- •1. Тэорыя літаратуры як галіна навукі
- •2. Змест, мэты і задачы курса «Тэорыя літаратуры», яго структура
- •1. Ранні этап у развіцці тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •2.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі ў хіх — пачатку хх стст.
- •2.2. Міфалагічная школа
- •2.3. Біяграфічны метад
- •2.4. Культурна-гістарычная школа
- •2.5. Параўнальна-гістарычны метад
- •6. Псіхалагічная школа
- •7. Фармальны метад
- •Сацыялагічны метад
- •3.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі ў сярэдзіне — другой палове хх ст.
- •8. Псіхааналітычная школа
- •9 «Новая крытыка»
- •8. Фенаменалагічная школа
- •9. Літаратуразнаўчая герменеўтыка
- •10. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
- •11. Тэарэтыка-літаратурная думка на беларусі
- •12. Азначэнне мастацтва
- •Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
- •13. Мастацкі вобраз
- •14. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
- •15. Пазнавальны аспект мастацтва
- •16. Аўтарскі пачатак у мастацтве
- •17. Мастацтва ў суаднесенасці
- •З іншымі формамі грамадскай свядомасці,
- •Галінамі культуры
- •І творчай дзейнасці людзей
- •18. Паняцце літаратуры. Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе
- •19. Мастацкія магчымасці слова
- •20. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
- •21. Прасторава-Часавыя магчымасці мастацкай літаратуры 1
- •22. Пазнавальныя магчымасці літаратуры, яе ярка выражаныя праблемнасць і інтэлектуалізм
- •23. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай «сям’і». Літаратура ў сучасным тэхнізаваным свеце
- •24. Літаратура і міфалогія
- •25. Успрыманне літаратуры і праблема «чытач — аўтар». Рэцэптыўная эстэтыка
- •. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
- •26. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
- •27. Тыпы Літаратуры паводле
- •Мастацка-эстэтычных вартасцей твораў
- •І іх функцыянальнай ролі
- •Ў чытацкай аўдыторыі
- •Белетрыстыка
- •28. Ваганні і змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры. Фактары літаратурнага поспеху
- •29 Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу
- •. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
- •30. Тэма, праблема, ідэя
- •. Канфлікт
- •31. «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця
- •32. Агульнае паняцце аб персанажы
- •33. Партрэт персанажа
- •. Формы паводзін персанажа
- •35. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
- •36. Час і прастора ў мастацкім творы
- •37 Дэталь у мастацкім творы
- •38. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. Сюжэт і канфлікт
- •39. Склад і спецыфіка мастацкай мовы
- •40. Паняцце мастацкага тэксту. Рамачныя кампаненты тэксту. Тэкст і твор. «Чужое» слова ў тэксце. Інтэртэкстуальнасць
- •41. Паняцце стылю твора. Літаратуразнаўчая стылістыка як навуковая дысцыпліна
- •42. Кампазіцыя
- •43. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
- •44. Літаратурны род
- •. Літаратурны від і жанр
- •45. Эпас (эпічны род). Сістэма эпічных відаў і жанраў
- •46. Драма (драматычны род). Сістэма драматычных відаў і жанраў
- •47. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
- •48. Ліра-эпас
- •49. Азначэнне літаратурнага працэсу.
- •50. Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства
- •51. Літаратурныя сувязі і ўплывы
- •52 Стадыяльнасць літаратурнага развіцця.
- •53. Асноўныя стадыі-этапы літаратурнага працэсу на Беларусі
- •54. Барока
- •55. Класіцызм
- •56. Сентыменталізм
- •57. Рамантызм
- •58. Агульнае паняцце аб рэалізме. Шляхі станаўлення і развіцця рэалізму ў сусветнай літаратуры
- •. Рэалізм і сучаснае літаратуразнаўства.
- •59. Натуралізм
- •60. Дэкаданс. Мадэрнізм. Авангардызм. Постмадэрнізм
- •61. Сімвалізм
- •62. Імпрэсіянізм
- •63. Экспрэсіянізм
- •64. Футурызм
- •65. Дадаізм
- •66. Сюррэалізм
- •67. Экзістэнцыялізм
- •68. Школа «плыні свядомасці»
- •69. «Новы раман»
- •70. Драма і тэатр абсурду
19. Мастацкія магчымасці слова
Мастацкія (вобразна-выяўленчыя) магчымасці слова і мовы ў цэлым выяўляюцца ў наступных момантах.
