Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ШПОРЫ ПА БЕЛЬСКАМУ.docx
Скачиваний:
36
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
174.62 Кб
Скачать

35. Асноўныя тэмы і вобразы паэзіі у.Караткевіча. Кніга “Быў. Ёсць. Буду”

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч нарадзіўся 26 лістапада

1930 г. у горадзе Оршы Віцебскай вобласці. Да вайны паспеў

закончыць тры класы. У гады вайны ён быў у Маскве, потым на

Разаншчыне, Урале, у наваколлі Кунгура, некалькі разоў з інтэрната

ўцякаў на фронт. Па вяртанні з эвакуацыі ў Оршу У. Караткевіч

пачаў вучыцца зноў. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1949–

1954 гг. вучыўся на філалагічным факультэце Кіеўскага універсітэта

імя Т. Р. Шаўчэнкі. У. Караткевіч настаўнічаў у вёсцы Лесавічы

Кіеўскай вобласці (1954–1956), у Оршы (1956–1958). У 1960 г. ён

скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы, а ў 1962 г. — Вышэйшыя

сцэнарныя курсы ў Маскве.

Пайшоў У. Караткевіч з жыцця заўчасна — у 1984 годзе.

Пасмяротна яму была прысуджана Дзяржаўная прэмія Беларусі (1984)

за раман “Чорны замак Альшанскі”.

Уладзімір Караткевіч — асоба шматграннага і рознабаковага

таленту: паэт, празаік, драматург, перакладчык, публіцыст, крытык,

кінасцэнарыст.

Уладзімір Караткевіч як паэт ярка сцвердзіў сябе ў другой

палове 50-х — 60-я гг. Гэта быў час хрушчоўскай “адлігі” — так

назвалі перыяд пасля XX партыйнага з’езда (люты 1956 г.), калі ў

грамадстве прагучала праўда пра культ асобы Сталіна і пачалася

дэмакратызацыя жыцця, а ў літаратуры была асуджана “тэорыя

бесканфліктнасці”, назіраўся духоўны ўздым, сцвярджалася права на

ўласнае “я”, мастацкі пошук. Ён з таго літаратурнага пакалення

“шасцідзесятнікаў”, да якога таксама належаць Еўдакія Лось, Сцяпан

Гаўрусёў, Рыгор Барадулін, Алесь Наўроцкі, Пятрусь Макаль, Янка

Сіпакоў, Міхась Стральцоў і інш. Пра творчыя поспехі і дасягненні

Караткевіча-паэта засведчылі кнігі “Матчына душа” (1958), “Вячэрнія

ветразі” (1960), “Мая Іліяда” (1969). Свае творчыя вяршыні і дасягненні ва У. Караткевіча. Слушна

і справядліва гаворыць Р. Барадулін у прадмове да кнігі “Быў. Ёсць.

Буду.” (1986), што “любая літаратура можа сказаць, што яна багатая і

сталая, калі мае свайго Уладзіміра Караткевіча”. Крэатыўнасць яго

творчай асобы проста ўражвае, захапляе. Перад намі — патрыёт-

адраджэнец, паэт-прарок сучаснай Беларусі. Рамантычна-ўздымны

пафас, лірычна-экспрэсіўны стыль паэзіі найбольш яскрава выяўлялі

склад яго ментальнасці. Паэтычная творчасць У. Караткевіча

пазначана смеласцю і арыгінальнасцю пошукаў, якія прывялі да

ўзбагачэння тэматыкі, вобразнага зместу, інтэлектуальнага ўзроўню

нацыянальнага мастацтва слова.

Чатыры яго зборнікі паэзіі “Матчына душа”, “Вячэрнія ветразі”,

“Мая Іліяда”, “Быў. Ёсць. Буду.” — выдатная з’ява ў гісторыі

беларускай літаратуры XX ст. Кнігі прасякнуты героіка-патрыятычнай

паэтызацыяй мінулага, услаўленнем беларускага духу, маральна-

гуманістычным пафасам. Вершы У. Караткевіча пра мінулае роднай зямлі вызначаюцца раскаванасцю мыслення ў часе, рамантычна-

ўзнёслай афарбаванасцю пачуцця. Для яго характэрна яркая

эмацыянальная інтэрпрэтацыя і драматызацыя гістарычных падзей,

лёсаў выдатных людзей, імкненне асэнсаваць іх з філасофскай

паглыбленасцю думкі. Беларускае мінулае ён паказвае ў гераічным і

трагічным святле, імкнецца да эпічнай разгорнутасці выказвання.

