- •31. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі у др. Палове 19ст.
- •32. Сялянская рэформа 1861г.Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. 19ст. Асаблівасці іх правядзення ў Беларусі
- •32.Сялянская рэформа 1861 г. Буржуазныя рэформы 60-70 гг. 19ст. І асаблівасці іх правядзення ў Беларусі
- •33.Паўстанне 1863-64гг. Ў Беларусі. Яго наступствы.
- •34. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове 19 ст.
- •34.Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў др. Пал. 19 ст.
- •35. Грамадска-палітычны рух у другой палове 19ст.
- •42. Кастрычніцкая рэвалюцыя. Усталяванне савецкай улады ў Беларусі.
- •43. Беларусь у час нямецкай акупацыі. Утварэнне бнр.
- •44. Утварэнне бсср і ЛітБел
- •45. Беларусь у час савецка-польскай вайны. Рыжскі мірны дагавор.
- •46. Грамадска-палітычнае і эканамічнае развіццё бсср у 20-х гг. 20 ст.(нэп)
- •47. Развіццё культуры Беларусі у 20-х гг. 20ст. Палітыка беларусізацыі
- •47. Развіццё культуры Беларусі у 20-х гг. 20ст. Палітыка беларусізацыі
- •48. Беларусь у перыяд першых пяцігодак. Індустыялізацыя і калектывізацыя
- •49. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё бсср у 1928-1939гг.
- •52. Напад Германіі на ссср.Пачатак вав. Акупацыйны рэжым.
- •53. Народнае супраціўленне акупантам у гады вав.
- •54. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- •54. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- •55. Аднаўленне народнай гаспадаркі.Грамадска-палітычнае жыццё. Умацаванне савецкай улады ў Заходняй Беларусі
- •56. Сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі і культурнае развіццё ў 50-60-ыя гг. 20ст.
- •57. Беларусь у 70-80-ыя гг. 20ст.Крызісныя з”явы ў сацыяльна-палітычным і эканамічным жыцці рэспублікі
- •59. Абвяшчэнне незалежнасці рб.Беларусь у перыяд умацавання дзяржаўнасці. Эканамічнае і палітычнае становішча на сучасным этапе
- •60. Нацыянальнае адраджэнне. Развіццё культуры на сучасным этапе
32. Сялянская рэформа 1861г.Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. 19ст. Асаблівасці іх правядзення ў Беларусі
Дзве галоўныя прычыны абумовiлi адмену прыгоннага права ў Расiйскай Iмперыi: iснаванне прыгоннiцтва стрымлiвала эканамiчнае развiцце дзяржавы; узрастанне антыпрыгоннiцкага руху, перш за ўсе сярод сялянства, пагражала моцным сацыяльным выбухам. Стала вiдавочна, што прыгоннiцкая сiстэма гаспадаркi значна праiграе капiталiстычнай.Ва ўрадавых колах у рэшце рэшт зразумелi, што час адмены прыгоннага права наспеў. Рэформу вырашана было пачаць з заходнiх губерняў.19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзiў заканадаўчыя акты, якiя тычылiся адмены прыгоннага права i звярнўся да народа з “Манiфестам”. У адпаведнасцi з “Манiфестам” селянiн адразу атрымлiваў асабiстую свабоду i шэраг грамадзянскiх правоў.Для непасрэднага правядзення рэформы на месцах стваралiся спецыяльныя органы – павятовыя мiравыя з’езды i губернскiя па сялянскiх справах установы.Калi да рэформы ў селянiна зямлi было звыш вышэйшай нормы, то памешчык меў права адрэзаць лiшак на сваю карысць. Свой палявы надзел зямлi сяляне павiнны былi выкупiць ва ўласнасць. У вынiку сяляне станавiлiся даўжнiкамi дзяржавы i на працягу 49 гадоў павiнны былi выплочваць выкупныя плацяжы разам з працэнтамi за пазыку. Паўстанняе 1863–1864гг. прымусiла ўрад унеслi iстотныя змены ў ажыццяўленне сялянскай рэформы на Беларусi. Тут уводзiўся абавязковы выкуп сялянскiх надзелаў; спынялася часоваабавязанае становiшча сялян, яны станавiлiся ўласнiкамi; выкупныя плацяжы знiжалiся; былi створаны павятовыя паверачныя камiсii для праверкi i выпраўлення ўстаўных грамат; у адпаведнасцi з законам 1867 г. дзяржаўныя сяляне на Беларусi пераводзiлiся з аброку на выкуп i станавiлiся ўладальнiкамi сваiх надзелаў.
Рэформа 1861 г. лiквiдавала прыгоннае права. Аднак гэтага было не дастаткова. Былi патрэбны iншыя рэформы дзяржаўна-палiтычнага ладу. У 60–70-я гады ўрад прыняў шэраг пастаноў аб правядзеннi рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галiне народнай адукацыi i друку. Самай радыкальнай была судовая рэформа (20 лiстапада 1864 г.). Былi абвешчаны нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адмiнiстрацыi, вусны характар, спаборнасць i галоснасць судовага працэсу. Пры разглядзе крымiнальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў, ствараўся iнстытут адвакатаў. На Беларусi судовая рэформа пачалася толькi ў 1872 г. з увядзення мiравых судоў.Земская рэформа, прынятая 1 студзеня 1864 г., прадугледжвала стварэнне ў паветах i губернях выбарных устаноў для кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскiм абслугоўваннем насельнiцтва i iншымi справамi непалiтычнага характару. На Беларусi была праведзена гарадская рэформа (прынята ў 1870, а пачалася ў 1875). Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасцi пры выбарах органаў гарадскога самакiравання. Права выбіраць і быць абранымі ў гарадскую думу атрымалі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі.Рэфармаванне армii ў Расii пачалося ў 1862 г., калi былi ўтвораны 15 ваенных акруг i скарочаны тэрмiн службы да 7–8 гадоў. У 1874 г. з была увядзена усеагульная воiнская павiннасць.Буржуазны характар насiлi школьная (1864 г.) i цэнзурная(1865 г.) рэформы. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай. Новы цэнзурны статут значна пашыраў магцымасцi друку.