Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ШПОРЫ ПА БЕЛЬСКАМУ.docx
Скачиваний:
36
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
174.62 Кб
Скачать

2. Творы беларускіх паэтаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Дваццаць шэсць імёнаў ушанаваныя на граніце мемарыяльнай дошкі ў мінскім Доме літаратара

Дваццаць шэсць беларускіх пісьменнікаў падзялілі лёс кожнага трэцяга жыхара сваёй краіны, які загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны. Мірныя людзі — студэнты, настаўнікі, журналісты — яны ў ваенных умовах сталі салдатамі — радавымі, камандзірамі, палітрукамі, работнікамі армейскіх рэдакцый. Старэйшыя з іх мелі ўжо творчыя набыткі, малодшыя яшчэ толькі "станавіліся на крыло". Але яднала іх апантаная адданасць мастацкаму слову, вера ў яго дзейную сілу. І глыбокае ўсведамленне свайго грамадзянскага абавязку, мэты: здабыць у суровай барацьбе Перамогу. Нават самай высокай цаной...

Згадаем, агучым зноў імёны гэтых самаахвярных абаронцаў роднай зямлі. Іх лёс адлюстраваў гісторыю і геаграфію ўсенароднага подзвігу.

Астапенка Змітрок (1910—1944), Бобрык Янка (1905—1942, у Ленінградзе), Гаўрылаў Леанід (1918—1941), Гейне Аркадзь (1919—1942, пад Сталінградам), Дубровіч Алесь (1910—1942, падпольшчык), Жаўрук Алесь (1910—1942, пад Сталінградам), Качан Эля (1909—1944), Коршак Аляксей (1920—1945, ва Усходняй Прусіі), Крывец Сяргей (1909—1945, пад Гдыняй), Левановіч Павел (1914—1943), Лынькоў Рыгор (1909—1941, у Беларусі), Ляльчук Сямён (1918—1944), Мілюць Алесь (1908—1944, ва Усходняй Прусіі), Мурашка Рыгор (1902—1944), Нікановіч Мікола (1902—1944, у Чэхаславакіі), Пруднікаў Алесь (1910—1941), Рагуцкі Уладзімір (1917—1941), Рэйдзін Рува (1911—1942), Сурначоў Мікола (1917—1945, пад Берлінам), Сямашка Мікола (1914—1941), Талалай Леў (1906—1942), Ушакоў Андрэй (1912—1941), Шапавалаў Іван (1907—1941), Шведзік Генадзь (1914—1942), Шынклер Хвядос (1903—1942, пад Сталінградам), Юдэлевіч Міхась (1914—1941).

Змітрок (1910—1944), Бобрык Янка (1905—1942, у Ленінградзе), Гаўрылаў Леанід (1918—1941), Гейне Аркадзь (1919—1942, пад Сталінградам), Дубровіч Алесь (1910—1942, падпольшчык), Жаўрук Алесь (1910—1942, пад Сталінградам), Качан Эля (1909—1944), Коршак Аляксей (1920—1945, ва Усходняй Прусіі), Крывец Сяргей (1909—1945, пад Гдыняй), Левановіч Павел (1914—1943), Лынькоў Рыгор (1909—1941, у Беларусі), Ляльчук Сямён (1918—1944), Мілюць Алесь (1908—1944, ва Усходняй Прусіі), Мурашка Рыгор (1902—1944), Нікановіч Мікола (1902—1944, у Чэхаславакіі), Пруднікаў Алесь (1910—1941), Рагуцкі Уладзімір (1917—1941), Рэйдзін Рува (1911—1942), Сурначоў Мікола (1917—1945, пад Берлінам), Сямашка Мікола (1914—1941), Талалай Леў (1906—1942), Ушакоў Андрэй (1912—1941), Шапавалаў Іван (1907—1941), Шведзік Генадзь (1914—1942), Шынклер Хвядос (1903—1942, пад Сталінградам), Юдэлевіч Міхась (1914—1941).

