Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ШПОРЫ ПА БЕЛЬСКАМУ.docx
Скачиваний:
36
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
174.62 Кб
Скачать

6) Жанравае і тэматычнае развіццё беларускай прозы ў 60-80 гг.

Беларуская літаратура ўвесь час ішла ад жыцця. 60-80 гг. не сталі выключэннем. Так, з аднаго боку , адбываецца пастаяннае абнаўленне, а з другога – вернасць жыццю. Але ў 60-80 гг. варта казаць найперш пра сувязь з жыццём духоўную, чым сувязь у фактах, канфліктах.

Кіраўніцтва дзяржавы ў гэты час кантралюе літаратурны рух, усведамляючы выключную ролю літ-ры ў жыцці грамадства. Асабліва моцна афіцыёзны дух панаваў у 70-пач.80-х. – перыяд “застою”.

60-80 літ.час супярэчлівы, неадназначны: з аднаго боку ўладамі ствараліся ўмовы, каб літаратура ішла да чытача, з другога – імкненне партыі падпарадкаваць сабе літаратуру. Гэты час – гады актыўнай творчай працы пісьменнікаў розных пакаленняў.

Жыццёвы матэрыял – асноўная тэматыка. Адкрытае выяўленне эмоцый, шырыня ахопу жыцця, гуманістычнасць, сацыяльная насычанасць – адметныя рысы прозы 60-80гг.

Зварот да гісторыі – Караткевіч, Арабей, Іпатава, Сачанка, Скобелеў, Тарасаў, Хомчанка, Шамякін.

Тэма вайны – Сачанка, Адамовіч, Брыль, Пташнікаў, Быкаў. Праўдзівае адлюстраванне вайны, бо ўсе пісьменнікі спазналі ўласна ўвесь яе цяжар . Тэма вайны, партызанскай барацьбы стала, па сутнасці, нацыянальнай тэмай.

Тэма пасціжэння сутнасці чалавека, яго духоўнага зместу – ў творчасці Мележа, Брыля, Пташнікава, Адамчыка. Сцвярджэнне духоўнай творчай магутнасці чалавека, асобы, індывідуальнасці.

Проза тых гадоў, застаючыся адданай нацыянальнай сацыяльна-бытавой традыцыі, і сферу побыту імкнулася падпарадкаваць мэце даследавання духоўнай сутнасці чалавека. Прыклады – Пташнікаў “Мсціжы”, “Алімпіяда”; раман “Сачыненне на вольную тэму” Анатоля Кудраўца. Гэта так званая “вясковая” проза.

Аўтабіяграфічныя творы (Арабей, Васілевіч, Стральцоў).

З’яўляюцца і новыя напрамкі: інтэлектуальная проза, глыбока эмацыянальная, пластычная ў нюансах і адценнях. Прадстаўнік найперш Я. Сіпакоў (апавяданне “У гарадку, які называецца Учора”).

60-я – росквіт раману (Мележ “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, Шамякін “Снежнія зімы”, “Сэрца на далоні”, Брыль “Птушкі і гнёзды”, Караткевіч “Каласы пад…”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” і г.д.).

Актыўна развіваўся жанр мініяцюры (абразка) у тв. Брыля (зб.”Жменя сонечных промняў”, “Свае старонкі”).

Галоўныя тэмы 50-60-ых – тэма вайны і тэма жыцця бел. вёскі.У 60-я гістарычная тэма.

9.Аркадзь куляшоў(1914—1978)

9. Творчасць Куляшова. 20-30-х гг. (зб. Росквіт зямлі, Медзі дождж)

Бывай – каханне. Як дзень адыходзіць – верш пра космас.А. Куляшоў пачаў друкавацца з 1926 г. Першы зборнік «Росквіт зямлі» быў прыхільна сустрэты ў той час. У ім выяўляецца эмацыянальнае светаадчуванне рамантычнага юнака. Новы крок у творчым развіцці А. Куляшова пазначаны 30-мі гг. У вершах «Воблака», «Ранак», «Плыла, цалавалася хмара з зямлёй», «Мая Бесядзь» А. Куляшоў па-сапраўднаму звярнуўся да чалавечай душы, прыйшоў да арыгінальнай, самабытнай творчасці, да прастаты і глыбокага філасофскага роздуму, да шырокага абагульнення, у якім моцна аб'яднаны думка і пачуццё паэта.У вершы «Мая Бесядзь» паэт адкрыта выяўляе свой эстэтычны ідэал, выказвае свае адносіны да творчасці, да жыцця, да людзей. Ён выкарыстоўвае народнае паданне аб тым, што «рэкі птушкамі створаны». I калі маленькія на выгляд птушкі капалі рэчышча, адносячы ў дзюбах мяшэчкі з выкапанай зямлёй, каня гуляла і здзекавалася з нястомных працаўнікоў. Птушкі праклялі каню, і з той пары лятае яна над рэкамі і просіць піць, канаючы ўлетку на спякоце. Лірычны герой не хоча нагадваць каню, ён ставіць сябе на месца самаадданых птушак-працаўнікоў. Як і яны, ён упарты, не кіне пачатай справы, будзе крышыць каменне, разграбаць пяскі, капаць рэчышча ўласнай ракі і не заспакоіцца, пакуль не давядзе справы да канца, пакуль не заблішчыць вясёлая рачулка. Гэта рачулка яшчэ не Волга і нават не Кама, а родная Бесядзь, што працякае на радзіме Куляшова. Вось такая пазіцыя грамадзяніна і паэта. Ён сціплы ў сваіх імкненнях, не пераацэньвае свой талент, жыве, усведамляючы, што «толькі ў справах гарачых куецца бяссмерце».