Па-першае, адной з галоўных крыніц вобразнасці мовы з’яўляецца іншасказальнасць слова, г. зн. выкарыстанне ў мове твораў мастацкай літаратуры слоў у пераносным значэнні. Асабліва вялікую ролю ў гэтым працэсе адыгрываюць тропы 1.
Па-другое, слоўная вобразнасць дасягаецца ў мастацкіх творах у выніку ўмелага падбору аўтарам выяўленчых дэталей, прычым без выкарыстання нейкіх асаблівых сродкаў мовы (у прыватнасці, іншасказання), з абазначэннем таго, што адлюстроўваецца, звычайнымі, простымі моўнымі сродкамі.
Па-трэцяе, мова можа аказацца вобразнай і тады, калі аўтар узнаўляе аблічча таго, хто гаворыць, з дапамогай «укладвання» яму ў вусны спецыфічных слоў (тэрмінаў, дыялектызмаў, жарганізмаў, слоў-паразітаў і г. д.).
Вобразныя магчымасці мовы якраз і вызначаюць рысы літаратуры як асаблівага віду мастацтва.
Да патэнцыяльных вобразных магчымасцей слова і мовы ў цэлым дапасоўваецца ў творах мастацкай літаратуры і той фактар, што мова іх, як правіла, максімальна арганізаваная. Кожнае адценне, кожны нюанс у сапраўдным літаратурна-мастацкім творы валодае выразнасцю і важкасцю. Калі звычайнае выказванне можа быць перааформлена без нанясення страты яго зместу (аб адным і тым жа, як вядома, можна сказаць па-рознаму), дык для мастацкага твора ломка моўнай тканіны нярэдка аказваецца згубнай.
У мастацтве слова вельмі важным з’яўляецца ашчадны адбор самых значных, найбольш выразных слоў і моўных канструкцый. Усё выпадковае і няпэўнае, усё нейтральнае, чаго шмат у звычайнай гутарковай мове, у літаратурна-мастацкім творы зводзіцца да мінімуму, а ў ідэале — да нуля.
20. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
У літаратуры ёсць адна вельмі спецыфічная рыса, якая істотна адрознівае яе ад цэлага шэрагу іншых відаў мастацтва і, з аднаго боку, з’яўляецца істотным недахопам, а з другога — надзвычай станоўчай якасцю.
Жывапісцы і скульптары, акцёры і рэжысёры ствараюць вобразы, якія валодаюць нагляднасцю. Лініі і фарбы ў жывапісе, бронзавыя, драўляныя, мармуровыя фігуры скульптурных твораў, рухі артыстаў у тэатральных спектаклях і кінафільмах непасрэдна ўздзейнічаюць на нашы зрокавыя рэцэптары.
Не тое ў мастацкай літаратуры. Словы ўсяго толькі асацыятыўна звязаны з тым, што яны абазначаюць. Чытаючы альбо слухаючы літаратурны твор, мы не бачым таго, што адлюстроўваецца, але з дапамогай уяўлення як бы па-новаму ўзнаўляем прадметы і факты, аб якіх распавядаецца. Слоўныя вобразы пазбаўлены нагляднасці, яны ўмоўныя і «нярэчыўныя», як зазначыў у свой час Лесінг у «Лаакаоне». М. Чарнышэўскі сцвярджаў, што, паколькі вобразы фантазіі (г. зн. уяўлення) больш бляклыя і слабыя, у параўнанні з непасрэдным пачуццёвым успрыманнем, паэзія па сіле і яснасці суб’ектыўнага ўражання істотна прайграе астатнім мастацтвам. Адзін з вядомых замежных тэарэтыкаў мастацтва Р. Інгардэн гаварыў аб непаўнаце і некаторай схематычнасці слоўных вобразаў.