Няхай жа прагучаць іх жывыя галасы — з франтавых дарог.

"Без перамогі свет не мілы,

Калі не я, жыць будзе ўсё ж

Зямля, што нас з табой расціла..."

(Мікола Сурначоў, 4-ты Украінскі фронт).

"Я б закрыў навек спакойна вочы,

Каб мой любы край

Больш не ведаў злой,

пакутнай ночы,

Красаваў, як май".

(Аляксей Коршак, 1942)

"На сцяжынцы,

маем утрамбованай,

Мяне стрэне юны і бадзёры

Дзень вясенні,

у зелень афарбованы!"

(Павел Пруднікаў, 1941).

У гэтых радках — прага перамогі, летуценнасць і спадзяванне, хай сабе і падсвядомае, на водгук з мірнай будучыні... 9 мая, бясспрэчна, унікальная (вось ужо 65 гадоў) дата календара. Менавіта ў гэты дзень уладарыць усеабдымная Памяць, узнімаючы сапраўды дзявяты вал разнастайных эмоцый — радасці, жальбы, трывогі. Сутыкаючы ў грымотным супрацьстаянні, зводзячы твар у твар вайну і мір, памяць выяўляе праўду Перамогі, выкрываючы высілкі некаторых найноўшых фальсіфікатараў-"летапісцаў".

Нізкі паклон, удзячнае ўшанаванне ветэранам Вялікай Айчыннай ад сучаснікаў і нашчадкаў.

4.Бел.літ-ра 50-80.

