Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
с 32 - по 60.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
20.04.2019
Размер:
233.98 Кб
Скачать

34.Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў др. Пал. 19 ст.

Пасля адмены прыгоннага права асновай эканомікі Беларусі стала сельская гаспадарка. Капіталізм у с / г развіваўся дзякуючы росту прамысловасці і гарадоў.Асаблівасцю развіцця с / г 80-90в нашага краю з’яўлялась спецыялізацыя на техн.культурах (лён). Развіццё капіталізму ў вёсцы вяло да пашырэння сялянства.З аднаго боку расла колькасць бедных беззямельных.Богатые сяляне вялі сваі гаспадаркі пры дапамозе наёмнай сілы вырабляючы прадукцыю земляробства і жывёлагадоўлі. Ў 2. пол.19в прамысловасць Беларусі развіваецца ў напрамку перапрацоўкі мясцовага і с / г сырья. Асаблівасцю быў замежны ўплыў капіталу ў краі. Да канца 19 ст. адбываецца зніжэнне колькасці дваран сярод прамыслоўцаў і расце колькасць купцоў і мяшчан сярод іх. Працэсы градаабразвання хутчэй за ўсё ішлі ў цэнтры і на захадзе Беларусі, што было звязана з чыгуначным будаўніцтвам, цеснымі сувязямі гэтых тэрыторый з агульнарасійскім і замежнымі рынкамі. Адбываецца змена і ў гандлі краю. Асноўным саслоўем з'явілася купецтва. У гэты час змяняецца структура гандлю, губляюць сваё значэнне кірмаш, актывізуецца гандаль у крамах і лаўках. Адмена прыгоннага права пацягнула за сабой, больш хуткае развіццё с / г краю. Спрыяла ажыццяўленню земскай, судовай, школьнай, ваеннай рэформе гарадскога самакіравання; больш хуткаму развіццю капитолизма ў с / г і прамысловасці краю.

На Беларусi памешчыцкае землеўладанне не толькi пераважала, але i мела выразны латыфундыяльны характар. Пераход да капiталiстычнага земляробства на Беларусi адбываўся паступова. На змену прыгоннiцтву спачатку прыйшла змешаная сiстэма гаспадаркi.Пасля рэформы 1861 г. сельская гаспадарка Беларусi ўсе шырэй уцягвалася ў рыначныя сувязi. Шмат памешчыцкiх гаспадарак перайшло на капiталiстычны шлях развiцця. У першыя два дзесяцiгоддзi пасля рэформы важнейшай галiной гандлёвага земляробства заставалася вытворчасць збожжа. У 90-я гг. галоўнай спецыялiзаванай галiной у сельскай гаспадарцы Беларусi стала малочная жывёлагадоўля. Спецыялiзацыя памешчыцкай гаспадаркi праявiлася ў пашырэннi вытворчасцi тэхнiчных культур. Сярод iх першае месца займала бульба. Значнае месца ў канцы ХIХ ст. у беларускiх губернях займала прамысловае садаўнiцтва i агароднiцтва. У прамысловасцi Беларусi iшоў працэс пераходу ад ручной працы да машыннай. Рамяство i мануфактуру паступова выцясняе капiталiстычная фабрыка. Дробныя прадпрыемствы складалi на Беларусi асноуную частку усiх фабрык i заводаў. Значнае развiцце на Беларусi атрымалi запалкавая i папярова-кардонная вытворчасць.Вельмi шмат было на Беларусi прадпрыемстваў, звязаных з перапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравiны. Iснавалi таксама кафляныя i шклозаводы.Значнаму павелiчэнню тэмпаў развiцця прамысловасцi Беларусi спрыяла стварэнне густой сеткi чыгуначных дарог.Важную ролю ў эканомiцы Беларусi адыграваў рачны транспарт.

35. Грамадска-палітычны рух у другой палове 19ст.

Пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гг. на Беларусi адбыўся рэзкi спад сялянскiх выступленняў i на працягу наступных 40 год сялянскi рух нiколi не дасягаў таго ўзроўню.Арганiзаваны рэвалюцыйны рух на Беларусi пачаў адраджацца толькi ў сярэдзiне 70-х гг.З самага пачатку ў народнiцтве iснавалi дзве плынi – рэвалюцыйная i рэфарматарская. Прадстаўнiкi першай асноўным сродкам дасягнення сваiх мэт лiчылi сялянскую рэвалюцыю. Памяркоўныя народнiкi хацелi перайсцi да сацыялiзму шляхам паступовага рэфармавання iснуючага ладу Расii.Народнiцкi рух на Беларусi быў iдэйна i арганiзацыйна звязаны з агульнарасiйскiм.Тым не меньш, выступленняў рабочых на Беларусi было няшмат. Толькi ў 90-я гады назiраецца ўздым барацьбы. Паступова рабочы рух набывае ўсе большую арганiзаванасць i ў канцы ХIХ ст. вылучаецца ў самастойную плынь.У дугой палове 80-х – пачатку 90-х гг. у некаторых гарадах Беларусi былi арганiзаваны гурткi, у якiх вывучалiся працы К. Маркса, Ф. Энгельса i iх паслядоўнiкаў.Аднак ужо з сярэдзіны 90-х гадоў у сацыял-дэмакратычным руху Расіі адбываюцца значныя змены. Пачынаецца пераход ад вузкай гуртковай прапаганды марксізму да масавай эканамічнай і палітычнай агітацыі.