Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
с 32 - по 60.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
20.04.2019
Размер:
233.98 Кб
Скачать

45. Беларусь у час савецка-польскай вайны. Рыжскі мірны дагавор.

14 лютага 1919 адбылася першая савецка-польская сутычка, якая паклала пачатак вайне.

Знясіленыя грамадзянскай вайной, Чырвоная армія не магла аказаць добраузброенаму польскаму войску сур’езнага спраціулення. Акрамя таго бальшавікі адчувалі сябе у Беларусі вельмі не надзейна. У самой Б. были незадаволены уладай и паднималі паустанні. Таму ужо 19 красавіка 1919 польскія войски захапілі Вильню потым Гродна.

Хутка большасць бел. зямель трапіла пад Польскую акупацыю. У красавіку, калі палякі занялі Кіеу, напалоханы урад Леніна прапанавау Польшчы усю тэр-ыю былой ЛітБел рэспублікі у замен на мірнае пагадненне.

Польскія жаумеры адбіралі у сялян тое, што не паспелі прыбраць папярэднія акупанты. Прадукты харчавання магли атрымаць толькі тыя, хто уступіу у польскія кааператывы, а у пытальных листах запісвауся палякам. Галодныя беларусы папаунялі рады польскага насельніцтва. Дзяржауная мова лічылася польскай, рыхтавалися умовы для паступовага уключэння бел. зямель у склад Польскай дзяржавы, Але не усіх. Усходняя Беларусь была для палякау разменнай манетай, якую яны рыхтаваліся перадаць бальшавікам за іх згоду адмовіцца ад Заходней Беларуси.

Беларусы спрабавали змагацца. Вялася и партызанская барацьба, Але вынікі былі сціплымі.

Вынік: 18 сакавіка 21 года быу падпісаны Рыжскі мірны дагавор без удзелу беларускай дэлегацыі. Гэты дагавор Толькі падцвердзіу папарэднюю дамоуленасць Расіі і Польшчы аб падзеле паміж сабой Беларусі і Украіны.

46. Грамадска-палітычнае і эканамічнае развіццё бсср у 20-х гг. 20 ст.(нэп)

Разбурэнні, беспрацоўе, неабдуманае ўсеагульнае адзяржаўленне сродкаў вытворчасці, харчразвёрстка выклікалі незадаволенасць народа, асабліва сялянства.Прычынай цяжкага эканамічнага і палітычнага крызісу на рубяжы 1920–1921 гг. было разбалансаванне палітычных і эканамічных інтарэсаў.З’явілася новая эканамічная палітыка, распрацаваная У. Леніным і прынятая Х з’ездам РКП(б) у сакавіку 1921 г. Сродкамi яе рэалiзацыi вызначалiся: харчпадатак, кааперацыя, свабоднаепрадпрымальнiцтва i свабоднырынак.

Сутнасць нэпа зводзілася да максімальнага пад’ёму вытворчых сіл і паляпшэння становішча рабочых і сялян дзеля захавання савецкай улады.Галоўнай мэтай нэпа стала замена харчразвёрсткі харчовым падаткам.Дазвалялася здаваць зямлю ў арэнду і выкарыстоўваць наёмную працу пры ўмове, што члены сям’і наймальніка таксама працуюць.У гады нэпа ажыццяўляліся тры віды гандлю: прыватны, кааператыўны і дзяржаўны. Дзяржбанк ў канцы 1922 г. выпусціў новыя грашовыя знакі – чырвонцы.Былі адменены ўсе абмежаванні на сумы ўкладаў, якія маглі захоўваць грамадзяне і арганізацыі ў ашчадных банках.Дзяржава стала падтрымліваць дробныя і сярэднія прыватныя і кааператыўныя прадпрыемствы.Дазвалялася арэнда прамысловых прадпрыемстваў іншаземнымі фірмамі ў форме канцэсій.Радыкальныя змены адбыліся ў кіраванні дзяржаўнай прамысловасцю.Узнаўлялася грашовая аплата працы.Заняпаўшая ў гады вайны і рэвалюцыйных пераўтварэнняў эканоміка Беларусі з пераходам да нэпа пачала адраджацца.Аднак поспехі першых гадоў нэпа прынеслі і вялікія эканамічныя праблемы. Яны былі выкліканы крызісам збыту, які ўзнік у выніку няправільнай цэнавай палітыкі дзяржавы, вялікай розніцы паміж коштам прамысловых і сельскагаспадарчых тавараў.Разыходжанне ў цэнах прывяло да таго, што селянін за прададзеную прадукцыю мог набыць прамтавараў у параўнанні з даваенным часам у 7 разоў менш.Крызіс збыту абвастрыў фінансавую праблему.У ходзе пераадолення крызісу прымаліся меры па зніжэнні сабекошту прамысловай прадукцыі, цэн на тавары, скарачэнні накладных расходаў, удасканальвалася дзейнасць кіруючага апарату і інш.У выніку павысілася рэнтабельнасць прадпрыемстваў, узніклі ўмовы для зніжэння цэн на прамысловыя тавары.Хуткаму аднаўленню прамысловай вытворчасці садзейнічала не толькі новая эканамічная палітыка, але і творчая ініцыятыва рабочых, укараненне прагрэсіўных метадаў працы.Правядзенне ў жыццё новай эканамічнай палітыкі дазволіла ў кароткі тэрмін аднавіць прамысловасць, стабілізаваць эканоміку.Доля прыватніка ў валавой прамысловай прадукцыі зменшылася.У тых умовах выцясненне прыватніка было адной з памылак у справе кіраўніцтва эканомікай краіны. У 1927г. аб''ём валавай прадукцыi iндустрыi БССР перавысiу даваенны узровень. На долю дзяржаунай прамысловасцi прыходзiлася амаль 3/4 усёй прамысловай прадукцыi. Палепшылiся у параунаннi з даваеннымi, умовы працы i быту, павысiуся жыццёвы узровень. Паднялася вытворчая i грамадска-палiтычная актыунасць рабочых.