікімі плынямі замежнай эстэтыкі ХХст. Суб’ектывісцкія школы інтуітывісцка-ірацыянальнага накірунку (заснавальнікі Б.Крочэ, А.Бергсан і інш.) пад мастацтвам разумеюць «стыхійнае, неўсвядомленае самавыяўленне мастака»; у эстэтыцы неатамізму (Марытэн) мастацтва лічыцца ўвасабленнем боскай «духоўнай субстанцыі»; экзістэнцыялізм (Ж.П.Сартр) інтэрпрэтуе мастацтва як выяўленне мастацкімі сродкамі сутнасці індывіда ў «пагранічнай сітуацыі» паміж «быццём і небыццём»; фрэйдысцкая эстэтыка разглядае мастацтва як своеасаблівае выяўленне (альбо хаванне) у мастацка-пачуццёвай форме сексуальных памкненняў асобы; фенаменалогія трактуе мастацтва як феномен, які раскрываецца ў працэсе суб’ектыўнага перажывання; і г.д.
Як бачна з прыведзеных вышэй звестак, погляды на мастацтва вызначаюцца шматстайнасцю, наяўнасцю самых розных падыходаў і меркаванняў. Адзінай жа і агульнапрынятай канцэпцыі мастацтва на сённяшні дзень пакуль што не выпрацавана.
Пераважная большасць айчынных эстэтыкаў, мастацтвазнаўцаў, літаратуразнаўцаў разумее пад мастацтвам спецыфічную грамадскую з’яву, складаную сістэму якасцей і каштоўнасцей, у якой арганічна ўзаемазвязаны наступныя моманты: адлюстраванне і стварэнне рэчаіснасці (ці, дакладней, яе перастварэнне), а таксама пазнанне і ацэнка.
Дадзенай дэфініцыяй акрэслена самае сутнаснае і вызначальнае ў мастацтве, а менавіта: яно, па-першае, не проста адлюстроўвае рэчаіснасць, а перарабляе, перастварае яе, надаючы ёй нейкія новыя якасці і рысы; па-другое, і адначасова, па-трэцяе, побач з пазнаннем рэчаіснасці ў працэсе яе новага ўзнаўлення абавязкова мае месца аўтарская ацэнка гэтай рэчаіснасці.
Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
Хоць пытанне сутнасці мастацтва, яго спецыфікі і застаецца па сённяшні дзень адкрытым, аднак у тэарэтычным асэнсаванні гэтай складанай і шматаспектнай з’явы, поглядах на яе ёсць і бясспрэчныя моманты — свайго роду аксіёмы.
Па-першае, мастацтва мае творчы характар. Творчасць — гэта ініцыятыўная адухоўленая дзейнасць людзей дзеля захавання, перадачы і ўзбагачэння напрацаваных народамі і чалавецтвам у цэлым каштоўнасцей. Свет творчасці даволі багаты і шматпланавы. Творчы пачатак (у большай ці меншай ступені) прысутнічае ледзь ва ўсіх формах дзейнасці людзей, уключаючы і самыя звычайныя — аж да паўсядзённых зносін, прыватных роздумаў, перажыванняў і г. д. Але найбольш поўна творчыя імпульсы і здольнасці людзей рэалізуюцца ў сацыяльна важных сферах дзейнасці: навуковай, вытворча-тэхнічнай, дзяржаўна-палітычнай, філасофскай і, вядома ж, мастацкай. Нездарма мастацтва імянуюць мастацкай творчасцю.
Па-другое, мастацтва адносіцца да эстэтычных з’яў, г. зн. выклікае такія эмоцыі і перажыванні, якія ў першую чаргу ўздзейнічаюць на пачуцці чалавека, а ўжо потым асэнсоўваюцца ім разумова. Сфера эстэтычнага надзвычай шырокая. Эстэтычнае прысутнічае ў прыродзе, асабовых і грамадскіх адносінах, але не выступае пры гэтым у якасці галоўнага і вызначальнага. У мастацтве ж эстэтычнае выходзіць на першы план, становіцца дамінуючым, набывае сваю сапраўдную паўнату і глыбіню.
Сувязь мастацтва са сферай эстэтычнага праяўляецца, па-першае, у тым, што прадметам узнаўлення ў мастацкіх творах становіцца жыццё ў яго эстэтычных якасцях і ўласцівасцях (менавіта як пазнанае, асэнсаванае, узноўленае і ацэненае праз прызму зграбнасці, суладнасці, суразмернасці, гарманічнасці). Па-другое, сам матэрыял мастацкіх вобразаў (гук у музычным творы, трохмерныя візуальна ўспрымальныя формы ў скульптуры, словы з іх фанетычным абліччам у літаратуры і г. д.) мае пачуццёвы характар і апелюе перш за ўсё менавіта да эстэтычнага ўспрымання. Мастацкія творы, што не ўспрымаюцца як эстэтычныя каштоўнасці, не выконваюць важнейшую і галоўнейшую з ускладзеных на іх функцый.