Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
IGPB_kratkie_otvety.docx
Скачиваний:
26
Добавлен:
24.12.2018
Размер:
125.6 Кб
Скачать

48. Судовая рэформа 1864. І асаблівасці яе правядзення у Беларусі.

Нарматыўныя акты па судовай рэформы 1864 года: Заснаванне судовых устаноў, Статут крымінальнага судаводства, Статут грамадзянскага судаводства, Статут аб пакараннях, якія накладваюць міравыя суддзі.У аснову судовай рэформы была пакладзена тэорыя падзелу ўлад. Мэта рэформы – пераўтварыць феадальна-саслоўную судовую сістэму ў больш прагрэсіўную, якая б адпавядала ўмовам развіцця капіталістычнага грамадства.

Пытанне аб рэформе суда было пастаўлена ў пачатку 1840-х гадоў. У 1860 годзе судовае следства замест паліцыі было перададзена спецыяльнаму інстытуту следчых. У 1862 годзе Аляксандр ІІ зацвердзіў асноўныя прынцыпы новых судовых Статутаў. Адзяленне суда ад адміністрацыі, роўнасць усіх перад законам, публічнасць і спаборнасць судовага працэсу, нязменнасць суддзяў і судовых следчых, увядзенне суда прысяжных засядацеляў і інстытута прысяжных павераных (адвакаты).

У 1864 годзе ўводзіліся мясцовыя і агульныя суды. Сістэма мясцовых судоў складалася з міравых судоў і павятовых з’ездаў міравых суддзяў. Сістэма агульных судоў – з акруговых судоў (пераважна па 1 суду на губернію), судовых палат (1 на некалькі губерніяў) і сената.

Мясцовыя суды разглядалі дробныя злачынствыі мелі спрошчанае справаводства. Фармальна суды былі безсаслоўнымі, для ўсіх саслоўяў існаваў адзіны акруговы суд.

Справы аб цяжгіх злачынствах разглядалі акруговыя суды з удзелам прысяжных засядацеляў. Палітычныя справы – асобая ўстанова судовай палаты з удзелам саслоўных прадстаўнікоў.

Захоўваліся сялянскія валасныя, духоўныя, камерцыйныя і ваенныя суды.

Суддзі агульных судоў прызначаліся ўрадам, міравых – выбіраліся на павятовых земскіх сходах.

У Беларусі міравыя суды былі ўведзены толькі ў 1872 годзе. Так як у Беларусі не было земскіх устаноў, міравыя суддзі не выбіраліся,а прызначаліся міністрам юстыцыі па рэкамендацыі мясцовай адміністрацыі.

Акруговыя суды, судовыя палаты і інстытут прысяжных павераных былі ўведзены ў 1882 годзе.

Спісы прысяжных засядацеляў складаліся паліцыяй, а не земствам, як гэта было ў Расіі.

49. Земская реформа 1864 і асаблівасці правядзення у Беларусі.

1 студзеня 1864 года - палажэнне аб губернскіх і павятовых земскіх установах. Згодна з ім утвараліся губернскія і павятовыя земскія сходы, як распарадчыя ўстановы; утвараліся губернскія і павятовыя ўправы як выканаўчыя ўстановы. Выбары павятовых дэпутатаў праводзіліся на 3 выбарчых з’ездах: 1) павятовых землеўладалькаў 2) гарадскіх выбаршчыкаў 3) выбарных ад сельскай грамады. Асноўная праца ў земскіх установах выконвалася ў павятовых і губернскіх управах, якія былі пастанна дзеючымі органамі і мелі штатных сыноўнікаў.Кампетэнцыя земстваў: пытанні мясцовай гаспадаркі, пабудова і даглад дарог, школ, бальніц, добрачынныя ўстановы, арганізацыя сельскагаспадарчага крэдыту, прапаганда агранамічных ведаў, арганізацыя земскай статыстыкі. Земская рэформа 1864 года не пашырылася на нацыянальныя ўскраіны, у тым ліку і на Беларусь, так як царскі ўрад баяўся, што мясцовае самакіраванне трапіць тут у рукі памешчыкаў, якія лічыліся недобранадзейнымі. Палажэннем 1890 года дзейнасць земстваў была абмежавана. 15 красавіка 1903 года было ўведзена палажэнне “Аб кіраванні земскай гаспадаркай” у губерніях Віленскай, Віцебскай, Валынскай, Гродзенскай, Кіеўскай, Ковенскай, Мінскай, Магілеўскай і Падольскай. Згодна за палажэннем ад 1903 года, ствараліся губернскія і павятовыя камітэты па справах земскай гаспадаркі. 27 сакавіка 1911 года было прынята палажэнне “Аб земскіх установах”. У Беларусі яно было пашырана толькі на Віцебскую, Магілёўскую і Мінскую губерніі. З 35 беларускіх паветаў, земствы былі ўведзены толькі ў 25. У аснову выбарчаў сістэмы былі пакладзены саслоўны і маёмасны цэнзы. Рабочыя , дробная буржуазія, інтэлігенцыя ў выбарах не ўдзельнічалі. Згодна з палажэннем ад 1911 года ствараліся губернскія і павятовыя земскія сходы і земскія ўправы. Яны займаліся толькі мясцовымі гаспадарчымі справамі. Сельская грамада. Па палажэнню 1911 года, магла пасылаць у выбарчыя сходы не > 1/3 усіх дэпутатаў. Выбаршчыкі падзяляліся на 2 курыі: польская і руская (пашыралі). Губернатары і міністр унутраных спраў мелі права прыпыняць выкананне распараджэнняў земскіх губернскіх і павятовых сходаў. Гэта давала магчымасць прыпыняць практычна любое рашэнне земстваў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]