У. Караткевіч ведаў, што ў айчыннай “гісторыі... не ўсё добра, але гэта

наша гісторыя — ад яе нікуды не дзенешся...”. Усхваляваны

патрыятычны пафас, эмацыянальная страснасць пачуцця

выяўляюцца ў творах “Беларуская песня”, “Балада пра паўстанца

Ваўкалаку”, “Баявыя вазы”, “Скарына пакідае радзіму”, “Балада плахі”

і інш. Гісторыя для У. Караткевіча — гэта найперш тэма чалавека, яго

духоўных і маральных вытокаў, старонкі жыцця і дзейнасці слаўных і

самаахвярных сыноў Белай Русі, славутых людзей чалавецтва. Пра

каго б ён ні пісаў — пра Паўлюка Багрыма, Кастуся Каліноўскага ці

пра фламандскага мастака XVІ ст. Пітэра Брэйгеля Старэйшага — у

творах і ў іх падтэксце мы адчуваем роздум і хваляванні паэта пра

свой край, родны народ. Паэт, звяртаючыся да гістарычнай

рэтраспектывы, паралеляў і аналогій з мінулым, па сутнасці выказваў

у алегарычна-іншасказальнай форме сваю патрыятычную пазіцыю,

грамадзянскую трывогу: “Ніхто не хоча ведаць пра свабоду, // Пра

пошукі, гарэнне і мастацтва”, “Што выведзе іх з сытай асалоды?! //

Сам кожны за сябе. // Нішто не ўзрушыць”, “Што ім да ўзлётаў і да

летуценняў, // Да гожай мужнасці ў імя свабоды?”, “Спяць людзі

мёртвым сном і ў вус не дуюць. // Спіць воін, галаву на меч

паклаўшы, // Чыноўнік спіць…” (“Трызненне мужыцкага Брэйгеля”).

Апавядаючы пра лёс старажытных таўраў, У. Караткевіч

думкай імкнуўся да сучаснасці, па сутнасці гаварыў і папярэджваў

пра гістарычнае бяспамяцтва, страту нацыянальнай самабытнасці:

I дасюль,

Па абшарах сваёй стараны,

Між людзей,

Непазнаныя, таўры блукаюць

І не ведаюць самі,

А хто яны?

(“Таўры”)

Найвышэйшы ідэал для паэта — “Край Свой Родны”, і таму яго

душа поўнілася болем за Беларусь, яе драматычную і ў многім

няўдзячную долю. Яго лірычны герой — мужны духоўны заступнік

Бацькаўшчыны. Паэт лічыў, што вечнае на зямлі — “твой Люд і Край”,

з імі звязваў “шчасце пасмяротнае і рай” (“Бог пайшоў. Жыццё ідзе пад кручу…”). Цудоўна, з філасофскай роздумнасцю выказаўся паэт у

вершы “У векавечнай бацькаўшчыне клёны”: “…векавечны толькі

край, і далеч, // І жоўты ліст на зелені травы”. У вершы “На Беларусі

Бог жыве”, адным з выдатных узораў патрыятычнай лірыкі, гучыць

прызнанне ў любові да бацькоўскага краю, і на гэтай хвалі лірызму

паэт гаворыць пра Богаабранасць роднай зямлі:

І пра тое кожны пяе салавей

Росным кветкам у роднай траве:

“На Беларусі Бог жыве”, —

І няхай давеку жыве.

У. Караткевіча вабілі культура і гісторыя іншых народаў. У яго

паэзіі знайшлі яркае ўвасабленне мінулае, самабытнае хараство

іншых земляў ды краін, вобразы дзеячаў розных эпох і сусветнай

мастацкай культуры (вершы “Дзіва на Нерлі”, “Апошняя песня Дантэ”,

“Прарок Геронім Босх”, “Глухі геній” і інш.). Паэт пераасэнсоўваў

антычныя вобразы і біблейскія сюжэты, шукаў у даўніне адказы на

вострыя маральна-этычныя пытанні чалавечага быцця (“Балада пра

сыноў Пітакоса”, “Балада аб трыццаць першым сярэбраніку”,

“Самсон” і інш.). Духоўнае самасцвярджэнне асобы паэт не ўяўляў без

далучэння да агульначалавечага гістарычнага вопыту,

агульнакультурных каштоўнасцяў.

Наогул, паэзія У. Караткевіча тэматычна разнапланавая, але

асабліва прыкметна вылучаюцца ў ёй вершы пра каханне і прыроду.

Кахаць для лірычнага героя У. Караткевіча — гэта значыць

спазнаваць шчасце, прыгажосць, адчуваць радасную асалоду.

Каханне паўстае з вершаў паэта як з’ява высокадухоўная, пачуццё

вялікай эмацыянальнай сілы, высокі ідэал святла, які кліча за сабой:

О каханне маё бясконцае,

Не ўцякай ад мяне, пашкадуй!

