Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
materyyaly_da_kursa_Belaruskaya_mova_praf_lexika_dlya_yurystaw.doc
Скачиваний:
338
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
283.65 Кб
Скачать

Канчаткi назоўнiкаў 3-га скланення

Н., В. – Беларусь, Сiбiр

Р., Д., М. – Беларусi, Сiбiры

Т. – Беларуссю, Сiбiр’ю, ноччу

У творным склоне апошнi зычны падаўжаецца, калi стаiць пасля галоснага: мышшу, меддзю. Параўнайце: косцю, радасцю. Калi аснова заканчваецца на б, р, ф, то перад канчаткам –ю пiшацца апостраф: шыр’ю, глыб’ю, верф’ю.

Рознаскланяльныя назоўнiкi

Прааналiзуйце i запомнiце:

Н. – iмя, племя, стрэмя

Р. iменi (iмя), племенi (племя), стрэменi (стрэмя)

Д. – iменi (iмю), племенi (племю), стрэменi (стрэмю)

В.=Н.

Т. – iменем (iмем), племенем (племем), стрэменем (стрэмем)

М. – аб iменi (iмi), племенi (племi), стрэменi (стрэмi)

У форме множнага лiку назоўнiкi на –мя маюць формы імёны, плямёны, страмёны.

Н., В. – пацучаня(ё)

Р., Д., М. – пацучаняцi

Т. – пацучанём

У форме множнага лiку назвы маладых iстот маюць суфiкс –ят-: пацучаняты, ваверчаняты; але: дзецi.

Н. – бацька, Кузьма

Р. – бацькi, Кузьмы

Д. – бацьку, Кузьме

В. – бацьку, Кузьму

Т. – бацькам, Кузьмой

М. – аб бацьку, Кузьме

Назоўнiкi мужчынскага роду на –а, -я ў давальным, творным i месным склонах маюць канчаткi 1-га скланення, калi нацiск падае на канчатак: суддзi, суддзёй, як зямлi, зямлёй i канчаткi 2-га скланення, калi нацiск падае на аснову: дзядулю, дзядулем, як полю, полем.

Н. – Саша

Р. – Сашы

Д. – Сашу, Сашы

В. – Сашу

Тв. – Сашам, Сашай

М. – аб Сашу, Сашы

Назоўнiкi агульнага роду ў давальным, творным i месным склонах маюць канчаткi 1-га скланення, калi абазначаюць асобу жаночага полу. Калi яны абазначаюць асобу мужчынскага полу, то змяняюцца як назоўнiкi мужчынскага роду на –а, -я.

Правапiс канчаткаў назоўнiкаў множнага лiку

У множным лiку назоўнiкi ўсiх трох тыпаў скланення маюць канчаткi:

Н. -- -ы, -i (вербы, хвоi, браты, вочы, косцi)

Р. -- -оў, -ёў, -аў, -яў, нулявы, -ей, -эй (вербаў, хвояў, рук, сялян, братоў , агнёў, касцей, начэй)

Д. -- -ам, -ям (вербам, хвоям, вачам, касцям, братам)

В. – як Н. або Р.(вербы, хвоi, братоў, вучняў)

Т. -- -амi, -ямi, -мi, -ыма, -iма (вербамi, хвоямi, людзьмi, вачамi(вачмi, вачыма), плячамi(ыма), вушамi(ыма), дзвярамi(ыма), грашамi(ыма)

М. -- -ах, -ях (аб вербах, хвоях, братах, вачах, ночах, касцях)

Скланенне ўласных назоўнікаў

1. Жаночыя ўласныя імёны (Таня, Ірына) скланяюцца як назоўнікі І скланення, мужчынскія з нулявым канаткам (Васіль, Аляксандр) – як назоўнікі ІІ скланення, з канаткам –а (-я) (Вася, Жэня) – як рознаскланяльныя.

2. Прозвішчы, якія заканчваюцца на націскны о або на –іх, -ых, не скланяюцца: Гурло, Санько, Чарных, Мялкіх.

3. Не скланяюцца жаноыя прозвішчы, якія заканчваюцца на зычны гук (Андраюк Алена) або ўтварыліся ад назоўнікаў ніякага роду (Сала Ірына).

4. Прозвішчы, якія маюць ненаціскны канчатак і заканчваюцца на –га, -ка, -ха (Сарока, Саладуха):

-- мужчынскія адносяцца да рознаскланяльных: Сароку Івану, Сарокам Іванам;

-- жаночыя – да І скланення: Сароцы Ірыне, Сарокай Ірынай.

5. Усе астатнія прозвішчы, якія заканчваюцца на –а, -я (Крапіва, Пушча) і суадносяцца з назоўнікамі жаночага роду, скланяюцца як назоўнікі І скланення.

6. Прозвішчы, якія заканчваюцца на –а, -я і не суадносяцца з назоўнікамі жаночага роду (Карызна, Машара, Анічэнка, Бядуля), скланяюцца толькі тады, калі належаць мужчынам.

7. Прозвішы, якія маюць форму прыналежных прыметнікаў (Фамін, Фаміна, Сакалоў, Сакалова, Пятроўскі, Пятроўская), скланяюцца як прыналежныя прыметнікі.

8. Славянскія прозвішчы на –оў, -ёў, -аў, -еў, -ын, -ін у творным склоне маюць канчатак –ым, а неславянскія прозвішчы і геаграфічныя назвы – канчатак –ам: Сяргеем Кіравым, Чарльзам Дарвінам, горадам Лоевам.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]