Адсутнасць прамой нагляднасці ў літаратурна-мастацкіх вобразах кампенсуецца іх асаблівымі, спецыфічнымі магчымасцямі. У адрозненне ад жывапісца і скульптара, пісьменнік узнаўляе не толькі тыя бакі рэчаіснасці, якія могуць быць успрыняты зрокава, але і ўсё тое, што адкрываецца слыху і пачуццю.
Галоўнае ж, што аўтар літаратурнага твора непасрэдна арыентуецца на «пазаадчувальнае» ўспрыманне чытача, а менавіта на яго ўяўленне.
Такім чынам, слоўна-мастацкія вобразы ўзнаўляюць не столькі самі па сабе прадметы ў іх пачуццёва ўспрымальных уласцівасцях, колькі рэакцыі на рэчаіснасць чалавечай свядомасці, цэласныя суб’ектыўныя ўспрыманні.
Літаратуры супрацьпаказана шматстайная «рэгістрацыя» зрокава ўспрымальных частак прадметаў і мноства «дапаможных» падрабязнасцей. Разам з тым для пісьменніка непажаданы і сумарныя, тэзісна-схематычныя абазначэнні пры адсутнасці дэталей, штрыхоў, прыватнасцей. Слоўны тэкст поўнасцю адпавядае патрабаванням мастацтва, калі пісьменнікам знойдзены нешматлікія яркія дэталі і падрабязнасці, якія ўзнаўляюць прадмет у цэласнасці яго выгляду.
У асацыяцыях чытача, якія выклікаюцца слоўна-мастацкімі вобразамі, шмат індывідуальнага і адвольнага. І гэта адна з істотных рыс літаратуры як мастацтва. Уяўленні аб знешнасці герояў, іх рухах, жэстах, міміцы, аб абставінах дзеяння ў чытача больш суб’ектыўныя ў параўнанні з успрымаючым жывапіс, скульптуру, тэатральнае дзеянне, кінакарціну. У кожнага з нас свой Фауст, Таццяна Ларына, дзядзька Антось, Ганна Чарнушка. Такім чынам, чытач становіцца свайго роду саўдзельнікам стварэння мастацкіх вобразаў.
Зносіны чалавека з «нярэчыўнымі» вобразамі літаратурнага твора ажыццяўляюцца ў любых абставінах і «ўпісваюцца» ў яго паўсядзённае жыццё намнога лягчэй, чым успрыманне жывапісу, скульптуры, тэатральнай пастаноўкі, кінафільма. Чытач сам выбірае тэмп успрымання твора. Па ходу знаёмства з раманам, драмай альбо паэмай ён можа прыпыніцца, вярнуцца да ўжо пройдзенага тэксту, каб нешта ўспомніць дзеля лепшага разумення прачытанага, можа таксама ў любы момант перапыніць успрыманне, каб засяродзіцца на чымсьці іншым. Слоўны вобраз — гэта свайго роду трамплін для сатворчасці чытача, штуршок для дзейнасці яго ўяўлення.
Пры ўсіх адзначаных нюансах слоўнае мастацтва ўсё-такі захоўвае свае сувязі са сферай бачнага. Літаратурны твор уяўляе сабой своеасаблівы сінтэз вобразаў, якія адлюстроўваюць і «нябачнае», і «бачнае». Таму мастак слова часта бывае занепакоены тым, каб у чытачоў фарміраваліся яркія зрокавыя ўяўленні. Дадзеная якасць літаратурна-мастацкага твора імянуецца слоўнай пластыкай.
Слоўная пластыка была асабліва важнай у антычнай літаратуры. Не выпадкова старажытнымі філосафамі паэзія нярэдка характарызавалася як «жывапісанне словам». Пластыка захавала сваё значэнне і ў літаратуры наступных эпох. Так, напрыклад, аб арыентацыі на «жывапісанне словам» у сваёй творчасці зазначалі Гётэ, Горкі і некат. інш. славутыя пісьменнікі. Разам з тым, пры ўсёй важнасці перадачы мастакамі слова рэчаіснасці ў яе бачных зрокам праявах, сфера слоўнай пластыкі ад эпохі да эпохі паступова звужалася. Гэта вымушалася грунтоўным і ўсебаковым аналізам жыццёвых з’яў, а таксама імкненнем пісьменнікаў даць глыбокія псіхалагічныя характарыстыкі сваім персанажам.