Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
IGPB_kratkie_otvety.docx
Скачиваний:
26
Добавлен:
24.12.2018
Размер:
125.6 Кб
Скачать

52. Попыткі ажыццяулення самазавызначэння. Усебел з’езд 1917.

Першы ўсебеларускі з’езд, які пазней быў названы кангрэс, праходзіў з 5 па 17 снежня 1917 года ў Мінску. Прысутнічала 1872 дэлегаты, з іх 1167 мелі рашаючы голас, 705 – дарадцы. Па сацыяльнаму складу ў асноўным гэта былі сяляне і сярэднія/ніжэйшыя слаі інтэлігенцыі. Па нацыянальнаму складу – беларусы.

Асноўнае пытанне, якое разглядалася на з’езде: форма самавызначэння Беларусі.

Дэлегаты, якія прадстаўлялі беларускі нацыянальна-вызваленчы рух, выступалі за самавызначэнне Беларусі па ўзору еўрапейскіх буржуазна-дэмакратычных дзяржаў. Бальшэвікі адстойвалі беларускую нацыянальную дзяржаўнасць у форме аўтаноміі ў рамках РСФСР. Канчатковае вырашэнне пытання аб форме самавызначэння Беларусі планавалася разгледзець на маючым адбыцца першым устаноўчым з’езде або сойме.

Дэлегаты кангрэсапрапаноўвалі ўтварыць орган краявой улады з прадстаўнікоў Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Тым самым члены кангрэса адмовіліся прызнаць існуючыя органы ўлады, у тым ліку і Аблвыканкамзах (заходняй вобласці і заходняга фронту).

Савецкі орган краявой улады (аблвыканкамзах) створаны 26 лістапада 1917 году.

18 снежня 1917 года Ўсебеларускі кангрэс быў разагнаны.

53. Брест-літоускі мірны договор. Правазглашэнне бнр. Устауныя граматы.

21 лютага 1918 года выканкам рады усебел з’езда прымае першую Ўстаўную грамату, у якой аб’яўляе сябе часовым органам улады да склікання ўсебеларускага ўстаноўчага сойма. Выканкам рады стварае ўрад – народны сакратарыят, старшынёй якога стаў лідэр правага крыла БСГ Варонка. У склад урада ўвайшло 15 народных сакратароў.

9 сакавіка 1918 года выканкам рады ўсебеларускага з’езда прымае другую ўстаўную грамату, дзе гаворыцца аб утварэнні БНР. Выбіраецца рада БНР, прэзідыум якой узначальвае лідэр БСГ Серада. Да склікання ўстаноўчага з’езда рада аб’яўляецца заканадаўчым органам. Дэлегаты ўстаноўчага з’езда выбіраліся на аснове роўнага, тайнага і прапарцыянальнага выбарчага права. Выбіраць і быць выбранымі маглі ўсе грамадзяне, незалежна ад роду заняткаў, нацыянальнай прыналежнасці і веравызнання. Прызначаемы радай і адказны перад ёй народны сакратарыят аб’яўляецца выканаўчым орагнам. У другой устаўной грамаце дэкларуюцца дэмакратычныя правы і свабоды грамадзян Беларусі.

25 сакавіка 1918 года на сессіі рады БНР большасцю галасоў была прынята Трэцяя ўстаўная грамата, якая абвясціла незалежнасць БНР у межах той тэрыторыі , дзе пражывала большасць беларускага насельнічтва.. тым самым завяршыўся працэс самавызначэння беларускага народа.

Першымі незалежнасць БНР прызналі ўрады Ўкраіны, Літвы, Эстонія, Чэхаславакія, Балгарыя, Фінляндыя, турцыя і інш. Узаконьваюцца дзяржаўны герб. Сцяг і гімн ржэспублікі. Узаконьваецца часовая Канстытуцыя рэспублікі. Рада БНР актыўна пачынае адраджаць беларускую культуру і нацыянальную самасвядомасць. Аднак тактыка змоўнічтва з германскімі акупацыйнымі ўладамі прывяла да крызісу ўнутры рады да, яе рэарганізацыі. Пасля ўзнаўлення савецкай улады рада БНР працягвае сваю працу ў эміграцыі.

Аднак, прэзідыўм рады БНР не прызнаў правамочным рашэнне канферэнцыі і ў наступным перыядычна склад рады абнаўляўся.

54. 1-ы з’езд компартыі бальшывікоу. Дзяржауна-правая значымасць яго пастаноу. Межы БССР.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]