За табой, як за светлым сонцам,

Па штодзённай дрыгве іду.

(“О каханне маё бясконцае…”)

Паэт палымяна пераконваў, што “смерці няма ў кахання.

Чалавек толькі смертны” (“Калі паміраюць...”). Герой паэта зведаў і

цяжкія пакуты кахання (вершы “Калі ў жамчужніцу пылінка

трапіць…”, “Раманс аб расстраляным каханні” і інш.), але ён не здолеў

паслаць яму праклён, паставіць нянавісць вышэй за каханне.

У. Караткевіч стварыў нямала чароўных вершаў пра прыроду,

якую ён малюе з незвычайнай адухоўленасцю, экспрэсіўнасцю

слоўных фарбаў: Восень нясе павуцінне,

Дрэвам час запалаць.

На ўсіх баравых рабінах

Чырвоныя плахты вісяць

Няўтульна на мокрай сялібе

І ў позні прысмерку час

Вяргіні таўкуцца ў шыбы:

“Пусціце, пусціце нас”.

(“Восень нясе павуцінне…”)

Паэт задушэўна-інтымна выказвае пачуццё замілавання

роднымі краявідамі, любоў да малога, адзінкавага і вялікага: травінкі,

кветкі, птушкі, ракі, лесу, зямлі бацькоў. Гукапісны жывапіс вызначае

стыль такіх выдатных пейзажных вершаў, як “Лісце”, “Жаўранак —

звонкая ніць” і інш. Красу беларускай зямлі паэт апявае ўзнёсла і з

вялікім захапленнем. Караткевічаўская “Беларуская песня” — яркая

панарама нацыянальнага свету, у гэтым творы прысутнічаюць

гістарычныя вобразы і асацыяцыі, гучыць пранікнёны патрыятычны

гімн Радзіме:

Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе

Белавежа,

Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую

кроў,

Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць

суровыя вежы

І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.

Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава

віецца,

Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель.

……………………………

Ты — наш край.

Ты — чырвоная груша над

дзедаўскім домам,

Лістападаўскіх знічах густых фасфарычная

раць,

Ты — наш сцяг, што нікому, нікому на свеце,

нікому

Не дамо абсмяяць, апаганіць,

забыць ці мячом

зваяваць. Глыбокія, непадманныя пачуцці да Радзімы-Беларусі,

жанчыны, прыроды, усяго прыгожага і высокага — у гэтым

У. Караткевіч бачыць сутнасць паўнавартаснага быцця асобы. Ён

імкнуўся ўзняцца над часовым, побытава-дробязным, услаўляў

высакародныя памкненні чалавечай душы, свабоду, справядлівасць,

людскую еднасць, жыццялюбства і гуманізм. У першую чаргу гэта

яскрава выявілася ў караткевічаўскіх баладах (“Балада плахі”, “Балада

пра Невядома, Першага”, “Балада пра смяротнікаў”, “Балада пра

паўстанца Ваўкалаку” і інш.). Паэт не прымаў інертнасці і

ідылічнасці, заклікаў да дзейнасці, гарэння душы, рыцарскага

служэння Беларусі. У той жа час ён умеў выказацца з душэўнай

шчымлівасцю, на кранальнай, спавядальнай ноце. У. Караткевіч

выявіў сябе як натхнёны лірык, паэт-рамантык. І яшчэ чым уражвае

яго паэтычная спадчына, дык гэта жанравым багаццем і

разнастайнасцю: оды, элегіі, рамансы, песні, пасланні, прытчы,

драматычныя маналогі, жартоўныя вершы, паэмы. Усё гэта сведчыць

пра шырокі дыяпазон творчага выяўлення паэта. Зборнік вершаў "Быў. Ёсьць. Буду" — апошняя, разьвітальная кніга Уладзіміра Караткевіча. Кніга-споведзь, кніга-прызнаньне ў любові да роднага краю, кніга-запавет веры і надзеі, дадзены нам, спадкаемцам. У вершы “Быў.Ёсць. Буду” вера ў чалавека і боль за чалавека: “Таму што сэрца маё распята/ за ўсе мільярды двухногіх”. У вершы “Мой век”:Яны мяне пахаваюць/Лепшыя за мяне”. Любоў да Радзімы ў вершы “На Беларусі Бог жыве”. “Разведчык”. Пра патрэбу адукацыі ў вершы “Кнігі”. Верш “Мова”. Пакутуе з-за лёсу мовы ў вершы “Шляхі Ігната Буйніцкага”. У Баладзе пра развітанне”: і душаць мову, і рэжуць язык. У вершы “Глядзжу на тую, што спіць”—дзяўчына—вобраз Беларусі. Верш “Домік Багдановіча”