Тэма вайны стала на доўгі час вызначальнай у беларускай літаратуры, пашыраючы магчымасці псіхалагічнага і экзістэнцыяльнага асэнсавання гістарычных падзей і лёсу беларускага народа. Радасць перамогі, услаўленне Радзімы, гераізму, мірнай стваральнай працы, асуджэнне антыгуманнай сутнасці вайны — асноўныя матывы шматлікіх паэтычных зборнікаў першага пасляваеннага дзесяцігоддзя. У 2-й пал. 1950-х г. працягваюць літаратурную працу рэпрэсіраваныя пісьменнікі Я. Бяганская, Л. Геніюш, С. Грахоўскі, У. Дубоўка, А. Звонак, С. Новік-Пяюн, П. Пруднікаў, Я. Скрыган, М. Хведаровіч, С. Шушкевіч і інш. Першыя кнігі прозы выдалі А. Адамовіч, В. Адамчык, А. Асіпенка, В. Быкаў, У. Дамашэвіч, У. Караткевіч, І. Навуменка, А. Савіцкі, Б. Сачанка, І. Пташнікаў, М. Стральцоў, І. Чыгрынаў і інш. У 2-й пал. 1960 — 1-й пал. 1970-х г. у беларускую прозу прыйшлі А. Жук, В. Казько, В. Гігевіч, М. Гіль, Г. Далідовіч, В. Карамазаў, Л. Левановіч і інш.Асэнсаванне тэмы вайны паступова перарастае ў летапіс жыцця беларускага народа на акупіраванай тэрыторыі, які асабліва ўзбагачаецца ў 1960-я г. на хвалі «хрушчоўскай адлігі» з прыходам у літаратуру паэтаў і празаікаў т.зв. «філалагічнага пакалення»3 канца 1950-х г. пачынаецца паглыбленае пераасэнсаванне далёкай і блізкай гісторыі. У раманах «Векапомныя дні» (1948-57) М. Лынькова, тэтралогіі «Трывожнае шчасце» (1957-65) І. Шамякіна, «Палескай хроніцы» (1961-76) І. Мележа, «Серадзібор» (1961-63) П. Пестрака, «Засценак Малінаўка» (1961-64) А. Чарнышэвіча, «На парозе будучыні» (1961-63), «Гарадок Устронь» (1967-68), «Шэметы» (1980) М. Лобана, «Сасна пры дарозе» (1962) І. Навуменкі, «Птушкі і гнёзды» (1963) Я. Брыля, дылогіі «Партызаны» (1963 адкрываецца эпоха ў жыцці бел. народа з яе катаклізмамі — рэвалюцыямі, грамадз. і сусв. войнамі, калектывізацыяй, рэпрэсіямі 1920-50-х г., пасляваен. аднаўленнем. Лёс чалавека, асобы, народа бачыцца ў непасрэднай залежнасці ад сац.-бытавых і гіст. абставін.З другой паловы 1960-х у беларускай прозе сталі паднімацца не толькі праблемы народа, грамадства і гісторыі, але таксама і маралі. Пісьменнікі ўсталі на змаганне за права творца на волю выраза (творы Караткевіча, Макаёнка).Шырэюць далягляды паэзіі 1960-70-х г., павышаецца яе філасофска-інтэлектуальны ўзровень, багацее духоўны свет лірычнага героя. У філасофскім роздуме, узмацненні інтэлекгуальнага пачатку, у драматычным успрыманні надзённых праблем экалагічных, маральна-этычных выяўляецца паглыбленае ўспрымайне рэчаіснасці. Сведчаннем з'яўляюцца «Новая кніга» (1964) А. Куляшова, «Пры святле маланак» (1966) П. Панчанкі, «Твае далоні» (1967) А. Пысіна, «Мой хлеб надзённы» (1962) і «Глыток вады» (1964) М. Танка і інш. Проза гэтага часу ўзбагачаецца гуманістычнай канцэпцыяй бачання свету, поўніцца трывогай за лёс чалавецтва, летапіс суровай ваен. рэальнасці дапаўняецца новымі старонкамі. Асноўнае месца ў роздуме над праблемамі сучаснасці ў 1960-я — 80-я г. займае вяртанне да вытокаў. Тэма гістарычнай памяці, зацікаўленасць культурнай спадчынай народа, увага да яго радавых каранёў сталі вызначальнымі ў творчасці У. Караткевіча, руплівасць якога стала прыкладам служэння ідэям нацыянальнага адраджэння і на два дзесяцігоддзі апярэдзіла свой час. 3 яго прыходам у літаратуру сапраўднай эстэтычнай вышыні дасягае гістарычны жанр (аповесці «Сівая легенда», 1961, «Дзікае паляванне караля Стаха», 1964, «Зброя», 1981; раманы «Нельга забыць», 1962, «Каласы пад сярпом тваім», 1965, «Чорны замак Альшанскі», 1979; драмы «Кастусь Каліноўскі», «Званы Віцебска», «Маці ўрагану» і інш.). Услед за Караткевічам пачынаецца новае, паглыбленае пераасэнсаванне далёкай і блізкай гісторыі. Постаць К. Каліноўскага прыцягнула ўвагу А. Куляшова (паэма «Хамуціус», 1975). Рэаліі вясковага побыту, характары людзей на зямлі, іх праблемы адлюстраваны ў аповесцях Я. Брыля «Ніжнія Байдуны» (1975), «Золак, убачаны здалёк» (1978), Гігевіча «Жыціва» (1979), Жука «Паляванне на Апошняга Жураўля» (1982), «Праклятая любоў» (1990), А Кудраўца «Раданіца» (1971), «Сачыненне на вольную тэму» (1984), Я. Сіпакова «Усе мы з хат» (1975) і інш..Праблемы экалогіі, варварскага ўмяшання ў прыроду, бездухоўнасці грамадства востра ставяцца ў раманах Казько «Неруш» (1981) і «Хроніка дзетдомаўскага саду» (1987), Карамазава «Пушча» (1978) і інш. У жанры драматургіі поспеху дасягнулі А. Макаёнак. А. Петрашкевіч, М. Матукоўскі, А. Дудараў.