Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
materyyaly_da_kursa_Belaruskaya_mova_praf_lexika_dlya_yurystaw.doc
Скачиваний:
338
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
283.65 Кб
Скачать

Ужыванне лiчэбнiкаў з назоўнiкамi

Пры лiчэбнiках два, дзве, тры, чатыры назоўнiкi, прыметнiкi, дзеепрыметнiкi, парадкавыя лiчэбнiкi, займеннiкi ўжываюцца ў назоўным склоне множнага лiку: два газетныя экземпляры, тры мае сястры.

Пры колькасных лiчэбнiках ад пяцi i далей назоўнiкi ўжываюцца ў родным склоне множнага лiку: пяць кнiг, дваццаць гадоў.

Пры дробавых лiчэбнiках назоўнiкi маюць форму роднага склону адзiночнага лiку: дзве пятыя дарогi, пяць восьмых метра, паўтары тоны.

Прааналiзуйце i запомнiце:

Н. – дзве трэцiя дарогi, паўтара метра

Р. – дзвюх трэцiх дарогi, паўтара метра

Д. – дзвюм трэцiм дарогi, паўтара метрам

В. =Н.

Т. – дзвюма трэцiмi дарогi, паўтара метрамi

М. – аб дзвюх трэцiх дарогi, паўтара метрах

Зборныя лiчэбнiкi ўжываюцца з 1) множналiкавымi назоўнiкамi: двое сутак, трое штаноў; 2) назвамi маладых iстот: трое дзяцей, чацвёра парасят; 3) назоўнiкамi i асабовымi займеннiкамi, якiя абазначаюць асоб мужчынскага полу: двое мужчын, трое студэнтаў; 4) са словамi людзi, конi, гусi, свiннi: двое гусей, трое коней, дзявяцера чалавек.

Пры абазначэннi адлегласцi лiчэбнiк ужываецца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнiкам за: за два крокi, за дзвесце метраў, за пяць кiламетраў.

Для выражэння прыблiзнай колькасцi выкарыстоўваюцца: а) адваротны парадак слоў: метраў пяць, кiламетры чатыры; б) два лiчэбнiкi: тры-чатыры метры, пяць-шэсць дзён; в) прыназоўнiкi пад, з, за, каля ў спалучэннi з формай пэўнага склону: яму пад семдзесят, каля двух метраў, дзён з пяць, днi за тры.

Пры абазначэннi часу лiчэбнiк ужываецца з прыназоўнiкам а: а пятай гадзiне, а палове на шостую.

Парадкавыя лiчэбнiкi, якiя ў спалучэннi з назоўнiкам абазначаюць дату, ужываюцца ў форме роднага склону: першага верасня, дваццаць пятага сакавiка. У назве свята лiчэбнiк мае форму назоўнага склону: Першае мая, Восьмае сакавiка.

19. Скланенне I правапiс займеннiкаў

Прааналiзуйце i запомнiце:

Н. – я, ты, яна, свой, свая, хто, што, чый, колькi

Р. – мяне, цябе, яе, свайго, сваёй, каго, чаго, чыйго, колькiх

Д. – мне, табе, ёй, свайму, сваёй, каму, чаму, чыйму, колькiм

В. – мяне, цябе, яе, свой або свайго, сваю, каго, што, чый або чыйго, колькi або колькіх

Т. – мной(мною), табой(табою), сваiм, сваёй(сваёю), кiм, чым, чыiм, колькiмi

М. – (аб, аба) мне, табе, ёй, сваiм, сваёй, кiм, чым, чыiм, колькiх

Н. – самы, сам, ---

Р. – самага, самога, сябе

Д. – самаму, самому, сабе

В. – самы або самага, самога, сябе

Т. – самым, сам, сабой(сабою)

М. – аб самым, сам, сабе

Рознiца ў напiсаннi словазлучэнняў не хто iншы нiхто iншы; не што iншае – нiшто iншае тлумачыцца асаблiвасцямi ў iх значэннi. З часцiцай не гэтыя спалучэннi маюць значэнне супрацьпастаўлення: Гэта быў не хто iншы, як мой бацька. Чалавека цiкавiла не што iншае, як мясцовыя звычаi.У хату ўвайшоў Пятрусь, а не хто iншы. Адмоўныя займеннiкi ў падобных спалучэннях ужываюцца ў сказах, дзе ўжо ёсць адмоўе: Нiхто iншы не мог дапамагчы. Нiшто iншае яго не цiкавiла.

20. Правапiс асабовых канчаткаў I суфiксаў дзеясловаў

Змяненне дзеясловаў па асобах i лiках называецца спражэннем. У залежнасцi ад характару асабовых канчаткаў выдзяляюцца першае i другое спражэннi.

Спражэнне можна вызначыць па iнфiнiтыве: да 2-га спражэння адносяцца:

а)дзеясловы на iць, -ыць (акрамя аднаскладовых: жыць, шыць): любiць, касiць, смажыць;

б) дзеясловы на –ець (акрамя хацець), калі е выпадае ў 1-ай асобе адзіночнага ліку: вярцець – я вярчу, ненавідзець – я ненавіджу (параўнайце: чарнець – я чарнею, бялець – я бялею – І спражэнне);

в) а таксама гнаць, залежаць, належаць, дрыжаць, баяцца, спаць, стаяць, ляжаць, маўчаць, глядзець.

Усе астатнiя дзеясловы адносяцца да 1-га спражэння: хацець, шыць, чытаць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]