Некаторыя вершы, напісаныя ў 30-я гг., не пазбаўлены дэкларатыўнасці, фармальнага падыходу да адлюстравання рэчаіснасці. Аўтар паэтызуе радасць жыцця, духоўную веліч і маральную сілу чалавека, яго адданасць Радзіме і гатоўнасць служыць ёй да апошняга дыхання («Стаіць на ўзлессі дом», «Ранак», «Карусель», «Бюро даведак»).

Народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў нарадзіўся 6 лютага 1914 г. у мястэчку Саматэвічы Касцюковіцкага раена Магілеўскай вобласці. Яго бацькі былі настаўнікамі, але ўвесь уклад сямейнага жыцця быў блізкі да сялянскага.Паэтычны талент А. Куляшова абудзіўся рана. Пісаць вершы ен пачаў з сямі гадоў, а ў 1926 г. Клімавіцкая раенная газета "Наш працаўнік" надрукавала яго верш "Ты мой брат". Аўтару было ў гэты час дванаццаць гадоў. Пасля сканчэння Саматэвіцкай сямігодкі Аркадзь Куляшоў паступіў вучыцца ў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. Тут ен блізка сышоўся з маладымі паэтамі, якія групаваліся вакол студыі тагачаснага літаратурнага аб'яднання " Маладняк ". Вялікае пачуцце дружбы моцна з'яднала яго са Змітраком Астапенкам і Юліем Таўбіным – таксама таленавітымі паэтамі. З 1931 г. па 1933 г. Аркадзь Куляшоў вучыўся на літаратурным факультэце ў Мінскім педагагічным інстытуце. Прыязджаючы дамоў на канікулы, ен актыўна ўключаўся ў працоўнае жыцце вескі.

У пачатку 30-х гг. выйшлі першыя зборнікі вершаў А. Куляшова – "Па песню, па сонца" і "Медзі дождж " ( 1933). Яны прасякнуты пачуццем радаснага самасцвярджэння асобы ў грамадстве. Разам з тым увагу Аркадзя Куляшова прыцягваюць і трагічныя падзеі нядаўняга мінулага. Пра лес інвалідаў першай сусветнай вайны А. Куляшоў расказаў у паэме " Крыўда" Пачатак 30-х гг. быў надзвычай складаным у літаратурным жыцці. У гэты час некаторыя крытыкі перакрэслівалі значэнне культурнай спадчыны, ставіліся з пагардай да выдатных твораў нашых класікаў. Аркадзь Куляшоў, нягледзячы на сваю маладосць, заставаўся цвердым у сваіх поглядах на літаратуру. Ен ведаў, што фармальнае штукарства збядняе літаратуру, што творчасць Купалы і Коласа з'яўляецца вялікай школай для маладога пісьменніка. "Усе часцей і часцей,- пісаў пазней А. Куляшоў пра гэты перыяд свайго творчага жыцця,- звяртаюся да крыніц народнай творчасці, да твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пушкіна і Някрасава". Вялікую ролю ў творчым лесе А. Куляшова адыграла паэма "Краіна Муравія" А. Твардоўскага. "Я ніколькі не перабольшу, калі скажу, што, як паэт, сваім нараджэннем абавязаны менавіта гэтаму твору", - так пісаў А. Куляшоў у 1962 г. Пазней ен прысвяціў памяці А. Твардоўскага сваю паэму "Варшаўскі шлях", у якой раскрыў велічнае аблічча выдатнага рускага паэта.

Ранняя лірыка А. Куляшова. Касмічныя матывы ў творах канца 20-х гг. (“Як дзень адыходзіць...”, інш.).Мастацкія пошукі 30-х гг. (“Крыўда”, 1930; “Аманал”, 1931). Юнацкая летуценнасць і адначасова вялікая адказнасць за сённяшняе і будучае радзімы, за лёс свайго народа. Крок у эпічнасць — паэма “Крыўда”: асэнсаванне вайны як трагедыі, умоўнасць сюжэта, празаізацыя мовы — устаноўка на размоўнасць інтанацыі, пошук новых тыпаў страфы, асанансных сугуччаў.Пошук сродкаў эпічнасці ў паэмах 30-х гг.: “Антон Шандабыла” (1933), “Баранаў Васіль” (1937), “Песня аб разведчыках” (1938). Уплыў паэмы А. Твардоўскага “Краіна Муравія” на творы А. Куляшова 30-х гг. Мажорны лад ліра-эпічнай паэмы “У зялёнай дуброве” (1938—1939). Драматызм паэмы “Хлопцы апошняй вайны” (1940). Адлюстраванне ў творах радасці ад вялікіх пераўтварэнняў у краіне і адначасова трывога ад прадчування блізкай вайны.

10.

Ухвалены Твардоўскім зборнік вершаў «Новая кніга», які ўбачыў свет у 1964 годзе, не адразу быў ўспрыняты крытыкай з-за нечаканай для многіх навізны светаадчування аўтара, доказам якой з'явілася:

Парушыўшы законы прыцягнення,

Планетамі сярод другіх планет

Існуем мы з табой як выключэнне,

Мая любоў, — як свет і антысвет.

Прыведзены верш быў напісаны ў 1962 годзе, праз год пасля таго, як наша «зямное» светаадчуванне было ўзарвана палётам у Космас першага чалавека, не ўсімі яшчэ асэнсаваным як пачатак касмічнай эры ў развіцці чалавецтва.

Вершы «Новай кнігі» — вынік таго, што свядомасць аўтара ўключыла ў сябе Космас як частку сферы пражывання чалавека, — сведчаць не пра аператыўнасць Куляшова ў засваенні новай моднай тэматыкі, а пра апярэджванне свайго часу яго паэтычнай думкай.

Развіццё тэмы Космасу ў паэзіі гэтага аўтара — яскравы таму прыклад. Першы вершаваны зварот паэта да «братоў па розуму» ўбачыў свет у 1930 годзе, калі нават трактар многім, у тым ліку і самому Куляшову, здаваўся цудам тэхнікі, што не перашкаджала яму прадбачыць логіку тэхнічнага прагрэсу так, быццам ён быў не паэтам, а супрацоўнікам другога вялікага летуценніка — будучага Галоўнага канструктара першых касмічных апаратаў Сяргея Каралёва, які ў тым жа трыццатым біўся над стварэннем першай у свеце касмічнай лабараторыі.А беларуская літаратурная крытыка абвінавачвала Куляшова ў «адцягненасці» яго паэзіі.Тэма Космасу ніколі не пераставала хваляваць паэта. У 1947 годзе, пасля публікацыі ў часопісе «Знание — сила» артыкула Фелікса Зігеля пра Тунгускі метэарыт, наступіў перыяд хатніх дыскусій па пытанні аб яго паходжанні. Куляшоў ўжо тады, як, зрэшты, і заўсёды, прытрымліваўся думкі аб іншапланетным паходжанні гэтага касмічнага аб'екта. Новы этап роздуму паэта аб сусвеце даў беларускай паэзіі верш «Зямля», напісаны ў тым жа 1947 годзе. Год праз дваццаць ён уразіць касманаўта Пятра Клімука дакладнасцю апісання Зямлі, убачанай з калязямной арбіты.Наватарства вершаў «Новай кнігі» ў тым, што, аб чым бы ні пісаў паэт, ён глядзіць на праблему вачыма чалавека новай эры, касмічнай, бо Космас для Куляшова — не абстракцыя далёкіх сусветаў, як, скажам, у яго рускіх папярэднікаў, а прастора, якую абжывае чалавек.

11

.У першыя пасляваенныя гады А. К. пiша пра аднауленне i будаунiцтва, як на руiны зноу вяртаецца жыцце. Паэт часцей звяртаецца да жанру балады, якая дае магчымасць рабiць вялiкiя фiласофскiя абагульненнi. Няма такой сiлы, якая магла б адолець чалавечую мару пра шчасце на зямлi -- галоуная думка "Балады пра вока". А. К. адкрывае новыя магчымасцi сваей паэзii. Звяртаецца да верша публiцыстычнага. Пра што б нi пiсау А. К. -- пра космас, далкiя планеты, пра лес жыцця на зямлi, пра падзеi вайны, ен зауседы паслядоуна адстойвае светапогляд савецкага чалавека, яго iдэйныя прынцыпы. Сярод яго творау нямала вершау, прысвечных тэме "аб месцы паэта у рабочым страi". “ Спакойнага шчасця не зычу нiкому” (1960) -- фiласофскае абагульненне пазiранняу паэта над сэнсам жыцця. У вершы раскрыта важная пазiцыя чалавека-стваральнiка, якi зауседы iмкнецца наперад, у новыя далi. А. К. многа сiл аддае мастацкаму перакладу. У перакладах выдадзены творы Шаучэнкi, Лермантава, Ясенiна, Пушкiна "Яугенiй Анегiн". Сваiмi перакладамi мацуе творчую садружнасць белар. лiтаратры з лiтаратурамi iншых народау. За пераклады кнiг А. К. прысуджана Дзяржаун. прэмiя БССР iмя Янкi Купалы.